Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
ь, не трацячы вельмі многа энергіі, толькі дзякуючы аўтаматызму, які ён выпрацаваў: большасць нашых рухаў мы робім абсалютна неўсвядомлена. Для таго, каб зрабіць усяго адзін крок, мы павінны прывесці ў рух незлічоную колькасць мышцаў, але дзякуючы аўтаматызму мы выконваем гэта падсвядома і лёгка. Таксама і ў нашых адносінах з людзьмі. Да таго часу, пакуль мне здавалася, што Эмілія кахае мяне, нашымі адносінамі кіраваў своеасаблівы шчаслівы аўтаматызм, свядомасць асвятляла толькі знешні бок маіх паводзін, усё ж астатняе акуналася ў цемень падсвядомай, ахутанай каханнем прывычкі. Але цяпер, калі ілюзія кахання
знікла, я заўважыў, што задумваюся над кожным сваім, нават нязначным, жэстам і ўчынкам. Ці я прапаноўваў Эміліі наліць віна, ці перадаваў соль, глядзеў на яе ці адводзіў позірк — любы мой рух быў загадзя абдуманы, прыносіў мне боль, невыразнае пачуццё бездапаможнасці і адчаю.
Я нібыта быў звязаны па руках і нагах, аглушаны, паралізаваны; перш чым зрабіць які-небудзь жэст, я мімаволі задаваў сабе пытанне: трэба мне гэта рабіць ці не? Адным словам, я поўнасцю страціў унутраны кантакт з Эміліяй. Калі маеш справу з чужымі людзьмі, заўсёды можна спадзявацца, што наладзіш добрыя адносіны, а ў дачыненні да Эміліі мне заставалася толькі суцяшаць сябе назаўсёды пахаванымі ўспамінамі пра мінулае: ніякай надзеі на лепшае ў мяне не было.
Сядзелі мы, ні пра што не размаўляючы, зрэдку маўчанне наша парушалася кароткімі фразамі: «Хочаш віна? Табе даць хлеба? Пакласці яшчэ мяса?» Мне б хацелася перадаць характар гэтага маўчання, зразумелы толькі нам адным, бо менавіта ў той вечар яно ўпершыню ўсталявалася паміж намі і больш ніколі ўжо не знікала. Гэта маўчанне, цяжкое, невыноснае, якое хавала ў сабе глыбокі разлад паміж мной і Эміліяй, было саткана з усяго таго нявыказанага, што я хацеў ёй сказаць, заглушаючы ў сабе гэта жаданне і не знаходзячы ні сілы, ні слоў. Назваць наша маўчанне варожым было б не зусім дакладна. На самай справе, мы — ва ўсякім выпадку, я,— не адчувалі адно да аднаго ніякай варожасці; мы проста не маглі ніяк высветліць нашы адносіны. Я хацеў гаварыць з ёй, мне шмат чаго трэба было ёй сказаць, але ў той жа час я разумеў, што ўсе мае словы цяпер дарэмныя, што мне бадай ці ўдасца знайсці патрэбны тон. Таму я маўчаў. Аднак гэта не было натуральным спакоем чалавека, які маўчыць толькі таму, што ў яго няма
патрэбы гаварыць: наадварот, мяне ўвесь час цягнула гаварыць, мне шмат чаго трэба было ёй сказаць, і думка пра тое, што мы не можам высветліць між сабой адносін, не давала мне спакою, нявыказаныя словы калаціліся ў мяне ў сэрцы, у горле, нібы за жалезнымі турэмнымі кратамі. Але і гэтага было яшчэ ыала: я адчуваў, што цяжкае маўчанне для мяне ўсё ж найлепшае выйсце. Парушыўшы яго, хай нават асцярожна і тактоўна, я мог бы пачуць у адказ нешта яшчэ больш для сябе непрыемнае, яшчэ больш злоснае — калі б гэта наогул было магчыма,— чым само наша маўчанне.
Аднак я яшчэ не прывык маўчаць. Мы з’елі першае, пасля другое, па-ранейшаму не сказаўшы ні слова. I толькі калі падалі фрукты, я не стрымаўся і спытаў:
— Чаму ты ўвесь час маўчыш?
— Таму што мне няма чаго сказаць,— не задумваючыся, адказала яна.
Яна не была ні сумнай, ні злоснай, і гэтыя яе словы таксама прагучалі шчыра.
— Зусім нядаўна ты сказала фразу,— працягваў я далей павучальным тонам,— якую ты павінна растлумачыць.
— Забудзь яе... нібы ты яе ніколі не чуў,— зноў шчыра адказала яна.
— Як я магу яе забыць? — спытаўся я з надзеяй.— Я забыў бы, калі б ведаў, што гэта хлусня... Калі б гэта былі толькі словы, якія вырваліся ў хвіліны гневу...
Гэты раз яна нічога не адказала. I ў мяне зноў мільганула надзея. Можа, на самай справе яно так і было: яна крыкнула, што ненавідзіць мяне, у адказ на маю грубасць, калі я душыў яе, прычыняючы ёй боль.
— Ну прызнайся,— дабіваўся я асцярожна,— тое,
што ты мне сёння сказала, хлусня... У цябе вырваліся гэтыя страшныя словы неўспадзеўку, у тую хвіліну ты проста ўявіла, што ненавідзіш мяне, табе хацелася мяне абразіць...
Яна глянула на мяне і зноў прамаўчала. Мне здалося — хоць, можа, я і памыліўся,— што яе вялікія цёмныя вочы на імгненне заблішчэлі слязьмі. Асмялеўшы, я ўзяў яе за руку — рука ляжала на стале, на абрусе — і сказаў:
— Эмілія... значыць, усё гэта няпраўда?
Гэты раз яна з сілай, якой я нават не чакаў, вырвала руку і нават, як мне здалося, адхіснулася ад мяне.
— He, гэта праўда.
Мяне ўразіў яе шчыры, хоць і журботны тон. Яна, здавалася, разумела, што варта ёй у тую хвіліну вманіць — і ўсё, хоць часова, хоць бы знешне, будзе як і раней; я добра бачыў, што было імгненне, калі яна хацела мне зманіць. Але пасля кароценькага роздуму яна адмовілася ад такой думкі. Сэрца маё сціснулася яшчэ больпі, і, апусціўшы галаву, я прамармытаў праз зубы:
— Ты разумееш, што ёсць рэчы, якія нельга гаварыць проста так, без ніякай прычыны... нікому... тым больш свайму мужу?
Яна нічога не адказала, толькі зірнула на мяне са спалохам: відаць, мой твар перакасіла злосць. Нарэшце яна сказала:
— Ты сам пытаўся пра гэта, і я табе адказала.
— Але ты павінна растлумачыць...
— Менавіта што?
— Ты павінна растлумачыць, чаму... чаму ты мной пагарджаеш?
— А вось гэтага я табе ніколі не скажу... Нават калі буду паміраць-
Мяне здзівіў яе вельмі рашучы тон. Але пасля я
раптам так раззлавауся, што нават не мог разважаць спакойна.
— Скажы,— я зноў узяў яе за руку, гэты раз не вельмі ласкава.— Скажы... за што ты мной пагарджаеш?
— Я ўжо гаварыла, што ніколі табе гэтага не скажу.
— Скажы, а не то...
Ад злосці я з усёй сілай сціснуў яе за пальцы. Нейкі час яна здзіўлена глядзела на мяне, пасля сцяла зубы ад болю, і на твары ў яе паявілася тая пагарда, пра якую яна толькі што гаварыла.
— Перастань,— рэзка сказала яна,— ты зноў хо чаш зрабіць мне балюча.
Мяне здзівіла гэта «зноў», у ім, здавалася, быў намёк на нейкія тыя мукі, якія я ёй прычыняў раней; я адчуў, што мне не хапае паветра.
— Перастань... Як табе не сорамна!.. На нас глядзяць афіцыянты.
— Скажы, за што ты мной пагарджаеш?
— Ды пусці ты!
Яна рэзкім рухам вырвала руку, скінуўшы на падлогу бакал. Пачуўся звон разбітага шкла, яна ўстала і накіравалася да дзвярэй, голасна сказаўшы мне:
— Я буду чакаць у машыне... Ты пакуль расплаціся.
Яна выйшла, а я ўсё яшчэ нерухома сядзеў за сталом, здранцвеўшы не так ад сораму (афіцыянты, якія сядзелі без занятку, як і гаварыла Эмілія, утаропіўшьхся, глядзелі на нас, не прапусціўшы ў час нашай сваркі ніводнага слова і ніводнага жэста), як уражаны нязвыклымі яе паводзінамі. Ніколі перш не размаўляла яна са мной такім тонам, ніколі так не абражала мяне. Апрача таго, у вушах у мяне стаяла сказанае ёю тое «зноў» — яшчэ адна сумная загадка, якую мне трэба было разгадаць. Калі, як, чым мог я параніць
яе, на што яна цяпер скардзілася сваім гэтым «зноў»? Нарэшце я паклікаў афіцыянта, расплаціўся і падаўся да дзвярэй.
Выйшаўшы з рэстарана, я ўбачыў, што надвор’е, пахмурнае з самай раніцы, зусім сапсавалася — сыпаўся густы дробны дождж. Наперадзе, за некалькі крокаў ад сябе, я згледзеў у прыцемках постаць Эміліі. Эмілія стаяла ля нашай машыны, дзверцы якой былі замкнуты, спакойна чакала мяне на дажджы.
— Даруй, я забыўся, што замкнуў машыну,— сказаў я паціху і ў адказ пачуў яе спакойны голас:
— Нічога... дождж невялікі.
Пакора, з якой яна сказала гэтыя словы, зноў абудзіла ў маім сэрцы — хоць гэта было і неразумна — надзею на прымірэнне. Няўжо яна магла, размаўляючы такім спакойным пяшчотным голасам, пагарджаць мной? Я адчыніў дзверцы і залез у машыну. Эмілія села побач. Уключыўшы матор, я сказаў ёй нечакана вясёлым, ледзь не жартаўлівым тонам:
— Ну, Эмілія, дык куды ж мы паедзем?
He павярнуўшы галавы, гледзячы ўперад, яна адказала:
— He ведаю... куды хочаш.
Я націснуў на стартэр, і машына зрушыла. Як я ўжо сказаў, мяне раптам, невядома адкуль нахлынуўшы, апанавала гуллівасць, мне зрабілася весела, скаванасць як рукой зняло. Я раптам падумаў, што, звёўшы ўсё на жарт і глянуўшы на тое, што адбылося, не так сур’ёзна, мне ўдасца наладзіць адносіны з Эміліяй. He ведаю, што здарылася са мной у гэту хвіліну — можа быць, адчай, нібы моцнае віно, стукнуў мне ў галаву. Я крыкнуў весела і гулліва:
— Паедзем куды вочы глядзяць... і хай будзе што будзе!
Я адчуваў, што гаворачы гэта выглядаю вельмі смешна — падобны недзе на кульгавага, які хоча
станцаваць мудрагелістае па. Але Эмілія маўчала, і я паддаўся свайму новаму настрою. Мне чамусьці здавалася, што запас маёй весялосці невычэрпны, як мора, але вельмі хутка я пераканаўся, што гэта ўсяго толькі ціхі і мелкі ручаёк. Цяпер я вёў машыну па асветленай фарамі Апіевай дарозе. Скрозь незлічоныя бліскучыя палоскі дажджу з цемнаты нечакана выныралі то кіпарысы, то нейкія чырвоныя цагляныя разваліны, то статуя з белага мармуру, то знарок пакінуты незаасфальтаваны кавалак старасвецкай рымскай дарогі, выбрукаваны буйным няроўным каменнем. Нечакана я сказаў ненатуральна ўзбуджаным голасам:
— Давай хоць раз у жыцці забудзем, хто мы TaKia, уявім, што мы студэнты і што мы шукаем ціхі куток, як гэта робяць закаханыя.
Яна і гэты раз нічога не адказала, яе маўчанне надало мне смеласці, і, праехаўшы яшчэ крыху, я рэзка затармазіў. Цяпер дождж ліў як з вядра, і, рухаючыся ўверх-уніз, шчотачкі на ветравым шкле не паспявалі разганяць струменьчыкі вады.
— Мы двое студэнтаў,— няўпэўнена паўтарыў я,— мяне завуць Марыа, а цябе — Марыя... Нарэшце мы знайшлі ціхае месца... Гэта нічога, што ідзе дождж... У машыне нам вельмі добра... пацалуй мяне.
Гаворачы гэта, я з рашучасцю п’янага абняў яе за плечы і хацеў пацалаваць.
He ведаю, на што я спадзяваўся: пасля выпадку ў рэстаране я павінен быў здагадацца, што мяне цяпер чакае. Эмілія спачатку даволі мякка хацела вызваліцца з маіх абдымкаў, пасля, паколькі я не адпускаў яе і нават, узяўшы рукой за падбародак, хацеў павярнуць да сябе яе твар, з сілай адпіхнула мяне.
— Ты што, з глузду з’ехаў?.. Ці, можа, ты п’яны?
— He, не п’яны,— прамармытаў я,— пацалуй мяне.
— I не падумаю,— адказала яна, шчыра абурыўшыся, і зноў адпіхнула мяне. Пасля дадала:
— I ты яшчэ здзіўляешся, кал