Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
олькі сем гадзін, Я паклікаў Эмілію, але яна не адгукнулася — кватэра была пустая. Эміліі не было дома, і, відаць, яе трэба
было чакаць не раней як на вячэру. Я быў расчараваны і нават крыху засмучаны тым, што яе не было дома: я разлічваў, што застапу яе і, не адкладваючы, пагавару з ёй пра выпадак з машыністкай. Я вырашыў, што прычынай нашага разладу быў менавіта той пацалунак, і, упэўнены ў сабе, спадзяваўся, што мне ўдасца хутка, без лішніх слоў высветліць непаразуменне, а пасля паведаміць ёй прыемную навіну пра тое, што ўжо заключаны кантракт, атрыманы аванс і што мы хутка паедзем на Капры. Хоць высвятленне адносін з Эміліяй адкладвалася ўсяго толькі на дзве гадзіны, я ўсё адно адчуваў расчараванне і горыч і нават думаў, што гэта кепскі знак. Цяпер я быў упэўнены ў сабе, але хто ведае, ці змагу я знайсці такія пераканальныя словы гадзіны праз дзве. Хоць я і ашукваў сябе, цешачы думкай, што мне ўдалося знайсці канец ніткі і разблытаць клубок, разабрацца, у чым сапраўдная прычына, чаму Эмілія мяне разлюбіла, у глыбіні душы я зусім у гэта не верыў. I дастаткова было мне не застаць Эміліі дома, як я зноў адчуў трывогу.
Прыгнечаны, раззлаваны і разгублены, я пайшоў у кабінет і пачаў капацца ў кніжнай шафе, шукаючы «Адысею» ў перакладзе Піндамонтэ. Знайшоўшы кнігу, я сеў за пісьмовы стол, уставіў у пішучую машынку ліст паперы і, закурыўшы, падрыхтаваўся пераказаць кароткі змест паэмы. Я спадзяваўся, што работа паможа мне супакоіцца ці хоць забыць пра ўсё. Так я рабіў і раней. Разгарнуўшы кнігу, я не спяшаючыся прачытаў першую песню. Пасля надрукаваў загаловак: «Кароткі змест «Адысеі» — і ўзяўся за работу. «Траянская вайна,— пачаў я друкаваць,— закончылася некалькі гадоў назад. Усе грэкі, якія ўдзельнічалі ў ёй, паварочаліся дамоў. Толькі адзін Адысей знаходзіцца яшчэ далёка ад роднага вострава і сваёй сям’і». Аднак, дайшоўшы да гэтага месца, я спыніўся, сумняваючыся, а ці трэба ў кароткім пераказе апісваць раду багоў,
на якой абмяркоўвалася вяртанне Адысея на Ітаку. Я лічыў гэты эпізод важным момантам, бо ёп уносіць у паэму ідэю неадступнасці лёсу, марнасці і разам з тым узвышэння гераічных намаганняў чалавека. Выкінуць гэты эпізод азначала знішчыць увесь незямны свет паэмы, адмаўляць усялякае боскае ўмяшанне і ўрэшце адмовіцца ад стварэння такіх любых і поўных высокай паэзіі багоў. Баціста, вядома, не пажадае нават слухаць пра іх — ён лічыць багоў усяго толькі пуетымі балбатунамі, якія клапоцяцца пра тое, з чым героі паэмы цудоўна могуць саўладаць і самі. Што да Рэйнгольда, то ягонае недвухсэнсовае жаданне стварыць чыста псіхалагічны фільм таксама не абяцала багам нічога добрага: псіхалагізм, вядома, выключаў ідэю лёсу і саму магчымасць боскага прадвызначэння: прыхільнікі псіхааналізу, у лепшым выпадку, бачаць фатальную непазбежнасць у глыбінях чалавечай душы, у цёмных закутках так званай падсвядомасці. Таму багі тут і лішнія — яны не эфектныя сцэнічна і неапраўданы псіхалагічна... Я думаў пра гэта ўсё больш і больш вяла, думкі мае пачыналі блытацца. Час ад часу я пазіраў на пішучую машынку і пераконваў сябе працягваць работу, але мне гэта не ўдавалася, не хапала сілы нават варухнуць пальцам; я сядзеў нерухома за пісьмовым сталом, задумаўшыся і ўтаропіўшыся ў пустату. На самай справе я не так раздумваў, як стараўся асэнсаваць усе тыя супярэчлівыя і непрыемныя пачуцці, якія напоўнілі маё сэрца горыччу і ледзяным холадам. Але я быў так прыгнечаны, адчуваў такую стому і глухую злосць, што ніяк не мог разабрацца, што ж адбываецца ў маёй душы. I раптам зусім нечакана — так па стаячай вадзе ў сажалцы прабягаюць лёгкія кругі — у мяне мільганула думка: «Зараз я буду аперыраваць «Адысею», як звычайна аперыруюць любы мастацкі твор пры экранізацыі..., а калі будзе закончаны сцэнарый, кніга стане назад у шафу да тых
тамоў, якія я ўжо выкарыстаў пры рабоце над іншымі сцэнарыямі... і праз некалькі гадоў, калі я зноў буду шукаць якую-небудзь кнігу, каб яе гэтак жа знявечыць для чарговага фільма, я зноў убачу «Адысею» і скажу сам сабе: «Ага-а... тады я пісаў сцэнарый разам з Рэйнгольдам... а пасля ўсё скончылася нічым... скончылася нічым, пасля таго, як мы цэлымі днямі з раніцы да вечара гаварылі пра Адысея, Пенелопу, цыклопаў, Цырцэю, пра сірэн... і гаварылі марна, таму... таму што не знайшлося грошай на пастаноўку». Пры такой думцы я адчуў, як у мяне зноў расце агіда да Taro рамяства, якім я змушаны быў займацца. I зноў з вострым болем я адчуў, што агіда гэта падмацоўвае маю ўпэўненасць у тым, што Эмілія мяне больш не кахае. Дагэтуль я працаваў дзеля Эміліі, толькі дзеля яе адной; калі ж я пераканаўся, што яна мяне болып не кахае, мая праца страціла для мяне ўсякі сэнс.
He ведаю, колькі часу я прасядзеў у такой позе, нерухома застыўшы ля пішучай машынкі і ўтаропіўшыся ў акно. Раптам я пачуў, як грукнулі ўваходныя дзверы, пасля да мяне даляцеў стук абцасаў з гасцінай, і я здагадаўся — вярнулася Эмілія. Але я не скрануўся з месца, не зрабіў ніводнага руху. Праз нейкі час у мяне за плячыма прыадчыніліся дзверы і пачуўся голас Эміліі. Яна спыталася:
— Ты тут? Што ты робіш? Працуеш?
Тады я павярнуўся да яе.
Яна стаяла на парозе ў капялюшыку і са скруткам у руках. Я адказаў ёй з нейкай ненатуральнай лёгкасцю, якая пасля гэтулькіх сумненняў і роздуму здзівіла мяне самога:
— Ды не, не працую... Думаю, наогул, брацца пісаць для Бацісты гэты новы сцэнарый ці не...
Яна зачыніла за сабой дзверы, падышла да мяне. — Ты быў у Бацісты?
— Быў.
— I вы не сышліся? Ён табе мала прапанаваў?
— Ды не, прапанаваў ён мне не мала... мы дамовіліся.
— Тады ў чым жа справа?.. Можа, табе не падабаецца сюжэт?
— I сюжэт не благі.
— А што за сюжэт?
Перш чым адказаць, я зірнуў на яе: яна была ўсё такая ж няўважлівая і абыякавая і размаўляла са мной, як адбываючы павіннасць.
— «Адысея»,— коратка адказаў я.
Яна паклала скрутак на пісьмовы стол, пасля задзёрла рукі і, асцярожна зняўшы капялюшык, страсанула галавой, каб распушыліся прымятыя валасы. Але твар яе нічога не выражаў, яна па-ранейшаму была абыякавая: ці не зразумела, што гаворка ідзе пра бессмяротную паэму, ці, можа, такая назва — бадай, так яно і было,— хоць яна і чула, нічога ёй не падказвала.
— Ну дык што,— спыталася яна нарэшце нецярпліва,— яна табе не падабаецца?
— Я табе ўжо адказаў, што падабаецца.
— Гэта тая самая «Адысея», якую праходзяць у школе? Чаму ж ты тады не хочаш за яе брацца?
— Таму што я наогул не думаю гэтым займацца.
— Але ж яшчэ сёння раніцай ты вырашыў даць згоду!
I раптам я зразумеў: настаў момант, каб мы нанава, на гэты раз канчаткова, высветлілі нашы адносіны. Я ўскочыў, схапіў яе за руку і сказаў:
— Пойдзем у другі пакой, я павінеп з табой пагаварыць.
Яна спалохалася, можа, не гэтулькі майго тону, колькі таго, як я моцна сціснуў ёй руку.
— Ты што, звар’яцеў? Што з табой?
— He, я не звар’яцеў, пойдзем пагаворым.
Сказаўшы гэта, я, хоць яна і ўпіралася, павалок
Эмілію ў гасціную і, расчыніўшы дзверы, падштурхнуў яе да крэсла.
— Садзіся.
Сам сеў насупраць і сказаў:
— Цяпер пагаворым.
Яна паглядзела на мяне, у вачах яе быў недавер і ранейшы спалох.
— Ну гавары, я цябе слухаю.
— Учора, як ты помніш,— пачаў я халодным і абыякавым тонам,— я сказаў табе: мне не хочацца пісаць гэты сцэнарый, бо я не ўпэўнены, што ты мяне кахаеш... А ты адказала, што кахаеш мяне і раіш мне ўзяцца за яго... Было так?
— Было.
— Дык вось,— сказаў я рашуча,— я думаю, што ты мне зманіла... He ведаю чаму, можа, ад шкадобы да мяне, а можа, ад якой-небудзь уласнай вьігады...
— Пра якую выгаду ты гаворыш? — перабіла яна ў гневе.
— А вось пра якую: ты зможаш па-ранейшаму жыць у кватэры, якая табе падабаецца.
Я здзівіўся, з якой рэзкасцю яна абуралася. Устаўшы з крэсла, яна амаль закрычала:
— Адкуль ты гэта ўзяў?.. Ды мне не патрэбна гэта кватэра, не патрэбна зусім... Я гатова ў любую мінуту, хоць зараз, пераехаць зноў у мэбляваны пакой... Відаць, ты мяне не ведаеш... ды яна мне зусім не патрэбна...
Ад яе слоў мне стала балюча, так бывае, калі з пагардай адхіляюць твой падарунак, дзеля якога табе давялося прынесці шмат чаго ў ахвяру. Да таго ж, у гэтай кватэры, пра якую яна гаварыла цяпер з такой знявагай, у апошнія два гады прайшло наша жыццё, дзеля гэтай кватэры я ахвяраваў любімай работай, адмовіўся ад усіх сваіх запаветных мар.
He верачы сваім вушам, я ціха спытаўся:
— Яна табе не патрэбна?
— He, не патрэбна зусім,— голас яе дрыжаў ад незразумелай злосці і пагарды,— не патрэбна... Ты чуеш? He патрэбна!
— Але ўчора ты сказала, што хацела б застацца ў гэтай кватэры.
— Я сказала, каб не сапсаваць табе настрой... думала, ты сам ёю даражыш.
Я здзівіўся: выходзіць, гэта я, хто ахвяраваў сваім прызваннем драматурга, я, хто ў жыцці і сапраўды ніколі не надаваў значэння такім рэчам, як кватэра, выходзіць, гэта я даражыў ёю? Зразумеўшы, што па нейкай невядомай мне прычыне яна пачынае весці спрэчку нядобрасумленна, я рашыў: не трэба падліваць масла ў агонь, пярэчачы ёй і напамінаючы пра тое, чаго яна перш так хацела і што цяпер так упарта адмаўляе. Урэшце, кватэра была толькі дэталлю, важна было зусім іншае.
— He будзем чапаць кватэры...— сказаў я, хочучы супакоіцца і захаваць прымірэнчы і разважлівы тон,— я не пра гэта хацеў пагаварыць з табой, а пра твае пачуцці да мяне... Учора ты, не ведаю, з якой мэтай, зманіла мне, сказаўшы, што кахаеш мяне... Ты мне зманіла, і менавіта таму я не хачу больш працаваць у кіно... Бо рабіў я гэта толькі дзеля цябе, а калі ты мяне больш не кахаеш, то нечага мне ўсім гэтым займацца.
— Але адкуль ты ўзяў, што я зманіла? На якой падставе ты так думаеш?
— А на ніякай... I разам з тым на добра нам вядомай... Пра гэта мы ўжо гаварылі з табой учора, я не хачу зноў пачынаць размову... Такія рэчы цяжка вытлумачыць, іх трэба адчуваць... I я адчуваю, што тьі мяне разлюбіла...
Эмілія раптам неяк дзіўна павярнулася і ўпершыню за ўвесь час размовы загаварыла шчыра.
— Ну чаго ты ўсё дапытваешся? — гледзячы ў акно, спыталася яна нечакана сумным і змораным голасам.— Чаго? Пакінь усё як ёсць... Так будзе лепш для нас абаіх...
— Значыць,— не адступаўся я