• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памінкі  Бена Зупанчыч

    Памінкі

    Бена Зупанчыч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1983
    67.71 МБ
    У тую ноч, калі мне прысніўся Паклукар, у сне я нечакана паклікаў Марыю. Яна была дзесьці далёка. А мне хацелася, каб падышла бліжэй.
    — Што з табой, Ніка? — пачуўся хрыплы голас.— Ты трызніш?
    Сапраўды. У пакоі светла. На бацькавым начным століку гарыць лямпа пад зялёным абажурам. Мой бацька любіць жывёл і зялёны колер. Палова пятай раніцы. У бацькі бяссонніца, ён перачытвае ў пасцелі стары нумар «Дробнага гаспадара». Маўчу, бо баюся, што бацька разабраўся, пра што я гаварыў. Але стары, здаецца, нс зразумеў нічога, таму што спакойна кажа:
    1 У с т а ш ы — войска харвацкай марыянетачнай дзяржавы, створанай у час фашысцкай акупацыі.
    — Душна. Адчыні акно, калі табе блага. А я патушу лямпу. He мог заснуць, вось і чытаю, каб сон нагнала.
    — Дзіўны сон мне прысніўся,— кажу я.
    — Ваенны час,— ціха мармыча бацька,— чаго толькі не насніцца.
    Я прыўстаў у пасцелі і з заміраннем сэрца папытаўся:
    — Тата, а праўда, што да Паклукаравай Ганны італьянскія афіцэры ходзяць?
    Бацька здзіўлена паглядзеў на мяне, але ў цемры не мог разглядзець маіх вачэй.
    — Адкуль я ведаю... Што адзін ходзіць, гэта праўда. Той, што кватаруе ў яе. А чаго гэта табе прыйшло ў галаву?
    — Ды так, проста,— збянтэжана адказаў я, шкадуючы, што пачаў гэтую размову.
    Павярнуўшыся да сцяны, я паспрабаваў зноў выклікаць бачанае ў сне. Але нічога не выйшла, і я перанёсся думкамі на Любляніцу. Туды мы часта хадзілі разам з Марыяй. Найлепш было пад вербамі... Потым мяне адолеў лёгкі ранішні сон.
    Майская нядзельная раніца. Лад жыцця Кайфежаў, з якім я змагаўся, нібы сабака з ланцугом. Плыве пяшчотнае веснавое сонца. Ужо зазелянеў у садзе крывы іспанскі бэз. Вось-вось зацвіце. Магнолія, што расцвіла месяц таму, зусім ужо апала. У гэтым годзе я нават не заўважыў, калі яна была ў квецені. Раней такога не было.
    Успёршыся локцямі на балясы балкона, паклаўшы галаву на далоні, я глядзеў, што робіцца ў нашым садзе. Бацька ў сваёй паласатай кашулі здаўся мне падобным на арыштанта, засуджанага на пажыццёвую катаргу.
    Ён выйшаў на вуліцу і зажмурыўся ад сонца. Веснічкі абачліва пакінуў адчыненыя. Калі чалавек адчу-
    вае сілу, ён так не робіць. А цяпер, калі бацька ўперпіыню выйшаў за вароты з таго часу, як пачалася і скончылася вайна, ён лічыў абавязковым забяспечыць сабе адступленне. На вуліцы ніводнай жывой душы. Бацька павярнуўся, засунуў рукі ў кішэні і з вуліцы агледзеў свой дом. Так умеюць рабіць толькі сапраўдныя гаспадары. На момант ён, мусіць, адчуў радасць. Раней гэта быў штодзённы рытуал, гэта было патрэбна дзеля душэўнага спакою. А цяпер, пасля таго як два тыдні не мог выйсці на вуліцу, старому здалося, што аднаўленне рытуалу прынесла назад спакой, дало магчымасць хоць крыху расквітацца. Дом стаяў на тым самым месцы, што і многія гады. Сціплы і ціхі. Звонку цяжка было вызначыць, які ён з сярэдзіны. У гэты момант ён раптам здаўся бацьку чужым і непрыгожым. I стары прыгледзеўся ўважлівей, але не падумаў, што дом такі ўжо даўно. I вырашыў яго перафарбаваць, a можа, і перакрыць. Падумаў ён таксама, што вясна сёлета была б і надта добрая, каб не праклятая вайна. Потым азірнуўся на суседаў гарод, дзе з матыкай калупаўся гаспадар — настаўнік Франц Тртнік. На сонцы блішчалі яго залатыя акуляры.
    Бацька зноў паглядзеў на вуліцу. На заржавелай рашотцы вадасцёку засеў абрывак пакамечанага «Славенскага народа». Кідаўся ў вочы набраны вялікім шрыфтам загаловак: «Нашы гераічныя злучэнні...» Стары крыва ўсміхнуўся і зноў павярнуўся да свайго дома. Але за гэтую вясну мой бацька моцна здаў. Амаль што запусціў сад. Цэлы месяц не браўся ні за якую працу, ні за якую карысную справу. He мог узяцца, бо не ведаў, што рыхтуе наступны дзень. Хоць і цяжка было глядзець на занядбаныя градкі, рыдлёўка не слухалася яго, зусім не так, як мінулаю вясною. Ніхто, акрамя яго, у нашым доме не любіў садовых спраў. Мой старэйшы брат Антон толькі што вярнуўся з Далмацыі, дзе быў пяхотным унтэр-афіцэрам. Служба яго
    так хутка скончылася, што ён паспеў у бельгійскіх казармах, якія афіцыйна называліся казармамі ваяводы Мішыча, захапіць толькі дзве скрынкі салдацкіх сухароў — на большае не быў здатны. Феламена ўзялася за швіва, а я сад проста ненавідзеў. Тым часам мы з Цвыркуном шнырылі па гэтых самых казармах у пошуках зброі і знайшлі скрынку парабелумаў, аднак не маглі нідзе адшукаць патроны да іх. Нарэшце нас прагнаў вусаты жандар, якому падазронымі здаліся хлапчукі з рукамі, да локцяў запэцканымі ружэйным маслам. Ён, мусіць, лічыў, што прадукты расцягваць яшчэ можна, але зброю... Зброю — божа барані!.. Напэўна, нехта загадзя паклапаціўся, каб магазінаў да гэтых парабелумаў нельга было знайсці.
    У тыя самыя дні каля Шэнтвіда гарэў бензасклад. Над горадам вісела грыбападобнае воблака дыму. Пад ім шэрыя мундзіры салдатаў, якія ўцяклі з розных франтоў, здаваліся яшчэ больш змрочнымі, зямлістымі.
    Аднак не гэта пайбольш хвалявала майго бацьку. Ён непакоіўся за лёс свайго кутка, усяго набытага і створанага сваімі рукамі, сваім гарбом. Менавіта таму не мог стары прымірыцца з думкай, што вайна мае права яго разбурыць. Ён многа думаў у тыя цяжкія дні і прыйшоў да глыбокага пераканання, што гэты куток належыць толькі яму, ён яго ствараў і дорага заплаціў — такую цану, што ніякая вайна на свеце не мае права зачапіць яго. Ён лічыў, што разбурыць яго куток — такое самае злачынства, як забіць бязвіннага чалавека. Яго, напрыклад, які за ўсё жыццё не зрабіў нікому нічога кепскага, хоць сам дабра ні ад кога не бачыў.
    Бацька вярнуўся ў гародчык і старанна зачыніў за сабою веснічкі. Як усё ж такі памыляўся ён, спадзеючыся на гэтыя крацістыя веснічкі, якія нібыта ахоўваюць яго ад усяго, што страшыць, што затаілася зна-
    дворку, быццам драпежны звер, і чакае зручнага моманту, каб накінуцца на яго ўладанні.
    Няспешна, у задуменні, падышоў ён да плота паміж сваім і Тртнікавым садам. Прыпыніўся якраз насупраць таго месца, дзе настаўнік, у сваёй белай кашулі і чорнай камізэльцы падобны на афіцыянта, перакопваў вузкую градку чарназёму. Пінжак яго вісеў на плоце.
    — Добрай раніцы, пан настаўнік!
    Настаўнік разагнуўся і паправіў акуляры. Твар яго расчырванеўся. Ён прыгладзіў рэдкія сівыя валасы і адказаў:
    — Добрай раніцы, сусед!
    Бацька з цікаўнасцю ўглядаўся ў суседаў твар. Яму, безумоўна, хацелася зразумець, якія думкі сабраліся ў вучонай галаве.
    — Здаецца, зноў пара брацца за справы? Ваенны віхор праляцеў. Праз гэтую бязглуздзіцу ў мяне палова саду неабробленай засталася.
    Настаўнік замаргаў блізарукімі вачыма. Яго сляпіла сонца. Пераклаў матыку з рукі ў руку і панура мармытнуў:
    — Думаеце?
    — А чаму не? Яно і лепш, што так хутка ўсё скончылася. А то і ў нас бамбілі б. Кажуць, у Бялградзе за раз было трыццаць тысяч забітых. Ды што там гаварыць пра палітыку!.. Палітыка — сучка. Кожны сабака ладзіць з ёю. Заўтра збіраюся перакапаць грады за домам. Па ўсім відаць, з харчам будзе цяжка. Пара нам, дробным гаспадарам, выйсці на першы план. Я паспрабую гадаваць як мага больш трусоў. Вы нават не ўяўляеце, колькі карысці можа быць ад выкармленага труса!.. А яшчэ пух. Зімой...
    Настаўнік усё глядзеў на яго і жмурыўся ад сонца. Бацька раптам асекся. Азірнуўся навокал і ўжо інакш сказаў:
    — Трымаецца нагода. Неблагі красавік сёлета.
    — Але,— згадзіўся настаўнік.
    Бацьку здалося, што ён не ў гуморы.
    — У вас што-небудзь не ў парадку?
    У настаўніка заторгаўся твар, нібыта ўсе мускулы раптам захадзілі пад загрубелай скурай. Ен з цяжкасцю вымавіў:
    — Ды не, суседзе, нічога, дакладней, са мною асабіста нічога. Затое са мною і ўсімі намі разам здарылася нешта страшнае. Аж плакаць хочацца.
    Бацька канчаткова сканфузіўся. Размова закранула тое, пра што ён не хацеў і думаць. Падняў рукі і зноў апусціў. Патаптаўся, глянуў на настаўнікаў дом і заўважыў у акне яго дачку. Якраз у гэты момант Марыя закрычала:
    — Татачка, апраніся! Прастудзішся яшчэ!
    Тртнік уздрыгнуў, а потым усміхнуўся і паскардзіўся:
    — Чым далей, тым больш дзіця мяне вучыць. Як апранацца, чым лячыцца ад прастуды, калі класціся спаць.
    — Дык гэта ж клопат і любоў,— суцешыў бацька.— Маім усё роўна, прастуджуся я ці не. Чаму не пільнаваўся, скажуць, ды яшчэ дададуць — «дурань стары» ці што-небудзь падобнае. Думаеце, ім не напляваць на мяне?
    Настаўнік зняў з плота пінжак і паслухмяна апрануўся.
    — Шчыра кажучы, я нават уявіць не магу, як бы жыў без гэтага дзіцяці.
    — Добра вам,— падхапіў бацька.— А такому, як я, чалавеку гэта і ў галаву не прыйдзе. Я ніколі не адчуваў, што дзеці клапоцяцца пра мяне. Пакуль яшчэ трымаю іх у руках, і то толькі таму, што баяцца, каб не прагнаў, як некалі прагналі мяне. Такія, як я, прывязваюцца толькі да маёмасці. He маю чаго чакаць ні ад
    дзяцей, ні ад каго другога, магу прызнацца. А па-вашаму, можна чакаць?
    Настаўнік глядзеў на яго з незвычайнай цікавасцю.
    — Такі чалавек, як я,— з запалам казаў бацька,— няшчасны чалавек. Вось таму і кажу: добра, што вайна скончылася. А чаго мне чакаць ад вайны? Каб мяне прыгняталі, рабавалі, каб карысталіся маім домам або чаго-небудзь падобнага? Я, ведаеце, гэтага не люблю. У час вайны заўсёды творыцца брыдкае. Наўрад ці захіліць бог і цяпер. Мая гаспадарка — гэта мая гаспадарка, кажу я сабе. I пакуль жывы, хачу, каб гэта сапраўды было маім. Калі дзеці не будуць слухацца, праганю. Няхай кожны сам прыдбае такую маёмасць, калі ме хоча абіваць чужых парогаў.
    Настаўнік стаяў, апёршыся на матыку. На бацьку ён глядзеў так, быццам той быў недзе далёка, і здалёк даносіўся яго ледзь чутны голас, да якога трэба было прыслухоўвацца. Потым ціха сказаў:
    — Даруйце, сусед, нашу размову слухае ваш сын.
    Бацька абыякава махнуў рукою і агледзеўся. Я прыслухоўваўся, напэўна, толькі таму, што сам сябе пераконваў, быццам мне гэта не цікава.
    — Пакрыўдзіла вас нешта ў жыцці,— цішэй сказаў настаўнік.— 3 таго часу вы нікому і не верыце. Часам нават сабе самому, дазвольце заўважыць.
    Бацька хрыпла засмяяўся.
    — Канешне, вы чалавек вучоны і ведаеце, што ды як. Але ж вы не маеце такой, як я, спрактыкаванасці. I вось што я вам скажу: усё наўкола, увесь свет толькі д чакае, каб вас абдурыць. Усё так разлічана, каб адабраць у вас дом або сад. He адразу, дык пакрысе: сёння якое дрэўца, заўтра нейкую жывёліну. He я гэта выдумаў, паверце. Жыццё вучыла, а за навуку я плаціў — і плаціў дорага, як трэба. Думаеце, не плаціў?