Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
е на тое, каб я стала палюбоўніцай Бацісты».
Мяне здзівіла, як я да гэтага не дадумаўся раней. На самай справе, дзіўна, што менавіта я, хто так пранікнёна ўбачыў у тых дзвюх інтэрпрэтацыях «Адысеі», якія зрабілі Баціста і Рэйнгольд, два вельмі розныя светапогляды, не зразумеў, што, ствараючы сваё ўяўленне пра мяне, якое зусім не адпавядала сапраўднасці, Эмілія, лічы, прарабіла тую ж работу, што прадзюсер і рэжысёр. Розніца тут была толькі ў тым, што Рэйнгольд і Баціста інтэрпрэтавалі вобразы Адысея і Пенелопы — выдуманых персанажаў, а Эмілія прыклала схему, створаную вартымі жалю ўмоўнасцямі, ад якіх яна не магла пазбавіцца, прыклала да жывых, рэальных людзей, да сябе і да мяне. Яе маральная чысціня ў спалучэнні з прыроджанай вульгарнасцю і нарадзіла тую ідэю, якую Эмілія, праўда, не прызнавала, але і не адмаўляла,— ідэю аб тым, што я хацеў штурхнуць яе ў абдымкі да Бацісты.
«Уявім на хвіліну,— сказаў я сам сабе,— што Эміліі патрэбна было выбраць адну з трох розных інтэрпрэтацый «Адысеі» — Рэйнгольда, Бацісты і маю. Яна, вядома, зразумела тыя камерцыйныя матывы, згодна якіх Баціста патрабуе зрабіць па «Адысеі» фільм-відовішча; яна таксама можа адобрыць абстрактна-разумовую і псіхалагічную канцэпцыю Рэйнгольда; але, бясспрэчна, пры ўсёй сваёй натуральнасці і непасрэднасці яна будзе не ў стане ўзняцца да маёй інтэрпрэтацыі ці, дакладней сказаць, да пункту гледжання Гамера і Дантэ. Яна не можа зрабіць гэтага не толькі таму, што неадукаваная, але таксама і таму, што жыве пе ў ідэальным свеце, а ў рэальньтм, у свеце ўсіх гэтых Бацістаў і Рэйнгольдаў». Так замыкалася кола. Эмілія была ў адзін і той жа час жанчынай, пра якую я марыў, і жанчынай, якая меркавала пра мяне, апіраючыся на вартыя жалю, чужыя ўяўленні,
і таму пагарджала мною; Пенелопай, якая доўгіх дзесяць гадоў была адданая мужу, і машыністкай, што падазравала карыслівы разлік там, дзе яго не магло быць. Каб мець тую Эмілію, якую я кахаў, і каб яна магла ўбачыць мяне такім, якім я быў на самай справе, мне трэба было вывесці яе з таго свету, дзе яна жыла, і прывесці ў свет такі ж просты і натуральны, як яна сама, у той свет, дзе грошы нічога не значаць, а мова зноў верне сваю чысціню, у свет, да якога, як сказаў Рэйнгольд, я мог горача імкнуцца, але якога няма ў сапраўднасці.
Аднак мне трэба было неяк жыць далей, што значыла існаваць і працаваць, у свеце Бацісты і Рэйнгольда. Што я павінен быў зрабінь? Я рашыў, што перш за ўсё мне трэба пазбавіцца ад пакутлівага пачуцця непаўнацэннасці, якое ўзнікла ў мяне пад уплывам недарэчнага меркавання, нібыта я і нарадзіўся на свет на тое, каб мною пагарджалі. Бо, як я ўжо гаварыў, гэту думку выказала пра мяне Эмілія: думка, што я подлы ад нараджэння, што подласць не ў маіх учынках, а ў маёй натуры. Я быў цвёрда ўпэўнены, што ніхто не можа быць чалавекам, якім пагарджаюць проста так, незалежна ад яго паводзін і адносін да іншых. Але каб пазбавіцца пачуцця сваёй непаўнацэннасці, мне трэба было пераканаць у гэтым таксама і Эмілію.
Я ўспомніў пра тры трактоўкі вобраза Адысея, у якіх я ўбачыў тры магчымыя формы існавання. Вобраз, намаляваньі Бацістам, вобраз, створаны Рэйнгольдам, і, нарэшце, той, які стварыў я — адзіны, як мне здавалася, сапраўдны і які, у сутнасці, належаў самому Гамеру. Чаму Баціста, Рэйпгольд і я так па-рознаму ўяўлялі сабе Адысея? Менавіта таму, што так непадобны наша жыццё і нашы чалавечыя ідэалы. Вобраз, які намаляваў Баціста: павярхоўны, вульгарны, рытарычны, беззмястоўны,— адлюстроўваў ідэалы
ці, лепш сказаць, інтарэсы прадзюсера. Больш рэальны, але прыніжаны і дробны вобраз, які стварыў Рэйнгольд, адпавядаў маральным і творчым магчымасцям гэтага рэжысёра. I, нарэшце, мой вобраз Адысея, вядома, больш узвышаны і разам з тым больш натуральны, болып паэтычны і ў той жа час болып праўдзівы, быў створаны маім няхай уяўным, але шчырым імкненнем да жыцця, не забруджанага і не абяздушанага грашыма, якое не апусцілася да жывёльнага ўзроўню і проста фізіялагічнага існавання. Мяне да нейкай ступені суцешыла тое, што вобраз, які ўяўляўся мне, быў найлепшым. Я павінен узняцца ўпоравень з ім, нават калі мне не ўдалося стварыць яго ў сцэнарыі, нават калі, што зусім верагодна, мне не ўдасца ўвасобіць яго ў рэальным жыцці, Толькі так я здолею прымусіць Эмілію паверыць мне і вярну зноў яе павагу і каханне. Але як гэта зрабіць? Я бачыў толькі адну магчымасць — кахаць Эмілію яшчэ больш, даказваць ёй штодзённа чысціню і бескарыслівасць свайго кахання.
Аднак я падумаў, што мне не варта пакуль што змушаць да чаго-небудзь Эмілію і гвалціць яе волю. Я пераначую і паеду заўтра днём — параходам, не імкнучыся пабачыцца з ёй і пагаварыць. Пасля з Рыма я напішу ёй вялікае пісьмо, у якім растлумачу ўсё, што не змог растлумачыць сёння, у час нашай размовы.
У гэты момант да мяне даляцелі прыцішаньія галасы з дарожкі, якая вяла да тэрасы. Я адразу ж пазнаў Эмілію і Бацісту. Я хуценька зайшоў у дом і запёрся ў сваім пакоі. Але спаць мне не хацелася, яшчэ я мучыўся ад таго, што сяджу запёрты ў душным пакоі, у той час як яны, жвава размаўляючы, ходзяць па ўсёй віле. Я мучыўся ад бяссонніцы, асабліва ў апошні час, і прывёз з Рыма моцнае снатворнае, якое вельмі хутка дзейнічала. Узяўшы двайную дозу,
я, не распранаючыся, упаў на ложак. Заснуў я імгненна: галасы Эміліі і Бацісты я чуў усяго некалькі хвілін.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ
Прачнуўся я позна, калі меркаваць па сонечных промнях, якія прабіваліся ў пакой скрозь шчыліны ў аканіцах, і нейкі час прыслухоўваўся да густой цішыні, якая вельмі не падобная на гарадскую; у горадзе, калі нават робіцца зусім ціха, у цішыні яшчэ жывуць адгалоскі грукату і шуму. Лежачы нерухома на спіне, я ўслухоўваўся ў гэту першабытную цішыню, і мне раптам здалося, што ў ёй чагосьці не хапае, мусіць, тых рытмічных гукаў, якія чуюцца ад электрычнай помпы, якая пампуе кожную раніцу ваду ў цыстэрну, ці ад шчоткі для падлогі ў руках служанкі, гукаў, якія нібы падкрэсліваюць цішыню і робяць яе яшчэ больш густою. Было так ціха, што здавалася, нібы наўкола не засталося ніводнай жывой істоты. Адным словам, стаяла не цішыня, поўная жыцця, а мёртвая цішыня. Цішыня, як падумаў я, знайшоўшы нарэшце патрэбныя словы, абсалютнай адзіноты.
Калі ў маёй свядомасці мільганулі гэтыя словы, я адразу ўскочыў з ложка і кінуўся да дзвярэй, якія вялі ў пакой да Эміліі. Я адчыніў дзверы, і першае, што мне кінулася ў вочы, было пісьмо, якое ляжала на падушцы ў галавах незасцеленай пасцелі.
Пісьмо было вельмі кароткае: «Дарагі Рыкарда, зразумеўшы, што ты не хочаш ехаць, ад’язджаю я. Відаць, сама я не адважылася б на гэта — карыстаюся ад’ездам Бацісты. I яшчэ таму, што баюся адзіноты. Як бы там ні было, але кампанія Бацісты ўсё ж лепей, чымся адзінота. У Рыме, аднак, я расстануся з ім і буду жыць адна. Калі раптам да цябе дойдуць чуткі, што я стала палюбоўніцай Бацісты, не здзіў-
ляйся: я не жалбзная, і гэта будзе азначаць, што ў мяне не было інакшага выйсця і што я не змагла быць мужнай. Бывай. Эмілія».
Прачытаўшы гэтыя радкі, я сеў на ложак і, не выпускаючы пісьма з рук, утаропіўся ў адчыненае акно. Праз яго я бачыў пініі і абдзёртую сцяну за іхнімі стваламі. Пасля я паглядзеў вакол сябе: у пакоі, халодным і пустым, быў беспарадак — ні прылад туалета, толькі пустыя парасчьіняныя шафы з голымі вешалкамі. У апошні час я часта думаў пра тое, што Эмілія можа ад мяне пайсці. Я думаў пра гэта, як пра вялікую бяду, і вось я яе дачакаўся. Я адчуў глухі боль, які, здавалася, ішоў з самай глыбіні маёй душы. Калі б вырванае з зямлі дрэва магло адчуць боль, яно б адчула яго карэннем. Я стаў такім вырваным дрэвам, карэнне маё агалілася, а родная зямля, Эмілія, якая жывіла іх сваёй любоўю, была далёка; маё карэнне не зможа больш кранацца яе любові і чэрпаць адтуль жыццёвыя сокі, і яны пакрыху засохнуць: я адчуваў, што яньі пачалі ўжо засыхаць, і ад гэтага мне стала невыносна балюча.
Нарэшце я ўстаў і вярнуўся ў свой пакой. Я быў ашаломлены і разгублены, тупы боль не праходзіў; я адчуваў, што хутка ён стане нясцерпны — і са страхам чакаў гэтай мінуты, не ведаючы, калі яна нарэшце надыдзе. Прыслухоўваючыся да гэтага болю, я ў той час стараўся не думаць пра яго, каб не развярэдзіць рану. Машынальна я ўзяў плаўкі і па сцяжынцы, што агінала востраў, выйшаў на плошчу. Тут я купіў газету і сеў за столік нейкага кафэ. Мне здалося, што ў такім становішчы я не змагу ні пра што думаць, але, надзіва, я прачытаў усю газету ад першага да апошняга радка. Вось так, падумаў я раптам, муха, у якой дурное дзіця адарвала галаву, нейкі час, нібы нічога не заўважаючы, ходзіць, чысціць лапкі і толькі пасля падае мёртвай. Прабіла дванаццаць, гулкія ўда-
ры гадзінніка на званіцы разнесліся па ўсёй плошчы. У гэту хвіліну на пляж Школа Марына адыходзіў аўтобус. Я ўскочыў у яго.
Неўзабаве я быў ужо на месцы. Ярка свяціла сонца. На аўтобусным прыпынку востра пахла мачой. Тут стаялі коні, запрэжаныя ў пралёткі. Фурманы, збіўшыся ў кучку, аб нечым ціха гаманілі. Я стаў паціху спускацца па прыступках, якія вялі да купальні. Гледзячы ўніз, я бачыў невялікі пляж з белай галькі і блакітнае мора, што раскінулася пад летнім небам. Нерухомае, яно ззяла, пераліваючыся, нібы атлас. Я падумаў: добра было б цяпер пакатацца на лодцы; гэта б заняло маю ўвагу, і прытым я быў бы зусім адзін; на пляжы, усыпаным людзьмі, гэта зрабіць было немагчыма. Падышоўшы да купальні, я клікнуў служку і папрасіў яго падрыхтаваць мне лодку. Пасля пайшоў у кабінку распранацца.
Выйшаўшы з кабінкі, я, босы, накіраваўся па насціле, гледзячы ўважліва пад ногі, каб не застраміць іх аб шурпатыя, з’едзеныя соллю дошкі. Чэрвеньскае сонца залівала мяне сваім святлом, пякло ў спіну, ад гэтага было вельмі прыемна — такое пачуццё ніяк не тасавалася з тым станам прыгнечанасці і разгубленасці, у якім я цяпер знаходзіўся. Усё яшчэ гледзячы сабе пад ногі, я спусціўся па прыступках невялікай лесвіцы і пайшоў уздоўж берага, усыпанага гарачай галькай. Падышоўшы да самай вады, я падняў вочы і ўбачыў Эмілію.
Служка купальні, худы, мускулісты, загарэлы стары ў насунутым на вочы вялікім саламяным капелюшы, стаяў ля лодкі, напалову спушчанай на ваду. Эмілія сядзела на карме ў добра мне знаёмым зялёным, крыху выцвілым купальніку — бюстгальтары і трусіках. Яна сядзела, моцна сціснуўшы калені і апіраючыся на адстаўленыя назад рукі — зграбна выгнулася ў грацыёзнай жаночай позе. Згледзеўшы, што я
здзівіўся, яна ўсміхнулася