• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памінкі  Бена Зупанчыч

    Памінкі

    Бена Зупанчыч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1983
    67.71 МБ
    — Лацінскую дарэмна!
    — Літургію аддам за прыродазнаўства!
    — Мяняю гігіену на фізіку!
    — Прадаю нямецкую мову для трэцяга класа!
    Хлопцы-старшакласнікі стаяць на беразе Любляніцы, абапёршыся на драўляную агароджу, задуменныя. Кураць і шпурляюць недакуркі ў ваду. Часам пройдуць чые-небудзь бацькі. Сын, можа, яшчэ на канікулах у вёсцы ці хворы. А можа, не вярнуўся з добраахвотніцкага легіёна, куды пайшоў вясною без бацькоўскага блаславення. Магчыма, ён і загінуў ужо ад нажа усташаў у Заграбе. Праўда, можа быць, што гэтыя старыя баяцца, каб іхні сын не аддаў сваіх кніг
    занадта танна. Цяпер кожны грош дарагі. I яны саромеюцца, разумеюць, што не варта было сюды ісці. Тым болей што і гандляваць не ўмеюць: ні прапанаваць, ні пахваліць свой тавар. Разгублена глядзяць яны на гэтае тлумнае зборышча. Побач праходзяць два карабінеры. Спыняюцца, перамовіўшыся, паварочваюцца на абцасах і адыходзяць. Быццам тут іх і не было зусім.
    Аднойчы перад вечарам трое дужых хлопцаў паднялі на плечы чацвёртага — кучаравага, з рэдкімі зубамі. Кучаравы махае рукамі і крычыць:
    — Хлопцы! Таварышы! Увага!
    Хто-ніхто спыняецца, чакае, што выкінуць якога коніка. Іншыя займаюцца сваімі справамі, не звяртаюць увагі.
    — Таварышы! Немцы запалілі Рашыцу! Рашыца гарыць! Рашыца каля Шмарнай гары! Прапаноўваю разысціся адсюль!
    А недзе воддаль пісклявы голас вядзе сваё:
    — Арыфметыка для чацвёртага!
    — Таварышы, Рашыца гарыць!
    Спачатку ўсё ціха, а потым уздымаецца гоман. Натоўп моладзі хвалюецца, бурліць, заглушае голас прамоўцы. I пачынаюць разыходзіцца — хто на Град, хто ў іншых напрамках — і разносяць вестку:
    — Рашыца гарыць!
    Слуп сівога дыму ўздымаецца ў неба. Пад ім час ад часу ўспыхваюць цьмяныя водбліскі агню. Вецер наганяе дым на Шмарную гару. У мяне сціскаецца cap­ita, калі гляджу на гэта: дым, як тады, калі гарэў бензасклад каля Шэнтвіда. Дым клубіцца пад ветрам і папярэджвае. Нібыта велізарнае жудаснае дрэва гайдаецца і кідае жалобны цень на Люблянскае поле. Да змяркання ён хавае гаротны лёс жыхароў Рашыцы.
    Неўзабаве пасля гэтага пачаліся заняткі ў школе. He думаю, што нас трэба было нечаму вучыць. He ўпэў-
    нены, што навучанне ў такі час увогуле мае сэнс. He з школай звязаны цяпер трывогі моладзі. Але Грацыёлі лічыць, што лепш зачыніць нас у школах, чым дазволіць заставацца на вуліцах. Інакш ён закрыў бы ўсе навучальныя ўстановы. Настаўнікі маўчаць. Неахвотна ўступаюць у размовы, не звязаныя з праграмай школы. Змяніліся і вучні. Рана ці позна кожны вызначае сваё месца. Калі не можа сам, гэта робяць за яго іншыя. У калідорах навешалі мноства плакатаў. На кожным намаляваны малойчык у вайсковай форме, з узнятай рукою. А ўнізе надпіс: Saluto romano. Праз некалькі дзён плакаты зніклі, ніхто не бачыў, калі і як. Потым іх зноў наклеілі, гэты раз вышэй, аж пад столлю. Тады Дэмасфен прынёс шпрыц і апырскаў плакаты, а разам і сцены, чарнілам — не разабраць, якога колеру, але страшна смярдзючым школьным чарнілам. Пра гэта неўзабаве ведалі ўсе, акрамя Бледнай Смерці. Канспірацыя, без якой не можа быць падпольнай арганізацыі, для моладзі — цяжар. Моладзь па прыродзе сваёй даверлівая. Яна не верыць да канца ў заганы, не разумее, наколькі жорсткай можа быць класавая барацьба. Яна верыць, што ў кожным павінен гарэць агонь чыстага патрыятызму. Жыццё яшчэ не навучыла моладзь разважлівасці, таму не паспела атруціць асцярожнасцю. А хто ведае, дзе і калі асцярожнасць пераходзіць у баязлівасць?
    Ночы стаяць ціхія, цёплыя. Словы кахання — як вінаград, калі cnee. А пад раніцу кладзецца густы туман, які напамінае пра восень, пра зіму. 3 туману выходзяць чужыя, быццам карыкатурныя, постаці карабінераў, паліцэйскіх, альпійскіх стралкоў, чорнарубашачнікаў. На мундзірах крапіўнага колеру трымаецца paca, а на тварах — непрытоены страх.
    Сход адбыўся ў гасцініцы. Новая ўлада сабралася ў асобным пакоі для «лепшых» гасцей. На стале стая-
    ла пляшка віна. Афіцыянтка ў пакой не заходзіла, зазірнула толькі, спыталася, што трэба, і пайшла. Усіх было пяцёра. Толькі адзін быў у гадах — Ёсіп, насільшчык з нумарам 77, былы рэзервовы унтэр-афіцэр, які няблага ведаў віно і Карпаты. Насіў ён рыжыя падстрыжаныя вусы і не вымаўляў «р».
    Другі быў Цвыркун, трэці — механік Петар, еакратар раённай арганізацыі. За чорныя вочы яго празвалі Мефістофелем. Чацвёрты — Я. Гэтага так празвалі за тое, што ён заўсёды пачынаў са слоў «Я лічу». Ён меў твар ксяндза, насіў акуляры ў чорнай аправе і з тоўстымі шкельцамі. Сам сабе ён прыдумаў застрашлівую клічку — Тыгр. Прадстаўніцы жанчын, Касіяпеі, не было. Пяты быў я. Праўда, я не член камітэта. Мяне паклікалі на пасяджэнне як прадстаўніка сабатажнай групы, у складзе якой былі яшчэ Ціхаход і Леапард.
    Спярша Тыгр зрабіў даклад аб палітычным становішчы. Ён коратка паведаміў: на рускім фронце нічога новага, іншыя саюзнікі яго мала цікавяць. У нас разгортваецца актыўная падрыўная дзейнасць, дробныя партызанскія групы аб’ядноўваюцца ў атрады. Аднак, прызнаўся ён, пра гэта вядома толькі тое, што паведамляецца ў апошнім нумары «Парачавальца». Увогуле, лепш было б, каб «Парачавалец» выходзіў двойчы на тыдзень.
    Мефістофель, мужчына гадоў каля трыццаці, быў не надта гаваркі. Яго чорныя вочы заўсёды неяк дзіўна блішчалі. Сям’ю — жонку з сынам — ён пакінуў у Горанскай, на тэрыторыі, занятай немцамі, а сам, хаваючыся ад гестапа, перабег у Любляну. Туга па жонцы рабіла яго часам невыносным. Ён расказваў, як ідуць справы з добраахвотнымі ахвяраваннямі народа. Лічбы паказвалі, што сабрана нямала, але магчымасці нашага раёна былі сціплыя, таму што мы, як сказаў Ёсіп, не мелі свайго фінансавага «кіта». Тыгр ухваліў паведамленне, і ўсе падтрымалі яго. Пасля гэтага
    Тыгр яшчэ дакладваў пра распаўсюджванне «Парачавальца» і пра дзве запланаваныя аперацыі. Я заўважыў, што на сценах няправільна пішуць «Совескі Саюз», а гэта ж смешна. Гаварылі таксама пра сувязных і пра фонд вопраткі, якую сабралі партызанам жаночыя групы.
    Пад канец спыніліся на асобым пытанні, якое трэба было абмеркаваць грунтоўна і ўсім разам. У раёне пасяліліся некалькі італьянскіх афіцэраў і унтэр-афіцэраў. Гэта кепска ў многіх адносінах. Па-першае, яны могуць наглядаць за дамамі, у якіх кватаруюць. Падругое, ім не цяжка будзе залучыць легкаверных людзей, а такіх хапае, асабліва сярод жанчын (пры гэтых словах Ёсіп шматзначна падмаргнуў невядома каму, а Тыгр збянтэжана паглядзеў на яго). Акрамя ўсяго іншага ад жанчын яны спакойна могуць выведаць патрэбныя ім звесткі. А ўначы з вокнаў могуць без перашкоды назіраць, што робіцца на вуліцах. Цяпер ужо на начных аперацыях не будзеш адчуваць сябе гэтак бяспечна, як раней. Калі ад патруля ці ад вартавых можна ўцячы, дык ад стрэлу ў спіну з акна няма ратунку. А ўжо пра тое, якая ганьба ўсім нам праз гэтых жанчын, пазбаўленых пачуцця нацыянальнага гонару, і гаварыць няма чаго.
    Пасля Мефістофеля зноў выступіў Тыгр. Ён прапанаваў абстрыгчы некалькі «экземпляраў гэтай разнавіднасці» жанчын, каб гэта было сур’ёзным папярэджаннем усім, хто забываецца. А калі будзе выяўлена, што гэтыя жанчыны яшчэ і здраджваюць, шпіёняць, збіраць звесткі ці нешта падобнае, тады па прапанове раённага камітэта справа будзе перадавацца ў вышэйшыя рэвалюцыйныя органы. На гэты выпадак ёсць «Пастанова Славенскага народна-вызваленчага камітэта аб абароне славенскага народа, яго руху за вызваленне і аб’яднанне», змешчаная ў дзевятнаццатым нумары «Славенскага парачавальца». Мефісто-
    фель дадаў, што ў раёне ёсць два такія відавочныя факты: Ганна Паклукарава, дом № 17, і Феламена Кайфежава, дом № 19.
    На мяне ніхто не глядзеў. Але я адчуў, што чырванею, і, каб не гаварыць, апусціў вочы і пачаў разглядаць стол.
    — Што да Паклукаравай,— задуменна сказаў Цвыркун,— справа не зусім ясная. Невядома, ці палюбоўнік у яе, ці проста кватарант. Гэта мы, зрэшты, будзем высвятляць. А вось Кайфежава... Ты не можаш з ёй пагаварыць?
    — He,— ціха адказаў я.
    — Таварышы,— адазваўся Ёсіп,— справа гэта страшна непрыемная. Весці размовы з гэтымі дзеўкамі не мае сэнсу. Хто зможа пераканаць няўстойлівае стварэнне, у якога свайго розуму зусім няма...
    — А ты як лічыш? — спытаўся Цвыркун у Тыгра.
    — Тут трэба быць асцярожнымі,— адзначыў Мефістофель,— каб не пакрыўдзіць нікога дарэмна. Новая ўлада павінна сем разоў абдумаць, перш чым нешта зрабіць.
    — Я гаварыў з яе бацькам,— сказаў Ёсіп.— Яго гэта моцна ўзрушыла. He так з нацыянальнай, як з маральнай пазіцыі. Аднак зрабіць ён нічога не можа ды і не хоча.
    — Калі дазволіце,— падаў голас я,— растлумачу, у чым тут справа.
    3 таго часу, калі ўпершыню ўзяў у рукі чырвоную крэйду, сумесь сурыку і парафіну, і намаляваў сімвал рэвалюцыі на шэрай сцяне царквы, я быў у нейкім напружанні. Яно пакідала мяне толькі ў моманты noyHaft адзіноты і нямых размоў з самім сабою. Пазней напружанне перарасло ў нейкае захапленне, ад якога я лёгка мог нават слязу пусціць. Я часта аддаваўся яму з радасцю, як аддаюцца каханню. Цяжка растлумачыць, але ўсё гэта было не адно пачуццё. Часам я
    хацеў нават выйсці з-пад яго ўлады. Мне хацелася нёпрадузята, цвярозымі вачыма агледзецца вакол сябе. Я адчуваў, што гэткае захапленне надае мне гонару і ўпэўненасці ў сабе — чаго я раней не меў. А ў той самы час я баяўся, іпто яно засціць мне вочы.
    Баяўся сваёй нецярплівасці і паспешнасці. Баяўся зрабіць што-небудзь такое, у чым пасля прыйдзецца каяцца. Вось калі я ўпершыню ішоў на аперацыю, усё было проста. Акупанты. Свае здраднікі. Нацыянальная і сацыяльная рэвалюцыя. Бой за жыццё насмерць. Мая роля ва ўсім гэтым — сціплая роля адзінкі, патрэбная рэвалюцыі, але яшчэ больш мне самому. Тады я нават не падумаў ні пра бацьку, ні пра маці, ні пра каго іншага. 3 таго часу прайшло некалькі месяцаў, і вось я адчуў над сабою нешта балючае, нявызначанае. Нібыта ўвесь час мяне рассякала лязо неабходнасці. Часта я марыў, каб разнесла наш куток, як разносіць дрэнна звязаны плыт. Але адчуўшы, што бяда пад дзвярыма, я здрыгануўся. Што мне рабіць? Паспрабаваць абараніць старое? Ці парваць апошнія ніці, якія звязваюць з ім? Паслаць яго да д’ябла, думаў я сабе, аднак у той жа час разумеў, што гэта лёгка сказаць, але не зрабіць. Цяпер такі час, казаў я сабе, што трэба быць няўмольным, рашучым, самаадданым. Аднак калі потым думаў пра кожнага паасобку, гэта здавалася немагчымым. Цяпер вось трэба нешта сказаць пра Феламену. Заўтра давядзецца гаварыць пра бацьку, паслязаўтра, магчыма,— пра Антона. Вайна кожнага паставіла на ростані лёсу.