• Часопісы
  • Пагарда  Альберта Маравія

    Пагарда

    Альберта Маравія

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1989
    64.38 МБ
    59.87 МБ
    , вадзіў машыну ён выдатна, таму я і гэты раз змоўчаў. Эмілія ўсё не згаджалася, але ўжо менш рашуча:
    — Я хацела б усё ж ехаць у машыне мужа...
    Баціста адказаў жартаы:
    — Чаму абавязкова ў машыне мужа?.. Бы і так цэлымі днямі бываеце са сваім мужам... Сядайце да мяне, a то я пакрыўджуся.
    Спрачаючыся, яны падышлі да машыны прадзюсера. Баціста адчыніў дзверцы. Эмілія села на пярэдняе сядзенне, Баціста абышоў машыну, каб сесці з другога боку...
    Я глядзеў на іх як у сне і пават уздрыгнуў ад нечаканасці, калі пачуў голас Рэйнгольда:
    — Ну што, паехалі?
    Апамятаўшыся, я сеў побач з ім і націснуў на стартэр.
    Я пачуў, як загудзеў ззаду матор Баціставай ма-' шыны, якая кранулася з месца ўслед за намі, пасля яна абагнала нас, ірванулася наперад і пачала аддаляцца па вузкай вулачцы, што спускалася з гары. Я ледзь паспеў разгледзець праз шкло спіны Эміліі і Бацісты — Эмілія і Баціста сядзелі побач,— пасля машына мігнулася яшчэ на павароце і схавалася з вачэй.
    Баціста раіў нам пагаварыць у дарозе пра сцэнарый... He трэба было і раіць: толькі мы выехалі за горад і недзе на сярэдняй скорасці — такой, якую магла развіць мая невялічкая машына,— памчалі па шашы на Формію, як Рэйнгольд, які дагэтуль маўчаў, сказаў з усмешкай:
    — Сазнайцеся, Мальтэні, тады, у Бацісты, вы спалохаліся, што вам давядзецца рабіць кінабаявік?
    — I цяпер яшчэ гэтага баюся,— абыякава адказаў я,— тым больш што цяпер на італьянскіх кінастудыях пануе іменна такая тэндэнцыя.
    — Усё гэта так, але вам баяцца нечага,— сказаў ён, і голас яго нечакана загучаў цвёрда і ўладарна,— мы створым псіхалагічны фільм, цалкам псіхалагічны. Як я ўжо гаварыў вам той раз у Бацісты... я, даражэнькі мой Мальтэні, не маю прывычкі рабіць тое, чаго хочуць прадзюсеры... Я прывык рабіць тое, чаго хачу я сам... У студыі гаспадар я, і ніхто іншьі... інакш я адмаўляюся ставіць фільм... Усё вельмі проста, ці не так?
    Я адказаў, што ўсё гэта і на самай справе вельмі проста, і ў маім голасе прагучала шчырая радасць, бо калі Рэйнгольд такі незалежны ад прадзюсераў, я лёгка з ім дамоўлюся і работа над сцэнарыем будзе не такая сумная і непрыемная, як звычайна. Крыху памаўчаўшы, Рэйнгольд сказаў:
    — Цяпер я хачу пазнаёміць вас з некаторымі сваімі меркаваннямі. Вы можаце весці машыну і адначасова мяне слухаць?
    Я адказаў: «Вядома»,— аднак, калі я падрыхтаваўся ўжо слухаць, з палявой дарогі на шашу высунуліся валы, запрэжаныя ў калёсы, і я змушаны быў рэзка звярнуць убок. Машына нахілілася, зрабіўшы зігзаг, і мне з цяжкасцю ўдалося яе выраўняць,— мы ледзь не наскочылі на дрэва.
    — Відаць, вам трэба было адказаць: «Вядома, не»,— засмяяўся Рэйнгольд.
    — Глупства! — сказаў я, засмучаны тым, што здарылася.— Проста валы гэтыя вылезлі на дарогу нечакана... Гаварыце, я вас слухаю.
    Рэйнгольда не трэба было прасіць.
    — Бачыце, Мальтэні... я згадзіўся паехаць на Капры... таму што мы на самой справе збіраемся рабіць здымкі з натуры на беразе Неапалітанскага заліва... Але гэта будзе толькі фон... Наогул, мы маглі б нават застацца ў Рыме... Таму што драма Адысея зусім не драма марака, які адкрывае новыя землі, ці
    салдата, які вярнуўся дамоў... Гэта драма любога з нас... У гэтым міфе пра Адысея — сапраўдная гісторыя чалавека пэўнага тыпу.
    Я сказаў першае, што прыйшло ў галаву:
    — У аснове кожнага грэчаскага міфа — чалавечая трагедыя, таму яны і непадуладныя часу. Яны вечныя.
    — Вось іменна... інакш кажучы, грэчаскія міфы — алегарычнае адлюстраванне чалавечага жыцця... Што павінны зрабіць мы, сучасныя людзі, каб ажывіць гэтыя старажытныя і далёкія ад нас міфы? Па-першае, вызначыць, якое значэнне яны могуць мець для нас, сучасных людзей, і, па-другое, расшыфраваць, раскрыць, растлумачыць іх значэнне... Але зрабіць гэта трэба цікава, па-свойму, без замілавання і страху перад шэдэўрамі грэчаскай літаратуры, якая створана на аснове гэтых міфаў... Mary прывесці прыклад... Вы, вядома, ведаеце п’есу «Жалоба да твару Электры» О’Ніла, па якой быў пастаўлены фільм.
    — Вядома.
    — Дык вось, О’Ніл таксама зразумеў тое, што старажытныя міфы трэба тлумачыць па-сучаснаму. Так ён і зрабіў у сваёй п’есе... Але я ўсё ж не люблю «Жалобы да твару Электры»... і ведаеце чаму? О’Ніл спалохаўся Эсхіла. Ён правільна палічыў, што міф пра Арэста можа быць пададзены ў псіхалагічным плане... Але, збаяўшыся тэмы, вельмі ўжо дакладна пераказаў міф... Як прыкладны вучань, калі піша сачыненне ў школьным сшытку ў лінейку... Вельмі ўжо відаць, што О’Ніл пісаў па разлінеенай паперы, Мальтэні.
    Рэйнгольд самазадаволена засмяяўся: маўляў, вунь як ён спрытна даў дыхту О’Нілу.
    Мы міналі рымскую Кампанью, ехалі блізка ля мора між пакатых пагоркаў, схілы якіх залаціліся спелай пшаніцай, сям-там былі відаць адзінокія разгалістыя дрэвы. Мусіць, мы вельмі адсталі ад Бацісты,
    падумаў я: колькі я ні ўглядаўся, уперадзе на дарозе — і прама, і на паваротах — не было відаць ніводнай машыны. Баціста, мусіць, імчаў цяпер, адлічваючы сто кіламетраў у гадзіну, недзе далёка наперадзе, абагнаўшы нас, можа, кіламетраў на пяцьдзесят. Рэйнгольд зноў звярнуўся да мяне:
    — Калі О’Ніл зразумеў, што грэчаскія міфы трэба тлумачыць па-сучаснаму, згодна апошніх адкрыццяў псіхалогіі, яму не трэба было так трымацца тэмы, ён павінен быў адысці ад яе, раскрыць яе па-свойму, абнавіць... А ён гэтага не зрабіў, і яго п’еса «Жалоба да твару Электры» атрымалася сумная і халодная... як школьны ўрок.
    — А мне яна ўсё ж падабаецца,— не згадзіўся я.
    Рэйнгольд, не звярнуўшы ўвагі на тое, што я сказаў, працягваў далей:
    — Цяпер мы павінны зрабіць з «Адысеяй» тое, што О’Ніл не захацеў ці не змог зрабіць з «Арэстэяй» Эсхіла... Ускрыць яе, як на анатамічным стале, пранікнуць у яе ўнутраны сэнс, разабраць на складаныя часткі, а пасля зноў сабраць у адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснасці.
    Так і не зразумеўшы, куды хіліць Рэйнгольд, я зноў сказаў першае, што прыйшло ў галаву:
    — Унутраны сэнс «Адысеі» ўсім вядомы. Адысей сумуе па доме, сям’і, радзіме, але на яго шляху ўстае столькі розных перашкод, якія не даюць яму хутка вярнуцца на радзіму, дамоў, да сям’і... Вось у чым канфлікт... Відаць, любы ваеннапалонны, любы салдат, які затрымаўся пасля заканчэння вайны па нейкіх прычынах далёка ад радзімы,— таксама своеасаблівы маленькі Адысей.
    Рэйнгольд засмяяўся, як усё роўна закудахтаў.
    — Я так і чакаў, што вы гэта скажаце — салдат, палонны... Аднак справа зусім не ў тым, Мальтэні... Вы абмяжоўваецеся толькі знешнім, фактычным бо-
    кам... Пры такім падыходзе фільм, пастаўлены па «Адысеі», можа аказацца зусім звычайным фільмам «каласаль», прыгодніцкім кінабаявіком, як таго хацеў бы Баціста... Але Баціста — прадзюсер, і зусім зразумела, што ён мае такі погляд... А вы, Мальтэні, вы ж інтэлігент... вы разумны чалавек і павінны паварушыць мазгамі... Паспрабуйце як след падумаць.
    — Іменна гэтым я ўвесь дзень і займаюся,— сказаў я, крыху пакрыўджаны.
    — He, вы не хочаце як след падумаць... Ну, падумайце як мае быць, пастарайцеся ўнікнуць глыбей і перш за ўсё ўлічыце, што гісторыя Адысея — гэта гісторыя яго адносін з жонкай.
    Гэты раз я прамаўчаў. I Рэйнгольд працягваў далей:
    — Што нас болып за ўсё здзіўляе ў «Адысеі»? Марудлівасць, з якой вяртаецца Адысей, тое, што ён траціць на вяртанне дадому дзесяць гадоў... I на працягу гэтых дзесяці гадоў, нягледзячы на каханне да Пенелопы, пра якую ён шмат гаворыць, выкарыстоўвае любы зручны выпадак, каб ёй здрадзіць. Гамер стараецца пераканаць нас, што Адысей толькі і думае пра Пенелопу, толькі і жадае хутчэй спаткацца з ёю... Але ці можна яму верыць, Мальтэні?
    — Калі не верыць Гамеру,— адказаў я жартам,— то ўжо зусім не ведаю, каму ж тады верыць.
    — Сабе самому, сучасным людзям, якія ўмеюць разгледзець, што схавана за міфам... Мальтэні, я чытаў і перачытваў «Адысею» шмат разоў і прыйшоў да высновы, што ў сапраўднасці Адысей, хоць, магчыма, ён і сам гэтага не ведаў, зусім не хацеў вяртацца дамоў, не імкнуўся хутчэй знайсці сваю Пенелопу... Такі мой вывад, Мальтэні.
    Я зноў змаўчаў. Рэйнгольд, падахвочаны маім маўчаннем,гаварыў далей:
    — На еамай справе Адысей баіцца вяртацца да
    жонкі, і пазней мы зразумеем чаму; баючыся гэтага, ён падсвядома сам імкнецца стварыць сабе перашкоды, якія маглі б адцягнуць ягоны зварот дамоў... Яго праславутая любоў да падарожжаў не што іншае, як падсвядомае імкненне падоўжыць сваю вандроўку, ідучы насустрач розным прыгодам, якія на самай справе і падоўжваюць яе... Вяртанню Адысея перашкаджаюць не Сцыла і Харыбда, не Каліпса і феакі, не Паліфем і Цырцэя, нават не багі; вяртанню яго перашкаджае падсвядомае жаданне самога Адысея, яно падказвае яму адну за адной зручныя прычыны, каб на год затрымацца ў адным месцы, на некалькі гадоў у другім і гэтак далей...
    Ага, вось да чаго хіліў Рэйнгольд: гэта была тыповая фрэйдысцкая інтэрпрэтацыя класікі. Я толькі здзівіўся, што не здагадаўся пра гэта раней, Рэйнгольд жа — немец, свае першыя крокі ён зрабіў у Берліне ў той час, калі пачаў набываць папулярнасць Фрэйд, пасля пераехаў у Злучаныя Штаты, дзе псіхааналіз у вялікай пашане; вядома, што ён робіць спробу прымяніць метады Фрэйда нават да такога героя, як Адысей, якому не ўласцівы вялікія перажыванні.
    Я сказаў зусім абыякава:
    — Вельмі здорава прыдумана... Але мне не ўсё яшчэ зразумела...
    — Адну хвілінку, Мальтэні, адну хвілінку... Як гэта зусім відавочна пры такой маёй інтэрпрэтацыі, якая, я думаю, адзіна правільная, «Адысея», згодна адкрыццям сучаснай псіхалогіі, уяўляе сабой вельмі асабістую гісторыю, гісторыю разладу адной сямейнай пары... Адысей доўгі час пакутуе і разам з тым сам павялічвае гэты разлад, пакуль нарэшце пасля дзесяці гадоў унутранай барацьбы яму не ўдаецца знайсці выйсця, хоць для гэтага яму даводзіцца вярнуцца да той сітуацыі, якая гэты разлад і ўчыніла. Карацей кажучы, дзесяць гадоў Адысей сам выдумвае ўсялякія
    прычыны, каб толькі не варочацца да сваёй жонкі... Ён нават не раз спрабуе звязаць свой лёс з іншымі жанчынамі... Але нарэшце яму ўдаецца перамагчы сябе, і ён вяртаецца... Вяртанне Адысея якраз і азначае, што ён змірыўся са становішчам, праз якое паехаў і доўга не хацеў вяртацца.
    — 3 якім становішчам? — спыт