Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
ашэнні. I для яе, і для мяне лепш было б паехаць, і я павінен паведаміць ёй, што мы збіраемся ад’я-зджаць.
Я ўсё яшчэ чакаў. Нарэшце прыйшла Эмілія, выключыла прыёмнік і села.
— Ты сказаў, што табе трэба пагаварыць са мной.
У адказ я спытаў:
— Ты ўжо распакавала свае чамаданы?
— Распакавала, а што?
— Мне вельмі шкада,— сказаў я,— але табе зноў давядзецца іх спакаваць... Заўтра раніцай мы ад’язджаем у Рым.
Спачатку яна паглядзела на мяне ўважліва і няўпэўнена, нібы нічога не разумела, пасля злосна спытала:
— А што яшчэ здарылася?
— А тое здарылася,— сказаў я, устаючы з крэсла і зачыняючы дзверы ў калідор,— а тое здарылася, што я рашыў кінуць работу над сцэнарыем. Я паслаў яго к чорту... I таму мы вяртаемся ў Рым.
Відаць, такая навіна яе зусім раззлавала. Яна спытала, насупіўшы бровы:
— Чаму ты рашыў адмовіцца ад гэтай работы?
— Ты мяне здзіўляеш сваім пытаннем,— суха адказаў я.— Мне здаецца, пасля таго, што я ўбачыў учора вечарам у гасцінай, я не мог зрабіць інакш.
Эмілія раптам засупярэчыла:
— Учора вечарам ты быў другой думкі... Хоць і ўсё ўжо бачыў...
— Учора вечарам ты мяно пераканала... Але пасля я рашыў не лічыцца з тваімі довадамі... Я не знаю, чаму ты мне раіш працаваць над гэтым сцэнарыем, і не хачу знаць... Ведаю толысі адяо: мне, ды і табе, лепш, каб я над ім пе працаваў.
— Баціста пра гэта ведае? — нечакана спытала Эмілія.
— He, не ведае,— адказаў я.— Але пра гэта ведае Рэйнгольд... Я толькі што быў у яго і сказаў яму ўсё.
— Ты зрабіў глупства.
— А чаму?
— Таму,— сказала яна неяк няўпэўнена,— што нам патрэбны гэтыя грошы, каб заплаціць за кватэру... I яшчэ, ты сам не раз гаварыў, што парваць кантракт — значыць страціць магчымасць атрымаць новую работу... Ты не падумаў, табе не трэба было гэтага рабіць.
Я крыкнуў са злосці:
— А ты разумееш, што нельга цярпець такое становішча, у якім я апынуўся?.. He магу я атрымліваць грошы ў таго, хто... у таго, хто спакусіў маю жонку...
Яна прамаўчала, і я сказаў:
— Я адмовіўся ад сцэнарыя таму, што працаваць над ім у такіх умовах, якія цяпер склаліся, было б ганьбай... Але я адмовіўся таксама і дзеля цябе, у імя таго, каб ты зноў у мяне паверыла... He ведаю чаму, але ты лічыш цяпер мяне чалавекам, які здольны згадзіцца працаваць нават на такіх умовах... Але ты памыляешся... Я не такі чалавек!
У яе вачах я заўважыў варожасць і злосць. Эмілія сказала:
— Калі ты так робіш дзеля сябе, дык што ж... А калі ты зрабіў гэта дзеля мяне, у цябе яшчэ ёсць час перадумаць. Тое, што ты робіш,— глупства, і толькі, павер мне. Усё гэта нічога не дасць, застанешся ні з чым. Толькі таго...
— Што ты хочаш гэтым сказаць?
— Тое, іпто ўжо сказала: усё гэта глупства.
У мяне пахаладзела ў скронях, я недзе, відаць, збялеў.
— А ўсё ж?
— Скажы мне спачатку, які вывад, па-твойму, я павінна зрабіць з таго, што ты адмовіўся ад работы!
Я зразумеў: настаў час, калі трэба канчаткова высветліць адносіны. Эмілія сама гэтага хацела. Я спалохаўся, але ўсё ж сказаў:
— Ты аднойчы «парадавала» мяне тым, што... што мной пагарджаеш. Ты так і сказала... Але я не ведаю, за што ты мной пагарджаеш... Ведаю толькі, што пагарджаюць за нешта ганебнае... Працягваць работу над сцэнарыем цяпер — ганебна... Маё рашэнне, як і шмат што іншае, дакажа табе, што я не той, кім ты мяне лічыш...
Яна адразу адказала, радуючыся, што падлавіла мяне:
— Але тваё рашэнне нічога яшчэ мне не даказвае... Таму я і раю табе перадумаць.
— Як гэта нічога не даказвае? — Я сеў і мімаволі з адчаем схапіў яе за руку, якую Эмілія паклала на спінку крэсла.— Эмілія, і ты гаворыш мне пра гэта?
Яна са злосцю вырвала руку.
— Прашу цябе, пакінь усё гэта, вельмі прашу... I не дакранайся да мяне... Я болып не кахаю цябе і ніколі не змагу пакахаць.
Я таксама прыняў руку і сказаў:
— Добра, не будзем гаварыць пра каханне... Пагаворым пра тваю... пра тваю пагарду... Нават калі я адмоўлюся ад сцэнарыя, ты ўсё роўна будзеш пагарджаць мною?
— Буду... I пакінь мяне ў спакоі.
— Але чаму ты мной пагарджаеш?
— Таму што ты,— яна раптам закрычала,— таму, што ты такі ўжо ёсць і, як бы тьт ні стараўся, інакшым не станеш.
— А які я?
— He ведаю, які іменна, табе гэта лепш ведаць... Знаю толькі, што ты не мужчына і паводзіш сябе зусім не па-мужчьінску.
Мяне зноў здзівіў кантраст: шчырыя пачуцці, што прагучалі ў яе словах, і збітыя, банальныя фразы.
— А што значыць быць мужчынам? — спытаў я з іроніяй.— Ці не здаецца табе, што гэта пустыя словы.
— Думаю, што ўсё ты добра разумееш.
Яна падышла да акна і размаўляла, адвярнуўшыся ад мяне. Я абхапіў галаву рукамі і хвіліну глядзеў на яе ў поўным адчаі. Эмілія адвярнулася ад мяне не толькі фізічна, але і, так сказаць, усёй душой, усёй сваёй істотай. Яна не хоча ці, падумаў я раптам, не можа высветліць са мною адносін. Вядома, ёсць нейкая прычына, праз якую яна стала мной пагарджаць, але, відаць, не такая канкрэтная, каб можна было яе назваць дакладна: таму Эмілія хоча вытлумачыць сваю пагарду ўласцівай мне прыроджанай подласцю, беспрычыннай, а значыць, і непапраўнай. Я ўспомніў, як Рэйнгольд тлумачыў адносіны паміж Адысеем і Пенелопай, і раптам мне стукнула ў галаву: «А можа, у Эміліі склалася ўражанне, нібыта я ўсе гэтыя апошнія месяцы ведаў, што Баціста заляцаецца да яе, і хацеў выкарыстаць гэта ў сваіх мэтах, інакш кажучы, замест таго каб абурыцца, заахвочваў Бацісту?» Пасля такой думкі я знямеў. Цяпер я ўспамінаў асобныя факты, якія маглі б выклікаць у яе такое падазрэнне, напрыклад, маё спазненне ў той вечар, калі мы ўпершыню сустрэліся з Бацістам. Тады таксі трапіла ў аварыю, але Эмілія магла падумаць, што гэта толькі прычына, на якую я спаслаўся, каб пакінуць яе адну з прадзюсерам. Нібы пацвярджаючы мае думкі, Эмілія, не гледзячы на мяне, сказала:
— Мужчына, мужчына ў поўным сэнсе гэтага слова, паводзіць сябе зусім пе так, як ты паводзіў сябе ўчора вечарам, убачыўшы тое, што ты ўбачыў... А ты спакойна прыйшоў да мяне раіцца, прыкінуўшыся, што нічога не заўважыў... I чакаў, што я параю табе працаваць над сцэнарыем... Я параіла табе тое, што ты
хацеў ад мяне пачуць, і ты згадзіўся... А сёння, не ведаю, што там у цябе здарылася з тым немцам, ты раптам прыходзіш і абвяшчаеш, што праз мяне адмовіўся ад работы; таму, што я табой пагарджаю, а ты не хочаш гэтага... Але цяпер я цябе раскусіла. Можа, нават не ты гэта сам адмовіўся, а ён прымусіў цябе гэта зрабіць... Між іншым, цяпер гэта ўжо ўсё роўна. Таму давай абыдземся без усялякіх гісторый, і пакінь мяне ў спакоі раз і назаўсёды.
Мы вярнуліся да таго, з чаго пачалі. Я па-ранейшаму думаў: яна пагарджае мною, але не хоча сказаць прычыны, чаму яна інакш не можа. Мне было вельмі агідна назваць ёй прычыну самому, і не толькі таму, што прычына была брыдкая, але і таму, што, называючы яе, я, як мне здавалася, у нейкай меры яе прызнаваў. Тым не менш, я хацеў высветліць усё дарэшты, іншага выйсця ў мяне не было. Я сказаў, стрымліваючы сябе:
— Эмілія, ты пагарджаеш мною, але не хочаш сказаць чаму... Магчыма, ты і сама гэтага не ведаеш... Але я павінен ведаць, мне неабходна растлумачыць табе, наколькі ты памыляешся, каб перад табой апраўдацца... Калі я сам назаву табе прычыну тваёй пагарды, абяцай, што ты скажаш, праўда гэта ці не.
Эмілія па-ранейшаму стаяла ля акна, адвярнуўшыся да мяне спіной, і маўчала. Пасля сказала зморана, са злосцю:
— Нічога я табе не абяцаю... Ды пакінь ты мяне ў спакоі...
— Прычына вось у чым.— Я гаварыў паволі, амаль па складах.— Вытлумачыўшы некаторыя факты не так, як трэба, ты ўявіла, нібыта я... нібыта я ведаў пра Бацісту, але дзелд ўласнай выгады рашыў заплюшчыць вочы, нічога не заўважаць, нібыта я нават штурхнуў цябе ў абдымкі да Бацісты... Ці не так?
Чакаючы адказу, я глянуў на Эмілію. Але адказу
я не пачуў. Эмілія глядзела ў акно і маўчала. Я раптам адчуў, што пачырванеў да вушэй: мне самому было сорамна таго, што я сказаў. I я зразумеў: Эмілія можа вытлумачыць мае словы як доказ таго, што яе пагарда мае пад сабой грунт. Гэтага я больш за ўсё і баяўся. Я сказаў з адчаем:
— Калі гэта так, клянуся табе, што ты памыляешся... Я нічога не падазраваў да ўчарашняга вечара... Вядома, ты можаш верыць мне ці не верыць... Але калі ты мне не верыш, значыць, ты хочаш пагарджаць мною, не зважаючы ні на што, і не даеш мне магчымасці апраўдацца.
Эмілія зноў нічога не адказала. Але я зразумеў, што сказаў самае галоўнае: магчыма, яна на самай справе не ведала, чаму пагарджае мною, і не хацела гэтага ведаць, лічыўшы мяне нягоднікам проста так, без ніякай прычыны. Я адчуў, што ўсё сказанае мною зусім яе не пераканала. Невінаваты, падумаў я, не заўсёды можа даказаць сваю праўду. У адчаі, з вялікім унутраным хваляваннем, якое заглушала мой розум, я рашыў падмацаваць сказанае важкімі аргументамі. Я ўстаў, падышоў да Эміліі, якая ўсё яшчэ стаяла ля акна, і зноў узяў яе за руку:
— Эмілія, ну чаму ты мной так пагарджаеш?.. Чаму ты не хочаш выкінуць гэта з галавы хоць на хвіліну?
Яна адвярнулася, нібы не хацела, каб я глянуў ёй у вочы. Але дазволіла паціснуць ёй руку, а калі маё бядро дакранулася да яе бядра, не адхінулася. Тады„ асмялеўшы, я абняў яе за талію. Нарэшце яна павярнулася, і я ўбачыў, што яна плача.
— Я ніколі табе гэтага не дарую! — крыкнулгп яна.— Ніколі не дарую, што ты загубіў наша каханне... Я так цябе кахала... Я не кахала нікога, апрачаі цябе, і не пакахаю... А ты, з тваім характарам, усё сапсаваў... Мы маглі быць вунь якімі шчаслівымі pa-
зам... Л цяпер гэта ўжо немагчыма... Як я магу забыць пра гэта?.. Як я магу не злаваць на цябе?
У мяне з’явілася надзея, бо што б там ні было, a Эмілія прызналася мне: яна кахала мяне і ніколі нікога не кахала, апрача мяне.
— Паслухай,— сказаў я, хочучы нрыхінуць яе да сябе,— зараз ты ўпакуеш чамаданы, а заўтра раніцай мы паедзем... У Рыме я табе ўсё растлумачу... і я ўпэўнены, пераканаю цябе.
3 якой злосцю яна вырвалася з маіх абдымкаў.
— He паеду! — закрычала яна.— Што я буду рабіць у Рыме? У Рыме мне давядзецца пайсці з дому... Маці не хоча, каб я жыла ў яе, і, значыць, трэба будзе наняць мэбляваны пакой і зноў сесці за машынку... Я не паеду, не... Застануся тут, я хачу адпачыць... Я застануся... Едзь, калі табе так ужо хочацца... А я застануся тут. Баціста сказаў, што я магу заставацца тут, колькі захачу... Я застаюся...
Я таксама аж кіпеў ад злосці