Пагарда  Альберта Маравія

Пагарда

Альберта Маравія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
64.38 МБ
59.87 МБ
 ужо гатовы ва ўсіх дэталях... Нам застаецца толькі напісаць сцэнарый.
Я рэзка перапыніў Рэйнгольда:
— Паслухайце, Рэйнгольд, але гэта ваша інтэрпрэтацыя мне зусім не падабаецца!
Ён утаропіўся ў мяне, бадай, больш здзіўлены маёй гарачнасцю, чымся нязгодай.
— Яна вам не падабаецца, мой дарагі Мальтэні? А чым жа яна вам не падабаецца?
Я пачаў гаварыць, спачатку з намаганнем, але паступова голас мой загучаў упэўнена і натуральна.
— Ваша інтэрпрэтацыя мне не падабаецца таму, што яна — поўная фальсіфікацыя сапраўднага характару самога Адысея... У Гамера ён сапраўды чалавек праніклівы, разважлівы, калі хочаце, нават хітры, але ён ніколі не забьівае пра гонар і чалавечую годнасць... Ён ніколі не перастае быць героем, слаўным воінам, царом, верным мужам. А пры такой трактоўцы, як Ba­rna,— дазвольце сказаць вам гэта, дарагі Рэйнгольд,— вы рызыкуеце ператварыць яго ў чалавека, які не мае ні гонару, ні пачуцця ўласнай годнасці, у чалавека, якога няма за што паважаць... Ужо не кажучы пра тое, што вы вельмі адышлі ад арыгінала...
Я гаварыў, і ў Рэйнгольда знікала з твару яго шырокая ўсмешка, паволі-паволі, пасля раптам зусім знікла. Пасля ён, не хаваючы свайго нямецкага акцэнта, рэзка засупярэчыў:
— Дарагі Мальтэні, дазвольце вам сказаць, што вы, як заўсёды, нічога не зразумелі.
— Як заўсёды? — пакрыўджана паўтарыў я з падкрэсленай іроніяй.
— Так, як заўсёды,— пацвердзіў Рэйнгольд.— I я
вам цяпер растлумачу чаму... Слухайце мяне ўважліва, Мальтэні.
— Можаце не сумнявацца, я слухаю вас уважліва.
— Я зуеім не збіраюся ператвараць Адысея, як вы думаеце, калі меркаваць па тым, што вы сказалі, у чалавека, пазбаўленага пачуцця ўласнай годнасці, гонару, У чалавека, які не заслугоўвае павагі... Я проста хачу зрабіць яго такім, якім ён паўстае ў «Адысеі». Што ўяўляе з сябе Адысей у паэме, якога яго мы там бачым? У паэме гэта проста цывілізаваны чалавек... Сярод іншых герояў, людзей нецывілізаваных, Адысей адзіны чалавек, які далучыўся да цывілізацыі. Чьім жа гэта выказвае Адысей? Ды тым, што ён вольны ад забабонаў, тым, пгто ён заўсёды дзейнічае разумна, нават і ў тых выпадках, калі размова ідзе, як вы кажаце, пра гонар, пра ўласную годнасць, павагу... Тым, нарэшце, што ён разумны, аб’ектыўны, я б нават сказаў, можа мысліць аналітычна... Цывілізаванасць,— працягваў Рэйнгольд,— як вядома, мае свае недахопы... Адысей вельмі хутка забывае, напрыклад, пра тое значэнне, якое надаюць так званым пытанням гонару людзі нецывілізаваныя... Пенелопа ж — чалавек нецывілізаваны, гэта жанчына, якая паважае традыцыі даўніны, прыслухоўваецца толькі да таго, што падказвае ёй інстынкт, гарачая кроў, гордасць... Цяпер будзьце асабліва ўважлівы, Мальтэні, і пастарайцеся зразумець, што я хачу сказаць... Усім тым, хто нецывілізаваны, цывілізацыя можа здацца — ды часта і здаецца — маральным разлажэннем, бездухоўнасцю, беспрынцыпнасцю, цынізмам... Такія абвінавачванні супраць цывілізацыі высоўваў, напрыклад, Гітлер, які, вядома, быў чалавекам нецьівілізаваным. Ён жа таксама шмат балбатаў пра гонар... Але ж мы цяпер ведаем, што ўяўляў сабой Гітлер і ягоны гонар... Адным словам, у «Адысеі» Пенелопа ўвасабляе сабой варварства, а Адысей — цывілізацыю... Ведаеце, Мальтэні, я
лічыў вас чалавекам цывілізаваным, а вы, выяўляецца, разважаеце, як гэта варварка Пенелопа!
Апошнія словы ён прамовіў з шырокай, вясёлай усмешкай, было відаць, што, параўнаўшы мяне з Пенелопай, Рэйнгольд застаўся задаволены сваім дасціпным жартам. Але менавіта гэта параўнанне, сам нават не ведаю чаму, было мне асабліва непрыемнае. Я пабялеў ад шаленства і сказаў зрывістым голасам:
— Калі вы лічыце праявай цывілізацыі такое становішча, дзе муж закрывае вочы на тое, як да ягонай жонкі заляцаецца другі мужчына, тады, дарагі Рэйнгольд, прызнаюся, я — чалавек нецывілізаваны.
Гэты раз Рэйнгольд на маё здзіўленне быў спакойны.
— Адну хвілінку,— сказаў ён, падымаючы руку,— адну хвілінку! Сёння, Мальтэні, вы не ў стане разважаць спакойна... Зусім як Пенелопа... Давайце зробім так... Ідзіце цяпер пакупайцеся і падумайце добра пра ўсё, пра што мы тут з вамі гаварылі... а заўтра раніцай прыйдзеце і раскажаце мне, да чаго вы дадумаліся... Ну як, згодны?
Я збянтэжыўся, але адказаў:
— Згодзен... Толькі не думаю, што змагу перамяніць свае думкі.
— Падумайце, падумайце пра ўсё, пра што мы тут з вамі гаварылі,— паўтарыў ён, устаючы і працягваючы мне руку.
Я таксама ўстаў. Рэйнгольд спакойным тонам дадаў:
— Упэўнены: заўтра, добра падумаўшы пра ўсё гэта, вы згодзіцеся, што я меў рацыю.
— He думаю,— адказаў я і пайшоў па алеі, якая вяла да гасцініцы.
РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ
3 Рэйнгольдам я прабыў не больш як гадзіну — якраз гэтулькі, колькі цягнуліся нашы спрэчкі пра «Адысею». У мяне наперадзе быў цэлы дзень, каб, як сказаў Рэйнгольд, «пра ўсё падумаць», ці, інакш кажучы, рашыць, ці згодзен я з яго трактоўкай паэмы. Калі сазнацца, дык як толькі я выйшаў з гасцініцы, мяне адразу ахапіла неадольнае жаданне не толькі не думаць болыіі пра тыя ідэі, якія выказаў Рэйнгольд, але і наогул хутчэй пра іх забыць і нацешыцца цудоўным сонечным днём. Але ў той жа час мне здавалася, што ў думках Рэйнгольда закладзена нешта такое, што выходзіць за межы нашай сумеснай работы над сцэнарыем: нешта, чаго я сам яшчэ не мог вызначыць і пра што даведаўся, толькі дзякуючы маёй вельмі вострай рэакцыі на нашу размову. Такім чынам, мне і на самай справе трэба было «пра ўсё падумаць». Я ўспомніў, што, выходзячы раніцай з дому, заўважыў унізе пад абрывам, над якім стаяла віла, маленькую бухтачку, і вырашыў туды спусціцца: там я якраз і мог бы спакойна «пра ўсё падумаць», а калі б я не пажадаў гэтага, то і зусім ні пра што не думаць, проста пакупацца ў моры.
3 такімі думкамі я накіраваўся па ўжо знаёмай мне алеі, якая акружала востраў. Было яшчэ вельмі рана, і на вузкай цяністай дарожцы я амаль нікога не сустрэў — толькі некалькі хлапчукоў ціха пратупалі сярод цішыні босымі пяткамі па ўкладзенай цэглай дарожцы, пасля прайшлі, абняўшыся, дзве зусім маладзенькія дзяўчынкі, ціха размаўляючы адна з адной, ды дзве ці тры пажылыя дамы, што вывелі на прагулку сваіх сабачак.
У канцы алеі, там, дзе яна вяла па самым бязлюдным і абрывістым баку вострава, я звярнуў на вузенькую дарожку. Прайшоўшы яшчэ крыху, я налучыў на
сцяжынку, якая паварочвала ўбок і заканчвалася тэрасай, што вісела, здавалася, над бяздоннем. На тэрасе я спыніўся і паглядзеў уніз. Метраў за сто пада мной дрыжала і блішчала, пераліваючыся рознымі колерамі ў залежнасці ад напрамку ветру, бяскрайняя раўніна мора. Сям-там мора было блакітнае, сям-там сіняе, амаль ліловае, а яшчэ далей ад берага — зялёнае. Выступаючы з мора, далёкага і маўклівага, нібы чарада стрэл, якія ляцелі мне насустрач, цягнулі ўгору свае голыя, зіхоткія на сонцы вяршыні стромыя скалы, што грувасціліся ўздоўж берага вострава. Калі я глядзеў на іх, сам не ведаю чаму, мяне раптам ахоплівала нейкае дзіўнае хваляванне; жыць больш не было дзеля чаго, падумаў я, і ў мяне мільгнула думка: а што, калі скочыць у гэту зіхатлівую бяскрайнюю бездань? Можа, такая смерць будзе вартая ўсяго таго добрага, што я меў. Я гатовы быў пакончыць з сабою, каб хоць пасля смерці здабыць тую чысціню, якой я не меў жывучы.
Гэта спакуса пакончыць з сабой была шчырая і моцная, і, магчыма, нейкае імгненне майму жыццю сапраўды пагражала небяспека. Пасля амаль інстынктыўна я падумаў пра Эмілію: як бы яна ўспрыняла вестку пра маю смерць. I тады я раптам сказаў самому сабе: «Не, ты хочаш пакончыць з сабой не таму, што табе надакучыла жыццё — і ты стаміўся ад яго... ты зусім ад яго не стаміўся... Ты канчаеш жыццё самагубствам праз Эмілію». Мяне збянтэжыла гэта думка: аказваецца, такі парыў выкліканы маёй уласнай зацікаўленасцю. Пасля я задаў сам сабе яшчэ адно пытанне: «Праз Эмілію ці дзеля Эміліі?.. Бо гэта вялікая розніца». I тут жа сам сабе адказаў: «Дзеля Эміліі, дзеля таго, каб зноў вярнуць яе каханне, яе павагу, хай нават пасля маёй смерці... Я хацеў, каб яе мучылі дакоры сумлення, бо яна несправядліва пагарджала мною».
Усё гэта самакапанне нагадвала дзіцячую гулыію ў кубікі: скінутыя ў кучу кубікі трэба было раскласці ў адпаведным парадку, каб атрымаўся адпаведны ўзор. Толькі я паспеў узважыць усё да канца, як адразу маё становішча, якое я сабе намаляваў, дапоўніла адна раптоўная думка: «Ты так бурна рэагаваў на тое, што сказаў Рэйнгольд таму, што табе здалося, нібыта, расказваючы пра адносіны Адысея і Пенелопы, Рэйнгольд, магчыма, сам таго не ведаючы, намякаў на адносіны паміж табой і Эміліяй... Калі ён сказаў, што Пенелопа пагарджала Адысеем, ты адразу падумаў, што Эмілія пагарджае табой... Карацей кажучы, табе было непрыемна пачуць праўду, і ты паўстаў супраць яе».
Але малюнак усё яшчэ быў не закончаны, і яго закончыла новая думка: «Ты думаеш пра самазабойства таму, што не здольны разабрацца ў самім сабе... Аднак, калі ты хочапі, каб цябе зноў паважала Эмілія, табе зусім неабавязкова канчаць жыццё самагубствам. Дастаткова зрабіць нешта больш лёгкае... А што зрабіць, табе падказаў ужо Рэйнгольд... Адысей, жадаючы вярнуць каханне Пенелопы, знішчае жаніхоў... Значыць, разважаючы тэарэтычна, табе трэба было б знішчыць Бацісту... Але мы жывём не ў такім жорсткім, хоць і больш складаным свеце, чым свет «Адысеі». Ты можаш абмежавацца тым, што адмовішся пісаць сцэнарый, разарвеш усе адносіны з Рэйнгольдам і заўтра ж вернешся назад у Рым. Эмілія раіла табе не адмаўляцца ад сцэнарыя таму, што ёй, у сутнасці, хочацца пагарджаць табой і яна жадае, каб сваімі паводзінамі ты сам даказаў, што яе пагарда мае грунт... Але ты не павінен слухаць яе парад, наадварот, ты павінен рабіць іменна так, як, на думку Рэйнгольда, зрабіў бы Адысей».
Цяпер малюнак быў дастаткова ясны: я прааналі-. заваў сваё становішча да канца, бязлітасна, праўдзіва
ў адносінах да самога сябе. I мне стала ясна: няма больш ніякай неабходнасці «пра ўсё думаць», як раіў Рэйнгольд; я з чыстым сумленнем магу вярнуцца ў гасцініцу і абвясціць рэжысёру пра сваё на гэты раз ужо канчатковае рашэнне. Але я ўсё ж падумаў, што, раз больш няма неабходнасці «пра ўсё думаць», не трэба і дзейнічаць так спешна, каб не склалася памылковае ўражанне, нібыта я раблю ўсё неабдумана, у гарачцы. Пайду да Рэйнгольда пасля абеду і спакойна паведамлю яму пра сваё рашэнне. Вярнуўшыся дамоў, я гэтак жа спакойна загадаю Эміліі ўпакоўваць чамаданы. Што ж датычыць Бацісты, то ад размовы з ім я рашыў зусім ухіліцца, хацеў толькі раніцай перад ад’ездам проста пакінуць кароткую запіску, у якой растлумачу сваё рашэнне тым, што ў нас разышліся погляды з Рэйнгольдам — у сутнасці, гэта была праўда. Баціста — чалавек прынцыповы, ён зразумее, у чым тут справа, і я ніколі ў жыцці яго больш не ўбачу.
Задумаўшыся, я не заўважыў,