• Часопісы
  • Пагарда  Альберта Маравія

    Пагарда

    Альберта Маравія

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1989
    64.38 МБ
    59.87 МБ
    е цела, якое я так любіў. Твар Эміліі пачырванеў і нібы разбух — відаць, я вельмі моцна сціснуў ёй горла. Я раптам адчуў, што, не ўсведамляючы таго, хачу яе задушыць.
    — Скажы мне нарэшце праўду! — Крычучы, я яшчэ мацней сціснуў пальцы; у мяне мільганула думка: «Зараз я задушу яе... Хай лепш яна задушыцца, чымся будзе маім ворагам». Я адчуў, што яна хоча ўдарыць мяне каленам у жывот, гэта нарэшце ёй удалося, удар быў настолькі моцны, што мне заняло дыхаць. Ён прычыніў мне амаль такі ж боль, як тая фраза: «Я больш цябе не кахаю»,— такі ўдар і сапраўды
    мог нанесці толькі вораг, які стараецца як мага больш балюча ўдарыць праціўніка. Але ў тую ж хвіліну я адчуў, што мая злосць і маё жаданне задушыць яе прайшлі. Я аслабіў рукі, і Эмілія вырвалася, адштурхнуўшы мяне з такой сілай, што я ледзь не ўпаў з канапы. I, перш чым я паспеў апамятацца, яна са злосцю крыкнула:
    — Я пагарджаю табой... Вось што я да цябе адчуваю, вось у чым прычына, што я цябе разлюбіла... Я пагарджаю табой, я адчуваю агіду кожны раз, калі ты да мяне дакранаешся... Вось табе твая праўда... Я пагарджаю табой, мне агідна на цябе глядзець!
    Я ўстаў. Позірк мой улавіў цяжкую шкляную попельніцу на стале, пасля да яе пацягнулася рука. Эмілія, відаць, падумала, што я збіраюся яе забіць; яна спалохана закрычала і закрыла твар далонямі. Але мой анёл-заступнік стрымаў мяне гэты раз: не ведаю як, але я ўзяў сябе ў рукі, паставіў попельніцу на месца і выйшаў з пакоя.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ
    Як я ўжо гаварыў, Эмілія не мела вялікай адукацыі, яна скончыла толькі пачатковую школу, два-тры гады правучылася ў сярэдняй, пасля закінула навуку і вывучылася на машыністку-стэнаграфістку. 3 піаснаццаці гадоў яна ўжо служыла ў канторы аднаго адваката. Праўда, паходзіла яна, як кажуць, з добрай сям’і, гэта значыць, з сям’і, якая некалі была багатай і валодала сякой-такой маёмасцю паблізу Рыма. Але дзед яе разарыўся на няўдалых камерцыйных спекуляцыях, а бацька да самай смерці быў дробным чыноўнікам міністэрства фінансаў. Вырасла яна ў беднасці; і па выхаванні і па складу думак яе, бадай, можна было назваць жанчынай з простанароддзя; як многія про-
    стыя жанчыны, яна прывыкла спадзявацца толькі на свой цвярозы розум і так упарта верыла ў яго, што часам гэта здавалася нават дурнотай ці проста абмежаванасцю. Але, маючы ў сваім арсенале толькі такую зброю, як цвярозы розум і развагу, яна зусім нечакана для мяне часам выказвала думкі і давала ацэнкі абсалютна правільныя і меткія, як гэта ўласціва менавіта простым людзям — яны бліжэй, чым мы, да прыроды, і галава ў іх не забіта ўсялякімі ўмоўнасцямі і забабонамі. Звычайна свае меркаванні Эмілія выказвала, толькі ўсё добра абдумаўшы, выказвала з усёй сур’ёзнасцю, шчырасцю і адкрытасцю — і ад гэтага яе словы гучалі надзіва пераканаўча. Але сама яна не лічыла свае меркаванні дастаткова пераканаўчымі і з уласцівай ёй сціпласцю старалася падмацоўваць іх якімі-небудзь довадамі.
    Таму, калі яна крыкнула мне: «Я пагарджаю табой!» — я больш ні мінуты не сумняваўся, што гэта фраза, якая ў вуснах другой жанчыны магла б не мець ніякага значэння, зляцеўшы з вуснаў Эміліі, цалкам адпавядае свайму сапраўднаму сэнсу: Эмілія на самай справе мной пагарджала, і я нічога не мог з гэтым зрабіць. Нават калі б я зусім не ведаў характару Эміліі, ужо адзін тон, якім яна гэта сказала, не пакідаў ніякага сумнення: так чалавек вымаўляе слова, якое дагэтуль ён, можа, яшчэ ні разу ў жыцці не вымаўляў, але калі змушаюць абставіны, яно амаль само вырываецца з глыбіні яго душы. Менавіта так вы можаце іншы раз раптам пачуць ад простага селяніна сярод многіх перакручаных, знявечаных і збітых фраз і дыялектызмаў словы, выдатныя па дакладнасці маральнай ацэнкі, якія б нічуць не здзівілі нас, калі б мы іх пачулі ад каго іншага, але калі іх сказаў селянін, яны здзіўляюць нас і здаюцца нам незвычайнымі. «Я пагарджаю табой» — у гэтых словах, як я гаварыў ужо з горыччу, была такая ж упэўненасць, што і ў трох іншых
    словах, якія яна гаварыла першы раз, калі прызналася мне ў каханні: «Я люблю цябе».
    Я быў настолькі ўпэўнены ў шчырасці гэтых яе слоў, што, астаўшыся адзін у кабінеце, пачаў хадзіць узад-уперад, не могучы ні пра што думаць і не ведаючы, што рабіць. Позірк мой блукаў, рукі дрыжалі. Сказаныя мне Эміліяй словы, нібы тры шыпы, з кожнай хвілінай усё глыбей калолі мне ў сэрца, прычыняючы нясцерпны боль; і апроч гэтага пачуцця болю, якое я так выразна адчуваў, я, у сутнасці, нічога не мог успрымаць. Мацней за ўсё я, вядома, пакутаваў ад думкі, што Эмілія мяне не толькі не кахае, але нават пагарджае мной. У той жа час я не мог знайсці ніякай прычыны, хай нават самай нязначнай, якая б магла даць падставу для пагарды; мне было балюча ад крыўды, якой я не заслужыў, і мяне ахапіў страх: а можа, мяне на самай справе пакрыўдзілі недарэмна, мо пагарда грунтуецца на нейкіх аб’ектыўных фактах, на нечым такім, чаго я зусім не ведаю, тады як другім усё ясна. Дагэтуль я заўсёды лічыў, што заслугоўваю павагі, хай, на благі канец, з нейкай доляй шкадобы, як чалавек не вельмі ўдачлівы, да якога лёс не вельмі добразычлівы, але ва ўсякім выпадку ніяк не чакаў, што магу выклікаць пачуццё пагарды. Цяпер жа фраза, якую я пачуў ад Эміліі, пераварочвала ўверх дном гэта маё ўяўленне пра сябе, змусіла мяне ўпершыню западозрыць, што я недастаткова добра ведаю сябе і не магу правільна пра сябе думаць, што я заўсёды быў зачараваны сабой і таму глыбока памыляўся ў ацэнцы самога сябе.
    Нарэшце я пайшоў у ванную, падставіў галаву пад кран, і струмень халоднай вады ўратаваў мяне; галава мая гарэла, нібыта ад пажару, які запаліла сваімі словамі Эмілія. Я памыў твар, прычасаўся, завязаў гальштук, потым вярнуўся ў гасціную. Адзін выгляд стала, які стаяў у нішы з падрыхтаванай ежай, выклікаў у
    мяне абурэнне. Няўжо мы маглі цяпер сесці, як гэта рабілі штодня, за стол у гэтым пакоі, дзе, здавалася, яшчэ гучаць сказаныя Эміліяй словы?! У гэту хвіліну адчыніліся дзверы, і на парозе паявілася Эмілія. Твар у яе ўжо быў спакойны і абыякавы. He гледзячы на яе, я сказаў:
    — Мне не хочацца сёння абедаць дома... Скажы служанцы, што мы... пойдзем у рэстаран... і хутчэй апранайся.
    — Але ж усё ўжо гатова,— адказала яна крыху здзіўлена,— давядзецца выкідваць...
    — Даволі! — крыкнуў я са злосцю, якая раптам ахапіла мяне.— Выкідвай на памыйніцу ўсё, што хочаш, але ідзі апранайся, я ўжо сказаў, мы не будзем дома абедаць!
    Я па-ранейшаму не глядзеў на яе і пачуў толькі, як яна прамармытала: «Што за манеры!»—і зачыніла за сабой дзверы.
    Праз некалькі мінут мы выйшлі з дому. На вузкай вуліцы, забудаванай невялікімі новымі дамамі, як дзве кроплі вады падобнымі на той, дзе мы жылі, нас чакала, згубіўшыся сярод шыкоўных машын, мая малалітражка — нядаўняя пакупка, за якую таксама, як і за кватэру, я яшчэ павінен быў расплачвацца, разлічваючы ў асноўным на тое, што мне ўдасца зарабіць за сцэнарыі. Машыну я набыў усяго некалькі месяцаў назад, і мяне яшчэ перапаўняла пачуццё той дзіцячай гордасці, якое паяўляецца спачатку, калі займееш уласны аўтамабіль. Але ў той вечар, калі мы, не гледзячы адно на аднаго, моўчкі ішлі да машыны, я мімаволі падумаў: «Вось яшчэ адна рэч, дзеля якой я, як і дзеля кватэры, ахвяраваў усім, да чаго імкнуўся... а ахвяра аказалася нікому непатрэбнай». I на еамай справе, у тую хвіліну я востра адчуваў усю бязглуздасць супярэчнасці паміж гэтай шыкоўнай вуліцай, дзе ўсё здавалася такое новенькае і прыгожае, нашай
    кватэрай, вокны якой глядзелі на нас з чацвёртага паверха, машынай, што чакала за некалькі крокаў ад пад’езда, і адчуваннем бяды, якое працінала сэрца, ад чаго ўсе нашы набыткі зрабіліся адразу непатрэбнымі і выклікалі адну толькі злосць.
    Сеўшы за руль, я пачакаў, пакуль залезе ў машыну Эмілія, і выцягнуў руку, каб зачыніць дзверцы; звычайна пры гэтым я датыкаўся далонямі да яе калень ці, нахіліўшыся, кранаўся вуснамі яе шчакі. Гэты раз я амаль мімаволі вырашыў не дакранацца да яе. Дзверцы са стукам зачыніліся, і мы нейкі час сядзелі нерухома і маўчалі. Пасля Эмілія спыталася:
    — Куды ж мы паедзем?
    Я памаўчаў, але так нічога і не прыдумаўшы, адказаў наўгад:
    — Паедзем на Апіеву дарогу.
    — Але ж у гэту пару года яшчэ рана ехаць на Апіеву дарогу,— са здзіўленнем запярэчыла яна,— мы ж замерзнем, ды і цяпер там нікога няма...
    — Нічога... затое будзем мы.
    Яна памаўчала, а я скіраваў у бок Апіевай дарогі. Выехаўшы з нашага квартала, я перасек цэнтр горада і паехаў па вуліцы Трыонфі і бульвары Паседжата Аркеалоджыка. Вось ужо відаць старасвецкая, парослая мохам гарадская сцяна, а за ёй агароды, сады, вілы, што хаваюцца сярод дрэў,— пачынаецца Апіева дарога. Вось і асвечаны двума цьмянымі ліхтарамі ўваход у катакомбы. Эмілія мела рацыю: ехаць сюды было яшчэ рана. У зале рэстарана, дзе сцены былі выкладзены з груба абчасанага каменю на манер старасвецкай кладкі, абвешаны мармуровымі абломкамі — фрагментамі грабніц, падмагільных пліт — і застаўлены глінянымі амфарамі, мы ўбачылі адных толькі афіцыянтаў каля пустых столікаў. Мы былі адзінымі наведвальнікамі, і я міжволі падумаў, што ў гэтым пустым і халодным зале, акружаныя надакучлівай увагай
    цэлай арміі афіцыянтаў, мы бадай ці зможам разабрацца ў нашых адносінах і, хутчэй за ўсё, яшчэ больш заблытаемся. Пасля я ўспомніў, што гады два назад, у найлепшы час нашага кахання, мы часта прыязджалі сюды на вячэру, і раптам зразумеў, чаму з усіх рэстаранаў, нягледзячы на халоднае надвор’е і адеутнасць публікі, я выбраў менавіта гэты.
    Над намі схіліўся афіцыянт з раскрытым меню, а з другога боку стаяў, трымаючы напагатове карту вінаў, бармен. Я пачаў заказваць абед, прапаноўваючы Эміліі то адно, то другое, злёгку нахіліўшыся да яе, зусім як клапатлівы і галантны муж. Яна сядзела панурыўшыся і, не падымаючы вачэй, коратка адказвала: «Так... He... Добра». Я заказаў таксама бутэльку дарагога віна, не зважаючы на пратэсты Эміліі, якая аднеквалася, гаворачы, што не будзе піць. «Тады я ўсё вып’ю сам»,— сказаў я. Бармен усміхнуўся мне пазмоўніцку і пайшоў следам за афіцыянтам.
    Я не збіраюся тут апісваць гэты абед падрабязна, хачу толькі расказаць пра свой душэўны стан, які ў той вечар зусім у мяне змяніўся, стаўшы новым, хоць пасля ён зрабіўся звычайным у маіх адносінах з Эміліяй.
    Кажуць, чалавеку ўдаецца жы