Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
лькі я ніяк не мог прыпомніць, у каго я яго бачыў. I толькі ў самым канцы вячэры нечакана ўспомніў: такі ж. ці, па крайняй меры, вельмі падобны выраз не так даўно я заўважыў у вачах жонкі рэжысёра Пазецці, калі ў іх абедаў. Шэры, невыразны, педантычны Пазецці балбатаў і балбатаў, а ягоная жонка не магла адвесці ад яго свайго позірку, у якім можна было заўважыць і каханне, і вялікую павагу, і захапленне, і адданасць. Вядома, адносіны Эміліі да Бацісты пакуль яшчэ да гэтага не дайшлі, але мне здавалася, што ў яе паглядзе я ўжо заўважаю ў зародку ўсе тыя пачуцці, якія адчувала да свайго мужа сіньёра Пазецці. Адным словам, Баціста мог хадзіць гогалем: Эмілія нейкім незразумелым чынам ужо амаль трапіла ў яго сіло і, відаць, скора ўжо зусім заблытаецца. Пры такой думцы мае грудзі працяў яшчэ вастрэйшы боль, чым той, які я адчуў, убачыўшы той Бацістаў пацалунак. Я міжволі нахмурыўся, не могучы сябе стрымаць. Баціста, відаць, заўважыў маю перамену; кінуўшы на мяне пранізлівы позірк, ён нечакана спытаў:
— Што з вамі, Мальтэні... вы незадаволены, што прыехалі на Капры? Вам што-небудзь не падабаецца?
— Адкуль вы ўзялі?
— Але ў вас такі сумны выгляд,— сказаў ён, наліваючы сабе віна.— У вас што, кепскі настрой?..
Баціста перайшоў у атаку, ведаючы, што лепшы спосаб абароны — нападзенне. Я хуценька адказаў, аж сам здзівіўся:
— Настрой у мяне сапсаваўся, калі я стаяў на Tapace і любаваўся морам.
Ён узняў бровы і, застаючыся спакойным, запытальна ўтаропіўся на мяне:
— Вось як? А чаму?
Я глянуў на Эмілію — яна таксама была зусім спакс лная. Яны абое былі вельмі самаўпэўненыя. А Эмілія
ж, вядома, бачыла мяне і, відаць, сказала пра гэта Бацісту. Нечакана я сказаў тое, чаго не збіраўся гаварыць:
— Баціста, магу я з вамі гаварыць шчыра?
Мяне зноў здзівіла абыякавасць Бацісты:
— Шчыра?.. Калі ласка.. Вы заўсёды павінны гаварыць са мной шчыра.
Я сказаў:
— Ведаеце, любуючыся морам, я на хвіліну ўявіў сабе, што я тут, на востраве, працую адзін, самастойна... мая мара, як вы ведаеце, пісаць для тэатра... I я падумаў: вось, як кажуць, ідэальнае месца для таго, каб заняцца любімай справай; навокал цудоўная прырода, цішыня, спакой, са мной мая жонка, ніякіх клопатаў... Пасля я ўспомніў, што тут, у такім прыгожым і такім спрыяльным для творчай працы месцы, мне давядзевда — прабачце, але вы самі прасілі быць шчырым,— мне давядзецца траціць час на напісанне сцэнарыя, які, бясспрэчна, сам па сабе штука неблагая, але да якога мне, у сутнасці, няма ніякай справы... Я аддам усю сілу, усе свае здольнасці Рэйнгольду, a Рэйнгольд выкарыстае гэта так, як яму захочацца, і ў канчатковым выніку я застануся з банкаўскім чэкам у кішэні... патраціўшы тры-чатыры месяцы самай лепшай і самай пладавітай пары свайго жыцця... Я ведаю, што не трэба было гаварыць такія рэчы вам ці якому другому прадзюсеру... але вы самі сказалі быць шчырым... Цяпер вы ведаеце, чаму ў мяне кепскі настрой.
Чаму я загаварыў пра ўсё гэта замест таго, каб сказаць зусім пра іншае, што гатова было зляцець у мяне з языка і датычылася адносін Бацісты да маёй жонкі? Я сам не ведаў чаму; можа, таму, што стаміўся — стома нечакана навалілася на мяне пасля нервовага напружання,— ці, можа, такім чынам вырваўся на паверхню мой адчай, народжаны здрадай Эміліі; я адчуваў, што паміж яе здрадай і прадажным, залежным
характарам маёй работы існуе якаясьці сувязь. Але Баціста і Эмілія нічым не выдалі, што адчулі палёгку, пачуўшы няшчасную споведзь пра маю слабасць, таксама як і перш не выявілі ніякіх прыкмет неспакою, калі я пачаў гаварыць загадкамі. Баціста самым сур’ ёзным тонам сказаў:
— Але я ўпэўнены, Мальтэні, што вы напішаце выдатны сцэнарый.
Я адчуваў, што пайшоў не той дарогай, але ўжо не мог спыніцца. I адказаў са злосцю:
— Відаць, вы мяне не зразумелі... Я драматург. Баціста, а не прафесіянальны сцэнарыст, якіх цяпер ліч развялося... I сцэнарый, які б ён ні быў добры і бездакорны, для мяне будзе ўсяго толькі адным з многіх сцэнарыяў... Працай, дазвольце вам гэта шчыра сказаць, за якую я бяруся выключна дзеля заробку... Але мне дваццаць сем гадоў і ў мяне ёсць тое, што называюць ідэаламі... I мой ідэал — пісаць для тэатра. Чаму ж я не магу гэтым заняцца? Ды таму, што цяперашні свет устроены так, што ніхто не можа займацца тым, чым хацеў бы, а, наадварот, павінен рабіць тое, да чаго ігжнуцца іншыя... Заўсёды ўсё ўпіраецца ў грошы, ад гртага залежыць і тое, што мы робім, і тое, што мы Сабой уяўляем, кім хочам стаць, наша праца, нашы самыя запаветныя мары, нават адносіны з тымі, каго мы любім...
Я адчуваў, што вельмі ўзрушаны, мае вочы нават напоўніліся слязьмі. Я саромеўся сваёй сентыментальнасці і кляў сябе за тое, што адкрываю душу перад чалавекам, які ўсяго толькі некалькі мінут назад спрабаваў — прычым даволі паспяхова — спакусіць маю жонку. Але такія дробязі не маглі збіць з тропу Бацісту.
— Ведаеце, Мальтэні,— сказаў ён,— слухаючы вас, я нібыта бачу сябе самога, калі мне было гэтулькі ж гадоў, колькі вам цяпер!
— Вось як? — прамармытаў я разгублена.
— Так, я быў вельмі бедны,— працягваў Баціста, наліваючы сабе віна,— і я таксама меў тое, што вы называеце ідэаламі... Якія ж яны былі, тыя мае ідэалы?.. Цяпер, бадай, мне цяжка гэта сказаць, і, відаць, добра я не ведаў іх і тады... Але ў мяне былі... магчыма, нават не ідэалы, а Ідэал з вялікай літары. Пасля я сустрэў чалавека, якому шмат чым абавязаны, які мяне многа чаму навучыў...— Баціста крыху памаўчаў, напусціўшы на сябе звычайную недарэчную ўрачыстасць, і я мімаволі ўспомніў, што чалавек, на якога ён намякаў, быў кінапрадзюсерам, цяпер амаль забытым, але некалі, у гады станаўлення італьянскага кіно, даволі вядомым; на самай справе, сваю паспяховую кар’еру Баціста пачынаў менавіта з ім і пад яго кіраўніцтвам, аднак, наколькі мне было вядома, захапляцца тым прадзюсерам можна было толькі таму, што ён умеў рабіць грошы...— I вось аднойчы,— працягваў далей Баціста,— я выказаў яму прыкладна тое, што сёння вечарам гаварылі мне вы... Ведаеце, што ён мне адказаў? Да той пары, пакуль вы самі добра не разберацеся, чаго хочаце, пра ідэалы лепш зусім забыць, іх трэба адкласці ўбок, падалей... Але як толькі вы цвёрда станеце на ногі, адразу ж успомніце пра іх і зрабіце сваім ідэалам... першую заробленую вамі асігнацыю ў тысячу лір... Вось вам ідэал. Пасля, як ён мне сказаў, ідэал пачне расці, ператворыцца ў кінастудыю, кінатэатры, фільмы, пастаўленыя ўжо і тыя, якія вы толькі збіраецеся ставіць. Ідэал — гэта наша паўсядзённая работа... Вось што ён мне сказаў. Я паслухаўся і не раскайваюся. У вас, аднак, ёсць тая вялікая перавага, што вы добра ведаеце, які ваш ідэал,— вы хочаце пісаць п'есы... I вы будзеце іх пісаць.
— Я буду пісаць п'есы? — не стрымаўшыся, перапытаў я, не верачы і разам з тым адчуваючы суцяшэнне.
— Так, будзеце іх пісаць,— пацвердзіў Баціста.— Будзеце іх пісаць, калі сапраўды гэтага хочаце, нават працуючы толькі дзеля заробку, нават прыдумваючы сюжэты для «Трыумф-фільма»... Хочаце ведаць, у чым сакрэт поспеху, Мальтэні?
— У чым?
— Стаць у чаргу і чакаць сваёй мінуты ў жыцці. Так, як вы стаіце ў чарзе за білетамі ля акенца вакзальнай касы... Ваша чарга абавязкова падыдзе, калі вы будзеце цярпліва чакаць і не перабягаць з адной чаргі ў другую... Усяму свой час, і касір у аконцы выдасць кожнаму ягоны білет... Вядома, у адпаведнасці з тым, чаго ён заслугоўвае... Таму, хто павінен і можа ехаць далёка, дадуць білет хоць да самой Аўстраліі... А другому — на больш кароткую адлегласць... Ну, скажам, да Капры...— Ён засмяяўся, задаволены сваім намёкам, і дадаў: — А вам я жадаю атрымаць білет куды-небудзь вельмі, вельмі далёка... Хочаце ў Амерыку?
Я паглядзеў на Бацісту, які ўсміхаўся мне па-бацькоўску, пасля на Эмілію і ўбачыў, што яна таксама ўсміхаецца, і хоць усмешка яе была ледзь прыкметная, тым не менш гэта ўсмешка была, па крайняй меры мне так здалося, абсалютна шчырай! Я зноў адчуў, што Баціста за адзін дзень нейкім невядомым чынам, нягледзячы на ранейшую да яго непрыязнасць Эміліі, заваяваў яе сімпатыю.
Сэрца ў мяне сціснулася ад тугі, як і ў тую хвіліну, калі мне здалося, што я пазнаю ў позірку Эміліі позірк сеньёры Пазецці. Так, я адчуваў тугу, а не рэўнасць; я і на самай справе вельмі стаміўся пасля паездкі і шматлікіх падзей гэтага дня; усе мае пачуцці, нават самыя бурлівьія, слабелі ад стомы і ператвараліся ў ціхі сум і роспач.
Вячэра закончылася нечаканасцю. Пасля, калі Эмілія наслухалася Бацісты, яна раптам успомніла і пра
мяне ці, лепш сказаць, пра маё існаванне, але паводзіны яе мяне яшчэ болып насцярожылі.
Я спытаўся без ніякага намеру:
— Можа, выйдзем на тэрасу?.. Відаць, ужо ўзышоў месяц...
Яна вельмі суха адказала:
— Мне не хочацца выходзіць на тэрасу... Я пайду спаць... Я змарылася.— I, рашуча ўстаўшы, пажадала нам добрай ночы і выйшла.
Баціста, здавалася, зусім не быў здзіўлены, што Эмілія раптам узяла і пайшла, наадварот — ва ўсякім разе, так мне падалося,— ён, бадай, быў нават задаволены, адзначыўшы гэта як прыемную для яго прыкмету хвалявання, якое ён выклікаў у яе душы. А я з кожнай хвілінай непакоіўся ўсё болып і больш. Мяне ахапіла страшэнная змора; я рашыў, што ўсе размовы трэб і перанесці назаўтра, спаслаўшыся на тое, што я таксама хачу спаць, развітаўся з Бацістам і выйшаў з гасцінай.
РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ
Мой пакой ад Эмілінага быў адгароджаны толькі дзвярыма. Доўга не думаючы, я падышоў да дзвярэй і пастукаў. Адразу пачуў голас Эміліі:
— Заходзь.
Яна сядзела на пасцелі нерухома, задумаўшыся. Толькі я зайшоў, яна хуценька спытала змораным і злосным тонам:
— Што табе яшчэ ад мяне трэба?
— Нічога абсалютна,— абыякава адказаў я, бо пачуў раптам, што зусім ужо супакоіўся, галава ў мяне была ясная, нават знікла стома,— хацеў толькі пажадаць табе добрай ночы.
— Ці пачуць, што я скажу на ўсё тое, што ты на-
балбатаў сягоння Бацісту... Дык вось, калі хочаш, я табе прама скажу: гэта ўсё было не толькі недарэчы, але і неразумна.
Я ўзяў крэсла, сеў і спытаўся:
— А чаму?
— He разумею цябе,— злосна сказала яна,— зусім цябе не разумею... Ты ўвесь час так трымаўся за гэты сцэнарый, а цяпер раптам заяўляеш прадзюсеру, што працуеш толькі дзеля грошай, што работа табе не падабаецца, што ты марыш пісаць для тэатра і гэтак далей... Але няўжо ты не разумееш, што сёння ён згаджаўся з табой дзеля ветлівасці, а заўтра ўспомніць пра ўсё, што ты нагаварыў яму, і не захоча даць табе другую работу? Няўжо ты не можаш зразумець такія простыя рэчы?
Выходзіць, яна на мяне яшчэ