Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
,— ты прызнаеш, што, магчыма, мая праўда?
— Нічога я не нрызнаю... Я хачу толькі аднаго, каб ты пакінуў мяне ў спакоі...— У яе голасе пачуўся плач.— Ну хопіць, я пайду... мне трэба пераапрануцца.
Устаўшы, яна накіравалася да дзвярэй. Але я паспеў спыніць яе, схапіўшы за руку. Так, як я рабіў гэта раней: бывала, яна ўстане, гаворачы, што ёй трэба ісці, а я, калі яна праходзіла міма, лавіў яе за руку, сціскаючы вузкае і доўгае запясце. Перш я не адпускаў яе, таму што ў мяне нечакана паяўлялася жаданне, яна гэта ведала і паслухмяна спынялася, прывычна чакаючы, а я, не ўстаючы, прыхінаў яе да сябе і прыціскаўся тварам да яе сукенкі ці садзіў сабе на калені. Усё гэта пасля кароткага супраціўлення і ласкі звычайна канчалася абдымкамі на тым жа крэсле ці на суседняй канапе. Але гэты раз — я заўважыў з горыччу — у мяне не было такога і ў думках. Яна не вырывалася, але адхілілася і, гледзячы на мяне зверху ўніз, спыталася:
— Ну чаго ты ад мяне ўрэшце хочаш?
— Праўды.
— Ты, відаць, хочаш сапсаваць нашы адносіны... Вось чаго ты хочаш!
— Значыць, ты думаеш, што гэта праўда будзе мне непрыемнай?
— Нічога я не думаю.
— Але ж ты сказала, што нашы адносіны могуць сапсавацца.
— Я сказала гэта проста так... а цяпер пусці мяне.
Але яна не вырывалася, нават не краталася, а проста чакала, калі я яе выпушчу. Я падумаў, што лепш
было б, каб яна замест гэтага халоднага і пагардлівага цярпення ўспыхнула лютай злосцю, і, слаба спадзеючыся распаліць у яе пачуццё любові, я абняў. На Эміліі была доўгая і вельмі шырокая спадніца з процьмай складак: пад маімі рукамі яна, нібы спушчаны парус вакол карабельнай мачты, шчыльна абвілася вакол яе стройных і тугіх ног. Я адчуў, як у мяне ўспыхнула жаданне, яно было міжвольнае, і ў той жа час я добра ведаў, што яго зусім немагчыма ажыццявіць. Ад гэтага ў мяне аж зайшлося сэрца. Падняўшы галаву, я спытаўся:
— Эмілія, што ты затаіла супраць мяне?
— Нічога абсалютна... А цяпер пусці!
Абедзвюма рукамі я яшчэ мацней абхапіў яе ногі, уткнуўшыся галавой у падол. Звычайна пасля гэтага я чуў, як яна клала на маю галаву сваю вялікую руку, дотык якой я так любіў, і ціха, пяшчотна гладзіла валасы. Гэта было прыкметай яе хвалявання ў адказ, яе знакам згоды. Але на гэты раз рука была вялая, як нежывая. I гэта раніла мяне ў самае сэрца. Я адпусціў яе, але адразу ж зноў схапіў за руку.
— He, пачакай,— усклікнуў я,— ты павінна сказаць мне праўду... Зараз жа... Я цябе не адпушчу, пакуль ты мне не скажаш усю праўду.
Яна па-ранейшаму стаяла, гледзячы на мяне зверху ўніз, я не бачыў яе твару, але мне здавалася, я адчуваю скіраваны на маю паніклую галаву нерашучы позірк.
— Ну што ж,— сказала яна нарэшце,— калі ты настойваеш... Я ж згаджалася, каб усё было па-ранейшаму... Але калі ты сам гэтага хочаш, дык слухай: я цябе і на самай справе больш не кахаю... Вось табе і праўда.
Мы колькі хочам можам уяўляць самыя непрыемныя перспектывы і нават быць упэўненымі, што яно так і будзе на самай справе. Але калі гэтыя нашы меркаванні, ці лепш сказаць упэўненасць, пацвярджаюцца,
гэта заўсёды бывае для пас нечаканым і балючым. Вядома, я даўно ведаў, што Эмілія мяне разлюбіла. Але калі я пачуў пра гэта ад яе самой, сэрца маё сціснулася. Яна мяне не любіць — словы, якія я гэтулькі разоў паўтараў у думках, цяпер, калі яна іх сказала сама, набылі зусім новы сэнс. Цяпер гэта быў факт, а не здагадкі, якія, між іншым, таксама былі не без падстаў. Цяпер словы набылі рэальнасць, якой ніколі paHeft не мелі ў маім уяўленні. Я ўжо добра не помню, як успрыняў тыя словы. Магчыма, пачуўшы іх, я ўздрыгнуў: так чалавек, які становіцца пад ледзяны душ, добра ведаючы, што ён ледзяны, усё ж, трапіўшы пад струмень, уздрыгвае ад холаду, нібыта гэта было для яго поўнай нечаканасцю. Я пастараўся ўзяць сябе ў рукі.
— Ідзі сюды,— як мага мякчэй сказаў я,— сядзь і растлумач, чаму ты мяне разлюбіла.
Яна паслухалася і зноў села, гэты раз на канапу. Пасля крыху раздражнёна адказала:
— Тлумачыць тут нечага... Я цябе больш не кахаю, гэта ўсё, што я магу табе сказаць.
Чым больш я стараўся быць спакойным і разважлівым, тым больш у мяне сціскалася сэрца. Нарэшце, усміхнуўшыся цераз сілу, я сказаў:
— Але згадзіся, ты павінна мне хоць што-небудзь растлумачыць... Нават калі адмаўляюць служанцы, ёй тлумачаць прычыну.
— Я цябе разлюбіла, мне нечага больш сказаць.
— Але чаму?.. Ты ж кахала мяне?
— Кахала... вельмі... А цяпер больш не кахаю. — Ты мяне вельмі кахала?
— Вельмі, а цяпер усё кончана.
— Але чаму? Мусіць жа, нейкая павінна быць прычына?
— Можа, яна і ёсць... Але я не магу яе растлумачыць... Ведаю толькі, што больш цябе не кахаю.
— Ды не паўтарай ты гэта так частаі — я ледзь не закрычаў.
— Ты сам" змушаеш мяне паўтараць... Ты ніяк не хочаш зразумець таго, што я гавару, таму я і паўтараю.
— Цяпер я ўжо зразумеў.
Мы замаўчалі. Эмілія закурыла сігарэту; курыла апусціўшы вочы. Я сядзеў сагнуўшыся і сціснуўшы галаву рукамі. Нарэшце я спытаўся:
— А калі я назаву табе прычыну, ты прызнаеш яе?
— Я сама яе не ведаю...
— Але калі ты пачуеш гэта ад мяне, ты, можа быць, згодзішся?
— Ну што ж, гавары.
Мне хацелася ёй крыкнуць: «Не дазволю так абыходзіцца са мной!» — так ужо балюча зрабілася мне ад яе голасу, у якім чуваць былі абыякавасць і жаданне хутчэй скончыць нашу размову. Але я стрымаўся і, стараючыся быць памяркоўным, сказаў:
— Ты памятаеш тую дзяўчыну, якая некалькі месяцаў назад прыходзіла да нас перадрукоўваць сцэнарый... машыністку?.. Ты застала нас, калі мы цалаваліся... Гэта была з майго боку дурная слабасць... Але той пацалунак, клянуся табе, быў першы і апошні, у мяне з ёй нічога не было, і пасля таго я ніколі яе больш не бачыў. Цяпер скажы мне праўду: ты пасля таго пацалунка пачала аддаляцца ад мяне?.. Скажы мне праўду... Няўжо пасля гэтага ты магла мяне разлюбіць?
Гаворачы гэта, я ўважліва сачыў за Эміліяй. Спачатку ў яе на твары адбілася здзіўленне, потым яна адмоўна пакруціла галавой, нібыта мая здагадка здалася ёй вунь якім глупствам. Пасля я ўбачыў, як змяніўся выраз яе твару — відаць, у яе нечакана з’явілася нейкая думка.
— Ну, а калі так...— марудліва адказала яна,—
калі ўся прычына ў тым пацалунку? Цяпер ты супакоішся?
Я адразу адчуў, што прычына зусім не ў пацалунку, як яна цяпер хацела мяне пераканаць. Усё было ясна: спачатку Эмілія здзівілася майму меркаванню, такому далёкаму ад праўды, а пасля ёй нечакана прыйшла ў галаву думка, што ёй выгадна з гэтым згадзіцца. Я адчуваў, што прычына тут у нечым болып сур’ёзным, чымся нейкі мімалётны пацалунак. Магчыма, яна не хацела адкрываць мне гэтай прычыны, бо яшчэ па-ранейшаму паважала мяне. Эмілія не была злым чалавекам і не любіла каго-небудзь крыўдзіць. Відаць, сапраўдную прычыну яна лічыла для мяне крыўднай.
— Няпраўда, справа тут не ў тым пацалунку,— паціху засупярэчыў я.
Яна здзівілася:
— Чаму?.. Я ж табе сказала, што ўсё менавіта ў ім.
— Не-е, справа не ў пацалунку... Тут нешта іншае.
— He разумею, што ты хочаш гэтым сказаць.
— Ты ўсё выдатна разумееш!
— He, не разумею, чэснае слова.
— А я кажу, што разумееш.
На яе твары адбілася нецярпенне, і яна сказала мне, нібы ўгаворваючы непаслухмянае дзіця:
— Ну нашто табе гэта ведаць?.. Што ты такі за чалавек... вечна табс трэба да ўсяго дапытвацца... Якая табе розніца?
— Я лічу за лепшае ведаць праўду, якая б яна ні была, а не задавольвацца маной... I яшчэ, калі ты не скажаш мне праўды, я магу ўявіць сабе бог ведае што... можа быць, самае горшае...
Яна моўчкі і неяк дзіўна паглядзела на мяне.
— Якая табе розніца,— паўтарыла яна,— у цябе ж сумленне спакойнае?
— Ясна, спакойнае.
— Дык якая табе справа да ўсяго астатняга?
— Значыць, праўда...— я ўсё настойваў,— значыць, што-небудзь вельмі кепскае?
— Я гэтага не гаварыла... Я сказала толькі, што калі ў цябе сумленне спакойнае, то той пацалунак можа цябе не хваляваць.
— Маё сумленне спакойнае, гэта праўда, але гэта яшчэ нічога не значыць... бывае, і сумленне падвесці можа.
— Толькі не тваё, ці не праўда? — сказала яна з прыхаванай іроніяй, якую, аднак, я не мог не заўважыць і якая здалася мне нават яшчэ болып крыўднай, чымся яе абыякавы тон.
— I маё таксама.
— Ну добра, мне трэба ісці,— нечакана сказала яна,— ты хочаш мне яшчэ што-небудзь сказаць?
— He, але ты не пойдзеш, пакуль не скажаш мне праўды.
— Я ўжо сказала табе праўду: я цябе больш не кахаю.
Як глыбока паранілі мяне гэтыя яе пяць слоў! Я збялеў і са слязьмі ў голасе сказаў:
— Я ж прасіў цябе не паўтараць гэтага так часта... Мне вельмі балюча гэта слухаць.
— Ты сам вымушаеш мяне паўтараць... Мне ад гэтага таксама непрыемна.
— Чаму табе так хочацца, каб я абавязкова паверыў, што ты разлюбіла мяне праз той недарэчны пацалунак? — настойваў я па сваім.— Падумаеш... Гэта было проста легкадумнае дзяўчо, якога больш я і ў вочы ніколі не бачыў... Ты ўсё гэта добра ведаеш і разумееш... He, справа не ў гэтым — цяпер я гаварыў марудна, стараючыся як лепш выказаць свае яшчэ цьмяныя здагадкі,— разлюбіла ты мяне не таму... Адбылося нешта, што перамяніла твае пачуцці да мяне... Ці,
дакладней, спачатку ты перамяніла свае адносіны да мяне, а пасля і пачуцці.
— Трэба прызнаць, што ты не дурны,— сказала яна са шчырым здзіўленнем і ледзь не з пахвалой.
— Значыць, я сказаў праўду.
— Я гэтага не гавару... Я толькі сказала, што ты не такі дурны.
Я стараўся дакапацца да ісціны і адчуваў, што амаль наблізіўся да яе.
— Значыць, да таго, як штосьці адбылося,— настойваў я,— ты была пра мяне добрай думкі... А пасля стала кепска думаць пра мяне... і нарэшце разлюбіла.
— Ну, дапусцім, што гэта так.
Мне зрабілася кепска. Мой разважлівы тон — я сам гэта адчуваў — гучаў фалыпыва. Я не мог больш трываць. He мог больш быць разважлівым, я пакутаваў, пакутаваў вельмі моцна, кідаючыся ў злосць і адчай: ну навошта мне гэты разважлівы тон? He ведаю, што са мной здарылася ў тую мінуту. Я ўскочыў з крэсла і, не ведаючы, што раблю, закрычаў:
— He думай, што я збіраюся займацца пустой балбатнёй! — I, кінуўшыся на Эмілію, схапіў яе за горла і паваліў на канапу.— Скажы праўду! — закрычаў я ёй у твар.— Скажы нарэшце... зараз жа скажы!
Пада мной кідалася яе вялік