• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пагарда  Альберта Маравія

    Пагарда

    Альберта Маравія

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1989
    64.38 МБ
    59.87 МБ
     высвятляць адносіны з Эміліяй, пакуль не настане вечар, паколькі я сам гэта прапанаваў. Здавалася б, пры такіх абставінах два чалавекі, якія сядзяць насупраць адно аднаго і якіх гняце нявырашанае і вельмі важнае для іх абаіх пытанне, толькі пра яго і павінны былі думаць, але ўсё было зусім наадварот: мае думкі блукалі недзе далёка, я не думаў ні пра пацалунак Бацісты, ні пра нашы ўзаемаадносіны з Эміліяй; не думала пра гэта, відаць, і яна. Мусіць, я быў яшчэ ў стане ўнутранага здранцвення і абыякавасці, мне не хацелася нічога рабіць, як і раніцай на пляжы, калі я адклаў высвятленне нашых з Эміліяй адносін на вечар.
    Пасля абеду Эмілія выйшла з-за стала, сказала, што хоча адпачыць, і знікла. Застаўшыся адзін, я доўга сядзеў нерухома, утаропіўшыся ў акно, за якім марская сінеча паступова пераходзіла ўдалечыні ў болып мяккую сіньку бяздоннага неба. Уздоўж гэтай уяўнай лініі, нібы муха па нацягнутай нітцы, рухаўся маленькі чорны караблік. Я сачыў за ім, і мне, сам не ведаю чаму, прыходзілі ў галаву розныя бязглуздыя думкі пра тое, што робіцца цяпер на борце гэтага карабля. Я ўяўляў матросаў, якія драілі медныя часткі карабля і мылі палубу; кока, які выціраў талеркі ў камбузе; афіцэраў, якія яшчэ, магчыма, сядзяць за сталом; а ўнізе, у машынным аддзяленні, голых па пояс качагараў, якія кідаюць у топку поўныя лапаты вугалю. Гэта быў невялікі караблік, і з такой вялікай адлегласці ён здаваўся маленькай чорнай кропкай; аднак зблізку ён напэўна быў вялікі, поўны жывых людзей, чалавечых лёсаў. Я думаў і пра тое, што яны, гэтыя людзі на борце, мажліва, у сваю чаргу глядзяць на Капры і мімаволі ловяць позіркам белую кропку, якая блішчыць на сонцы сярод прыбярэжных скал, нават і не падазраючы, што гэтая кропка — віла, і што ў ёй знаходжуся я, а са мной Эмілія, і што мы з ёй не Ka-
    хаем адно аднаго, Эмілія мной пагарджае, а я не ведаю, як мне вярнуць яе каханне і павагу.
    Пачуўшы, што мяне зноў ахутвае дрымота, я страпянуўся і рашыў неадкладна выканаць першую частку задуманага мной плана: паведаміць Рэйнгольду, што я «пра ўсё падумаў» і адмаўляюся ад удзелу ў рабоце над сцэнарыем. Гэта думка так узрушыла і асвяжыла мяне, нібыта я падставіў галаву пад струмень халоднай вады. Я нарэшце зусім супакоіўся, устаў і выйшаў з дому.
    Прайшоўшы, спяшаючыся, па дарожцы, якая агінала востраў, недзе праз паўгадзіны я быў ужо ў вестыбюлі гасцініцы. Папрасіў адразу паведаміць пра мяне Рэйнгольду, сеў у крэсла і стаў чакаць. Мне здавалася, што для мяне цяпер было ўсё ясна, але гэта была нейкая ліхаманкавая яснасць. Толькі ад усяго задуманага мною я раптам адчуў палёгку і нават радасць і прыйшоў да высновы, што я ў сваім рашэнні не памыляюся. Праз некалькі хвілін у вестыбюлі паявіўся Рэйнгольд — падаўся адразу мне насустрач з заклапочаным выглядам; ён быў здзіўлены, убачыўшы мяне ў гасцініцы ў гэты час: ці не прынёс я яму благую вестку.
    Я спытаўся ветліва:
    — Я вас не разбудзіў, Рэйнгольд?
    — Не-не,— запэўніў ён мяне,— я не спаў, я наогул ніколі не сплю пасля абеду... Давайце, Мальтэні, сходзім у бар...
    Я пайшоў з ім у бар, у якім у гэты час зусім нікога не было. Нібы хочучы адкласці нашу размову надалей — Рэйнгольд, відаць, адчуваў, што я буду гаварыць,—• ён спытаўся спачатку, што мне заказаць: чорную каву ці кілішак лікёру. Ён быў заклапочаны і незадаволены гэтым, нібыта які скупы, што вымушаны быў патраціцца на пачастунак. Але я разумеў, што прычына тут іншая — мой прыход. He звяртаючы на
    ўсё гэта ўвагі, я адмовіўся ад кавы і лікёру і амаль адразу пачаў пра самае галоўнае:
    — Магчыма, вы здзівіліся, што я вярнуўся так хутка. У мяне наперадзе быў цэлы дзень... але мне здаецца, што адкладваць рашэнне на заўтра не варта... Я ўсё вельмі грунтоўна абдумаў... I хачу паведаміць вам, што я рашыў...
    — I што?
    — Я не магу пісаць з вамі гэты сцэнарый... Адным словам, я адмаўляюся ад работы.
    Рэйнгольд нават не здзівіўся, пачуўшы гэта,— мусіць, лепшага ён і не чакаў. Але мне здалося, што тое, што я сказаў, усё ж такі зачапіла яго, бо ён адразу зазлаваў:
    — Мальтэні, мы з вамі можам гаварыць шчыра?
    — Мне здаецца, я і так шчыра сказаў: я адмаўляюся працаваць над сцэнарыем «Адысеі».
    — Дазвольце спытаць, а чаму?
    — Таму што не згодзен з вашай інтэрпрэтацыяй сюжэта.
    — Значыць,— сказаў ён раптам іншым тонам,— вы згодны з Бацістам?
    Гэта нечаканае абвінавачванне, не ведаю чаму, Ma­ne раззлавала. Я не лічыў, што мая нязгода з Рэйнгольдам павінна азначаць згоду з Бацістам. I я сказаў са злосцю:
    — Пры чым тут Баціста?.. Я не згодзен і з Бацістам... Але скажу шчыра, калі б мне давялося выбіраць паміж вамі двума, я, не думаючы, выбраў бы не вас, a Бацісту... Выбачайце, Рэйнгольд, але я лічу, што трэба ставіць «Адысею» ці так, як яе напісаў Гамер, ці наогул адмовіцца ад гэтай задумы.
    — Значыць, вы аддаяце перавагу гэтаму размаляванаму маскараду з голымі жанчынамі, страшыдлам Кінг-Конгам, танцамі жывата, бюстгальтарамі, драконамі з пап’е-машэ і дэманстрацыяй мод?
    — Я гэтага не гаварыў, я сказаў: аддаю перавагу таму, што напісаў Гамер.
    — Але «Адысея» Гамера — гэта якраз тое, пра што гавару я,— нахіліўшыся ўперад, сказаў ён пераканана,— гэтая мая «Адысея», Мальтэні.
    He ведаю чаму, але мне раптам захацелася абразіць Рэйнгольда: яго фальшывая дзяжурная ўсмешка, якая хавала ягоную ўпартасць і ўладарнасць, яго бязглуздыя спасылкі на псіхааналіз... ну як, скажыце, усё гэта можна было сцярпець? Я зазлаваў:
    — He, Рэйнгольд, гамераўская «Адысея» не мае нічога агульнага з вашай. I я вам скажу вось што, раз вы самі мяне змушаеце сказаць: «Адысея» Гамера мяне натхняе, а ваша інтэрпрэтацыя выклікае ў мяне толькі пачуццё агіды!
    — Мальтэні! — гэты раз Рэйнгольд, відаць, на самай справе абурыўся.
    — Так, пачуццё агіды! — паўтарыў я, яшчэ больш хвалюючыся.— Вашы заўсёдашнія намаганні прынізіць, апашліць гамераўскага героя, таму што вы не можаце стварыць яго такім, які ён у Гамера, гэтыя спробы што б там ні было яго развянчаць — усё гэта агідна, і я ні за якія грошы не стану ва ўсім гэтым удзельнічаць.
    — Мальтэні... пачакайце, не гарачыцеся, Мальтэні...
    — Вы чыталі «Уліса» Джэймса Джойса? — са злосцю перапыніў я яго.— Вы ведаеце, хто такі Джойс?
    — Я чытаў усё, што датычыць «Адысеі»,— адказаў Рэйнгольд, вельмі пакрыўджаны,— але вы...
    — Ну дык вось,— я яшчэ больш раззлаваўся.— Джойс таксама па-новаму інтэрпрэтаваў «Адысею»... I ў яе мадэрігізацыі ці, леппт сказаць, апашленні ёп сігануў яшчэ далей, чымся вы, шаноўны Рэйнгольд... Ён зрабіў Адысея рагапосцам, ананістам, лайдаком, імпатэнтам, а Пенелопу разбэшчанай дзеўкай... Вост-
    раў Эола зрабіўся ў яго рэдакцыяй газеты, палац Цырцэі — бардэлем, а вяртанне на Ітаку — гэта ж бясконцыя начныя блуканні па завулках Дубліна, з прыпынкамі ў падваротнях, каб справіць сваю патрэбу... Але ў Джойса ўсё ж хапіла розуму пакінуць у спакоі міжземнаморскую культуру, мора, сонца, неба, невядомыя землі старажытнага свету... У яго няма ні сонца, ні мора... усё сучаснае, а гэта значыць — усё прыземленае, пошлае, усё зведзена да нашай вартай жалю мізэрнай паўсядзённасці... У яго ўсё адбываецца на брудных вуліцах сучаснага горада, у кабаках, бардэлях, спальнях і прыбіральнях... А у вас няма нават такой паслядоўнасці Джойса... Вось чаму я аддаю перавагу Бацісту з ягонай бутафорыяй з пап’е-машэ... Так, аддаю перавагу яму... Вам хацелася ведаць, чаму я не жадаю працаваць над гэтым сцэнарыем... Цяпер вы ведаеце.
    Я амаль упаў на крэсла, з мяне руччом ліўся пот. Рэйнгольд насупіў бровы і паглядзеў на мяне сурова і строга.
    — Значыць, вы заадно з Бацістам?
    — He, зусім не заадно з Бацістам... Я проста не згодзен з вамі.
    — I ўсё ж,— сказаў Рэйнгольд, нечакана павысіўшы голас,— вы не проста не згодны са мной... вы заадно з Бацістам.
    Я раптам адчуў, як ад галавы ў мяне адхлынула кроў, я, відаць, вельмі збялеў з твару.
    — Што вы хочаце гэтым сказаць? — спытаў я, ад хвалявання не пазнаючы свайго голасу.
    Рэйнгольд, выцягнуўшы ўперад шыю, прашыпеў, як змяя, якая пачула небяспеку:
    — Я хачу сказаць тое, што сказаў... Баціста абедаў сёння са мной. Ён не хаваў ад мяне сваіх планаў і таго, што вы з імі згодны... Вы, Мальтэні, не проста не падзяляеце маіх поглядаў, вы заадно з Бацістам,
    чаго б ён ні захацеў... Мастацтва для вас не мае значэння, для вас важна толькі, каб вам плацілі... I ў гэтым уся справа, Мальтэні. Вам трэба, каб плацілі, на любых умовах!
    — Рэйнгольд! — аж закрычаў я.
    — Я раскусіў вас, дарагі мой,— не сціхаў ён,— і скажу вам у вочьі: на любых умовах!
    Мы стаялі адзін насупраць аднаго і цяжка дыхалі — я белы, як папера, ён чырвоны як рак.
    — Рэйнгольд! —• закрычаў я зноў, рэзка і злосна.
    Але я адчуў, што цяпер у маім голасе гучыць не так абурэнне, як вялікі смутак. Гэта «Рэйнгольд» несла ў сабе хутчэй просьбу, чымся гнеў абражанага чалавека, які можа скончыць пагрозы і пачаць дзейнічаць. Усё ж я і цяпер яшчэ быў гатовы даць рэжысёру аплявуху. Але не паспеў гэтага зрабіць. Дзіўна, я лічыў яго чалавекам, якога нічым не проймеш, а Рэйнгольд, відаць, пачуў у маім голасе боль і адразу ж узяў сябе ў рукі. Адступіўшы крыху назад, ён сказаў ціха — нібы прасіў прымірэння:
    — Даруйце мне, Мальтэні... Я сказаў тое, чаго не думаў.
    Я сутаргава кіўнуў галавой, нібы кажучы: «Дарую», і адчуў, як у мяне на вачах нагарнуліся слёзы. Рэйнгольд разгубіўся на хвіліну, пасля сказаў:
    — Ну, добра, мне ўсё ясна... Вы не хочаце ўдзельнічаць у рабоце над сцэнарыем... I што, вы папярэдзілі ўжо аб гэтым Бацісту?
    — He.
    — А збіраецеся папярэдзіць?
    — Скажыце яму пра гэта вы... Думаю, я больш не ўбачуся з Бацістам...
    Крыху памаўчаўшы, я дадаў:
    — Скажыце яму таксама, хай падшукае сабе другога сцэнарыста. Вы мяне добра зразумелі, Рэйнгольд?
    — А што здарылася? — здзівіўся ён.
    — Я не буду працаваць над сцэнарыем... «Адысеі» — ні над тым, які задумалі вы, ні над тым, якога чакае Баціста... Hi з вамі, ні з якім іншым рэжысёрам... Зразумелі?
    Нарэшце ён зразумеў і, здалося, нават паспачуваў мне. Але ўсё ж асцярожна спытаў:
    — Вы не хочаце працаваць над маім сцэнарыем ці наогул не хочаце ўдзельнічаць у стварэнні гэтага фільма?
    Крыху падумаўшы, я адказаў:
    — Я вам ужо гаварыў: я не хач