Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
:
— He, ты паедзеш са мной... Заўтра раніцай.
— Мне вельмі шкада, але ты памыляешся, я застануся тут.
— Тады я таксама застануся... I зраблю так, што Баціста выганіць нас абаіх...
— Ты гэтага не зробіш.
— Зраблю.
Эмілія зірнула на мяне і, нічога не сказаўшы, выйшла з гасцінай.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
I вось я звязаў сябе заявай, якую я зрабіў пад гарачую руку: «Я таксама застануся». На самай жа справе, як я гэта зразумеў адразу пасля таго, калі з гасцінай выйшла Эмілія, я не мог тут больш заста-
вацца: толькі мне адпаму і трэба было ехаць. Я парваў адносіны з Рэйнгольдам, з Бацістам, а цяпер, мусіць, і з Эміліяй. Адным словам, я быў тут лішні, і мне трэба было адгэтуль з’ехаць. Але я крыкнуў Эміліі, што застаюся, і, у сутнасці, ці таму, што я яшчэ на нешта спадзяваўся, ці проста з упартасці, але мне і праўда захацелася застацца. Пры іншых абставінах становішча, у якім я апынуўся, было б толькі смешным, але пры маім тагачасным душэўным стане, пры маім адчаі яно было надзвычай цяжкім; я быў нібы альпініст, які падняўся на крутую скалу і які раптам убачыў, што не можа ні ўтрымацца на ёй, ні ісці наперад, ні вярнуцца назад. Я хадзіў, хвалюючыся, з кута ў кут і ўсё думаў, як мне быць? He магу ж я сёння вечарам сесці за адзін стол з Эміліяй і Бацістам, зрабіўшы выгляд, што нічога не адбылося. Я нават падумаў, ці не пайсці мне вячэраць у Капры, каб вярнуцца дамоў толькі позна ноччу? Але за гэты дзень я ўжо аж чатыры разы бегаў з вілы ў горад і ўвесь час пад спякотным сонцам. Я вельмі змарыўся, і яшчэ раз ісці з дому мне не хацелася. Я зірнуў на гадзіннік: шэсць. Да вячэры было па крайняй меры дзве гадзіны. Што рабіць? Нарэшце я прыняў рашэнне, пайшоў у свой пакой і замкнуў дзверы.
Зачыніўшы аканіцы, у паўзмроку я кінуўся на пасцель. Я і на самай справе змарыўся і, калі толькі лёг, адразу адчуў, як маё цела пачало выбіраць зручную позу для сну. Я падумаў, што маё цела мудрэйшае, чым розум: яно адразу знайшло адказ на маё пытанне: «Што рабіць?» Заснуў я вельмі хутка.
Спаў доўга, нічога мне не прыснілася. Прачнуўся я, калі ўжо было зусім цёмна. Устаўшы з пасцелі, я пайшоў расчыніў акно: быў позні вечар. Я ўключыў святло і паглядзеў на гадзіннік: дзевяць. Я праспаў тры гадзіны. Вячэралі тут, як мне помнілася, у восем, сама больш а палове дзевятай. Я зноў падумаў:
«Што ж мне рабіць?» Адпачыўшы, я супакоіўся і таму адразу знайшоў смелы і просты адказ: «У мяне няма ніякіх прычын, каб хавацца, сяду за стол, a там — што будзе». Я быў настроены амаль ваяўніча і адчуваў, што не толькі вытрымаю сутычку з Бацістам, але і змушу яго выкінуць вон мяне разам з Эміліяй. Я хуценька сабраўся і выйшаў з пакоя.
У гасцінай за сталом нікога не было. Я заўважыў, іпто стол падрыхтаваны на адну персону. Амаль адразу ж зайшла служанка і пацвердзіла маё падазрэнне, паведаміўшы, што Баціста і Эмілія пайшлі вячэраць у Капры. Калі я хачу, магу далучыцца да іх: яны ў рэстаране «Белавіста». Альбо магу павячэраць дома: усё гатова.
Я здагадаўся, што перад Эміліяй і Бацістам узнікла тое ж пытанне: «Што рабіць?» I рашылі яны яго вельмі проста — пайшлі з дому, пакінуўшы мяне аднаго. Але гэты раз я не адчуў ні рэўнасці, ні крыўды, ні засмучэння. Я падумаў, што Эмілія і Баціста зрабілі якраз тое, што можна было зрабіць; я павінен быць ім удзячны за тое, што яны ўхіліліся ад непрыемнай сустрэчы. Зразумеў я і яшчэ адно: гэта быў іхні своеасаблівы тактычны прыём, скіраваны на тое, каб мяне выжыць; калі яны будуць прытрымлівацца такой тактыкі і ў наступныя дні, то яны, вядома, даб’юцца свайго. Але ўсё гэта пасля, а што будзе пасля — ніхто не ведае. Я папрасіў служанку, каб яна падала вячэру, і сеў за стол.
Еў мала і без ахвоты. Узяў кавалачак вяндліны і кавалачак рыбы, якую Эмілія загадала купіць для нас траіх. Павячэраў я хутка, за некалькі мінут, і сказаў служанцы, каб ішла спаць,— мне яна больш была не патрэбна. Сам выйшаў на тэрасу. У кутку на тэрасе стаялі шэзлонгі. Я рассунуў адзін шэзлонг і сеў, павярнуўшыся да мора, якога цяпер, у цемені, не было відаць.
Вяртаючыся на вілу пасля размовы з Рэйнгольдам, я рашыў, што, пагаварыўшы з Эміліяй, спакойна ўсё абдумаю. У той момант я разумеў, што не ведаю яшчэ прычыны, чаму Эмілія мяне разлюбіла. Але мне і ў галаву тады не прыйшло, што і пасля таго, як высветлю з ёй адносіны, я не буду ведаць прычыны. Наадварот, я быў чамусьці ўпэўнены, што наша высвятленне адносін растлумачыць нам усё, пра што мы дагэтуль не ведалі, і, калі ўсё будзе ясным, я здзіўлюся: «I гэта ўсё?.. I праз такое глупства ты мяне разлюбіла?»
Але я ніяк не чакаў таго, што адбылося; адносіны мы высветлілі, ва ўсякім разе так, як гэта можна было высветліць паміж намі, але больш за тое, што знаў раней, я не дазнаўся. Яшчэ горш: я зразумеў, што прычыну, чаму мной пагарджае Эмілія, можна знайсці, толькі разабраўшыся ў нашых мінулых адносінах; але Эмілія і слухаць не хацела пра гэта; яна і надалей хацела пагарджаць мною без ніякай прычыны, не даючы мне тым самым хоць як-небудзь апраўдацца і вярнуць яе каханне.
Карацей кажучы, я зразумеў, што пачуццё пагарды паявілася ў Эміліі намнога раней, чымся мае ўчынкі маглі даць на гэта якую-небудзь прычыну, сапраўдную ці ўяўную. Пагарда, відаць, узнікла без ніякай прычыны, проста праз доўгае суіснаванне нашых характараў. На самай справе, калі я рызыкнуў сказаць, што яе пагарда ўзнікла праз няправільную ацэнку маіх паводзін у адносінах да Бацісты, Эмілія не сказала ні так, ні не, яна прамаўчала. Відаць, падумаў я з горыччу, яна і сапраўды лічыць, што я здольны на ўсё. Ёй не хацелася ні пра што мяне распытваць, яна баялася, што мае адказы на яе пытанні толькі ўзмоцняць у яе пачуццё пагарды. Інакш кажучы, Эмілія ў сваіх адносінах да мяне кіравалася ацэнкай майго характару, незалежнай ад маіх учынкаў. Учынкі мае,
на жаль, толькі пацвярджалі гэту яе ацэнку. Але нават і без такога пацвярджэння яна, відаць, адносілася б да мяне аднолькава.
Дока.зам таму, калі мне яшчэ патрэбны былі якіянебудзь доказы, былі яе дзіўныя паводзіны, якія цяжка было вытлумачыць. Эмілія магла б, шчыра пагаварыўшы са мной і выказаўшы ўсё, што было ў яе на душы, зняць усе непаразуменні, якія нішчылі наша каханне. Але яна не зрабіла гэтага і не зрабіла менавіта таму, што, як я і крыкнуў ёй, і на самай справе не жадала, каб яе пераконвалі ў адваротным, яна хацела па-ранейшаму пагарджаць мною.
Пра ўсё гэта я думаў, седзячы ў шэзлонгу. Ад такіх думак я так усхваляваўся, што амаль машынальна ўстаў і абапёрся аб балюстраду. Я, відаць, падсвядома шукаў супакаення, гледзячы на ціхую, спакойную ноч. Але як толькі майго гарачага твару крануўся лёгкі марскі вецер, я адразу падумаў, што не заслугоўваю такой палёгкі. Я ведаў, што той, кім пагарджаюць, не можа і не павінен мець спакою да той пары, пакуль ім пагарджаюць. Як грэшнік на страшным судзе, ён, вядома, можа крыкнуць: «Горы, схавайце мяне, мора, мяне паглыні!»
Але пагарда будзе ісці следам за ім, куды б ён ні хаваўся, бо яна пранікла яму ў душу і ён усюды носіць яе з сабой.
Я зноўку сеў у шэзлонг, дрыготкімі пальцамі дастаў сігарэту, закурыў. «Заслугоўваю я пагарды ці не?» — пытаўся я сам у сябе. Я быў перакананы, што зусім яе не заслугоўваю, бо ў мяне застаецца мой розум, якасць, якую прызнае нават Эмілія. Я павінен ганарыцца сваім розумам, у маім розуме — апраўданне майго існавання. Таму я павінен думаць і думаць, не мае значэння, над чым. Я павінен смела дэманстраваць сілу свайго інтэлекту перад любой тайнай. Калі я перастану думаць, у мяне на самай справе не заста-
нецца нічога, апрача страшэннага адчування, што я заслугоўваю пагарды, хоць і немаведама чаму заслугоўваю».
I я стаў разважаць, упарта і цвяроза. Чаму я ўсё ж заслугоўваю пагарды? Я ўспомніў словы Рэйнгольда, якімі ён, ні пра што не думаючы, вызначыў маю пазіцыю ў адносінах да Эміліі, думаючы, што гаворыць пра Адысея з Пенелопай: «Адысей — чалавек цывілізаваны, а Пенелопа — натура прымітьіўная». Адным словам, Рэйнгольд, сам таго не ведаючы, сваёй фантастычнай інтэрпрэтацыяй «Адысеі» выклікаў тады крызіс у маіх адносінах з Эміліяй; цяпер жа, апершыся на гэту ж сваю інтэрпрэтацыю (якая крыху нагадвала кап’ё Ахілеса, што вылечвала нанесеныя ім раны), ён хацеў суцешыць мяне, называючы не «варварам», а цывілізаваным чалавекам. Я разумеў, што гэта магло б быць даволі сур’ёзным суцяшэннем, калі б я згадзіўся яго прыняць. Я на самай справе быў тым цывілізаваным чалавекам, які, трапіўшы ў банальную сітуацыю, што закранала яго гонар, не захацеў размахваць нажом; цывілізаваны чалавек не перастае думаць, нават апынуўшыся перад тварам таго, што шануецца, як святыня. Але, падумаўшы пра гэта, я адразу зразумеў, што такое, так сказаць, гістарычнае тлумачэнне не можа мяне задаволіць. He гаворачы ўжо пра тое, што я не быў зусім перакананы, што мае адносіны з Эміліяй сапраўды падобныя на выдуманыя рэжысёрам адносіны Адысея і Пенелопы. Такія довады, якія, магчыма, і тлумачаць што-небудзь у плане гістарычным, нічога не могуць вытлумачыць у глыбока інтымным і індывідуальным абсягу чалавечай свядомасці, што знаходзіцца па-за часам і прасторай. Там дыктуе законы наш унутраны дэман. Гісторыя магла апраўдаць і памагчы мне толькі ў сваім уласным абсягу, а яе абсяг у сітуацыі, у якой я апынуўся, незалежна ад гістарычных прычын, якія яе спарадзілі,
не быў той рэальнасцю, у якой мне хацелася б жыць і працаваць. Але чаму Эмілія перастала мяне кахаць, чаму яна пагарджае мною? I перш за ўсё, чаму яна мела такую патрэбу пагарджаць мною? Я нечакана ўспомніў фразу Эміліі: «Таму, што ты не мужчына», мяне тады яшчэ здзівіў кантраст між банальнасцю, збітасцю гэтай фразы і той шчырасцю і непасрэднасцю, з якой яна была сказана. I я падумаў, што, можа, у гэтай фразе ключ ад усіх паводзін Эміліі? У ёй негатыўна адбіўся ідэальны вобраз таго мужчыны, які для Эміліі, кажучы яе словамі, бьіў сапраўдным мужчынам, мужчынам, якім я, з яе пункту погляду, не быў і не мог быць. Але з іншага боку, сама банальнасць фразы змушала дапускаць, што гэты ідэальны выраз узнік у Эміліі не ў выніку свядомай ацэнкі вартасцей чалавека, а пад уплывам умоўнасцей, што характэрныя таму асяроддзю, у якім яна вырасла. Для гэтага асяроддзя сапраўдным мужчынам быў іменна Баціста, з яго жывёльнай сілай, з яго поспехамі ў жыцці. Што гэта менавіта так, даказвалі тыя ледзь не замілаваныя позіркі, якія кідала ўчора вечарам за сталом на Бацісту Эмілія, і тое, што яна нарэшце ўступіла ягоным дамаганням, хай нават і ў роспачы. Адным словам, Эмілія пагарджала мною і збіралася пагарджаць і далей таму, што, нягледзячы на сваю непасрэднасць і прастату ці, лепш сказаць, менавіта дзякуючы ім, яна канчаткова ўвязла ў традыцыйных уяўленнях, якія былі характэрныя асяроддзю Бацісты. Сюды ж адносілася і ўяўленне пра тое, што бедны чалавек не можа не залежаць ад багатага, а значыць, ён не ў стане быць чалавекам, мужчынам. Я не быў упэўнены, ці сапраўды Эмілія падазравала, што я заахвочваў дамагапні Бацісты, але калі гэта было так, то яна, відаць, думала: «Рыкарда залежыць ад Бацісты, Баціста плаціць яму, Рыкарда думае атрымаць яшчэ адну работу ў Бацісты, за мной улягае Баціста,
значыць, Рыкарда штурхае мя