• Часопісы
  • Пагарда  Альберта Маравія

    Пагарда

    Альберта Маравія

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1989
    64.38 МБ
    59.87 МБ
    ала б Суцешлівыя словы пра дваіх, Якія аджылі і пасівелі 2.
    Як у Гамера, так і ў Петраркі на мяне тады найбольш моцнае ўражанне зрабіла гэта пачуццё адданага і непарушнага кахання, якое нішто, нават час, не можа ні знішчыць, ні астудзіць. Чаму менавіта цяпер у маёй памяці ўзніклі гэтыя радкі? Я зразумеў, пра іх мне нагадалі нашы адносіны з Эміліяй, вельмі падобныя на тыя, якія былі ў Адысея з Пенелопай, у Петраркі з Лаурай, адносіны, над якімі навісла пагроза не пасля доўгіх дзесяцігоддзяў сямейнага жыцця, а ўсяго праз якія два гады, і, вядома, нельга было цешыць сябе надзеяй на тое, каб прайсці побач увесь жыццёвы шлях да канца, кахаючы адно аднаго, як у першы дзень, нават тады, калі ўжо «аджывём і пасівеем». I я, які так спадзяваўся, што нашы адносіны з Эміліяй
    1 Гамер. «Адысея».
    2 Петрарка. Выбраная лірыка. Санет 104.
    прывядуць нас да такой будучыні, адчуваў сябе цяпер разгубленым, напалоханым незразумелым мне разрывам, які разбураў усе мае мары. Але што, што ж адбылося? I, нібы пытаючыся пра гэта ў вілы, дзе ў адным з пакояў была Эмілія, я павярнуўся тварам да вокан.
    3 таго кутка тэрасы, дзе я стаяў, я ўсё бачыў, што адбываецца ў гасцінай, хоць мяне бачыць адтуль ніхто не мог. У гасцінай былі Баціста і Эмілія; на Эміліі была тая ж залішне дэкальтаваная сукенка, як і пры нашай першай сустрэчы з Бацістам. Яна стаяла ля застаўленага бутэлькамі маленькага сервіровачнага століка, а Баціста, нахіліўшыся, рыхтаваў у вялікім хрустальным кубку кактэйль. Мне адразу кінулася ў вочы нейкая ненатуральнасць у позе Эміліі — у ёй адчувалася і збянтэжанасць, і разам з тым бесцырымоннасць, нібыта, паддаўшыся спакусе, яна хацела нейкім чынам стрымаць сябе. Эмілія стаяла, чакаючы, калі Баціста падасць ёй бакал, і час ад часу нясмела азіралася наўкола; твар яе быў перакошаны нейкай разгубленай і разам з тым двухсэнсоўнай усмешкай. Баціста змяшаў лікёры, асцярожна наліў два бакалы і, выпрастаўшыся, падаў адзін Эміліі; яна ўздрыгнула, нібы ачуўшыся ад глыбокага одуму, і марудна працягнула руку да бакала. Я глядзеў на яе, не апускаючы вачэй, Эмілія стаяла перад Бацістам, злёгку адхінуўшыся назад і апёршыся адной рукой на спінку крэсла, у другой руцэ яна трымала бакал: мне мімаволі кінулася ў вочы, што яна, выставіўшы ўперад туга абцягнутыя бліскучай сукенкай грудзі і жывот, нібы прапаноўвала сябе Бацісту. Гэта гатоўнасць, аднак, ніколькі не адбівалася на яе твары, на якім лёгка можна было заўважыць няўпэўненасць, якая ніяк не тасавалася з яе позай. Нарэшце, нібыта жадаючы парушыць доўгае маўчанне, яна нешта сказала, паказаўшы жэстам на крэслы, якія стаялі ў гасцінай ля каміна, а пасля, асцярожна ступаючы, каб не распліхаць
    поўны бакал, накіравалася да іх. I тут адбылося тое, чаго я, у сутнасці, даўно ўжо чакаў: Баціста дагнаў яе пасярод гасцінай, абняў рукой за талію і, выцягнуўшы шыю, прыціснуўся шчакой да яе шчакі. Яна адразу засупраціўлялася, але не вельмі рашуча, нават, бадай, жартаўліва і какетліва, просячы адпусціць яе і паказваючы вачыма на поўны бакал, які яна асцярожна несла перад сабой у выцягнутай руцэ. Баціста засмяяўся, адмоўна пакруціў галавой і прыхіліў яе да сябе яшчэ мацней, ды такім рэзкім рухам, што віно, як яна і папярэджвала, распліхалася на падлогу. Я падумаў: «Зараз пацалуе яе ў вусны», але я, відаць, забыўся ўжо на характар Бацісты і ягоную грубасць. На самай справе, ён не стаў цалаваць Эмілію, а, згробшы ў кулак сукенку ў яе на плячы ля самага выразу, з незразумелай і жорсткай раз’юшанасцю перакруціў кулак, пасля рвануў яго з сілай. Плячо ў Эміліі агалілася, і Баціста ўпіўся ў яго губамі; яна ж стаяла нерухома, выпрастаўшыся, нібы цярпліва чакаючы, калі ён здаволіцца, але я паспеў заўважыць, што ў час гэтага пацалунка яе твар і вочы былі па-ранейшаму разгубленыя і здзіўленыя. Пасля яна кінула позірк на акно, і мне здалося, што мы згледзелі адно аднаго: яна паказала рухам рукі, што ёй прыкра ўсё гэта, і, прытрымліваючы на грудзях адарваную шлейку, хуценька выйшла з гасцінай. Я таксама адышоўся далей на Tapacy.
    У тую хвіліну я перш за ўсё адчуў разгубленасць і здзіўленне: мне здавалася, што ўсё тое, што я бачыў, супярэчыць таму, пра што я дагэтуль ведаў ці дапускаў у думках. Эмілія, якая мяне не толькі разлюбіла, але, як яна сазналася, нават ненавідзела, на самай справе здрадзіла мне з Бацістам! Цяпер становішча рэзка мянялася: невыразнае адчуванне сваёй няўпэўненасці змянілася раптам ясным усведамленнем таго, што праўда на маім баку. Пасля таго як без ніякай
    прычыны пачалі пагарджаць мною, цяпер з поўным на гэта правам мог пагарджаць у сваю чаргу і я, а ўсе загадкавыя паводзіны Эміліі ў адносінах да мяне можна было вытлумачыць звычайнай любоўнай інтрыжкай! Магчыма, гэтыя першыя думкі, што прыйшлі мне ў галаву, можа, і прымітыўныя, але найбольш лагічныя, прадыктаваныя перш-наперш самалюбствам, псрашкодзілі мне ў тую хвіліну адчуць боль ад здрады (або ад таго, што здавалася мне здрадай) Эміліі. Але калі я ў поўнай разгубленасці падышоў, нібы ў тумане, да краю тэрасы, у мяне балюча сціснулася сэрца і мяне раптам апанавала ўпэўненасць у тым, што ўсё, што я ўбачыў у гасцінай, не магло быць сапраўднай прычынай. Вядома, паўтараў я, Эмілія дазволіла Бацісту пацалаваць сябе; але адчуванне таго, што праўда не на маім баку, неяк дзіўна не пакідала мяне, і я адчуваў, што ўсё тое, што я ўбачыў, яшчэ не падстава для таго, каб у сваю чаргу пагарджаць Эміліяй; больш таго, не ведаю чаму, але мне здавалася, што такое права перш за ўсё належыць ёй і яна, нягледзячы на той пацалунак, можа пагарджаць мною. Значыць, я, у сутнасці, памыляўся: Эмілія не здрадзіла мне ці, ва ўсякім выпадку, здрада яе была толькі знешняя: галоўная ж прычына здрады Эміліі яшчэ не выяўлена і хаваецца яна за гэтай знешняй праявай здрады.
    Я ўспомніў, што Эмілія заўсёды выказвала ў адносінах да Бацісты ўпартую і незразумелую мне варожасць і што сёння раніцай, калі мы збіраліся сюды ехаць, двойчы прасіла мяне не садзіць яе ў машыну з прадзюсерам. Пры такіх яе адносінах да Бацісты чым жа ўсё ж вытлумачыць гэты пацалунак? Вядома, пацалунак быў першы: Баціста, відаць, выкарыстаў спрыяльны момант, якога раней у яго не было. Значыць, не ўсё яшчэ страчана; я магу яшчэ даведацца, чаму Эмілія дазволіла Бацісту пацалаваць сябе, а галоўнае, зразумець, чаму я цвёрда адчуваў, што, нягледзячы на
    гэты пацалунак, нашы адносіны не перамяніліся і Эмілія, як і раней, і не ў меншай ступені, чым раней, мае права ўсё гэтак жа адмаўляць мне ў каханні і пагарджаць мною.
    Mary сказаць, што час для такіх разваг быў не вельмі спрыяльны і што першы мой парыў — уварвацца ў гасціную і з’явіцца перад палюбоўнікамі — быў куды больш натуральны. Аднак я занадта многа разважаў пра адносіны Эміліі да мяне, таму не мог зрэагаваць так непасрэдна і прастадушна; з другога боку, мне не так важна было даказаць Эміліі яе віну, як высветліць нашы адносіны. Калі б я ўварваўся ў гасціную, гэта б канчаткова пазбавіла мяне мажлівасці не толькі дазнацца праўды, але і зноў вярнуць каханне Эміліі. Мне наадварот, пераконваў я сябе, трэба дзейнічаць як мага асцярожна і разумна, як гэтага патрабуюць далікатныя і разам з тым не зусім зразумелыя абставіны.
    Было яшчэ адно меркаванне, магчыма, больш эгаістычнае, якое стрымала мяне на парозе гасцінай: panep у мяне была добрая прычына адмовіцца ад сцэнарыя «Адысеі», ад гэтай работы, якая выклікала ў мяне агіду, і вярнуцца да любімай справы — драматургіі! Перавага такіх думак была ў тым, што яны задавальнялі ўсіх траіх — Эмілію, Бацісту і мяне. На самай справе, пацалунак гэты быў нібы кульмінацыйным пунктам двухсэнсоўнага становішча, у якім я цяпер апынуўся, і ўсё гэта датычылася яшчэ маёй работы. Нарэшце мне выпала магчымасць раз і назаўсёды скончыць з гэтай двухсэнсоўнасцю. Але дзейнічаць я павінен быў не спяшаючыся, паступова і без скандалаў.
    Усе гэтыя думкі прамільгпулі ў маёй галаве з той шалёнай хуткасцю, з якой у раптоўна адчыненае акно ўрываецца вецер, напаўняючы пакой пяском, сухім лісцем і пылам. I гэтак жа, як у пакоі, дзе толькі што зноў зачыніліся вокны, адразу надыходзіць цішыня і паветра робіцца нерухомым, так і мая галава
    нібыта раптам апусцела, свядомасць адключылася, і я, ні пра што больш не думаючы і нічога не адчуваючы, застыў у глыбокім здранцвенні і ўтаропіўся ў начную цемень. У такім стане паўзабыцця, амаль нічога не ўсведамляючы і не ведаючы сваіх намераў, я з цяжкасцю адышоўся ад балюстрады, наблізіўся да шкляных дзвярэй, што выходзілі на тэрасу, адчыніў і паявіўся ў гасцінай. Колькі часу прастаяў я на тэрасе пасля таго, як убачыў Эмілію ў абдымках Бацісты? Відаць, болып, чымся мне здалося, бо Баціста і Эмілія ўжо сядзелі за сталом і вячэралі. Я заўважыў, што Эмілія зняла сукенку, якую разарваў Баціста, і зноў апранула тую, у якой сёння ехала; гэта дэталь, не ведаю чаму, вельмі мяне ўсхвалявала, нібыта я ўбачыў у гэтым яскравае і жорсткае пацвярджэнне таго, што Эмілія мне здрадзіла.
    — А мы ўжо думалі, што вы пайшлі ноччу купацца,— весела сказаў Баціста,— дзе гэта вас чэрці носяць?
    — Я стаяў тут, на тэрасе,— спакойна адказаў я.
    Эмілія падняла вочы — кінула на мяне востры позірк — і зноў апусціла іх; я быў абсалютна ўпэўнены ў тым, што яна заўважыла, як я падглядваў за імі з тэрасы, і ведала, што і я знаю пра тое, што яна мяне бачыла.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
    За вячэрай Эмілія маўчала, але не паказвала ніякай збянтэжанасці, і гэта мяне здзівіла: я думаў, што яна, наадварот, будзе хвалявацца, бо дагэтуль лічыў — яна не здольна прыкідвацца. А Баціста не хаваў сваёй перамогі і прыўзнятага настрою і балбатаў, не закрываючы рот ні на хвіліну, што, між іншым, не перашкаджала яму падчышчаць апетытна талерку за та-
    леркай і вельмі часта наліваць віпа. Пра што гаварыў у той вечар Баціста? Шмат пра што. Але я заўважыў, пра што б ён ні пачынаў гаварыць, ён галоўным чынам гаварыў пра самога сябе. Слова «я» агрэсіўна гучала ў ягоных прамовах, злятала з яго вуснаў настолькі часта, што гэта выклікала ў мяне абурэнне; яшчэ болып мяне злавала тое, як яму лёгка ўдавалася пераключаць размову з самых, здавалася, далёкіх тэм на ўласную персону. Але я разумеў, што гэты хвалебны гімн самому сабе ідзе нават не ад фанабэрыстасці: Баціста са скуры вон лез, каб зрабіць добрае ўражанне на Эмілію, а можа, і зняважыць мяне; ён ужо быў упэўнены, што заваяваў Эмілію, і цяпер, што зусім натуральна, хацеў, як паўлін, які распусціў свой хвост, пакрасавацца перад пакоранай Эміліяй. Трэба сказаць, што Баціста быў не дурны і што, нават выхваляючыся, не губляў уласцівага яму практычнага погляду на рэчы. Усё, ці па крайняй меры большасць таго, што ён гаварыў, было цікавае, напрыклад, у канцы вячэры ён, вельмі жвава і разам з тым разважаючы цвяроза і сур’ёзна, расказаў нам пра сваю нядаўнюю паездку ў Амерыку і пра наведванне кінастудый у Галівудзе. Але яго аўтарытэтны, самазадаволены тон здаваўся мне нязносным, і я наіўна думаў, што такім ён павінен здавацца і Эміліі; насуперак усяму, што я ўбачыў і пра што даведаўся, я па-ранейшаму чамусьці думаў, што яна ўсё яшчэ адносіцца да Бацісты непрыязна, з варожасцю. Гэта была мая чарговая памылка: Эмілія не адносілася да Бацісты непрыязна, наадварот! У той час, калі ён гаварыў, я назіраў за выразам твару Эміліі, і ў яе вачах я злавіў, што яна калі не захапілася Бацістам, то па крайняй меры сур’ёзна ім зацікавілася; калі-нікалі яна нават кідала на яго позіркі з павагай і захапленнем. Гэтыя позіркі бянтэжылі мяне, яны прычынялі мне, бадай, больш непрыемнасці, чым шумнае і недарэчнае выхвалянне Бацісты. Яны нагадвалі мне
    другі, але падобны позірк, т