Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
He будзем больш пра гэта гаварыць.— Яна пасля змоўкла і доўга слухала маці. Але гэты раз у яе не хапіла цярпення даслухаць маці да канца, і яна нечакана перапыніла размову: — Я ж табе ўжо сказала: добра, я ўсё зразумела. Да спаткання.
Маці спрабавала яшчэ ў нечым яе параканаць, але Эмілія зноў паўтарыла: «Да спаткання» — і, хоць маці,
чуваць было, усё нешта яшчэ гаварыла, павесіла трубку. Пасля Эмілія нібыта ў сне паглядзела на мяне невідушчымі вачыма. Я інстынктыўна схапіў яе за руку, мармычучы:
— Застанься, прашу цябе... Застанься.
Дзеці пускаюць слёзы ў крайнім выпадку, каб дабіцца свайго, такім чынам дзейнічаюць жанчыны і наогул усе слабыя духам. У тую хвіліну я, хоць і плакаў шчыра, як дзіця, ці як жанчына, ці нават як слабая істота, дзесьці ў глыбіні душы спадзяваўся, што мае слёзы памогуць пераканаць Эмілію не кідаць мяне; ілюзія гэта крыху мяне суцешыла, але разам з тым мне раптам здалося, нібы я крыўлю душой і прытвараюся толькі для таго, каб сваімі слязьмі шантажыраваць Эмілію. Мне адразу зрабілася сорамна, я ўстаў і, не дачакаўшыся ад Эміліі адказу, пайшоў у гасціную.
Праз некалькі хвілін туды прыйшла і Эмілія. Я ўжо крыху супакоіўся, выцер слёзы і накінуў на піжаму халат. Я сядзеў у крэсле і машынальна, трымаючы ў зубах сігарэту, чыркаў запалкай, хоць курыць мне не хацелася. Эмілія таксама села і адразу ж сказала:
— Можаш супакоіцца... He бойся... я нікуды не пайду.
Але ў яе голасе чуваць былі адчай і горыч, і сказала яна гэта абыякава, зморана. Я паглядзеў на яе: яна сядзела апусціўшы вочы і, здавалася, штосьці абдумвала, але я заўважыў, як уздрыгваюць куточкі яе рота і як яна скубе каўнер халата, што было ў яе прыкметай разгубленасці і збянтэжанасці. Пасля з нечаканай жорсткасцю яна дадала:
— Маці не хоча, каб я пераязджала да яе... Яна сказала, што здала мой пакой кватаранту... Два кватаранты ўжо жылі ў яе, цяпер іх будзе трое, і ў кватэры вунь як цесна... Яна не верыць, што я гэта сур’ёзна... гаворыць, што я павінна ўсё добра абдумаць...
Цяпер я проста не ведаю, куды ісці... Нікому я не патрэбна... і мне давядзецца застацца з табой.
Яе гэтыя словы, такія жорсткія сваёй шчырасцю, зрабілі мне балюча: помню, пачуўшы іх, я ўздрыгнуў, як ад удару, і, не могучы стрымацца, закрычаў з абурэннем:
— Ды як ты можаш так гаварыць!.. «Мне давядзецца...» Што я табе такое зрабіў? За што ты мяне так ненавідзіш?
Цяпер заплакала яна. Я бачыў гэта, хоць яна і закрылася рукой.
— Ты хацеў, каб я засталася...— страсануўшы галавой, нарэшце сказала яна.— Добра, я застаюся. Цяпер ты задаволены... ці, можа, не?
Я ўстаў з крэсла і, сеўшы побач з ёй на канапу, абняў яе, але яна адразу ж ціхенька адсунулася, хочучы вызваліцца.
— Вядома, я хачу, каб ты засталася,— сказаў я,— але не так... не пад прымусам... Што я табе зрабіў, Эмілія, чаму ты так сябе паводзіш?
Яна адказала:
— Калі хочаш, я пайду ад цябе... найму пакой... Табе давядзецца памагаць мне толькі на першым часе... Я зноў паступлю на работу... машыністкай. Як толькі мне ўдасца знайсці месца. Нічога болып я не буду ў цябе прасіць.
— Ды кінь ты! — закрычаў я.— Я хачу, каб ты засталася... Але не таму, што ў цябе няма іншага выйсця, Эмілія, не таму!
— He ты мяне змушаеш застацца,— адказала яна, плачучы,— а жыццё...
Я сціскаў яе ў абдымках, а на языку ў мяне зноў круціліся адны і тыя пытанні: чаму яна мяне разлюбіла і, больш таго, стала яшчэ і пагарджаць мною, што ж, урэшце, адбылося, чым я перад ёй правініўся? Але, бачачы яе слёзы і разгубленасць, я нават крыху
супакоіўся. Я падумаў, што цяпер не час гэта высвятляць і што сваімі роспытамі я, відаць, нічога не даб’юся; калі я хачу ведаць праўду, трэба дзейнічаць інакшым, не такім лабавым метадам. Пачакаўшы — Эмілія ў гэты час, адвярнуўшыся ад мяне, усё яшчэ моўчкі плакала,— я прапанаваў:
— Паслухай, давай епынім гэту нашу спрэчку і не будзем высвятляць адносіны. Усё адно нічога гэта не дасць, мы толькі будзем траўміраваць адно аднаго. Я не хачу ў цябе больш ні пра што пытацца, па крайняй меры цяпер... Лепш паслухай мяне ўважліва: я ўсё ж згадзіўся пісаць сцэнарый «Адысеі»... Але Баціста хоча, каб мы над ім працавалі на беразе Неапалітанскага заліва, дзе і будуць адбывацца натурныя здымкі... Таму мы вырашылі паехаць на Капры... Там я не буду табе дакучаць, даю слова... Урэшце, і не змагу, нават каб і хацеў: мне давядзецца цэлымі днямі працаваць разам з рэжысёрам і мы з табой будзем бачыцца толькі за абедам і вячэрай, ды і то не кожны дзень... Капры — цудоўнае месца, у самым разгары лета... Ты адпачнеш, будзепі купацца, гуляць, супакоішся, усё абдумаеш і не спяшаючыся вырашыш, як лепш зрабіць... Твая маці, між іншым, параіла правільна, і табе трэба ўсё абдумаць... А пасля, праз некалькі месяцаў, ты скажаш мне сваё рашэнне, і тады, толькі тады, мы зноў вернемся да гэтай размовы.
Яна ўсё яшчэ сядзела адвярнуўшыся, нібыта ёй было непрыемна мяне бачыць. Пасля, амаль супакоіўшыся, спыталася:
— А калі трэба ехаць?
— Хутка, недзе дзён праз дзесяць... Як толысі рэжыеёр вернецца з Парыжа.
Хоць я па-ранейшаму трымаў Эмілію ў абдымках і адчуваў яе круглыя і мяккія грудзі, я не рашыўся яе пацалаваць. Яна была такая абыякавая да ўсяго, што проста, відаць, цярпела, калі я яе абдымаў. Але
я яшчэ цешыў сябе надзеяй, што яе цярплівасць не азначае яшчэ поўнай абыякавасці. Крыху памаўчаўшы, яна спыталася ўсё тым жа спакойным голасам, у якім, аднак, была чуваць ранейшая варожасць:
— А дзе мы будзем жыць на Капры? У гасцініцы?
Я адказаў, хочучы яе абрадаваць:
— He, не ў гасцініцы, у гасцініцах шумна... У нас ёсць нешта лепшае... Баціста аддае ў наша распараджэнне сваю вілу на ўвесь час работы над сцэнарыем.
I я адразу адчуў — таксама, як некалькі дзён назад, калі паспяшаўся згадзіцца на прапанову Бацісты,— што Эмілія па нейкіх сваіх прычынах з гэтым не згаджаецца. Сапраўды, яна адразу вырвалася з маіх абдымкаў і, адсунуўшыся на край канапы, перапытала:
— На віле ў Бацісты?.. I ты ўжо згадзіўся?
— Згадзіўся. Я думаў, так будзе лепш.
— Разам з намі там будзе жыць і рэжысёр?
— He, Рэйнгольд пасяліўся ў гасцініцы.
— Туды прыедзе Баціста?
— Баціста? — спытаўся я, глыбока ў душы здзіўлены гэтым яе пытаннем.— Думаю, што ён час ад часу будзе прыязджаць... але ненадоўга, на уік-энд, на дзень ці на два... каб паглядзець, як ідзе наша работа.
Гэты раз Эмілія нічога не сказала, толькі пакорпалася ў кішэні халата і, дастаўшы хустачку, высмаркалася. Калі яна даставала хустачку, халат у яе расхінуўся. Яна сядзела, паклаўшы нагу на нагу, нібыта саромячыся свайго голага цела, але яе поза ўсё роўна не магла схаваць белага маладога і тугога цела, перад якім, здавалася, бяссільныя ўсе забароны. Эмілія, сама таго не ведаючы, як бы прапаноўвала сябе, і я раптам адчуў нясцерпнае жаданне і на міг уявіў, што магу сціснуць яе ў абдымках і авалодаць ёю.
Але глыбока ў душы я разумеў, што, якое б моцнае ні было маё жаданне, ажыццявіць яго немагчыма,
я толькі глядзеў на яе, пакуль яна выцірала хустачкай нос і вочы, глядзеў амаль спадцішка, нібыта баяўся, што яна заўважыць мой нясціплы пагляд і прысароміць мяне. Злавіўшы сябе на гэтай думцы, я падумаў: да чаго я дажыў — патаемна, як чымсьці забароненым, любуюся голым целам уласнай жонкі, нібы хлапчук, які падглядвае ў шчыліну кабіны на пляжы! Я працягнуў руку і са злосцю захінуў ёй халат. Яна, здавалася, нават гэтага не заўважыла і, схаваўшы хустачку ў кішэню, сказала гэты раз зусім спакойна:
— Я паеду на Капры... але пры адной умове...
— He смей гаварыць ні пра якія ўмовы... Я не хачу нічога знаць! — нечакана закрычаў я.— Мы паедзем... Але я не жадаю нічога слухаць... А цяпер ідзі, ідзі!
Мусіць, у маім голасе было гэтулькі злосці і шаленства, што яна спалохалася, адразу ўстала і хуценька выйшла з пакоя.
РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ
Настаў дзень ад’езду на Капры. Баціста вырашыў ехаць з намі, каб, як ён гаварыў, прыняць нас, як належыць гасціннаму гаспадару. На вуліцы ля нашага дома мы ўбачылі побач з маёй маленькай малалітражкай чырвоны магутны несерыйны аўтамабіль прадзюсера. Хоць на дварэ быў чэрвень, надвор’е ўсё яшчэ не ўсталявалася, вісеў туман і дзьмуў вецер. Баціста ў скураной куртцы і фланелевых штанах стаяў каля сваёй машыны, размаўляючы з Рэйнгольдам, які, як і кожны прыстойны немец, быў упэўнены, што Італія — краіна сонца, і таму апрануўся ў дарогу даволі лёгка: на ім былі белая палатняная кепачка і баваўняны паласаты касцюм у каланіяльным стылі. Мы з Эміліяй выйшлі з дому ў суправаджэнні швейцара і
нашай служанкі, якія неслі чамаданы; Баціста і Рэйнгольд, убачыўшы нас, падаліся нам насустрач.
— Ну, дык як жа мы пасядзем? — спытаў Баціста, калі мы прывіталіся. I, не чакаючы адказу, сказаў: — Я прапаную, Мальтэні, каб ваша жонка ехала са мной, у маёй машыне, а Рэйнгольд сеў у вашу машыну... Такім чынам, вы ўжо дарогай зможаце пагаварыць пра фільм... Бо,— сказаў ён з усмешкай, але сур’ёзным тонам,— з сённяшняга дня вам трэба працаваць па-сапраўднаму... Сцэнарый павінен быць у мяне ў руках праз два месяцы.
Я мімаволі паглядзеў на Эмілію і ўбачыў, што твар яе раптам скрывіўся, я ўжо раней не раз заўважаў у яе гэту грымасу, якая была прыкметай яе разгубленасці і пратэсту. Але я не звярнуў на гэта ўвагі, не задумаўся над тым, што менавіта такі выраз твару быў у яе, калі яна пачула пра тое, што Баціста зрабіў мне прапанову, між іншым, вельмі разумную.
— Выдатна,— сказаў я, стараючыся з усёй сілы быць вясёлым і жвавым, мне здавалася, што менавіта гэтага вымагаюць абставіны: мы ж накіроўваліся ў прыемнае падарожжа да мора.— Цудоўна... Эмілія паедзе з вамі, а Рэйнгольд са мной... Але не абяцаю, што размаўляць мы з ім будзем толькі пра сцэнарый.
— Я баюся хуткай язды...— сказала раптам Эмілія.— А вы на сваёй машыне заўсёды носіцеся, як апантаны...
Але Баціста, хуценька ўзяўшы яе пад руку, адказаў:
— Са мпой вам нечага баяцца... I паогул, чаго вы баіцеся? Я таксама даражу сваім жыцпём.
Сказаўшы гэта, ён ледзь не сілком павёў Эмілію да сваёй машыны. Я згледзеў, што Эмілія разгублена і запытальна пазірае на мяне, і падумаў, а можа, трзба настаяць на тым, каб яна села са мной? Але Баціста мог пакрыўдзіцца: аўтамабільная язда была яго-
най страсп.ю і, трэба сказац