Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
церці мяне ад сябе; ужо не кахаючы мяне, яна, як і раней, чакала, калі я вярнуся з работы, і яе рэдкія забавы былі звязаны толькі са мной. У гэтай залежнасці без кахання было нават нешта ўзвышанае і сумнае. Эмілія нібыта зрабілася падобнай на тых жанчын, чый лёс быў у тым, каб заставацца вернай жонкай, захоўваючы вернасць нават тады, калі на гэта няма ўжо ніякіх падстаў. Адным словам, хоць яна мяне больш не кахала, у яе жыцці, вядома, не было нікога, апрача мяне.
I яшчэ было ў мяне адно меркаванне, якое змусіла мяне адмовіцца ад думкі, што Эмілія кахае другога. Я знаў, што ведаю яе вельмі добра. Я знаў, што яна не здольна маніць перш за ўсё таму, што была прамая і шчырая. Любая мана здавалася ёй нечым не столькі ганебным, колькі нудным. Нарэшце, амаль поўная адсутнасць фантазіі не дазваляла ёй упэўнена гаварыць пра тое, чаго ў сапраўднасці не адбылося і рэальна не існуе. Я быў упэўнены: калі б Эмілія закахалася ў другога, яна з яе характарам не знайшла б нічога лепшага, як адразу паведаміць мне пра гэта з бессвядомай жорсткасцю і рэзкасцю, якая ўласціва мяшчанскаму асяроддзю, адкуль яна паходзіла. Эмілія магла зрабіцца маўклівай і замкнутай, такой яна і была цяпер, паколькі перамяніліся яе пачуцці да мяне; але ёй было б вельмі цяжка весці двайное жыццё, каб схаваць 'адзюльтэр: прыдумваць розныя сустрэчы з мадысткамі і краўчыхамі, маніць, што яна хадзіла да сваякоў ці сябровак, а вяртаючыся дамоў позна, вініць ва ўсім, як гэта звычайна робяць у такіх выпадках жанчыны, тэатр ці гарадскі транспарт. He, тое, што яна астыла да мяне, не значыла, што яна ўспыхнула страсцю да другога. Калі і была прычына — а не быць яе не магло,— іпукаць яе трэба было не ў Эміліным жыцці, a ў маім.
Я так задумаўся, што не заўважыў, як да мяне
падышла сакратарка. Яна стаяла перада мной і, усміхаючыся, паўтарала:
— Сіньёр Мальтэні... Доктар Баціста чакае вас...
Я страпянуўся і, выкінуўшы з галавы ўсякія пабочныя думкі, паспяшыў у кабінет прадзюсера.
Баціста сядзеў у глыбіні вялікай залы з размаляванай столлю і пазалочанымі сценамі за металічным пісьмовым сталом зялёнага колеру.
Хоць я ўжо даволі многа расказваў пра Бацісту, я да гэтага часу не абмаляваў яго знешнасці. Думаю, цяпер гэта трэба было б зрабіць.
Дык вось, Баціста быў адным з тых, каго супрацоўнікі і падначаленыя за вочы завуць «ласкавымі» мянушкамі, накшталт: Жывёліна, Малпа, Скаціна, Гарыла. Нельга сказаць, што знешні воблік Бацісты не даваў падставы для такіх эпітэтаў. Але мне ніколі не прыйшло ў галаву самому назваць яго якой-небудзь мянушкай — можа, таму, што я цярпець не магу ўсякіх такіх мянушак, а можа, што ніводная з іх, як мне здаецца, не стасавалася з яго сапраўдным характарам: яго выключнай хітрасцю, якая хавалася пад маскай знешняй грубасці. Бясспрэчна, Баціста быў таўстаскурай жывёлінай з вялізнай жыццёвай сілай. Але сіла гэта выяўлялася не толькі ў яго страшэнных апетытах, а і ў дзелавых аперацыях, часта вельмі тонкіх, якія служьілі задавальненню гэтых апетытаў.
Баціста быў сярэдняга росту, але шыракаплечы, з вузкімі бёдрамі і кароткімі нагамі, гэта і надавала яму падабенства з вялікай малпай,— таму ў яго і была такая мянушка. 3 твару ён таксама быў нечым падобны на малпу: зачэсаныя назад валасы адкрывалі на лбе з бакоў дзве залысіны; меў ён густыя бровы, маленькія вочкі, кароткі шырокі нос, вялікі, але амаль без вуснаў, тонкі, як лязо нажа, рот і характэрны падбародак, які вытыркаўся наперад. Жывата ў Бацісты зусім не было, і таму моцна выпіналіся грудзі. Ягоныя муску-
лістыя рукі ад самых запясцяў былі ўкрытыя чорнымі валасамі; убачыўшы яго неяк на пляжы, я звярнуў увагу, што ў яго вельмі валасатыя і грудзі і спіна. Але гэты чалавек з ягонай грубай знешнасцю гаварыў мякка, лісліва, пераканаўча, з лёгкім замежным акцэнтам — Баціста нарадзіўся ў Аргенціне. Голас Бацісты здзіўляў сваім нечаканым мяккім гучаннем, і гэта таксама ішло ад яго хітрасці і спрыту.
Баціста быў у кабінеце не адзін. Ля стала сядзеў мужчына, якога ён, знаёмячы са мной, назваў Рэйнгольдам. Я шмат пра яго чуў, але сустрэў яго ўпершыню. Рэйнгольд быў нямецкім кінарэжысёрам. У дафашысцкай Германіі ён паставіў некалькі фільмаў — «калосаў», якія мелі ў свой час даволі вялікі поспех. Вядома, Рэйнгольд не лічыўся рэжысёрам такога маштабу, як Пабст ці Ланг, але ўсё ж гэта быў буйны рэжысёр; ён ніколі не ставіў чыста камерцыйных фільмаў і меў свае, няхай спрэчныя, але зусім канкрэтныя эстэтычныя погляды і прынцыпы. Калі прыйшоў да ўлады Гітлер, пра Рэйнгольда ніхто ніколі не чуў. Казалі, нібыта ён працаваў у Галівудзе, але апошнія гады ў Італіі не паказвалі ніводнага яго фільма. I вось цяпер зусім нечакана ён паявіўся ў канторы Бацісты.
Пакуль гаварыў Баціста, я з цікавасцю разглядаў Рэйнгольда. Ці бачылі вы калі на якой-небудзь старасвецкай гравюры твар Гётэ? Дык вось, у Рэйнгольда быў такі ж высакародны і строгі твар алімпійца. I таксама, як у Гётэ, галаву яго аздабляў асляпляльны німб белых валасоў. Адным словам, ён меў галаву генія. Але, уважліва прыгледзеўшыся, я прьікмеціў, што высакароднасць і веліч Рэйнгольда трохі штучныя: абрысы яго твару, буйпыя і ў той жа час рыхлыя, нагадвалі кардонную маску; здавалася, пад ёй нічога няма, як пад тымі агромністымі галовамі, якія на карнавалах надзяюць на сябе карлікі. Рэйнгольд устаў, каб паціснуць мне руку. Пры гэтым ён злёгку схіліў галаву і
шчоўкнуў абцасамі з чыста нямецкай важнасцю. Вось тут я і заўважыў, што ён маленькага росту, хоць плечы ў яго, падкрэсліваючы высакароднасць ягонай знешнасці, былі вельмі шырокія. Вітаючыся, ён ветліва ўсміхнуўся шырокай месяцападобнай усмешкай, паказаўшы два рады вельмі роўных і вельмі белых зубоў, якія здаліся мне, не ведаю чаму, штучнымі. Але калі ён сеў, усмешка неяк раптам адразу знікла з яго твару, нібы на месяц набегла хмара; твар зрабіўся суровы, непрыемны, уладарны і патрабавальны.
Баціста, як заўсёды, пачаў здалёку. Кіўнуўшы ў бок Рэйнгольда,ён сказаў:
— Мы з Рэйнгольдам успаміналі пра Капры... А вы, Мальтэні, ведаеце Капры?
— Крыху,— адказаў я.
— У мяне на Капры свая віла,— працягваў Баціста.— Я толькі што расказваў Рэйнгольду, якое цудоўнае месца Капры... Там нават такі дзелавы чалавек, як я, робіцца крыху паэтам.
Гэта быў адзін з любімых трукаў Бацісты: ён любіў павыхваляцца тым, што заўсёды захапляецца прыгажосцю і высакароднасцю — адным словам, усім тым, што залічваецца ў сферу ідэальнага. Але больш за ўсё мяне здзівіла тое, што захапленне гэта было, відаць, шчырае, хоць далёка не заўсёды бескарыслівае.
Баціста зноў загаварыў, здавалася, расчулены тым, што сказаў:
— Выключная прырода, чароўнае неба, заўсёды блакітнае мора... і кветкі, усюды кветкі. Калі б я быў, як вы, Мальтэні, пісьменнікам, я жыў бы толькі на Капры — для натхнення... He разумею, чаму мастакі замест таго, каб пісаць пейзаж Капры, малююць свае агідпыя карціны, на якіх пічога не разбярэш... На Капры ёсць, так сказаць, ужо гатовыя цудоўныя карціны... Трэба толькі ўзяць і скапіраваць іх.
Я памаўчаў. Зірнуўшы крадком на Рэйнгольда, я
ўбачыў, што ён згодна ківае галавой: усмешка на ягоным твары зноў нагадала серп месяца на бясхмарным небе. А Баціста не змаўкаў:
— Мне заўсёды хацелася пажыць там хоць месяц, нічога не робячы і ні пра што не думаючы. Але зрабіць гэта мне ні разу не ўдалося. Тут, у горадзе, мы жывём не натуральным жыццём... Чалавек створаны не на тое, каб жыць сярод папак, у канторы... На самай справе, жыхары Капры выглядаюць больш шчаслівымі, чымся мы„. Паглядзіце на іх, калі яны вечарам выходзяць на прагулянку: хлопцы, дзяўчаты, спакойныя, прыгожыя, вясёлыя, усміхаюцца... I гэта толькі таму, што ў іхнім жыцці не адбываецца нічога асаблівага, а іх памкненні і інтарэсы — нязначныя... М-так, вось ім і весела...
Памаўчаўшы, Баціста працягваў далей:
— Дык вось, як я ўжо сказаў, на Капры ў мяне віла, але, на жаль, я там ніколі не бываю... 3 таго часу, як я купіў гэту вілу, я пражыў на ёй, калі палічыць, не больш як два месяцы... Я і сказаў Рэйнгольду, што мая віла — самае лепшае месца для работы над сцэнарыем. Па-першае, вас будзе натхняць пейзаж. Але, апроч гэтага, я ўжо сказаў Рэйнгольду, пейзаж гэты поўнасцю адпавядае сюжэту нашага будучага фільма.
— Сіньёр Баціста,— сказаў Рэйнгольд,— працаваць можна ўсюды... Вядома, і Капры можа быць адпаведным месцам... Асабліва ч калі, як я мяркую, мы будзем рабіць натурныя здымкі ў Неапалітанскім заліве.
— Вось іменна. Рэйнгольд кажа, што ён любіць жыць лепш у гасцініцы. У яго свае звычкі, апрача Taro, ён любіць калі-нікалі паразважаць на адзіноце. Але мне здаецца, што вы, Мальтэні, маглі б пасяліцца ў мяне на віле... Разам з жонкай... За гэта я буду вам вельмі ўдзячны — нарэшце там хто-небудзь будзе жыць. На віле ёсць усе выгоды, а жанчыну, якая будзе весці гаспадарку, падшукаць не цяжка.
Як звычайна, я перш за ўсё падумаў пра Эмілію. Падумаў і пра тое, што жыццё на Капры, ды яшчэ на багатай віле, магло б вырашыць многія нашы цяжкасці. Калі сказаць праўду, не ведаю чаму, але ў мяне ўзнікла ўпэўненасць, што я нарэшце вырашу ўсе нашы праблемы.
— Дзякую,— шчыра сказаў я Бацісту.— Таксама думаю, што Капры якраз тое месца, дзе можна пісаць сцэнарый. Мы з жонкай будзем вельмі рады пагасціць у вас.
— Цудоўна, дамовіліся,— сказаў Баціста і падняў руку, нібы жадаючы спыніць паток маёй удзячнасці, хоць я і не думаў вельмі ўжо яму дзякаваць.— Дамовіліся. Вы адправіцеся на Капры, а я прыеду да вас пагасціць... Цяпер пагаворым трохі пра фільм.
«Даўно пара»,— падумаў я і паглядзеў уважліва на Бацісту. Цяпер я раскайваўся ў тым, што так паспешліва прыняў ягонае запрашэнне. He ведаю чаму, але я адчуў, што Эмілія не ўхваліла б маёй паспешлівасці. «Я павінен быў сказаць, што мне трэба ўсё гэта абдумаць, параіцца з жонкай»,— папракнуў я сябе зласліва. Пачуццё ўдзячнасці, з якім я прыняў прапанову Бацісты, здалося мне цяпер недарэчным і ганебным.
— Усе нібыта згодны з тым,— працягваў далей Баціста,— што ў кіно варта знайсці нешта новае... Пасляваенны перыяд скончыўся, і ўзнікла неабходнасць у новай формуле... Возьмем, напрыклад, неарэалізм, ён ужо даволі ўсім надакучыў. Прааналізаваўшы прычыны, згодна якіх гледачам надакучылі неарэалістычныя фільмы, мы, магчыма, зможам зразумець, якой магла б быць новая формула.
Я ўжо казаў, што Баціста не л