Памінкі
Бена Зупанчыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1983
Бена
Зупанчыч
ПАМІНКІ
РАМАН
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1983
ІІ(Югосл) 3-94
Пераклаў з славенскай мовы
ІВАН ЧАРОТА
Beno Zupancic. Sedmina. «Mladinska knjiga», Ljubljana, 1979.
Зупанчыч Б.
3-94 Памінкі: Раман/[Прадм. i nep. з славен. мовы I. Чароты].— Мн.: Маст. літ., 1983.— 248 с. 1 л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
У nep.: 1 р. 30 к.
Раман «Памінкі» славенскага пісьменніка Бены Зупанчыча асвятляе падзеі другой сусветнай вайны, што адбываліся ў акупіраванай італьянцамі Любляне. На вобразах учарашняга гімназіста Нікі Кайфежа, яго сяброў і паплечнікаў, якія прысвяцілі сябе барацьбе за свабоду і незалежнасць сваёй радзімы, аўтар раскрывае гераізм удзельнікаў падпольнай антыфашысцкай арганізацыі.
4703000000—119 ББК 84.4Ю
3 М 302(05)—83 169~83 П(Югосл)
©Прадмова. Пераклад на беларускую мову.
Афармленне. Выдавецтва *Мастацкая літаратура», 1983.
ІІЛМІНКІ, ПОМНІК I НАПАМШ
Уся гісторыя югаслаўскіх народаў надзвычай складаная, але наўрад ці мае яна перыяды больш напружаныя і адказныя, як час другой сусветнай вайны. На пачатку красавіка 1941 года арміі фашысцкай Германіі і яе сатэліта Італіі за няпоўныя два тыдні захапілі Югаславію і трымалі пад уладай гвалту і тэрору больш як чатыры гады. Аднак захопнікі не змаглі скарыць югаславаў. Ствараецца Вызваленчы фронт, а народна-вызваленчы рух на чале з Камуністычнай партыяй перарастае з часам у рух рэвалюцыйны і прыводзіць да перамогі сацыялізму. Мастацтва новай Югаславіі нараджалася і фарміравалася ва ўмовах вайны, рэвалюцыі і сацыялістычнай перабудовы. Ваенна-рэвалюцыйная тэма ў літаратурах народаў Югаславіі заўсёды была галоўная і займае важнае месца да апошняга часу.
Падзеі ваеннага ліхалецця апісваюцца і ў прапанаваным нашаму чытачу творы.
Яго аўтар — вядомы пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч Рэспублікі Славеніі Бена Зупанчыч (1925—1980) — пакінуў багатую спадчыну. Гэта і кнігі для дзяцей, і сцэнарыі, і творы «малой прозы», 1 раманы. Праз усю творчасць гэты пісьменнік захаваў вернасць ваеннай тэме. Сам удзельнік вайны, ён неаднаразова звяртаўся да лёсу свайго, ваеннага пакалення, да гераічнага і драматычнага мінулага. Найболып вядомыя кнігі Зупанчыча — навелістычныя зборнікі «Чацвёра маўклівых і іншыя апавяданні» (1951), «Вецер і дарога» (1954), «Мёртвае мора» (1956) і раманы «Памінкі» (1957), «Туманы» (1966), «Сэрца звана» (1970), «Узрушэнне» (1971), «Галубятня» (1972), «Гара» (1974).
Раман «Памінкі», напісаны чвэрць стагоддзя таму назад, і дагэтуль лічыцца адным з найлепшых твораў пісьменніка і ўсёй славенскай літаратуры пра вайну. Перакладаўся на многія мовы, у тым ліку на рускую і эстонскую.
Раман вызначаецца арыгінальнай кампазіцыяй, напружаным сюжэтам, своеасаблівым падыходам аўтара да тэмы.
He падзеі, не факты самі па сабе цікавяць аўтара. Ён паслядоўна і ўважліва даследуе прычыны і сутнасць падзей, учынкаў, характараў. Менавіта пільная ўвага да логікі фактаў, і асабліва да «рухаў душы і сэрца» кожнага героя — адметная рыса творчай манеры Бена Зупанчыча і адна з найболып важных асаблівасцей рамана.
Герояў твора нельга падзяліць на галоўных і другарадных — кожны, нават эпізадычны, пададзены як закончаны вобраз. Безумоўна, галоўнай меркай чалавечай годнасці, вартасці чалавека з’яўляецца тое, як ён разумее сваё месца ў барацьбе, які шлях сабе выбірае. Аднак характары людзей аўтар не схематызуе.
Цэнтральнай фігурай рамана можна назваць гімназіста Ніку Кайфежа, ён — удзельнік ці сведка ўсіх падзей, ад яго імя, праз яго ўспрыманне і адлюстроўваюцца ўмовы акупацыі. Аднак гэта не герой у традыцыйным сэнсе. Юнак не паспеў сфарміравацца як асоба, не мае сталага рэвалюцыйнага светапогляду. Бена Зупанчыч паказвае, што героем свайго часу робяць чалавека правільнае разуменне грамадзянскасці, сувязь з ідэаламі народа, самаадданасць у барацьбе за ідэалы.
У рамане пастаўлены многія важныя праблемьт. Сярод іх найболыпую мастацкую глыбіню і пераканаўчасць маюць праблемы «непрыкметнага» подзвігу «негеройскіх» герояў, «невядомых байцоў рэвалюцыі».
Сам аўтар лічыў свой раман «сціплым помнікам таварышам, якія загінулі ў Любляне ці пазней — у партызанскіх атрадах». Але гэты твор — не толькі памінанне барацьбітоў і помнік-услаўленне барацьбы за незалежнасць, за сацыялістычныя ідэалы. У ім — адпяванне свету ўласніцтва, мяшчанства, настойлівы напамін пра неабходнасць выхоўваць сапраўдныя чалавечыя якасці і змагацца з усім, што пагражае людскому шчасцю.
Іван Чарота
Малюнкі таго, мінулага, жыцця здаваліся мне падобнымі на размаляваныя вокны царквы. У іх было шмат крывавых плям, абведзеных свінцова-чорнымі жалобнымі палосамі. Цяжар усёй віны я нёс адзін, а да таго, у чым мяне абвінавачвалі, ставіўся абыякава. Ані не кранула мяне і тое, што высокі суд быў яшчэ паблажлівы. Прычын для гэтага, праўда, не было, адно толькі, што адвакат быў неблагі. Сівавалосы палкоўнік, які старшыняваў, быў родам з Балонні. Палкоўнікі звычайна немаладыя, і гэты быў у такім узросце, калі чалавечая самалюбнасць набывае неверагодньія маштабы або знікае зусім. Нават не глянуўшы на калег за судовым сталом, ён прыгладзіў валасы за вушамі, а грудзі яго выпнуліся нібыта самі па сабе. Ды так, што нават з самага далёкага кутка залы былі відаць яго шматлікія ўзнагароды. Каб не думаць пра сябе, я думаў пра яго. Адвакатавы словы «вечная, непераможная імперыя не можа і не павінна баяцца сапсаванага падлетка, якога спакусілі ворагі парадку і справядлівасці» павінны былі яму здацца напышлівымі, ненатуральнымі, хоць і гучалі неспадзявана прыемна. Яны падлівалі масла ў агонь любасці да «слаўнай айчыны, яе тысячагадовых культурных традыцый, яе незлічоных перамог і вялікай будучыні». Усе, як і мы, ускладалі надзею на будучыню. У імя яе забывалася каштоўнасць асобнага чалавечага жыцця. Я думаў, што ён, напэўна, мінулую ноч бавіў з якой-небудзь маладзенькай трэцеразраднай спявачкай, а цяпер па-сапраўднаму дзівіўся. Яго вочы
нібыта гаварылі: «Нашто наймалі гэтага трыесцінскага парсюка, які так старанна ўслаўляе нас, «ветэранаў чатырох войнаў, сцяганосцаў непераможных штандараў, падзёртых у абісінскіх баях, запыленых у бітве за Мадрыд і выгаралых у грэчаскіх атаках»?» Сапраўды, ён павінен быў думаць, што пры ўсім гэтым смешна звяртаць увагу на нейкага жаўтаротага абвінавачанага, які, здавалася, нічога не цяміць. Прызнаўся сам сабе палкоўнік, напэўна, і ў тым, што ніколі яшчэ не чуў такой бессаромнай хлусні, такога вытанчанага і хітрага славаслоўя. I ўжо таму галасаваў за памякчаны прысуд — дваццаць пяць гадоў турмы.
Побач з ім сядзеў чырванашчокі маёр, родам з Венецыі, якую заўсёды называў «царыцай мораў». У пэўнай меры ён быў вяршыцель лёсу, бо заўсёды, і гэтым разам таксама, патрабаваў пакарання смерцю. Аднак палкоўніка гэта зусім не бянтэжыла, бо справа была заблытаная і недаказаная, прынамсі, у адносінах гвалтоўнай смерці сяржанта Карла Гаспероне. Адбіткі пальцаў, знойдзепыя на яго бумажніку, з якога забойца па незразумелых прычынах узяў толькі дакументы, не супадалі з маімі. Дарэмна Феламена Кайфеж, мая сястра і палюбоўніца забітага, настойвала на тым, што забіў сяржанта менавіта я. Усе яе паказанні і заявы не маглі ўспрымацца інакш, як падазрэнні і здагадкі. Астатнія пунктьі абвінавачання былі яшчэ менш даказаныя і мелі агульны характар. Усё гэта можна было б лічыць выратаваннем, каб не адна акалічнасць, якая моцна ўплывала на прысуд. Я не змог схаваць пісталета выкладчыка італьянскай мовы Дарыо Вентуры і, адпаведна, не мог адмаўляць факта незаконнага нашэння зброі. Я прызнаўся, што знаёмы з Давідам Штэйнерам — Цвыркуном, бо мы вучыліся ў адным класе, але не прызнаў, што ўдзельнічаў у баі перад помнікам Трубару каля ўваходу ў сад Цівалі — у тым самым баі, дзе перамаглі «доблесныя італьянскія афіцэры і салдаты».
Пасля гэтага мне паказалі фатаграфію, на якой мы знятыя разам перад Цівальскім палацам. Здымак перадаў следчай камісіі Лоўранц Смех, празваны Дэмасфенам. Але і ён пра Карлаву смерць нічога пэўнага не ведаў. Ён сам быў амаль перакананы, што сяржанта забіў Алеш Доленц, падпольшчык, што даўно ўжо невядома дзе і як хаваецца ад ваеннай улады. Гэты Алеш — сын нейкага насільшчыка, якога пры самаабароне застрэліў нябожчык Карла Гаспероне менавіта на тым самым месцы, дзе пазней і сам неспадзявана загінуў. Уласна, Дэмасфен упэўнена пацвердзіў толькі тую частку абвінавачання, у якой гаварылася пра вялікую схільнасць люблянскай моладзі да камунізму ўвогуле, а таксама пра пісталет Дарыо Вентуры.
Такое ў гэтую раніцу сівавалосаму палкоўніку здавалася, напэўна, нечым другарадным, зусім звычайным, што не мела дачынення да таямнічага забойства Карла Гаспероне. Хутчэй за ўсё, ён быў пад уражаннем ад мінулай ночы. Нягледзячы на тое, што гады не пакідалі ілюзій, ён усё ж такі таіў думку, што дзяўчына аддалася яму калі не з любові, дык з гарачай сімпатыі, якая, на яго думку, заўсёды спадарожнічае павазе. Палкоўнік усміхнуўся чырванашчокаму маёру з Венецыі. Відаць, сёння ў яго было надзвычай мяккае сэрца. Акрамя таго, ён ведаў, што верх будзе яго. Так і выйшла. Чырванашчокі маёр з Венецыі пачырванеў яшчэ больш, а гаваркі трыесцінец, які так старанна пераконваў іх, проста свяціўся. А гэта таксама не магло не выклікаць у палкоўніка спагадлівай усмешкі. Тое, што я адмаўляў некаторыя пункты пратакола, ані не бянтэжыла палкоўніка, як не бянтэжыла і мая заява, што мяне білі ў турме. Такое здаралася часта. Напэўна, ён нават думаў пра дзіўную непаслядоўнасць. Смешна нават: ісці забіваць чалавека, а потым перад судом афіцыйна, так сказаць, скардзіцца, што цябе штурхнуў карабінер у парыве законнага гневу... Смешна.
Я сядзеў перад імі і не зусім разумеў, чаго яны тут сабраліся і чаму на мяне трацяць гэтулькі свайго каштоўнага часу. Былі моманты, калі мне здавалася, што судзяць некага другога, не мяне, а я толькі цікаўны сведка. I далей, каб не думаць пра сябе, я думаў пра іх і пра многае іншае, што здарылася да таго дня. Я баяўся толькі, што дзе-небудзь у цёмным кутку гэтай залы ўбачу бацьку. Феламену я бачыў. Яна была ўсё яшчэ ў чорным, у жалобе, заплаканая, але ўжо не так цвёрда перакананая, што яе палюбоўніка забіў менавіта я. Хацелася зразумець яе, каб забыцца на тое, што мяне самога чакае. Між тым, калі сівы палкоўнік амаль не звяртаў на яе ўвагі, чырвоны маёр, відаць, зацікавіўся і запісаў адрас у свой чорны блакнот. Я пачырванеў. Гэты, напэўна, думае, што няблага пераспаць з Феламенай. У яго была ідэя-фікс, быццам ён не абыякі суцяшальнік жаночых сэрцаў. Калі ж прыйшла чарга выказаць свой погляд на справу, ён раптам паддаўся сумненням: а што, калі ўсё гэта проста інсцэніроўка, падман, бог ведае з якім намерам? I каб унікнуць адказнасці, ён галасаваў за пакаранне смерцю. He таму, што прыгадаў, як рабіў заўсёды, і кожны раз ад страху, што суд дакапаецца — а ён ведаў суды — да сутнасці справы. А таму варта застрахавацца. Гэты выпадак павінен быў яму здацца падазроным у многіх адносінах. Ці ж не заявіў мой бацька, Петар Кайфеж, на допыце ў турме, што смерць Карла Гаспероне — гэта божая кара за незаконнае сужьіццё з яго дачкою. Праўда, дачка таксама не вызначалася прыстойнасцю, бо ў матку ўдалася, а той заўсёды больш па душы была траўка пад кустамі, чым законны шлюбны ложак.