Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
пара ехаць,— сказаў Баціста, пакінуў нас і пашыбаваў на дарогу.
Рэйнгольд накіраваўся за ім і, дагнаўшы, пайшоў побач. Эмілія, нібы хочучы прапусціць іх наперад, нейкі час стаяла нерухома — зрабіла выгляд, што глядзіць на мора. Але, як я толькі параўняўся з ёю, яна схапіла мяне за руку і зашаптала:
— Цяпер я сяду ў тваю машыну... калі ласка, не пярэч.
Мяне здзівіў яе палахлівы тон.
— А што здарылася?
— Нічога... Баціста вельмі хутка гоніць машыну.
Мы моўчкі пайшлі па сцяжынцы. Калі мы выйшлі на дарогу і наблізіліся да машын, Эмілія рашуча накіравалася да маёй малалітражкі.
— Як? — закрычаў Баціста.— Няўжо вы не паедзеце са мдой?
Я павярнуўся: Баціста стаяў ля расчыненых дзверцаў сваёй машыны пасярод залітай сонцам дарогі. Рэйнгольд у нерашучасці спыніўся між дзвюма машынамі і глядзеў на нас. Эмілія ціха сказала:
— Цяпер я паеду з мужам... Сустрэнемся ў Неапалі.
Я чакаў, што Баціста саступіць, не настойваючы, і вельмі здзівіўся, калі ён кінуўся нам насустрач.
— Сіньёра, вы будзеце з мужам на Капры аж два месяцы... А я,— сказаў ён ціха, каб не пачуў рэжысёр,— вельмі доўга знаходзіўся ў кампаніі Рэйнгольда ў Рыме і магу вас запэўніць, што было не вельмі ве-
села... Ваш муж, вядома, не будзе супраць, калі вы паедзеце са мной, ці не так, Мальтэні?
Мне толькі засталося перамагчы сябе і адказаць:
— He буду... Вось толькі Эмілія баіцца, што вы вельмі хутка гоніце машыну.
— Буду ехаць, як чарапаха,— пажартаваў Баціста.— Але прашу вас, не пакідайце мяне сам-насам з Рэйнгольдам.— Ён зноў загаварыў ціха.— Каб вы ведалі, як з ім сумна... увесь час толькі і гаворыць пра кіно.
He ведаю, чаму я згадзіўся з ім у тую хвіліну. Відаць, падумаў, што не варта псаваць настрой Бацісту такой дробяззю. Так ці інакш, але я сказаў:
— Ідзі, Эмілія, няўжо ты не хочаш абрадаваць Бацісту?.. Да таго ж ён мае рацыю,— дадаў я, усміхаючыся,— з гэтым Рэйнгольдам нельга ні пра што гаварыць, толькі пра кіно.
— Вось іменна,— задаволена адказаў Баціста. Пасля ён узяў Эмілію пад руку, высока, амаль пад паху: —Пойдзем, мілая сіньёра, не трэба ўпарціцца... я абяцаю вам ехаць паціху.
Эмілія глянула на мяне — што было ў яе позірку, я зразумеў не адразу,— пасля ціха сказала:
— Ну, калі гэта гаворыш мне ты...
Пасля з нечаканай рашучасцю павярнулася і, сказаўшы: «Ну дык пойдзем»,— пайшла з Бацістам, які ўсё яшчэ моцна трымаў яе пад руку, нібы баяўся, што яна ад яго ўцячэ. Я стаяў у нерашучасці ля сваёй машыны і глядзеў ім услед. Эмілія ішла побач з прысадзістым Бацістам, які быў намнога ніжэйшы за яе ростам, але, нягледзячы на вялую паходку Эміліі, была ў ёй нейкая загадкавая пажадлівасць; Эмілія здалася мне ў тую хвіліну вельмі прыгожай, і прыгажосць яе надзвычай гарманіравала з іскрыстым морам і ярка-блакітным небам, на фоне якіх выразна вылучалася яе фігура. Але ў прыгажосці Эміліі адчувалася
нейкая збянтэжанасць, нейкі ўнутраны пратэст, і я не ведаў — чаму? Пасля — я ўсё яшчэ глядзеў ёй услед і ў мяне мільгнула думка: «Дурань... можа, яна хацела астацца з табой... каб пагаварыць, урэшце высветліць адносіны, адкрыць табе душу, сказаць, што кахае цябе... а ты змусіў яе пайсці з Бацістам!» Пры такой думцы ў мяне сціснула сэрца, і я падняў руку, нібыта збіраючыся клікнуць Эмілію. Але ўжо было позна: яна садзілася ў машыну Бацісты, той прыладжваўся побач з ёй, а насустрач мне ішоў Рэйнгольд. Я таксама сеў у сваю машыну, Рэйнгольд уладкаваўся на сядзенні побач са мной. У гэту хвіліну машына Бацісты прамчалася міма нас і хутка, як чорная кропка, знікла ўдалечыні.
Відаць, Рэйнгольд заўважыў, што я раззлаваны; замест таго каб весці далей нашу размову пра «Адысею» — чаго я вельмі не хацеў,— ён, насунуўшы кепку на вочы, адваліўся на спінку сядзення, супакоіўся і вельмі хутка заснуў. Я моўчкі вёў машыну, выціскаючы з матора сваёй слабенькай малалітражкі ўсё, што можна, і з кожнай мінутай злаваўся ўсё больш і больш.
Мора засталося ззаду, і дарога цяпер пайшла між пазалочаных сонцам палёў. Каб гэта раней, як бы я захапляўся і густымі дрэвамі, якія спляталі над нашымі галовамі адмысловы шацёр, а на зямлі стваралі жывы шумлівы калідор з лістоты, і срабрыста-шэрымі алівамі, што раслі па чырванаватых адхонах, і апельсінавымі гаямі, дзе сярод бліскучай цёмнай лістоты ззялі золатам плады, і сялянскімі хатамі, адзінокімі, старымі, пачарнелымі ад часу, і сціртамі светла-залацістай саломы, якія тырчалі непадалёк ад хат! Але я гнаў машыну, не заўважаючы нічога навокал і з кожнай хвілінай адчуваючы сябе ўсё больш прыгнечаным. Я не шукаў прычыны таго, што са мной адбывалася, але яна безумоўна была недзе глыбей, чым
звычайнае раскаянпе ў сваёй уступцы Бацісту, у тым, што сам дазволіў Эміліі схаць у яго маіпыпе; між іншым, калі б я нават і хацеў знайсці ўсяму гэтаму якое-небудзь апраўданне, свядомасць мая была настолькі затуманена лютасцю і злосцю, што я ўеё адно не змог бы гэтага зрабіць. Бываюць такія прыпадкі нястрымных нервовых канвульсій, якія доўжацца столькі, колькі ім належыць, пасля пачынаюць паступова слабець і нарэшце мінаюць, пакідаючы хворага зусім разбітага і аслабелага. Так і мая злосць: пакуль я гнаў машыну праз палі, лес, пагоркі і даліны, яна, дасягнуўшы апагея, пачала пакрыху слабець і нарэшце, калі мы пад’язджалі ўжо да Неапаля, зусім знікла. Цяпер мы стрымгалоў ляцелі з пагорка да мора. Дарога пайшла сярод піній і магнолій, наперадзе ўжо відаць была блакітная роўнядзь заліва. Я адчуў сябе саслабелым і пустым — так адчувае сябе, відаць, эпілептьік, што перанёс небяспечны прыпадак, які доўга трос і цела яго і душу.
РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
Віла Бацісты, як ён паведаміў нам пасля прыезду на Капры, знаходзілася далёка ад цэнтральнай плошчы гарадка, у зацішлівым кутку ўзбярэжжа, на тым баку Капры, адкуль відаць Сарэнта. Правёўшы Рэйнгольда да гасцініцы, Баціста, Эмілія і я накіраваліся па вузкай вулачцы да вілы.
Вулачка вывела нас у цяністую алею, якая агінала ўвесь востраў. Сутоньвалася, і пад алеандрамі, што дружна ўзяліся цвісці, па вымашчаных цэглай дарожках, якія цягнуліся ўздоўж садовай агароджы, у вячэрняй цішы паволі прагульвалася некалькі турыстаў. Недзе далёка ўнізе скрозь шаты піній і ражковых дрэў нечакана заблішчэла незвычайна яркае густа-
блакітнае мора, якое асвятлялі халодныя промні вячэрняга сонца. Я ішоў за Бацістам і Эміліяй, pas-nopas спыняючыся, каб палюбавацца прыгажосцю прыроды, і ўпершыню за апошні час ледзь не са здзіўленнем адчуваў, як сэрца ў мяне напаўняецца калі не радасцю, то, ва ўсялякім выпадку, сцішанасцю і спакоем. Мы прайшлі да канца ўсю алею, потым збочылі на другую, больш вузкую і цямнейшую. На павароце перад намі раптам адкрылася марская прастора і скалы Фаральёні, і я з радасцю пачуў, як Эмілія ўскрыкнула ад захаплення. На Капры яна была першы раз і дагэтуль усю дарогу маўчала. А гэтыя два велізарныя чырвоныя ўцёсы, якія ўздымаліся сярод вады, адсюль, з вышыні, стваралі дзіўнае ўражанне — яны былі падобныя на метэарыты, што ўпалі з неба на неабсяжную роўнядзь мора. Я таксама быў зачараваны рэдкай прыгажосцю і сказаў Эміліі, што на ўцёсах Фаральёні водзяцца яшчаркі, якіх нідзе больш не сустрэнеш: яны блакітнага колеру, таму што над імі блакітнае неба, а пад імі — блакітнае мора. Эмілія слухала мяне з цікавасцю, нібыта забыўшыся на хвіліну пра сваю варожасць, і ў мяне зноў паявілася надзея на наша прымірэнне. Блакітная яшчарка, якая жыве ў расколінах гэтых уцёсаў і пра якую я толькі што расказваў, раптам вырасла ў маім уяўленні ў нейкі сімвал. Хто ведае, якія б зрабіліся мы самі, калі б засталіся надоўга на востраве; спакойнае жыццё ля самага мора ачысціла б паступова нашы душы ад копаці, тужлівых гарадскіх думак; душы і пачуцці ў нас сталі б такія ж ясныя, падсвечаныя знутры блакітам, як мора, як неба — як усё светлае, радаснае і чыстас.
Мінуўшы скалы Фаральёпі, сцяжынка пачала віляць між крутых камяністых абрываў, дзе пе было ніякай расліннасці, дзе не было відаць ні віл, ні садоў. Нарэшце ў пустынным кутку мы ўбачылі доўгі і нізкі
белы будынак з шырокай тэрасай з боку мора. Гэта і была віла Бацісты.
Яна выглядала невялікай — усяго тры пакоі, калі не лічыць гасцінай, якая выходзіла на тэрасу. Баціста ішоў наперадзе, і амаль пры кожным зручным выпадку, выхваляючыся, стараўся падкрэсліць, што ён гаспадар гэтай вілы, тлумачачы нам, што сам ён тут ніколі яшчэ не жыў, што вілу гэту набыў з год назад — яна перайшла да яго ад даўжніка як кампенсацыя пазыкі. Ён стараўся паказаць, што да нашага прыезду паклапаціўся пра кожную дробязь: у гасцінай стаялі вазы з кветкамі, нацёрты да бляску паркет яшчэ густа пахнуў воскам, а на кухні ля пліты завіхалася жонка вартаўніка — рыхтавала вячэру. Баціста, здавалася, хацеў прадэманстраваць усе, без выключэння, даброты сваёй вілы: ён змусіў нас заглянуць ва ўсе каморкі і настолькі быў шчодры ў сваёй гасціннасці, што расчыняў шафы і пытаўся ў Эміліі, ці хопіць вешалак на адзенне. Пасля мы вярнуліся ў гасціную. Эмілія сказала, што пойдзе пераапранацца, і адразу выйшла. Я хацеў быў пайсці за ёю, але Баціста мяне затрымаў, Ен сеў у крэсла і запрасіў жэстам сесці і мяне... Закурыўшы сігару, ён нечакана спытаў:
— Скажыце, Мальтэні, што вы думаеце пра Рэйнгольда?
Здзіўлены, я адказаў:
— Ведаеце, цяжка сказаць... Я мала яго знаю і не магу зрабіць ніякага вываду... Але мне здаецца, што ён чалавек сур’ёзны... яго лічаць вопытным рэжысёрам...
Баціста падумаў, пасля сказаў:
— Паслухайце, Мальтэні, я таксама з ім мала знаёмы, але ўсё ж больш ці менш ведаю, пра што ён думае і чаго хоча... I перш-наперш ён немец, ці не так? А мы з вамі італьянцы — розны свет, розны светапогляд,светаадчуванне.
Я прамаўчаў. Баціста, як звычайна, пачаў здалёку, з таго, што не датычыла яго фінансавых інтарэсаў; я рашыў счакаць і паглядзець, куды ён хіліць.
Ён працягваў:
— Дык вось, Мальтэні, я рашыў, што разам з Рэйнгольдам павінны працаваць вы, італьянец, менавіта таму, што бачу: ён зусім не такі, як мы з вамі... Вам, Мальтэні, я давяраю і, перш чым паехаць — а ехаць мне, на жаль, давядзецца вельмі хутка,— хачу вас пра тое-сёе папярэдзіць.
— Гаварыце, я вас слухаю,— адказаў я нехаця.
— Я назіраў за Рэйнгольдам,