Памінкі
Бена Зупанчыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1983
— Тата, дзевяць гадзін! — пачуўся з акна Марыін голас.
— Прабачце, мне пара,— сказаў настаўнік.
— Нічога, нічога,— прамармытаў бацька.
Ён думаў пра тое, які дзіўны мозг павінен мець гэты настаўнік, калі ўсё жыццё корпаўся ў кнігах. Таму, хутчэй за ўсё, і наваколыіае жыццё ён бачыць нейкім аддаленым, не такім, якое яно ёсць. Таму і не можа зразумець такога, як ён, чалавека. А ён навучаны жыццём, а не кнігамі. Ён цвёрда ведае толькі тое, што перажыў сам. Астатняе яго не цікавіць.
Перад дзвярыма ён на хвіліну спыніўся. Пра мяне, як і пра настаўніка, ён ужо забыўся. Разглядаў медную шыльдачку, на якой вычварнымі літарамі было выведзена: «Петар Кайфеж, чыгуначны кандуктар на пенсіі». I ўжо другі раз за гэты ранак яму здалося, што ён не дома. Нават імя і прозвішча на шыльдачцы былі надзіва чужыя. Быццам несапраўдныя. Калі азірнуўся, і дом здаўся непрывычным, незнаёмым. Нібы гэта і не яго дом. Нібы ён заходзіць да каго з суседзяў. Capua задрыжала ад тугі. Раззлаваўшыся на самога сябе, бацька тупнуў нагою і моцна штурхнуў дзверы.
Накіраваўся ў кухню, але, здзіўлены, спыніўся на парозе. У кухні каля акна сядзеў незнаёмы мужчына з чорнай падстрыжанай барадой, у зялёным мундзіры, у капелюшы з зялёнай пеўневай пярынай і з пісталетам на поясе. Поруч з ім сядзела Феламена і рагатала. Маці стаяла каля пліты. Пахла пражанай кавай. Бацька пабляднеў і ўстрывожана падумаў, як гэта ў яго дом зайшоў чужынец, а ён не заўважыў. Потым успомніў, што нейкі час быў за домам, каля трусятніка. Аднак, чаго гэты барадач тут расседжваецца і чаго рагоча Феламена? Стары сабраўся быў нешта сказаць, але ўспомніў, што незнаёмец — афіцэр італьянскай арміі, пераможца. Па целе прабеглі халодныя мурашкі. I чаго, як дурная, рагоча Феламена?
Бацька пастаяў з хвіліну. Феламена, не перастаючы смяяцца, апаліла яго поглядам. Ён павярнуўся і моўчкі
зачыніў за сабою дзверы. Нездарма ўсю раніцу ён прадчуваў: здарыцца нешта благое. А Феламена так бестурботна рагоча...
— Ох, Феламена...— мармытаў стары,— проста яна бязглуздая.
Я зразумеў, што бацька злуецца. Хацеў быў пагаварыць з ім, але ў гэты момант на вуліцы з’явілася рота сардзінскіх грэнадзёраў. Ішлі яны не строем, вольна. Афіцэр, які іх вёў, увогуле не сыходзіў з тратуара і ўвесь час какетліва заглядаў у вокны. А салдаты перагаворваліся і голасна смяяліся.
Бацька стаяў перад домам і не зводзіў вачэй — ён упершыню бачыў гэтулькі італьянскіх салдатаў. Дык вось якія яны, пераможцы. Крапіўна-зялёныя мундзіры здаліся яму недастаткова параднымі для пераможцаў. Мусіць, падумаў стары, у іх не хапае шэрсці. Такой, напрыклад, якая ёсць у яго — натуральнай ангорскай, мяккай, нібы пух, і белай, як першы снег.
Калі італьянцы прайшлі, ён павярнуўся да мяне:
— Ну, бачыў?
— Бачыў,— буркнуў я, не рухаючыся і не падымаючы вачэй.
Цвыркун мае рацыю. Гэты свет трэба разбурыць.
Надышоў канцэртны сезон, але настаўнік Тртнік быў зусім разгублены. Жыццё зусім страціла сэнс, і як ні шукаў яго ў сабе самім і вакол сябе, не знаходзіў. He мела сэнсу не толькі яго ўласнае жыццё, але і жыццё народа. Людзі, на якіх ён спадзяваўся, затаіліся. Прынцыпы, у якія ён верыў, пайшлі марна. Гістарычныя ісціны, якія ён прапаведаваў ужо шмат гадоў, аказваецца, не маюць сілы.
Ластаўкі гэтаксама высока снуюць і вечарам і раніцаю. Гэта прыкмета, што пагода будзе трымацца. На птушак настаўнік глядзіць сумна. Губы яго ўздрыгваюць ад унутранай трывогі. Невядома, як быць, што
рабіць, за што брацца ў гэты ліхі час. Вясёлае шчабятанне ластавак выклікала незразумелую тугу. Яму хацелася верьіць, што жыццё ўсё ж такі мае сэнс, нягледзячы ні на што. Заўсёды ж верыў: яно важнае, патрэбнае, карыснае, і яго ўласныя намаганні не дарэмныя таксама.
«Бітва пры Саламіне, таварыш мой...»? Ці не вучыў ён моладзь любіць айчыну і ўсё, што звязана з ёю? Мой божа, ды з ёю звязвалася такое, што не мела ніякага дачынення, чаго толькі сюды не ўблытвалі! Рэлігійнае, каралеўскае, нацыяналістычнае, шавіністычнае — усё гэта было дутае, агіднае. Тртнік атрымаў адукацыю яшчэ пры аўстра-венгерскай манархіі. Нацыянальную свядомасць у ім абудзіў 1918 год. Але цяпер ён баіцца, што маладыя людзі не змогуць разабрацца ў тым, што ён разумее. Ці сумеюць яны адрозніць значнае ад нязначнага, сапраўднае ад фальшывага, вечнае ад мінучага? Пакуль што жыццё не дало адказу.
Ластаўкі лётаюць высока. Быццам няма на свеце нічога, акрамя мушак, і ніякіх надзей, акрамя як на пагоду. Раней калі-нікалі ў пагодлівыя дні настаўнік хадзіў у Цівалі, браў з сабою арэшкі вавёркам і зерне птушкам. Але і гэта з часам траціць сэнс. У Цівалі ўсё менш і менш людзей, якія прыходзяць карміць жывёл і птушак.
Настаўнік Тртнік, як звычайна, праз увесь горад ідзе ў Цівалі. Па дарозе яго мучыць цікаўнасць і страх. Пачуўшы барабаны, ён затыкае вушы і бяжыць. А барабаны б’юць і б’юць, як на пахаванні. Грукаюць так, што не ведаеш — ці на страх людзям, ці каб заглушыць свой страх. Настаўнік перакананы, што так барабаніць немагчыма, калі не трэба паміраць або несці смерць другім. Тое самае і з мішурой і’этаю. Нашто яна, калі не на тое, каб прыкрываць убоства? Вось людзі абыходзяць іх, асабліва тады, калі яны збіраюцца, каб
узняць ці спусціць трохколерны сцяг імперыі на Звёздзе Гэта там ён бачыў, як у людзей зрывалі шапкі. Нібы шалёныя, кідаліся на тых, хто не спыняўся і не здымаў шапкі, калі трубач падаваў сігнал на пад’ём сцяга.
Пасля поўдня і ўвечары яны наладжвалі канцэрты ў Цівалі, перад Народным домам ці перад помнікам Прэшарну. Музыканты стараюцца — трэба добра іграць, каб зарабіць хоць крыху павагі, якой цяпер не маюць. Аднак над вуліцамі і над людзьмі вісіць хмара нянавісці, недаверу і пагарды. Здаецца, вось-вось адбудзецца нешта важнае... Такое адчуванне ў настаўніка не праходзіць ні ўранні, калі ён выходзіць з дому, ні ўвечары, калі вяртаецца з праходак. Спакойна глядзець на вуліцу ён можа толькі з акна. Усё роўна, свята ці будзень, многа на ёй людзей ці зусім няма. He памагаюць ні канцэрты, ні песня Джыльі «Mamma, son tanto felice», ні веснавое сонца, што, як і заўсёды, кожны дзень абходзіць люблянскае неба. Нібыта не ведае, што тысячы сялян з верхняй Крайны вывозяць на чужыну.
Сумаваў Тртнік, думаючы пра свае гады, пра старэчую агідную немач. Яго часта апаноўваў той страх, што бывае ў чалавека, які зразумеў, што ўсе яго намаганні марныя, а зробленае ім — нікому не патрэбна. Цяпер, мусіць, асталося адно — употай паплакаць на магіле таго, што некалі было радзімай.
Аднойчы, якраз тады, калі немцы напалі на Расію, ён сутыкнуўся ў пярэдняй з паручыкам Пішытэла, які кватараваў наверсе, у Паклукаравай Ганны, і не адказаў на яго саладжава-ветлівае прывітанне. А чым далей, тым болып ён адчувае, што без сябра немагчыма. Патрэбен чалавек, з якім можна было б шчыра пагаварыць, тады будзе намнога лягчэй. Нельга сказаць, што апошнія падзеі не закранулі Марыі, але яна ж дзіця
1 3 в ё з д a — плошча ў Любляне.
яшчэ, Ці ж можа дзіця думаць пра лёс народа, цяжкі лёс маленькага славенскага народа? Яна не паспела нават зразумець свой народ па-сапраўднаму.
А вось яго гэта ўвесь час мучыць. Самотнае жыццё да дабра не даводзіць, ён даўно гэта зразумеў. Каб не быў на пенсіі, кожны дзень сустракаўся б з калегамі і тады ведаў бы, што думаюць настаўнікі і што вучні, гэтыя жзўжыкі. Яны ж заўсёды ўсё ведалі, акрамя таго, што задавалі на ўроках. Але ён цяпер адасоблены ад людзей, зачынены ў сваім доме, як у магіле. I Марыя таксама. I сусед Кайфеж, гэты трагічны экземпляр, тыповы прыклад замкнёнасці ў сабе, у сваім закутку, захіленым ад усіх вятроў. Часам настаўнік думаў, што яны з Кайфежам, па сутнасці, маюць шмат агульнага.
Неяк, адчыняючы веснічкі, ён заўважыў у паштовай скрынцы нейкія лісткі, скручаныя ў трубачку. Выняў і хацеў пакласці ў кішэню, але звярнуў увагу, што гэта два экземпляры тэксту, надрукаванага на шклографе. Было ўжо цёмна, але настаўнік разабраў назву. Праўда, яна яму нічога не гаварыла, аднак зацікавіла. Нават не сказаўшы, як звычайна, «добры вечар» Марыі, якая завіхалася на кухні, настаўнік пайшоў у свой пакой, прысеў на крэсла і пачаў чытаць. Ужо ад першых прачытаных радкоў стала страшна: «Аўгуст Жыган. Ад рукі ліхадзеяў-акупантаў загінуў выдатны дзеяч славенскай культуры, даследчык творчасці Прэшарна — Аўгуст Жыган. Стрэлам у спіну карабінеры забілі Жыгана, калі ён вяртаўся дадому». Тртнік апусціў руку з лістком, а другой уключыў лямпу. Вось як, значыць. Забіваюць нават на вуліцы. Стрэлам у спіну. He зважаючы ні на гады, ні на што.
Ён адчуў, як няроўна забілася сэрца. Калі паспрабаваў чытаць далей, не змог. Трэсліся рукі. Тады ўстаў, завесіў акно і ўключыў верхняе святло.
— Марыя, ці ж гэта я ўжо такі стары? — вымавіў ён, стоячы пасярэдзіне пакоя.
Прыслухаўся да свайго голасу і сеў. Зноў узяў у рукі лісткі і прагледзеў загалоўкі: «Дзейнасць Вызваленчага фронту», «Адзіны фронт народаў», «Адпор славенскага народа». Сабраўся быў чытаць, але пачуліся Марыіны крокі, і ён хуценька схаваў лісткі за спіну. А сам утаропіўся ў дачку. Марыя заўважыла яго мітуслівыя рухі і цікаўна паглядзела, што ён хавае.
— А, чытаеш «Парачавальца»?!
— Што? Якога?
— У цябе ж гэта «Парачавалец»?
— I ты ведаеш пра яго?
— Ведаю.
— А чаму мне нічога не казала?
— Я не хацела, каб ты хваляваўся. А чаму ты хацеў схаваць яго ад мяне?
Марыя засмяялася. «Так-так. Ён ходзіць у Цівалі. Корміць вавёрак. Потым вяртаецца і ходзіць па садзе. Дзень і ноч думае, што трэба нешта рабіць. Але ніяк не дадумаецца што».
— Мы заўсёды былі сябрамі. Чаму ж ты цяпер?..
Настаўнік уважліва паглядзеў ёй у вочы і здзівіўся. Адхіліў ад сябе, каб агледзець з ног да галавы — нібы першы раз бачыў. I сапраўды першы, бо цяпер глядзеў на дачку не так, як заўсёды. Толькі што ад пліты, у блакітным фартушку, у хатніх тапачках, яна была, як і кожны дзень. Але толькі цяпер настаўнік зразумеў, як ляціць час. Як пастарэлі яго мары, уяўленні, перакананні! Даччыны вочы ўжо не такія блакітныя, як некалі. Цёмныя, пасталелыя, яны смела ўглядаліся ў жыццё. Як думкі мяняюць чалавека! Ён міжволі азірнуўся на партрэт нябожчыцы жонкі. Доўга не зводзіў з яго вачэй.