Пагарда  Альберта Маравія

Пагарда

Альберта Маравія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
64.38 МБ
59.87 МБ
к зноў вярнуўся ў алею і дайшоў да абрыву, на якім стаяла віла. Я апамятаўся, толькі заўважыўшы, што ледзь не подбегам спускаюся па крутой дарожцы, якая, асыпаючыся пад нагамі, вяла да маленькай бухтачкі — той самай, якую я прыкмеціў яшчэ раніцай, калі выйшаў з дому. Задыхаючыся, я збег уніз; перавёўшы дух, некалькі хвілін стаяў, азіраючыся, на прыбярэжнай скале. Невялікі камяністы пляж быў з усіх бакоў абкружаны вялізным каменнем — здавалася, яно толькі што скацілася з гор. Бухтачку закрывалі два скалістыя мысы, якія ўзнімаліся з зялёнай марской роўнядзі; вада тут была настолькі празрачная, што сонечныя промні даставалі да самага дна, пасля я заўважыў чорны ўцёс, увесь патрэсканы і пакляваны, які напалову ўехаў у пясок, і вырашыў схавацца ад гарачых сонечных промняў пад яго ценем. Але, абышоўшы ўцёс, я pan-
там згледзеў Эмілію — зусім голая, яна ляжала на прыбярэжнай гальцы.
Па праўдзе кажучы, пазнаў я яе не адразу, таму што твар у яе быў закрыты вялікім саламяным капелюшом; у першую хвіліну я хацеў нават пайсці: мне здалося, што перада мной нейкая незнаёмая жанчына. Але пасля я зірнуў на руку гэтай загарэлай незнаёмай жанчыны і адразу заўважыў у яе на ўказальным пальцы залаты пярсцёнак з двума маленькімі апалавымі жалудамі, які я нядаўна падарьіў Эміліі ў дзень нараджэння.
Я стаяў у галавах у Эміліі і бачыў яе нібы ў ракурсе. Як я ўжо сказаў, яна была голая, адзенне яе ляжала побач з ёй на каменні — кучка стракатых ануч, нават цяжка было паверыць, што яны могуць схаваць такое вялікае цела. I сапраўды, калі я глядзеў на голую Эмілію, мяне больш за ўсё здзівіла, калі можна так сказаць, не нейкая там частка яе цела, а гарманічная, велічная і магутная ўся яе фігура. Хаця я ведаў, што Эмілія не была паўнейшая за іншых жанчын, але ў тую хвіліну яе голае цела здалося мне вялізным, нібыта яму перадалося штосьці ад неабсяжнага мора і неба. Яна ляжала на спіне; абрысы яе грудзей былі мяккія і расплываліся, але мне гэтыя два невысокія пругкія ўзгорачкі здаваліся вялікімі і цяжкімі, вялікімі здаваліся і ружовыя кружочкі саскоў; такімі ж вялікімі здаваліся і яе клубы, якія велічна і ёмка ляжалі на каменнях пляжа, і жывот, які нібыта сабраў у сваю круглую чашу ўсё сонечнае святло, і доўгія, стройныя ногі, якія ляжалі крыху ніжэй корпуса — пляж быў з нахілам,— хоць у мяне было такое ўражанне, нібыта іх цягне ўніз іхні ўласны цяжар. Я раптам падумаў, адкуль у мяне такое вострае адчуванне масіўнасці і магутнасці яе фігуры, і адразу зразумеў, што абудзіла яго маё жаданне, якое нечакана паявілася ў мяне. Жаданне, хутчэй духоўнае, чым фі-
зічнае, настойлівае і неадкладнае, жаданне зліцца з ёй, але не з яе плоццю і не дзеля самой плоці, а толькі пры яе дапамозе. Адным словам, я згаладаўся па Эміліі, але не ўсё ад мяне залежала, каб наталіць голад, дакладней, усё залежала толькі ад яе, ад яе згоды задаволіць мяне. Ды я адчуваў, што на гэта яна не згодзіцца, хоць на першы погляд магло нават здацца — але гэта, на жаль, была толькі ілюзія! — што яна, голая, раскінула перада мной ногі, каб прапанаваць сябе.
Доўга глядзець на голую Эмілію я не мог. Зрабіўшы крок наперад, я, парушаючы ранішнюю цішыню, гукнуў:
— Эмілія!
Яна спачатку скінула з сябе капялюш, пасля, працягнуўшы руку, схапіла з кучкі адзення блузку, каб прыкрыць ёю сваю сарамату; у той час яна прыўзнялася і села, хуценька азіраючыся,— старалася згледзець, хто яе кліча. Калі я сказаў: «Гэта я, Рыкарда»,— яна нарэшце заўважыла мяне і выпусціла адразу з рук блузку, якая ўпала на каменне. Пасля Эмілія павярнулася ўсім целам да мяне, каб лепш мяне бачыць. «Значыць,— падумаў я,— у першую хвіліну яна спалохалася таго, што тут паявіўся нехта чужы, але, убачыўшы мяне, рашыла, што саромецца ёй нечага,— быццам тут нікога, апрача яе, і не было». Я расказваю пра гэту недарэчнасць толькі для таго, каб вы як мага лепш уявілі, у якім стане я тады знаходзіўся. Мне нават у галаву не прыйшло, што яна не хавала сваёй сараматы менавіта таму, што я быў не які-небудзь там выпадковы нахабнік, а яе муж. Я быў упэўнены, што болып не існую для яе, па крайняй меры як мужчыпа, і па яе руху, які можна было ўспрыняць па-рознаму, яшчэ раз пераканаўся ў гэтай сваёй упэўненасці. Я сказаў зусім ціха:
— Вось ужо пяць мінут я стаю тут і гляджу па ця-
бе... I, ведаеш, мне здаецца, што бачу я цябе першы раз...
Яна нічога не адказала, толькі яшчэ больш павярнулася ў мой бок, каб лепш бачыць мяне, паправіўшы пры гэтым з абыякавым выглядам цёмныя акуляры.
Я дадаў:
— Калі ты не супраць, я застануся тут; ці, можа, ты хочаш, каб я знік?
Яна паглядзела на мяне, пасля зноў нетаропка адвалілася на каменне і, выцягнуўшыся на сонцы, сказала:
— Па мне, заставайся, калі так хочаш... Толькі, зрабі ласку, не заступай сонца.
Выходзіць, я сапраўды быў для яе пустым месцам ці, сама больш, неадушаўлёным прадметам, які можа засланіць ад сонечных промняў яе голае цела, якое яна грэла. Такая абыякавасць з боку Эміліі выклікала ў мяне пачуццё страшэннай разгубленасці; у мяне раптам, нібы ад страху, перасохла ў роце, на твары мімаволі адбілася няўпэўненасць і збянтэжанасць, нават нейкая ненатуральная весялосць.
Я сказаў:
— Тут так хораша... Мне таксама хочацца крыху пазагараць.— I, стараючыся надта не звяртаць увагі на ўсё, што адбылося, я сеў непадалёк ад яе, прыхіліўшыся спіной да скалы, якая ўзвышалася на пляжы.
Мы доўга маўчалі. Мяне захліствалі хвалі залацістага святла, якія набягалі адна за адной, лашчылі і асляплялі. Я мімаволі заплюшчыў вочы — мяне апанавалі ціша і спакой. Але я не змог ашукаць самога сябе і паверыць у тое, што я сапраўды прыйшоў сюды загараць; я адчуваў, што да таго часу, пакуль Эмілія не стане мяне зноў кахаць, я не змагу па-сапраўднаму любавацца і сонцам і пляжам. Я сказаў, хутчэй падумаў уголас:
— Гэта месца нібы спецыяльна прыдумана для тых, хто кахае... адно аднаго...
— Гэта праўда,— усё гэтак жа лежачы нерухома, азвалася Эмілія з-пад свайго капелюша.
— Але не для нас, бо мы ўжо адно аднаго не кахаем.
Яна нічога яе адказала. А я па-ранейшаму глядзеў і глядзеў на яе, і мяне ахоплівала яшчэ большае жаданне, чымся тады, калі я ўбачыў яе першы раз, выйшаўшы з-за скалы.
Моцныя пачуцці характэрныя тым, што раптоўна, міма нашай волі і свядомасці, пераходзяць ва ўчынкі. Сам не ведаю, як гэта адбылося, але нечакана я ўбачыў, што не сяджу збоку, прыхінуўшыся спіной да скалы, а стаю на каленях, схіляючыся ўсё ніжэй і ніжэй да Эміліі, якая ўсё яшчэ ляжала нерухома. He памятаю ўжо як, але я адкінуў капялюш і хацеў пацалаваць Эмілію, але ніяк не мог адарваць позірку ад яе губ: так часта доўга любуешся якім-небудзь фруктам перад тым, як схапіць яго зубамі. У Эміліі быў вялікі рот з вельмі поўнымі губамі, памада на іх высахла і патрэскалася, нібы высушаная не сонцам, a нутраным агнём. Я падумаў пра тое, што гэтыя губы даўно мяне не цалавалі і што, каб гэта адбылося цяпер, у салодкім паўсне, пацалунак п’яніў бы, як старое, моцнае віно. Мусіць, мінуту, калі не больш, я глядзеў на яе рот, пасля асцярожна крануўся губамі яе губ. Але пацалаваў я іх не адразу: хвіліну я чакаў, адчуваючы яе губы блізка ля сваіх. Я чуў яе лёгкае і спакойнае дыханне, адчуваў, здавалася мне, гарачыню яе губ. Я яшчэ толькі прадчуваў гэты пацалунак, калі мае губы ўжо сустрэліся з губамі Эміліі. Іх дотык, здалося, зусім не абудзіў яе і не здзівіў. Я прыціснуўся губамі да яе губ, спачатку ціха, пасля настойліва, тады, бачачы, што яна па-ранейшаму ляжыць нерухома, адважыўся пацалаваць яе яшчэ мацней. I я ад-
чуў, як яе губы, як я гэтага і чакаў, марудна раскрыліся, нібы ракавіна, палавінкі якой расчыняюцца, калі ўсярэдзіне яе пачынае трапятацца жывая, абмытая халоднай марской вадой, істота; губы раскрываліся ўсё шырэй і шырэй, агаляючы дзясны, і адначасова яе рука ашчапіла мяне за шыю...
Раптам мяне нібыта хто моцна штурхнуў, і я, уздрыгнуўшы, адплюшчыў вочы — я быў задрамаў у цішыні пад сонечнымі промнямі. Эмілія, як і перш, ляжала за некалькі крокаў ад мяне, і твар яе па-ранейшаму хаваў саламяны капялюш. Я зразумеў, што гэты пацалунак мне прысніўся ці, дакладней, памроіўся ў тым стане трызнення і балючага суму, калі перад сённяшняй, вартай жалю, явай аддаеш перавагу зданям мінулага... Я пацалаваў яе, і яна ў адказ пацалавала мяне, але той, хто цалаваў, і тая, што пацалавала ў адказ, былі толькі зданямі, нагаданымі мне маім жаданнем, толькі дзвюма ценямі, якія не мелі нічога агульнага з нашымі нерухомымі і чужымі адна адной істотамі. Я глянуў на Эмілію і раптам спытаў у сябе: «А што, калі ты на самай справе пацалуеш яе?» I тут жа адказаў на сваё пытанне: «Не, у цябе не хопіць смеласці... Ты нясмелы, і цябе гняце тое, што яна табой пагарджае».
I тут я нечакана аклікнуў яе:
— Эмілія!
— Што табе?
— Я задрамаў, і мне прыснілася, што я цябе цалую.
Яна нічога не адказала. Спалоханы яе маўчаннем, я хацеў перамяніць тэму размовы і спытаў пра першае, што прыйшло ў галаву:
— А дзе Баціста?
Яна спакойным голасам адказала з-пад капелюша:
— He ведаю, дзе ён... Дарэчы, сёння яго не будзе ў абед за сталом, сёння Баціста абедае з Рэйнгольдам у гасцініцы.
Раптам, не паепеўшы нават усвядоміць таго, што гавару,я сказаў:
— Эмілія, учора вечарам я бачыў, як цябе ў гасцінай цалаваў Баціста...
— Ведаю... я цябе таксама бачыла.
Голас яе гучаў, як звычаііна, толькі злёгку быў прыглушаны капелюшом.
Мяне збілі з панталыку яе спакой і абыякавасць, з якімі яна выслухала маю «тайну»; крыху мяне бянтэжыла і тое, як я сам гэту «тайну» выдаў. Мне, відаць, здавалася, што мора і сонца змусяць нас забьіцца пра нашу з Эміліяй сварку, дадуць нам прымірэнне, памогуць зразумець мізэрнасць усяго, што адбылося, і назаўсёды змыюць гэта з памяці.
3 вялікім намаганнем я ўсё ж сказаў ёй:
— Эмілія, нам трэба з табой пагаварыць.
— Толькі не цяпер, дай мне спакойна пазагараць.
— Тады сёння вечарам.
— Добра... сёння вечарам.
Я ўстаў і, не аглядваючыся, накіраваўся да сцежкі, што вяла да вілы.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ
За сталом у абед мы амаль не размаўлялі. Цішыня, здавалася, ахутвала вілу гэтак жа густа, як яркае святло, якое лілося на яе з усіх бакоў; зіхоткае неба і мора праз вялікія вокны сляпілі нас і аддалялі адно ад аднаго. I ўвесь гэты зіхоткі блакіт зрабіўся раптам густы і цяжкі, як марская вада на вялікай глыбіні, і мы, двое, сядзелі, нібы на дне мора, адасобленыя афарбаванымі ва ўсе колеры вясёлкі струменямі святла, якое лілося і лілося на нас, і не маглі сказаць адно аднаму ні слова. I я яшчэ лічыў, што калі мы ўжо да-
мовіліся, то няёмка пачынац