Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
яла мяне за шыю.
— Ну навошта ты мне ўсё гэта гаворыш, Рыкарда? — ускрыкнула яна, але ў голасе ў яе прагучалі фальшывыя ноткі.— Я кахаю цябе... I не менш, чым раней.
Яна горача дыхнула мне ў вуха. Пагладзіла мне лоб, скроні, валасы; пасля ў дзве рукі моцна прыціснула маю галаву да сваіх грудзей.
Мне здалося, што Эмілія абняла мяне так, каб я не бачыў яе твару, які цяпер, відаць, быў заклапочаны і напружаны, як у чалавека, што змушае сябе рабіць тое, чаго яму не хочацца. Жадаючы яе кахання, я прыціснуўся да яе амаль голых грудзей і ўсё ж падумаў: «Яна прыкідваецца... Але яе абавязкова выдасць якая-небудзь фраза ці інтанацыя».
Я чакаў гэтага некалькі хвілін. Пасля пачуў яе асцярожны голас:
— А што б ты зрабіў, калі б я цябе і сапраўды разлюбіла?
«Мая праўда,— падумаў я, святкуючы горкую сваю перамогу,— яна выдала сябе. Ёй хочацца ведаць, што я зраблю, каб узважыць і ацаніць, чым яна рызыкуе, калі адважыцца сказаць мне праўду». He зварухнуўшыся, я адказаў:
— Я табе ўжо гаварыў... Перш за ўсё адмоўлюся ад новай работы для Бацісты.— Мне захацелася яшчэ дадаць: «I пайду ад цябе», але ў мяне не хапіла духу сказаць гэта ў тую хвіліну, калі я прыціскаўся шчакой да яе грудзей, а яе пальцы гладзілі мой лоб. Я ўсё яшчэ спадзяваўся, што Эмілія мяне кахае, і баяўся, што нам і праўда давядзецца разлучыцца, калі я скажу пра такую магчымасць.
Усё яшчэ моцна абдымаючы мяне, Эмілія сказала:
— Але ж я кахаю цябе... Усё гэта проста недарэчна... Ведаеш, што табе трэба зрабіць?.. Калі пазвоніць Баціста, ты дамовішся сустрэцца з ім, а пасля пойдзеш і згодзішся на прапанову.
— Чаму я павінен так рабіць, ведаючы, што ты мяне больш не кахаеш? — крыкнуў я са злосцю.
Гэты раз Эмілія адказала з крыўдай, але разважліва:
— Я кахаю цябе, і не змушай мяне бясконца паўтараць адно і тое. Я хачу застацца ў нашай кватэры... Калі табе не падабаецца работа над гэтым фільмам, я не буду цябе ўгаворваць... Але калі ты не хочаш брацца за яе, лічачы, што я цябе больш не кахаю і не даражу кватэрай, то ведай — ты памыляешся.
У мяне мільганула надзея, што Эмілія кажа праўду. Я зразумеў, што па крайняй меры сёння яна мяне пераканала. Але цяпер мне захацелася пераканацца яшчэ больш. Нібыта ўгадаўшы маё жаданне, Эмілія выпусціла мяне з абдымкаў і прашаптала:
— Пацалуй мяне, хочаш?
Я ўстаў і, перш чым пацалаваць Эмілію, зірнуў на яе. Мяне ўразіла страшэнная стома на яе твары, болын чым калі сумным і нерашучым. Нібыта, размаўляючы са мной, лашчачы і абдымаючы мяне, яна рабіла цяжкую нечалавечую работу, а цяпер чакае пацалунка, як нечага яшчэ больш цяжкага і невыноснага.
Я ўзяў Эмілію за падбародак і наблізіў свае губы да яе губ. У гэты момант затрашчаў тэлефон.
— Гэта Баціста,— сказала Эмілія, з палёгкай вызваляючыся з маіх абдымкаў і бегучы ў суседні пакой.
Я застаўся сядзець на канапе і праз адчыненыя дзверы ўбачыў, як Эмілія падняла трубку.
— Ага... Ён дома...— сказала яна.— Зараз я яго паклічу... Як маецеся?
Эмілія яшчэ крыху паразмаўляла, пасля, шматзначна кіўнуўшы мне, сказала:
— Мы толькі што размаўлялі пра вас і пра ваш новы фільм.
Пасля яна зноў сказала ў трубку некалькі няпэўных фраз, тады павярнулася да мяне:
— Ага, у бліжэйшы час убачымся... А цяпер перадаю трубку Рыкарда.
Я ўстаў, зайшоў у спальню і ўзяў тэлефонную трубку. Як я і думаў, Баціста паведамляў мне, што
заўтра апоўдні будзе чакаць мяне ў сваёй канторы. Я адказаў, што прыйду, яшчэ мы пагаварылі пра сёетое, і я павесіў трубку. Толькі цяпер я заўважыў, што пакуль я размаўляў з Бацістам, Эмілія выйшла са спальні. I раптам я падумаў, што яна пайшла, таму што дабілася свайго, змусіўшы мяне згадзіцца на сустрэчу з Бацістам: цяпер не было ніякай неабходнасці быць ёй пры мне, а тым больіп лашчыцца і мілавацца,
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
Назаўтра ва ўмоўлены час я накіраваўся на сустрэчу з Бацістам. Кантора Бацісты займала ўвесь першы паверх старога палаца. Некалі гэты палац належаў нейкай сям’і патрыцыя, цяпер тут размясцілася некалькі акцыянерных таварыстваў. Вялікія залы з размаляванымі столямі і сценамі Баціста разгарадзіў звычайнымі дашчанымі перагародкамі на шмат маленькіх пакояў, якія абсталяваў канцылярскай мэбляй. Там, дзе некалі віселі старасвецкія карціны на міфічныя і біблейскія сюжэты, цяпер стракацелі яркія каляровыя афішы кінафільмаў. Усюды былі развешаньі фатаграфіі акцёраў і актрыс, павыразаныя з часопісаў кадры фільмаў, граматы, атрыманыя на фестывалях, і іншыя ўпрыгожанні, якія можна ўбачыць у памяшканні любой кінафірмы. У прыёмнай уздоўж сцен з пабляклымі фрэскамі стаяў доўгі зялёны металічны бар’ер, за якім тры ці чатыры сакратаркі прымалі наведвальнікаў. Баціста быў яшчэ даволі малады прадзюсер, у апошнія гады стварыў сабе імя на вытворчасці пасрэдных фільмаў. Але яны прыносілі добрыя зборы. Яго фірма са сціплай назвай «Трыумффільм» была ў той час вядомай і мела вялікі поспех.
Калі я зайшоў у прыёмную, яна ўжо была перапоўнена. Я ўжо меў вопыт і з першага позірку мог
беспамылкова сказаць, кім будзе кожны з наведвальнікаў; тут круцілася некалькі сцэнарыстаў — я пазнаў іх па змораных і ў той жа час бесклапотных тварах, па папках, якія яны сціскалі пад пахай, па нядбайна-элегантнай манеры апранацца; нейкі адміністратар, вельмі падобны на ўпраўляючага з маёнтка ці на гандляра жывёлай; дзве ці тры дзяўчыны, якія хацелі стаць актрысамі, ці, дакладней сказаць, статысткамі, маладыя, нават грацыёзныя, але ўжо разбэшчаныя віном: гэта было відаць па іх завучаных позах, залішняй касметыцы і вычварных туалетах; нарэшце, было тут некалькі асоб, якіх заўсёды сустрэнеш у прыёмнай любога прадзюсера: беспрацоўныя акцёры, няўдачнікі сцэнарысты і розныя папрашайкі. Яны хадзілі ўзад-уперад па бруднай мазаічнай падлозе ці пакалыхваліся на пазалочаных крэслах, расстаўленых уздоўж сцен, пазяхалі, курылі сігарэты і размаўлялі паціху між сабой. Сакратаркі ці гаварылі па шматлікіх тэлефонах, ці сядзелі нерухома за бар’ерам, утаропіўшыся перад сабой тупымі ад суму вачыма. Кожную хвіліну рэзка і непрыемна трашчаў званок, сакратаркі называлі прозвішча, адзін з наведвальнікаў хуценька падскокваў з крэсла і знікаў за пазалочанымі створамі вялікіх дзвярэй.
Я назваўся і сеў у самым далёкім кутку. На душы ў мяне было гэтак жа прыкра, як і ўчора, але адчуваў я сябе спакайней. Пасля размовы з Эміліяй я цвёрда пераканаўся, што яна зманіла, калі сказала, што кахае мяне. Але гэты раз — часткова таму, што я вельмі быў змораны, а часткова таму, што мпс вельмі хацелася высветліць з ёй адносіны начыстую, без хітрыкаў,— я рашыў пакуль што нічога пе пачынаць; інакш, я не адмаўляўся ад новай работы ў Бацісты, хоць добра ведаў, наколькі яна цяпер бязмэтная, як, між іншым, і маё жыццё. Пасля, думаў я, як толькі мне ўдасца прымусіць Эмілію сказаць мне ўсю праў-
ду, я плюну на работу і пашлю ўсё да д’ябла. У нейкай ступені такое далёка не мірнае рашэнне маёй задачы падабалася мне нават больш, чым тое, пра якое я думаў раней. Скандал і матэрыяльны ўрон яшчэ больш падкрэслілі б мой адчай, а таксама маё цвёрдае жаданне пакончыць з усякімі недагаворкамі і кампрамісамі.
Як я ўжо сказаў, я быў зусім спакойны. Але спакой гэты ішоў ад апатыі і абыякавасці. Прадчуванне невядомай бяды выклікае трывожны неспакой — таму што ў глыбіні душы да апошняй хвіліны спадзяешся, што, можа, усё наладзіцца; усведамленне ж непазбежнасці бяды, наадварот, выклікае на нейкі час цяжкі пануры спакой. Я быў зусім спакойны, але ведаў, што гэта ненадоўга: першая стадыя — стадыя падазрэння — мной пройдзена; хутка на змену ёй прыйдзе стадыя мук і пакут, разрыву і раскайвання. Я ведаў, што так яно і будзе. Але ведаў таксама і тое, што між гэтымі дзвюма стадыямі часова настаў перыяд мёртвага штылю, які напамінае мірны зацішак перад новай лютай і раз’юшанай бурай.
Пакуль я чакаў, калі мяне выкліча Баціста, мне стукнула ў галаву, што да гэтага часу я толькі хацеў даведацца, кахае мяне Эмілія ці не. Цяпер жа, здавалася мне, я пераканаўся ўжо, што яна мяне не кахае. Значыць, вырашыў я, знішчаны ўшчэнт гэтым адкрыццём, трэба думаць пра другое пытанне: а чаму яна мяне не кахае? Як толькі я знайду прычыну, будзе лягчэй змусіць Эмілію выказаць мне ўсё.
Мушу прызнацца, такое пытанне ў першую хвіліну здалося мне бязглуздым. Гэта ж проста дзіўна: у Эміліі не магло быць ніякай прычыны разлюбіць мяне. На чым грунтавалася такая мая ўпэўненасць, я не мог бы сказаць, як не змог бы сказаць і пра тое, чаму, хоць у Эміліі, здавалася, не было ніякай прычыны разлюбіць мяне, яна тым не менш відавочна мяне не любіць.
Супярэчнасць паміж тым, што я адчуваў, і довадамі розуму змусіла мяне на момант разгубіцца. Урэшце, нібы студэнт, які даказвае тэарэму, я сказаў сабе: «Дапусцім, ідучы ад процілеглага, што прычына ёсць, але ж у чым яна?»
Я заўважыў: чым больш сумняваюцца людзі, тым ахвотней яны хапаюцца за ўяўную лагічную відавочнасць, спадзеючыся пры дапамозе розуму прасвятліць тое, што затуманьваецца і зацямняецца пачуццём. У той момант, калі інстынкт падказваў мне такія супярэчлівыя адказы, мне хацелася, нібы сышчыку з дэтэктыўнага рамана, прымяніць лагічны аналіз. Дапусцім, забілі чалавека. Неабходна знайсці прычыну забойства. Знайшоўшы прычыну, лёгка знайсці і забойцу... Дык вось, думаў я, прычыны могуць быць дваякага характару: па-першае, звязаныя з Эміліяй, падругое — са мной. Я адразу рашыў, што прычыны першага характару можна звесці толькі да адной: Эмілія больш не кахае мяне таму, што кахае другога.
Я думаў пра гэта цэлую мінуту і вырашыў, што ад такога меркавання трэба адмовіцца. Нічога ў паводзінах Эміліі не сведчыла пра тое, што ў яе паявіўся якінебудзь іншы мужчына. Наадварот, у апошні час яна стала весці больш замкнутае і вельмі цесна звязанае са мной жыццё. Я ведаў, што Эмілія сядзіць дома, нікуды амаль не выходзіць, чытае, размаўляе па тэлефоне з маці ці займаецца хатнімі справамі. Усе яе забавы — кіно, прагулкі, абеды ў рэстаране — залежалі толькі ад мяне. Безумоўна, першы час пасля нашага вяселля яе жыццё было больш рознабаковае і ў нейкай меры больш свецкае. Тады Эмілія яшчэ падтрымлівала адносіны са сваімі былымі сяброўкамі; але хутка яны зніклі з яе гарызонта, і жыццё яе настолькі стала залежаць ад майго, што гэта мяне нават пачало турбаваць. Такая залежнасць ніколькі не аслабела і пасля таго, як Эмілія да мяне астыла. Эмілія не зрабіла
ніводнай спробы, каб неяк ад