Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
я гавару, што пагарджаю табой... Як ты можаш так сябе паводзіць... пасля таго, што між намі адбылося...
— Я кахаю цябе.
— А я цябе не.
Я адчуў, што я смешны, і ад гэтага мне было нязносна балюча. Я разумеў, што апынуўся не толькі ў смешным, але і ў безвыходным становішчы. Але я не хацеў яшчэ здавацца.
— Ты пацалуеш мяне, хочаш ты таго ці не! —< крыкнуў я, стараючыся, каб голас мой прагучаў як Mara грубей, і накінуўся на яе.
Гэты раз яна не адштурхнула мяне, а ўзяла адчыніла дзверцы, і я паваліўся на пустое сядзенне. Выскачыўшы з машыны, Эмілія пабегла па дарозе, не звяртаючы ўвагі на моцны дождж.
На хвіліну я аслупянеў, утаропіўшыся на пустое сядзенне. Пасля, аблаяўшы сябе ў думках дурнем, таксама вылез з машыны.
Дождж ліў як з вядра, і, толькі я ступіў на зямлю, нага мая акунулася ў ваду па костачкі. Мяне схапіла яшчэ большая злосць, і разам з тым я адчуў, што мне шкада самога сябе.
— Эмілія, ідзі сюды,— закрычаў я ў адчаі,— не бойся, я цябе не крану.
— Калі ты не супакоішся, я пайду ў Рым пехатой,— азвалася яна аднекуль з цемнаты.
— Ідзі сюды...— голас у мяне задрыжаў,— я зраблю ўсё, што ты захочаш.
Дождж не сціхаў, вада капала за каўнер, абліваючы непрыемным холадам шыю; я адчуў, як яна сцякала струменямі з майго ілба, са скроняў. Фары ад машыны асвятлялі толькі невялікую лапіну спераду — промні выхоплівалі з начной цемені камяні нейкіх
старажытных руін і высокі чорны кіпарыс, вяршаліна якога гублялася ў цёмным небе; але, колькі я ні напружваў зрок, мне так і не ўдалося разгледзець постаць Эміліі. Захваляваўшыся, я зноў паклікаў:
— Эмілія... Эмілія!..— Голас у мяне ўздрыгнуў, як ад плачу.
Нарэшце яна выйшла з цемры, стала сярод латочыны, асветленай фарамі, і сказала:
— Значыць, ты абяцаеш, што больш мяне не вачэпіш?
— Абяцаю, не зачаплю.
Яна падышла і села ў машыну.
— Што за дурныя жарты... я ўся вымакла. I валасы мокрыя... Заўтра раніцай трэба будзе ісці ў цырульню.
Змоўчаўшы, я сеў услед за ёй у машыну, уключыў матор, і мы паехалі. Эмілія чхнула раз, пасля — другі, тады яшчэ і яшчэ, прытым вельмі моцна і не зусім натуральна, нібы хочучы паказаць, што яна праз мяне прастыла. Але я і тут змоўчаў, вёў толькі машыну, як у сне. Гэта быў вельмі кепскі сон, у якім мяне сапраўды звалі Рыкарда, і ў мяне была жонка Эмілія, і я кахаў яе, а яна мяне — не; і не толькі не кахала, але нават пагарджала мною.
РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
Назаўтра раніцай я прачнуўся стомлены, вялы, адчуваючы агіду да ўсяго, што мяне чакала ў той дзень і ў наступныя дні, а таксама да ўсяго, што можа адбыцца ў будучым. Эмілія яшчэ спала ў суседнім пакоі, а я, лежачы ў прыцемку на канапе ў гасцінай, доўга не ўставаў; паступова ачомаўшыся, я ўзнаўляў у памяці ўсё тое, што адбылося наяве і пра
што я забыўся сплючы. Перш за ўсё, думаў я, трэба рашыць: згаджацца мне працаваць над сцэнарыем «Адысеі» ці не, пасля канчаткова высветліць, чаму мной пагарджае Эмілія, і нарэшце вярнуць яе каханне.
Я ўжо сказаў, што адчуваў сябе змораным, змучаным і вялым. Маё старанне з нейкай педантычнай дакладнасцю сфармуляваць тры жыццёва неабходныя для мяне пытанні было, у сутнасці,— і я гэта адразу зразумеў,— толькі спробай падмануць сябе, змусіць паверыць, што я не страціў яшчэ энергіі і яснасці думкі, хоць гэтага ў мяне даўно ўжо нічога не было. Генерал, палітычны дзеяч ці дзялок такім вось чынам імкнецца як мага карацей і дакладней выкласці задачы, якія стаяць перад ім, звесці іх да гранічна ясных, безжыццёвых схем, якімі вельмі зручна аперыраваць. Але я не быў чалавекам такога складу, зусім наадварот. I я адчуваў, што і гэта энергія, і яснасць думкі, якімі, як мне хацелася думаць, я валодаў у тую хвіліну, адразу ж знікнуць, калі я паспрабую перайсці ад разваг да справы.
Ва ўсякім выпадку, я ўсведамляў, што не здольны рашыць ніводнай з гэтых трох задач, якія я паставіў перад сабой. Нават цяпер, лежачы з заплюшчанымі вачыма на канапе, я адчуваў, што, калі я ў думках спрабую знайсці на іх адказ, маё ўяўленне адразу адлучаецца ад горкай рэчаіснасці і пачынае лунаць у воблаках фантастыкі. Мне здавалася, што напісаць сцэнарый «Адысеі» — гэта дробязь, што я ўжо змог выясніць свае адносіны з Эміліяй і нарэшце зразумеў, што гэтыя яе жахлівыя на першы погляд словы, нібыта яна пагарджае мною,— вынік дурноты і непаразумення; і нарэшце, што я наогул памірыўся з ёй. Але разам з тым я разумеў, што ўсё гэта толькі мара пра шчаслівае выйсце са становішча, надзея на ўдалую развязку, але паміж марамі і сапраўднасцю — глыбо-
кая прорва, бездань, і я не змагу яе ніяк і нічым запоўніць.
Я ўсё яшчэ ляжаў, дрэмлючы, на канапе і, відаць, не заўважыў, як заснуў. Нечакана я зноў прачнуўся і ўбачыў Эмілію: яна сядзела ў мяне ў нагах. Жалюзі былі апушчаны, і ў гасцінай панаваў змрок, толькі на століку каля канапы гарэў начнік. Я не пачуў, як Эмілія зайшла ў пакой, запаліла начнік і села ля мяне.
Яе вольная поза, хатні халацік нагадалі мне, як я прачынаўся ў ранейшыя шчаслівыя часіны свайго жыцця, і я на імгненне паддаўся ілюзіі. Я прыўзняўся і, сеўшы на канапе, спытаў дрыготкім голасам:
— Эмілія, ты, відаць, усё-такі кахаеш мяне?
Яна крыху пачакала з адказам, пасля сказала:
— Паслухай, я павінна з табой пагаварыць.
Я адчуў, як мне зрабілася холадна. Хацелася крыкнуць, што я не хачу ні пра што з ёй гаварыць, хай яна пакіне мяне ў спакоі, дасць зноў заснуць, але я ўсё ж спытаўся.
— А пра што?
— Пра нас з табой.
— Што ж тут гаварыць,— сказаў я, ніяк не могучы суняць хвалявання,— ты мяне болып не кахаеш і нават пагарджаеш мной... вось і ўсё.
— He, я хацела сказаць табе,— паволі пачала яна,— што сёння ж пераязджаю да мамы... Хацела папярэдзіць цябе, перш чым пазваню ёй. Ну вось, цяпер я цябе папяр.эдзіла.
Я гэтага не чакаў, хоць пасля ўсяго, што паміж намі нядаўна адбылося, рашэнне яе было лагічным і яго можна было чакаць. Думка пра тое, што Эмілія пойдзе ад мяне, як гэта ні дзіўна, дагэтуль ніколі не прыходзіла мне ў галаву; яе жорсткасць і бязлітаснасць да мяне, здавалася, і без таго перайшлі ўсе ме-
жы. I вось цяпер, зусім нечакана для мяне, яна, не вагаючыся, робіць вунь што. Я паціху спытаўся:
— Ты хочаш мяне кінуць?
— Хачу.
Нейкі час я маўчаў, пасля раптам мне нясцерпна захацелася нешта зрабіць, я ўжо не мог болып трываць ад болю ў душы. Я ўсхапіўся з канапы, кінуўся да акна, нібы хацеў падняць жалюзі і пусціць у пакой святло, але вярнуўся на ранейшае месца.
— He! — закрычаў я.— Ты не можаш пайсці... Я гэтага не хачу!..
— He дуры,— сказала яна, як ўсё роўна дзіцяці,— мы павінны раз’ехацца, гэта адзінае, што нам застаецца... Нас з табой больш нічога не звязвае, па крайняй меры, мяне... Так будзе лепш нам абаім...
He памятаю, як я паводзіў сябе пасля гэтых яе слоў, помню толькі некаторыя фразы і жэсты. Відаць, я тады рухаўся і рабіў усё, як у сне, не ўсведамляючы ні сваіх слоў, ні ўчынкаў. Помню, ускудлачаны, у піжаме, я хадзіў шырокімі крокамі ўзад-уперад па пакоі, то просячы Эмілію не пакідаць мяне, то доўга тлумачачы ёй, у якім я знаходжуся стане, то гаворачы сам з сабой, нібыта я ў пакоі быў адзін. Сцэнарый «Адысеі», кватэра, чарговы ўзнос уладальніку дома, мае загубленыя драматургічныя здольнасці, каханне да Эміліі, адносіны з Бацістам і Рэйнгольдам — усё, чым было напоўнена маё жыццё, пераблыталася і мільгала ў маім бязладным ліхаманкавым маналогу, нібы рознакаляровыя шкельцы на дне калейдаскопа, які хтосьці трос з лютай сілай. Я ведаў, што гэта толькі вартая жалю гульня, падманлівая забава — так складваюцца розныя кавалачкі каляровага шкла ў мазаіку, не ствараючы ніякага ўзору; цяпер калейдаскоп разбіўся, асколкі рассыпаліся і валяліся ў мяне пад нагамі. Я раптам востра адчуў, што ўсе мяне пакінулі. Я баяўся адзіноты — яна прыгнятала мяне, перашка-
джала не толькі думаць, але нават і дыхаць. Уея мая істота супраціўлялася разрыву з жонкай і будучай адзіноце; і разам з тым я адчуваў, што, нягледзячы на маё шчырае абурэнне, мае словы не пераконваюць. I ў тыя кароткія хвіліны, калі крыху адступалі страх і разгубленасць, што затуманьвалі мой розум, я бачыў Эмілію, якая ўсё яшчэ сядзела на канапе ў ранейшай позе і спакойна ўшчувала мяне:
— Ну, Рыкарда, падумай хоць троху: для нас гэта адзінае выйсце.
— Але я не хачу,— каторы раз паўтараў я.— He хачу.
— Чаму ты пе хочаш? Будзь жа разумны.
He памятаю, што я ёй гаварыў у адказ. Бегаючы па пакоі, я рваў на сабе валасы. Але ў такім стане, я разумеў, мне не толькі не ўдасца пераканаць у чымнебудзь Эмілію, але нават складна выказаць свае думкі. Напружыўшыся, я авалодаў сабой, зноў сеў на канапу і, сціснуўшы галаву рукамі, спытаўся:
— Калі ты думаеш пайсці?
— Сёння ж.
Сказаўшы гэта, яна ўстала і, не звяртаючы больш на мяне ўвагі — а я па-ранейшаму сядзеў, сагнуўшыся і абхапіўшы галаву рукамі,— выйшла з пакоя. Я не чакаў, што яна пойдзе, так, як раней не чакаў таго, што яна сказала і зрабіла. Нейкі час я сядзеў нерухома, нібыта не верачы таму, што ўсё гэта адбываецца наяве. Пасля акінуў позіркам пакой, і мне раптам стала страшна: разрыў ужо адбыўся, пачалася мая адзінота. Пакой быў такі ж, як і некалькі хвілін назад, калі Эмілія яшчэ сядзела на канапе, і ўсё ж я адчуваў, што ён не той. Пакой — я ніяк не мог выкінуць з галавы гэту думку — нібыта страціў свае ранейшыя памеры. Ён быў больш не такі, якім здаваўся мне раней, калі я ведаў, што ў ім знаходзіцца Эмілія, а інакшы — такі, які я павінен быў бачыць
немаведама колькі гадоў, змірыўшыся з тым, што Эміліі ў ім няма і ніколі больш не будзе. Разлука, здавалася, лунала ў пакоі, усё наўкола было запоўнена ёю, і, дзіўная рэч, ішла яна не ад мяне, а ад саміх рэчаў. Усё гэта я не так усведамляў, як адчуваў недзе ў самай глыбіні сваёй душы — збіты з тропу, разгублены, працяты шчымлівым болем. Я адчуў, што плачу, штосьці заказытала маю шчаку,— і, крануўшыся твару, убачыў, што ён мокры. Тады, уздыхнуўшы і ўжо болын не стрымліваючыся, я зайшоўся горкім плачам. Пасля ўстаў і выйшаў з гасцінай.
У спальні, залітай сонечным святлом, якое пасля змрочнай гасцінай здалося мне вунь якім яркім, Эмілія, седзячы на незасланай пасцелі, размаўляла па тэлефоне. Я адразу ж здагадаўся, што яна пазваніла маці. Выраз твару ў яе быў нейкі разгублены, у паводзінах адчувалася збянтэжанасць. Я, па-ранейшаму ўсё яшчэ ў піжаме, таксама сеў і, схаваўшы твар рукамі, не перастаючы ўсхліпваў. Я і сам не вельмі добра разумеў прычыну сваіх слёз; можа, я плакаў не таму, што разбуралася маё жыццё, а ад нейкага даўняга болю, які не меў ніякага дачынення ні да самой Эміліі, ні да яе рашэння пакінуць мяне. Эмілія між тым размаўляла па тэлефоне: відаць, маці штосьці тлумачыла ёй, а яна нехаця згаджалася з тым. Скрозь слёзы я бачыў, як у яе на твары, нібы цень ад воблака, раптам з’явілася расчараванне, пасля крыўда і горыч. Нарэшце яна сказала:
— Добра, добра, я зразумела.