• Часопісы
  • Пагарда  Альберта Маравія

    Пагарда

    Альберта Маравія

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1989
    64.38 МБ
    59.87 МБ
    аўся я, гэты раз і сапраўды здзівіўшыся.— Няўжо Адысей паехаў не для таго, каб прыняць удзел у Траянскай вайне?
    — Гэта толькі знешні бок падзей, знешні бок...— нецярпліва паўтарыў Рэйнгольд.— Але пра становішча на Ітацы да таго, як Адысей паехаў на вайну, пра жаніхоў і ўсё іншае я скажу пасля таго, як растлумачу прычыны, з-за якіх Адысей не хоча варочацца на Ітаку і баіцца сустрэчы з жонкай... А пакуль што мне б хацелася падкрэсліць першую важную акалічнасць: «Адысея» — не апісанне прыгод ці якіх-небудзь знешніх падзей, якія адбываюцца ў розных краінах, хоць Гамер і хацеў бы прымусіць нас у гэта паверыць... А наадварот, апісанне асабістай душэўнай драмы Адысея... I ўсё, што адбываецца ў «Адысеі»,— толькі адлюстраванне падсвядомых пачуццяў... Вы, вядома, знаёмы з вучэннем, Мальтэні?
    — He вельмі.
    — Дык вось, Фрэйд будзе нашым правадніком у складаным унутраным свеце Адысея, а не які-небудзь Берар з яго геаграфічнымі картамі і філалогіяй, якая нічога не можа растлумачыць... I замест Міжземнага мора мы пачнём даследаваць душу Адысея... ці, больш дакладна, яго падсвядомасць.
    Адчуваючы, як мяне працінае злосць, я сказаў, мажліва, вельмі рэзка:
    — Але чаго ехаць тады на Капры, калі размова пойдзе пра звычайную будуарную драму... Мы выдатна маглі б працаваць і ў мэбляваным пакоі ў адным з новых раёнаў Рыма!
    Пачуўіпы гэта, Рэйнгольд кіпуў на мяне здзіўлены і разам з тым абражаны пагляд, і я пачуў яго непрыемны смех — так смяюцца, калі хочуць, каб спрэчка, якая можа кепска скончыцца, звялася на жарт.
    — Давайце лепш працягнем нашу размову на Капры, у епакойных абставінах,— сказаў ён і прыглушыў свой смех.— Вы, Мальтэні, не можаце адначасова Beepi машыну і размову пра «Адысею»... Дык лепш ужо вядзіце машыну, а я палюбуюся цудоўным пейзажам.
    Я пабаяўся яму супярэчыць, і амаль гадзіну мы ехалі моўчкі. Мінулі старажытныя Панційскія балоты; справа ля дарогі цягнуўся канал з амаль нерухомай, стаячай вадой, злева зелянела абводненая нізіна, мільганула Чыстэрна, за ёй Тэрачына. Далей дарога пайшла па самым беразе мора, уздоўж невысокіх, камяністых, выпаленых сонцам гор. Мора было неспакойнае, за жоўтымі і чорнымі прыбярэжнымі дзюнамі яно здавалася мутна-зялёным, відаць, яго скаламуціла нядаўняя бура, якая падняла з дна пласты пяску. Цяжкія хвалі, ляніва ўздымаючыся, набягалі на вузкі пляж, заліваючы яго белай, нібыта мыльнай, пенай. Далей ад берага мора было зацягнута рабізной і здавалася ўжо не зялёным, а сінім, амаль фіялетавым. Пад парывамі ветру, то знікаючы, то зноў паяўляючыся, па ім прабягалі беласнежныя жывёліны. I неба было такое ж неспакойнае, без ніякага парадку ў розныя бакі плылі белыя воблакі-пачвары, між імі ў разрывах пад яркім сонцам ззяў чысты блакіт, кружылі чайкі, падалі, як падстрэленыя, уніз і зноў узляталі ўгору, пасля луналі над вадой, нібы стараючыся прыстасаваць свой лёт да парываў ветру, які кожны міг мяняў свой напрамак. Я вёў машыну, не зводзячы вачэй з гэтага марскога пейзажу, і раптам, зусім нечакана, нібы ў адказ на дакоры сумлення, выкліканыя здзіўленым і пакрыўджаным позіркам, які кінуў на
    мяне Рэйнгольд, калі я назваў яго тлумачэнне «Адысеі» будуарнай драмай, рашыў, што я меў рацыю — бо мне здавалася, што ў гэтьш моры, расквечаным сакавітымі жывымі фарбамі, пад гэтым яркім небам, ля гэтага пустэльнага берага я бачу чорныя караблі Адысея, якія трымаюць свой шлях да яшчэ нікому не вядомых зямель Міжземнамор’я. Гамер хацеў стварыць вобраз такога ж мора, такога ж неба і такога ж узбярэжжа, і героі яго самі былі падобныя на гэту прьіроду, якая надзяліла іх класічнай прастатой і надзвычайным пачуццём меры. Вось і ўсё. I больш нічога! А цяпер Рэйнгольд хоча ператварыць гэты яркі і маляўнічы свет, абвеены свежымі вятрамі, шчодра заліты сонцам, заселены мудрымі і хітрымі жыццярадаснымі істотамі, у нейкі шэры, бясколерны і бясформенны, пазбаўлены і сонца і паветра свет падсвядомага — у тайнікі душы Адысея. Выходзіць, «Адысея» зусім не расказ пра цудоўныя падарожжы, якія садзейнічалі адкрыццю Міжземнамор’я ў легендарным маленстве чалавецтва, а бясконцае капанне ў тайніках душы, апісанне драмы сучаснага чалавека, які заблытаўся ў супярэчнасцях і знаходзіцца на мяжы псіхозу. Як бы падводзячы вынікі свайго роздуму, я падумаў, што, відаць, цяжка было б знайсці больш неадпаведнага мне сааўтара; да звычайнага жадання ўсё мяняць без ніякай патрэбы, якое бывае ў кіношнікаў, прытым мяняць у горшы бок, у дадзеным выпадку далучалася яшчэ нейкая змрочнасць, якая характэрна толькі механічнаму і абстрактнаму псіхааналізу. I ў дадатак да ўсяго эксперымент гэты праводзіўся над такім надзвычай ясным і светлым творам, як «Адысея».
    Цяпер мы ехалі амаль па самым беразе мора; уздоўж дарогі, амаль побач з прыбярэжным пяском спляталіся зялёныя лозы густога вінаградніку, а за ім цямнеў закіданы абломкамі старых скал вузкі пляж,
    на які час ад часу, ззяючы пенай, марудна насоўваліся хвалі. Я рэзка затармазіў і сказаў:
    — Трэба крыху размяць ногі.
    Мы выйшлі з машыны, і я пакрочыў па сцяжынцы, якая, перасякаючы вінаграднік, вяла да пляжа. Нібы апраўдваючыся, я сказаў Рэйнгольду:
    — Я цэлых восем месяцаў прасядзеў дома, запёрты... з мінулага года не бачыў мора... хадземце на хвілінку на пляж.
    Ён ішоў за мной моўчкі, усё яшчэ пакрыўджаны і змрочны. Мы не прайшлі і паўсотні метраў, як сцяжынка, што вяла ўздоўж вінаградніку, упёрлася ў прыбярэжны пясок. Нежывы і манатонны шум матора змяніўся цяпер то ціхім, то гулкім рокатам хваль; грувасцячыся хаатычна, яны набягалі адна на адну і разбіваліся аб бераг. Я прайшоў па пляжы, стараючыся не трапляць пад хвалі, што каціліся і каціліся на яго, пасля спыніўся і доўга стаяў нерухома на пясчаным узгорку, узіраючыся ў гарызонт. Я адчуваў, што пакрыўдзіў Рэйнгольда і павінен як мага ветлівей зноў прадоўжыць нашу размову, бо ён гэтага чакае. Мне вельмі не хацелася абрываць той роздум, які раптам апанаваў мяне, калі я любаваўся бяскрайнім марскім прасторам, але я ўрэшце рашыўся.
    — Даруйце мне, Рэйнгольд,— нечакана сказаў я,— некалькі мінут назад я, мусіць, не вельмі ўдала выказаўся... але, гаворачы шчыра, ваша інтэрпрэтацыя здалася мне не зусім пераканаўчай... Калі хочаце, растлумачу вам чаму.
    Ён адразу ж ахвотна адказаў:
    — Калі ласка... растлумачце... Спрэчкі ж складаюць частку нашай работы, ці не так?
    — Ну, добра,— працягваў я, не гледзячы на яго,— дапусцім, што «Адысею» можна вытлумачаць і так, як робіце вы, хоць у гэтым я зусім не перакананы... I ўсё ж характэрнай рысай гамераўскіх паэм і наогул
    антычнага мастацтва з’яўляецца тое, што любое тлумачэнне, як ваша, ды і шмат іншых, якія могуць прыйсці ў галаву нам, сучасным людзям, павінна пацвярджацца строга закончанай формай гэтых твораў, напоўненай, я б сказаў, глыбокім зместам.— Мяне раптам хапіла злосць, і я дадаў: — Я хачу сказаць, што хараство «Адысеі» менавіта і заключаецца ў вернасці рэальнаму свету, такому, які ён ёсць у сапраўднасці. I гэту закончаную форму гамераўскай «Адысеі» нельга перайначваць ні поўнасцю, ні часткова — яе трэба ці прыняць, ці наогул адмовіцца ад думкі ставіць фільмы па Гамеру. Карацей кажучы,— закончыў я, паранейшаму гледзячы не на Рэйнгольда, а на мора,— свет Гамера — гэта рэальны свет... Гамер належаў цывілізацыі, якая развівалася ў поўнай гармоніі з прыродай, а не ў супярэчнасці з ёю... Таму Гамер верыў у рэальнасць нашага свету і бачыў яго рэальна, так, як ён яго ўяўляў. Таму і мы павінны бачыць яго такім, які ён ёсць, верыць у яго так, як верыў Гамер, разумець яго літаральна, не шукаючы ў ім схаванага, патаемнага сэнсу.
    Я змоўк, але не супакоіўся, а, наадварот, яшчэ больш раззлаваўся: спроба растлумачыць свой пункт погляду пакінула ў мяне пачуццё марнасці маіх намаганняў. I сапраўды, адразу пачуўся адказ Рэйнгольда з яго звычайным смяшком, гэты раз нават пераможным:
    — Экстраспектыўна, экстраспектыўна!.. Вы, Мальтэні, як усе жыхары поўдня, экстраспектыўны і не разумееце таго, хто інтраспектыўны... Але ў гэтым няма нічога благога... проста я інтраспектыўны, а вы экстраспектыўны... Я менавіта таму і выбраў вас... вы ўраўнаважыце сваёй экстраспектыўнасцю маю інтраспектыўнасць... Вось убачыце, мы з вамі выдатна паладзім...
    Я ўжо збіраўся яму адказаць, і, думаю, мой адказ,
    відаць, зноў бы яго пакрыўдзіў, бо я адчуваў, як мяне разбірае злосць, выкліканая яго тупой упартасцю, але раптам пачуў у сябе за плячыма добра знаёмы голас:
    — Рэйнгольд, Мальтэні... што вы тут робіце?.. Дыхаеце свежым марскім паветрам?
    Я павярнуўся і ўбачыў на адным з пясчаных пагоркаў дзве выразныя ў яркім ранішнім святле постаці — Бацісту і Эмілію. Баціста спяшаўся да нас, махаючы рукой — вітаў. Эмілія ішла за ім не спяшаючыся і апусціўшы галаву. Баціста здаваўся яшчэ больш вясёлым і самаўпэўненым, чымся звычайна, a вось увесь воблік Эміліі паказваў, што яна незадаволеная, разгубленая і ледзь стрымлівае агіду.
    Крыху здзіўлены, я крыкнуў Бацісту:
    — А мы думалі, вы намнога нас апярэдзілі... можа, ужо ў Форміі ці яшчэ далей!
    — Мы далі круг...— бесцырымонна адказаў Баціста,— я хацеў паказаць вашай жонцы адзін з зямельных участкаў каля Рыма, дзе я будую вілу... пасля нас некалькі разоў затрымлівалі шлагбаумы ля чыгуначных пераездаў.— I, павярнуўшыся да Рэйнгольда, ён спытаўся: —Усё ў парадку, Рэйнгольд?.. Гаварылі пра «Адысею»?
    — Усё ў парадку,— адказаў у такім жа тэлеграфным стылі Рэйнгольд з-пад казырка сваёй палатнянай кепачкі. Відаць, з’яўленне Бацісты яго злавала: яму хацелася прадоўжьіць размову са мной.
    — Вось і цудоўна, проста цудоўна.— Баціста фамільярна падхапіў нас пад рукі і пацягнуў да Эміліі, якая стаяла побач на пляжы.— Дык вось,— дадаў ён галантна, ад чаго мяне аж скаланула,— дык вось, мілая сіньёра, вам неабходпа зрабіць выбар... Дзе мы будзем абедаць, у Неапалі ці ў Форміі?.. Рашайце.
    Эмілія ўздрыгнула і сказала:
    — Рашайце вы... мне ўсё роўна.
    — 0 не, рашаць павінна, чорт вазьмі, дама.
    — Тады паабедаем у Неапалі, у мяне яшчэ няма апетыту.
    — Цудоўна, значыць, у Неапалі... Рьібны суп з таматнай прыправай... аркестрык: «0, маё сонца».— Баціста быў вельмі вясёлы.
    — У колькі гадзін адплывае параход на Капры? — епытаў Рэйнгольд.
    — А налове трэцяй. Бадай, на