Памінкі
Бена Зупанчыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1983
— Ох, паненка,— уздыхнуў ён,— калі гэта вы паспелі вырасці? Учора толькі, здаецца, вы былі дзесяцігадовай дзяўчынкай, з якой мы разам чыталі Андэрсена...
— А ты думаў, што я заўсёды буду маленькая?
— Ну, ідзі. A то вячэра прыгарыць.
— Мо прынесці табе яшчэ адну такую газету?
— Яшчэ адну? — Ён паглядзеў на дачку, як настаўнік на вучаніцу.— Ну-ну!
Марыя выбегла і вярнулася з дзвюма газетамі. У адной з іх было напісана: «Сапраўдная воля не можа быць дараваная...» Прачытаўшы гэта, ён выпусціў з рук лісткі. Што ж, ён састарэў. А Марыя вырасла. Устаў, знайшоў на паліцы кнігу Жыгана аб Прэшарне і, пагартаўшы, прачытаў апошнія радкі: «Бывай, маладосць! Прайшла ты ў працы, у пошуках ведаў. Але ні мора, ні буры не баіцца марак!» Зняў акуляры. Незразумела, ад слёз яны запацелі ці надвор’е вінаватае. Тртнік адкінуўся назад і задумаўся, што ж гэта робіцца. Некалі і яго вось так застрэляць — ні за што. I ніхто не будзе хвалявацца. Каб хто ведаў, што ў цябе ў галаве! Ужо за гэта могуць забіць — мець свае думкі пад страхам смерці забаронена. Толькі за гэта, а ты апошнім часам думаеш і думаеш, што рабіць. Настаўнік сядзіць нерухома, быццам скамянелы, думае. I нават сам не ведае, пра што. Адно ведае, адчувае: нешта павінна здарыцца. Няхай, няхай здарыцца, каб гэты час не быў такі мёртвы, такі безнадзейны і ганебны.
Ён усхапіўся, падышоў да насценнага календара за 1941 год. 3 вокладкі ўсміхаўся ружовашчокі камінар. Які аптымізм! Аптымізм для дзяцей. I сам разгублена ўсміхнуўся, а потым паскроб за вухам, ці^а прачыніў дзверы ў кухню і спыніўся на парозе:
— Марыя, хто табе даў гэтыя лісткі?
— Цвыркун.
— Цвыркун? А што гэта такое?
— Цвыркун — гэта хлопец. Так яго празвалі. А сапраўднае імя яго Давід.
— Значыць, гэта ён даў табе лісткі. А што, гэты так званы Цвыркун — твой кавалер, ці як гэта цяпер называецца?
— He, што ты.
— А хто паклаў «Парачавальца» ў паштовую скрынку?
— Я.
— Ты?
— Я. Чаму гэта цябе дзівіць?
— Дзівіць,— прамармытаў настаўнік, выходзячы з кухні. Потым паглядзеў на завешанае акно. Ужо ноч.— Марыя, а што табе падарыць на дзень нараджэння? Табе ж хутка васемнаццаць...
У нашай сям’і ўзнікла змова, як называў гэта бацька. I яна пераканала старога, што ён сапраўды адзінокі. Маці і Феламена, перш за ўсё, вядома, Феламена, выказаліся рашуча «за». Прычыны мелі чыста практычны характар — як-ніяк за кватэру даюць грошы. А грошай нам вечна не хапала. Акрамя таго, Карла абяцаў макароны з белай мукі, рысу, кавы, шакаладу, разынак і міндалю. Пры ўмовах, калі вартасць грошай падала з неймавернай хуткасцю, гэта былі не жарты. Антон бесклапотна паціснуў плячыма і паслаў усіх разам... Ён тут не гаспадар. Зразумела, ён не любіць італьянцаў, бо гэта бабы, а не салдаты, але, пусціўшы аднаго ў дом, можна самім жыць намнога спакайней. Хто ведае, што яшчэ будзе. I ніхто не хацеў слухаць яго, бацькі, калі ён тлумачыў, чаму не хоча пускаць у дом чужынца. Прынамсі, ніхто не хацеў зразумець галоўнага: гэта ж, па сутнасці, замах на яго ўладанні, так сказаць, «акупацыя». Быццам праз гэтую праклятую вайну і тое, што з ёю звязана, страціла вартасць усё, што цанілася спрадвеку. Так праз нейкі час яны захочуць раскватараваць у ягоным доме цэлы батальён такіх вось капялюшнікаў. Антон заўважыў, што і гэта
магчыма. Вайна не зважае ні на яго ўласнасць, ні на яго жаданні. Бацьку гэта зачапіла за жывое.
— А я дакажу, што гэта не так. Я абыду ўсіх ад Понція да Шлата і даб’юся, каб скасавалі гэтую пастанову.
Антон разрагатаўся. Ён параіў бацьку адумацца, не пароць гарачкі, пакуль яго самога не пасялілі ў недалёкія вядомыя мясціны. Там хопіць макароны на ўсіх такіх, як ён, жулікаў, і месца хопіць таксама. Калі пасля гэтага бацька спытаўся, чаму ж не пусціць, калі ўжо так трэба, кватаранта-славенца, маці крыкнула:
— А рыс? Што ты жэрці будзеш?
У гэтай сутычцы бацька трымаўся, як ніколі, зацята і рашуча. Я глядзеў на яго і дзіваваўся. Успомніўшы яго размову з Тртнікам, я радасна падумаў: вось яно, пачынаецца. Гэта пачатак канца. Дзень пры дні гэта будзе асядаць, пакуль зусім не разваліцца. Уладная рука неабходнасці разлічыцца з гэтым гняздом бязладнасці.
Маці мая была люблянчанка. А бацька з Казянскага, з сялянскай сям’і. Нарадзіўся ён у 1878 годзе. Зусім малога бедны бацька аддаў яго ў Заграб да дзядзькі-бондара на выхаванне. У дзядзькавай майстэрні трэба было працаваць з ранку да ночы, а кармілі не густа, дый выспацца не давалі. Дзядзька, стары рэўматык, больш цікавіўся якасцю бочак, чым сваім пляменнікам. У 1914 годзе бацьку не ўзялі ў войска па стану здароўя. Якраз у сярэдзіне вайны дзядзька нечакана памёр, a паколькі ў нябожчыка больш сваякоў не было, бацька атрымаў спадчыну — плату за працу і ўсе пакуты. Спадчыны бацьку хапіла, каб купіць пляц у Любляне, дзе ён уладкаваўся працаваць на чыгунцы. Пазней, дадаўшы матчын пасаг і пазыку, якую ледзь-ледзь выплаціў за пятнаццаць гадоў, пабудаваў дом. У тым самым годзе нарадзілася Феламена, а праз год — Антон. Маці, мяснікова дачка, была здаровая, мажная і
бойкая — як кажуць, агонь-дзеўка. Пасля таго як пабудаваліся, здавалася, лёс спагадае ім. Але бацькава кволасць і яго частыя ад’езды па службе з дому не давалі спакою ліхім языкам. I неўзабаве яго каханне перарадзілася ў нянавісць да жонкі. Цяжка сказаць пра гэта што-небудзь дакладней. Я заўсёды ўнікаў размоў пра нашы сямейныя праблемы. 3 маленства саромеўся, калі пра гэта гаварылі нават і добрае.
Цяпер трэба было выказацца і мне, хоць і не было надзеі, што мае словы нешта зменяць. Я заявіў, што не жадаю бачыць італьянцаў у нашым доме. He толькі таму, што, пусціўшы чужынца, набяромся сораму, усе кпіць з нас пачнуць, смяяцца...
— Смяяцца? — усхапілася Феламена.— Няхай сабе смяюцца. А калі ты галодны, не смяюцца? Бач ты — людзі! Хто яны такія, гэтыя людзі? Галота вашывая, якая зайздросціць усім, хто нешта мае.
Я пачырванеў, але выказаў усё, што хацеў:
— Калі табе патрэбен гэты італьянец, ідзі ты з ім...
— Э, не! 3 дому мяне не выганіце, асабліва ты... Сядзіш на нашым хлебе!..
— Ціха! — гукнуў бацька. Ён не разабраў, што казаў я.
— Сам заткніся! — вызубілася Феламена на бацьку.— Ты адзін толькі на свеце! Па-твойму, няхай лепш пустуе пакой і галадаюць дзеці, чым пусціць на кватэру прыстойнага чалавека і забяспечыць сям’ю.
— Прыстойнага чалавека! — засмяяўся я.— Цыгана!
— От дзеці ўдаліся! — уздыхнуў бацька, а маці не вытрывала:
— У бацьку...
Усё гэта сапраўды нагадвала змову. На другі дзень бацька па-святочнаму адзеўся і, не сказаўшы нікому ні слова, пайшоў у горад. У канцылярыі губернатара служыў яго знаёмы па таварыстве сяброў птушак. Але гэ-
ты пан, еам вельмі падобны на пеўня, больш любіў птушак на талерцы, чым жывых. I з бацькам маім ён не надта хацеў бачыцца. А калі ўсё ж такі, пасля доўгага чакання, прыняў у сваім кабінеце, адразу папярэдзіў:
— Калі вы шукаеце якога-небудзь пасрэдніцтва, нашу размову можна лічыць скончанай. Я ўсяго толькі чыноўнік і не маю ніякага дачынення да таго, што робіцца.
Бацька адчуў, што лепш за ўсё — адвітацца і пайсці. Але перасіліў крыўду і сказаў, што просіць толькі парады. Калі ж падрабязна расказваў, што да чаго, птушыны заступнік выказваў яўныя прыкметы нецярплівасці.
— Вы звар’яцелі,— заўважыў ён.— Да вас сам плыве тлусты кус, а вы яшчэ турбуеце ўладу. Дзякуйце богу, што пасылае нагоду застрахавацца ад розных магчымых непрыемнасцей. Акрамя таго, можна не сумнявацца, што гэты італьянец яшчэ і кантрабандыст. Дык вы і зарабіць няблага можаце, калі возьмецеся з галавою.
— He трэба мне Юдавы грошы,— упарта буркнуў бацька.
— Дык вы што, збіраецеся сварыцца з акупацыйнай уладай? Спадзеяцеся, што вас будуць слухаць? Радуйцеся яшчэ, што не пасялілі якога-небудзь лютага фашыста. Таго прыйшлося б нават вітаць паднятай рукою.
Бацька не на жарты раззлаваўся, калі нарэшце зразумеў, што птушыны сябар не разумее яго ці проста не хоча разумець. Няўжо так цяжка дацяміць, што гаворка ідзе пра недатыкальнасць уласнасці, ягонага дома, ягонай сям’і, а не пра тое, чым займаецца яго кватарант, які колер яго формы ці які ў яго выраз твару — прылюдны ці злосны?.. Калі ўсё гэта растлума-
чыў як мага даходлівей на роднай мове пеўненадобмаму чыноўніку, той, скрывіўшыся, заверашчаў:
— Чалавеча божы, цяпер, калі разбураюцца гарады з мільённым насельніцтвам, спапяляюцца цэлыя вобласці, калі людзей мільёнамі зганяюць з родных мясцін у неабжытыя, вы гаворыце пра недатыкальнасць уласнасці вашай?! Ці пры сваім вы, даруйце, розуме!
Ён моршчыўся, стагнаў, уздыхаў і махаў рукамі, нібы ад болю. Бацыса сачыў за чыноўнікам здзіўлена і з агідай. I гэтаму недавярку ён летась аддаў дарэмна пару пародзістых галубоў!
3 канцылярыі бацька выйшаў расчараваны. Спыніўся на плошчы перад палацам і задумаўся, куды яшчэ схадзіць. Перад уваходам стаялі два карабінеры ў напалеонаўскіх капелюшах і аглядалі яго з вайсковай бесцырымоннасцю. Бацьку етала непамысна. Ён плюнуў і пайшоў па вуліцы Блейвейса. Перад паліцэйскай управай праходжваліся паліцэйскія, якія таксама агледзелі старога з нейкім падазрэннем. А што, калі звярнуцца сюды, у паліцыю? I, доўга не думаючы, накіраваўся ў прыёмную. Там яго спыніў нейкі тып і папытаўся, што трэба. Бацька ўважліва паглядзеў на незнаёмца і адказаў, што хоча падаць скаргу.
— Ска-а-аргу?! — насмешліва, расцягваючы слова, паўтарыў той.
Бацька паспрабаваў яшчэ распытаць, хто ён такі, але незнаёмец не адказаў, загадаў толькі звярнуцца ў дванаццаты пакой.
«Стукайце — і адчыніцца»,— супакойваў сябе стары. На гэты раз трэба быць разумнейшым і смялейшым.
У патрэбным пакоі за чорным пісьмовым сталом сядзеў лысы афіцэр і пакусваў аловак. Яны доўга не маглі зразумець адзін аднаго. Але паколькі бацька, нягледзячы на гэта, не збіраўся адыходзіць, афіцэр
ігаклікаў перакладчыка. Ўвайшоў той самы тып з прыёмнай. Ён ухмыльнуўся і прысеў на край стала.
— Што яму трэба? — запытаўся афіцэр. Ён паклаў аловак за вуха, уопёрся локцямі на стол і абыякава, пазіраючы больш у акно, як на субяседніка, пачаў слухаць.
— Я хачу падаць скаргу...— сціпла пачаў бацька, асцярожна выбіраючы словы,— наконт кватэры. Да мяне хочуць пасяліць вашага афіцэра. Яго завуць Карла Гаспероне. Ён такі, у капелюшы з пярынай...