Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
аецца сённяшні ранак?
— Ранак проста цудоўны.
— А што б вы сказалі, Мальтэні,— працягваў ён, беручы мяне пад руку і становячыся побач са мной ля балюстрады,— што б вы сказалі, калі б мы з вамі плюнулі на работу, узялі лодку і, выйшаўшы ў мора, пакаталіся вакол вострава?.. Ці не было б гэта прыемней, чым працаваць?
Я адказаў без асаблівага натхнення, падумаўшы толькі, што кампанія Рэйнгольда ў значнай меры пазбавіла б такую прагулку яе хараства:
— Ага, у нейкім сэнсе гэта было б прыемней.
— Вы сказалі, Мальтэні, у нейкім сэнсе...— усклікнуў ён пераможна.— Але ў якім іменна? He ў тым, у якім мы разумеем жыццё?.. Таму што для нас жыццё — перш за ўсё абавязак... Ці не так, Мальтэні?.. Абавязак... і таму за работу, Мальтэні, за работу!
Ён адышоўся ад балюстрады, зноў сеў за столік, a пасля, нагнуўшыся да мяне і гледзячы мне ў вочы, з нейкай урачыстасцю сказаў:
— Сядайце бліжэй... Сёння раніцай мы толькі пагаворым... Я павінен вам многае сказаць.
Я сеў, Рэйнгольд насунуў фуражку на вочы і працягваў:
— Памятаеце, Мальтэні, па дарозе з Рыма ў Неапаль я пачаў тлумачыць вам сваю канцэпцыю «Адысеі»... Але нашу размову перапыніў Баціста... А пасля я сам рашыў адкласці нашу гутарку і ўсю астатнюю дарогу драмаў... Памятаеце, Мальтэні?
— Вядома.
— Вы памятаеце таксама, як я інтэрпрэтаваў «Адысею»: Адысей дзесяць год не вяртаецца дамоў, таму што ён, калі хочаце знаць, падсвядома сам не жадае вяртацца?
— Так.
— Цяпер я вам скажу прычыну, чаму, як я лічу, Адысей не спяшаецца вяртацца дамоў,— сказаў Рэйнгольд. Ён хвіліну памаўчаў, нібы хацеў гэтай паўзай падкрэсліць, што зараз пачне тлумачыць зробленае ім адкрыццё, а потым, насупіўшы бровы і ўтаропіўшыся на мяне, са сваім звычайным сур’ёзным і важным выглядам працягваў далей: — Адысей падсвядома не хоча вяртацца на Ітаку, таму што ў сапраўднасці ў яго дрэнныя адносіны з Пенелопай. Вось у чым прычына, Мальтэні... I сапсаваліся яны яшчэ да таго, як Адысей пайшоў на вайну... Болын таго, Адысей на самай справе і на вайну едзе менавіта таму, што яму няўтульна ў сваім доме... А яму няўтульна таму, што ён не ладзіць са сваёй жонкай.
Рэйнгольд зноў крыху памаўчаў, трымаючы пры гэтым важны і павучальны выгляд, а я выкарыстаў момант і павярнуў крэсла так, каб мне не біла ў вочы сонца. Нарэшце ён прадоўжыў:
— Калі б у яго з Пенелопай было ўсё ў ажуры, ён не пайшоў бы на вайну... Адысей не забіяка, не хвалько, не ваяка. Сн разумны, мудры, абачлівы чалавек. Калі б у Адысея з жонкай былі добрыя адносіны, то ён, каб паказаць сваю салідарнасць з Менелаем, магчыма, абмежаваўся б толькі тым, што паслаў бы экспедыцыйны корпус пад камандаваннем якога-небудзь надзейнага чалавека... А ён накіраваўся сам, выкарыстаўшы вайну як прычыну для таго, каб паехаць — збегчы ад сваёй жонкі.
— Вельмі лагічна.
— Вы хочаце сказаць — вельмі псіхалагічна,
Мальтэні,— удакладніў Рэйнгольд, відаць, улавіўшы ў маім голасе іронію,-— вельмі псіхалагічна... I не забывайце, што ўсё залежыць ад псіхалогіі, без псіхалогіі не можа быць характараў, а без характараў — гісторыі... Цяпер разбярэмся ў псіхалогіі Адысея і Пенелопы. Дык вось, Пенелопа — жанчына, верная традыцыям архаічнай, феадальнай, арыстакратычнай Грэцыі — дабрадзейная, высакародная, гордая, верыць у бога, добрая гаспадыня, добрая маці і добрая жонка. Характар жа Адысея, наадварот, нагадвае грэчаскі характар больш позняга перыяду, Грэцыі мудрацоў і філосафаў... Адысей — чалавек без забабонаў і ў выпадку неабходнасці не вельмі далікатны, ён праніклівы, разважлівы, разумны, не верыць у бога, ён скептык, a часам нават цынік.
— Мне здаецца,— засупярэчыў я,— што вы рысуеце характар Адысея чорнай фарбай... У самой паэме...
Рэйнгольд нецярпліва перабіў мяне:
— Ды нам зусім няма ніякай справы да «самой паэмы»... Ці, дакладней, мы маем права тлумачыць яе па-свойму, развіваць... Мы ствараем фільм, Мальтэні... «Адысея» ўжо напісана... А фільм яшчэ трэба паставіць.
Я маўчаў, а ён працягваў далей:
— Значыць, прычыну благіх адносін паміж Адысеем і Пенелопай трэба шукаць у непадабенстве іх характараў... Да таго, як пачалася Траянская вайна, Адысей, відаць, зрабіў нешта такое, што не спадабалася Пенелопе... Але што ж іменна? Вось тут на сцэне паяўляюцца жапіхі... 3 «Адысеі» мы даведваемся, што яны хочуць ажаніцца з Пенелопай, а пакуль птто сваволяць у доме Адыс.ея і расцягваюць яго дабро,.. Неабходна карэнным чынам змяніць сітуацыю.
Я глядзеў на яго са здзіўленнем.
— He разумееце? — спытаўся ён.— Добра, зараз я вам растлумачу... Жаніхі — нам, відаць, варта зрабіць
з іх адзін персанаж, абмежаваўшыся, напрыклад, толькі Антоніем,— дык вось, жаніхі закаханы ў Пенелопу ўжо даўно, як пачалася Траянская вайна... I, закаханыя, закідваюць яе, згодпа старажытнагрэчаскаму звычаю, падарункамі... Пенелопа, выхаваная пастарому, гордая, поўная пачуцця ўласнай годнасці жанчына, хацела б адмовіцца ад гэтых падарункаў, хацела б перш за ўсё, каб муж папраганяў жаніхоў... Але Адысей — прычыны мы яшчэ не ведаем, але яе лёгка будзе знайсці — не хоча злаваць жаніхоў... Як чалавек разважлівы, ён не надае вялікага значэння іх заляцанням, бо ведае, што жонка яму не здрадзіць; не надае ён вялікага значэння і падарункам, якія нават, магчыма, яму не такія ўжо і непрыемныя... He забывайце, Мальтэні, што грэкі вельмі любілі атрымоўваць падарункі... Вядома, Адысей ніколькі не збіраецца раіць Пенелопе, каб яна паддалася спакусе жаніхоў, ён толькі рэкамендуе ёй не злаваць іх, бо яму здаецца, што гэтага не варта рабіць... Адысей хоча жыць спакойна, ён не любіць скандалаў... Пенелопа, якая чакала ўсяго, чаго хочаш, апрача такой пасіўнасці Адысея, раззлавана, не можа гэтаму нават паверыць. Яна пратэстуе, абураецца. Але Адысея гэта не турбуе, ён не бачыць у гэтых падарунках нічога абразлівага... Ён зноў раіць Пенелопе прыняць падарункі, быць ласкавай, тым болып што ёй, урэшце, не цяжка так сябе весці. I Пенелопа робіць так, як ёй раіць муж... Але ў той жа час пачынае адчуваць да яго пагарду... Адчувае і тое, што больш яго не кахае, і гаворыць яму пра гэта. Занадта позна апамятаўся Адысей, здагадаўшыся, што сваёй асцярожпасцю і хітрасцю ён дабіўся свайго — Пенелопа яго не кахае. Адысей хоча выправіць становішча і вярнуць каханне Пенелопы, але яму гэта не ўдаецца... жыццё яго на Ітацы робіцца пеклам... I нарэшце, страціўшы ўсякую надзею, ён вырашае прьшяць удзел у Траянскай вайне, каб, выкарыстаўшы
гатуто прычыну, з'ехаць з дому. Праз сем гадоў вайна скончана, і Адысей зіюў адпраўляецца ў плаванне, каб морам вярнуцца на Ітаку. Але ён ведае: дома чакае жанчына, якая не толькі не кахае яго, але нават ім пагарджае... I таму Адысей ііадсвядома шукае любую прычыну, каб адцягнуць свой нярадасны зварот, якога ён так баіцца. Але рана ці позна, а вяртацца трэба... I калі ён нарэшце вяртаецца, з ім адбываецца тое, што адбылося з рыцарам з казкі пра дракона. Вы памятаеце, Мальтэні?.. Прынцэса патрабавала ад рыцара, каб ён перамог дракона, калі хоча пакарыць яе сэрца... Рыцар забіў дракона, і прынцэса яго пакахала... Так і Пенелопа. Калі вярнуўся Адысей, яна даказвае яму, што ніколі не здраджвала, і разам з тым дае зразумець: вернасць яе была прадыктавана не каханнем, a толькі пачуццём уласнай годнасці... Пакахаць жа Адысея яна зможа толькі пры адной умове — калі ён знішчыць жаніхоў... Адысей, як мы ўжо ведаем, зусім не крыважэрны і не помслівы... Ён, магчыма, хацеў бы пазбавіцца ад жаніхоў інакш, угаварыць іх выбрацца па добрай волі. Але гэты раз ён рашаецца на забойства... Таму што ён разумее: ад гэтага залежыць, ці будзе Пенелопа паважаць яго, а значыць, і кахаць... Вось чаму ён забівае жаніхоў... I тады —• толькі тады — Пенелопа перастае ім пагарджаць і дорыць яму сваё каханне... I вось Адысей і Пенелопа пасля доўгіх гадоў расстання зноў кахаюць адно аднаго... і спраўляюць сваё сапраўднае вяселле... Bluthochzeit, крывавае вяселле... Ну як, Мальтэні, зразумелі? Рэзюмірую: першае — Пенелопа пагарджае Адысеем за тое, што ён не рэагаваў, як належыць мужчыне, мужу і цару, на дамаганні жаніхоў. Другое — яе пагарда даводзіць да таго, што Адысей едзе на вайну... Трэцяе — Адысей, ведаючы, што дома яго чакае жанчына, якая ім пагарджае, несвядома ўсяляк аддаляе свой зварот... Чацвёртае — для таго, каб зноў здабыць каханне і павагу
Пенелопы, Адысей знішчае жаніхоў... Вы зразумелі, Мальтэні?
Я адказаў, што зразумеў. I сапраўды, зразумець усё гэта было не так ужо цяжка. Але цяпер пачуццё агіды, якое з самага пачатку выклікала ў мяне псіхалагічная трактоўка Рэйнгольдам «Адысеі», ахапіла мяне яшчэ мацней; я не ведаў, што сказаць, і елухаў Рэйнгольда як у сне. Ён жа між тым працягваў педантычна тлумачыць:
— Вы спытаеце, як мне ўдалося дайсці да разумення гэтага ключавога моманту ўсёй сітуацыі? Адзіным шляхам роздуму з выпадку знішчэння жаніхоў... Мне кінулася ў вочы, што гэта знішчэнне, вельмі ўжо лютае, жорсткае, бязлітаснае, зусім не адпавядае характару Адысея, які, як мы маглі пераканацца, заўсёды адрозніваўся хітрасцю, гнуткасцю, праніклівасцю, разважлівасцю, асцярожнасцю. I я падумаў: «Адысей мог бы проста ўзяць ды выгнаць жаніхоў за дзверы... Ён мог бы гэта зрабіць па-добраму, ён гаспадар у сваім доме, ён цар, яму дастаткова было толькі зрабіць намёк... Калі ж ён гэтага не зрабіў, значыць, у яго была нейкая сур’ёзная прычына. Якая ж?.. Відаць, Адысей хацеў паказаць, што ён не толькі хітры, гнуткі, праніклівы, разважлівы і разумны, але ў выпадку неабходнасці таксама і люты, як Аякс, неразумны, як Ахіл, бязлітасны, як Агамемнан... Цяпер узнікае пытанне, каму ж ён хацеў усё гэта даказаць? Ясна каму — Пенелопе... Значыць — эўрыка!
Я прамаўчаў. Рэйнгольд разважаў вельмі гладка, і ход яго думак адпавядаў ягонаму імкненню ператварыць «Адысею» ў псіхааналітычную драму. Але якраз вось гэтыя спробы, у якіх відаць была прафанацыя «Адысеі», і выклікалі ў мяне агіду. У Гамера ўсё было проста, чыста, высакародна, наіўна, нават сама хітрасць Адысея, якая ў паэтычным плане з’яўлялася толькі як праява яго разумовай перавагі. У інтэрпрэ-
тацыі ж Рэйнгольда ўсё зводзілася да ўзроўню сучаспай драмы з прэтэнзіяй на павучалыіасць і псіхалагізм. Між тым Рэйнгольд, вельмі задаволены сваёй інтэрпрэтацыяй, закругляўся:
— Як бачыце, Мальтэні, фільм