• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памінкі  Бена Зупанчыч

    Памінкі

    Бена Зупанчыч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1983
    67.71 МБ
    Маёру, напэўна, стары здаўся зацюканым, а справа яшчэ болей падазронаю. Занадта палкоўнік паблажлівы — не выпадкова гэта! Каб жа не давялося потым дорага плаціць за лішнюю мяккасць! Дый каму? Ён некалькі разоў углядаўся палкоўніку ў твар, каб уга-
    даць, што хаваецца ад яго. Але палкоўнікаў твар у той ранак быў як загорнутая кніга з прывабнай назвай.
    Мне няма чаго казаць. На апеляцыю падаваць не збіраюся. He выказваю ні здзіўлення, ні радасці. Прысуд набывае сілу. Карабінеры, што выводзілі мяне з залы, ішлі перавальваючыся, як матросы. На дварэ ззяла сонца. Сівавалосы палкоўнік, напэўна, падумаў: «Porko dio такая пагода!», калі ўспомніў, што яго чакае яшчэ адна справа — суд над групай сабатажнікаў, якія замініравалі ці дапусцілі, што замініравалі другія, чыгунку недзе ў правінцыі, назву якой немагчыма нават вымавіць. На гэты раз, здаецца, трэба будзе і яму галасаваць так, як чырванашчокі венецыянец, гэты тоўсты баязлівы парсюк, які баіцца ўсяго на свеце, нават жанчын. Прыкра, што гэтым трэба займацца ў такі пагодлівы дзень.
    Перад будынкам суда зелянее парк. Клумбы засаджаны ружамі. Каменны Міклашыч2 нахмурыўся. Глядзіць на мітусню перад судом, на людзей, якія заходзяць і выходзяць, і быццам бы пытаецца: «Што гэта? Ці то дом гэты пракляты, ці то людзі, што заходзяць, ці тыя, што выходзяць, праклятыя?» Аднак людзі, якія мітусяцца, снуюць па вуліцы, нават не глядзяць ні на гэты будынак, ні на яго каменную галаву.
    Калі праз тыдзень садзіўся ў цягнік, які павінен быў ісці некуды ў Італію, я зусім не думаў пра будучыя дваццаць пяць гадоў. Думаў пра год, які мінуў, пра ўсё, што мінула, а таксама пра тое, што не прайшло і, мусіць, ніколі ўвогуле не пройдзе. Спрабуючы супакоіцца, я сам сабе сказаў: калі за гэты год нешта змянілася, калі і ў наступныя адбудуцца дзе якія змены, значыць, свет да канца вайны сапраўды будзе іншы. Усё было ззаду (тое, што наперадзе,— зусім іншая
    1 Чорт вазьмі! (італ.)
    2 Міклашыч Франц (1813—1891) — вядомы славенскі вучоны-філолаг (тут і далей заўвагі перакладчыка).
    справа), і ўсё я бачыў так, як бачаць праз акно краявід — быццам застылае, нязменнае. Бачыў людзей, іх твары, іхнія думкі, сэрцы, бачыў сябе самога, нібы гэта быў нехта другі, але ад гэтага не рабілася лягчэй.
    Закавалі мяне разам з нейкім чыгуначнікам, засуджаным таксама на шмат гадоў катаргі. Гэта быў грубы, каржакаваты дзядзька, няголены і нястрыжаны, з чорнай кучаравай грывай. Раніца была халодная, але нягледзячы на гэта, грудзі ў майго спадарожніка былі расхрыстаныя, хоць ён і не пераставаў скардзіцца, што мерзне. Чаму — я даведаўся пазней, калі мы з ім пачалі сварыцца.
    Вясновы вецер нёс дарожны пыл і кружыў яго вакол высокіх каміноў старадаўніх будынкаў. Перад ваеннымі складамі ў Мастах узнімаліся хмары пылу, перамяшанага з мукой, якую людзі насілі дахаты, а потым з акон вытрасалі мяхі. Калі павеяў вецер, запахла млыном, пытляванаю мукою. Ксёндз у Крыжанках тым часам, падрыхтаваўшы святочную казань, задумаўся і вырашыў дадаць некалькі новых тэм, звязаных з падзеямі ў парафіі. А мы з Цвыркуном, самі таго не ведаючы, пра іх горача спрачаліся ў час нашых вячэрніх праходак на Галавец і на Шышанскую гару. Нам трэба было абляцець неба, каб потым спусціцца на зямлю. А яна была праклятая і блаславёная. Зразумелая і незразумелая. Прыгожая і агідная. Доўга пасля гэтага мне сніўся Паклукар. У сне я вяртаўся да таго часу, калі капітан Паклукар быў яшчэ жывы. Тады кожны дзень я адкрываў кантыненты, акіяны, архіпелагі, сузор’і. I тады была вера, што ўсё гэта сапраўды існуе, што так і павінна быць. Гэта быў час, калі школьны геаграфічны атлас хваляваў мяне больш, чым любая кніга. Паклукар мне заўсёды паўтараў: «Нашто табе рознае смецце? Вось атлас — гэта кніга з кніг! Яго трэба ўмець чытаць. Атлас — гэта «Тысяча і адна ноч».
    Я ніколі не забуду яго. Бачу, як ён сядзіць у садзе
    з тоўстым нямецкім атласам на каленях. У зубах люлька, аздобленая пацямнелым серабром. Ганна сядзіць побач і вяжа ярка-зялёную блузку. Яна — зусім не такая, як яе муж,— слухае і пасмейваецца з нашай размовы. Паклукаравы шэрыя вочы свецяцца цеплынёю, свавольствам і часта захапленнем. У Ганніных вачах, калі яна паварочваецца, я бачу нейкі пякучы агонь. Зноў не змагу спаць спакойна. Ужо тады я часта думаў: якія небяспечныя гэтыя чорныя вочы, калі яны здолелі спакусіць старога фанатыка. А ён і сапраўды быў фанатык. Апошнія гады адно толькі і разважаў, на якія падарожжы варта было б патраціць жыццё, калі б яно пачалося зноў. «I хто ведае,— казаў ён,— хто ведае?» У той час я нават і не падумаў, што пасля смерці яго (памёр ён ад раку лёгкіх) буду таксама прыходзіць сюды глядзець яго малюнкі, карты, дзённікі падарожжаў, атласы. He было ў мяне ў думках і таго, што аднойчы я лягу ў пасцель маладой удавы, больш з упартасці, чым ад жадання. Што потым засну спустошаны, варты жалю, як пабіты сабака. Надышоў канец маім марам пра мора. Ганна весела, як дзіця, смяялася. I ў гэты момант нагадвала настаўніцу, задаволеную тым, што яе вучань добра выканаў заданне. Я не адказваў на яе дробныя хітрыя выклікі, тады яна паклала маю галаву на свае гарачыя грудзі. I я адчуў, як шалёна б’ецца жылка ў мяне на скроні.
    Так я спазнаў каханне і сорам. Калі папытаўся, што знаходзіцца пад спальняй, яна адказала: «Там спіць Марыя». Нейкая злосць была ў гэтым адказе. Я адвярнуўся. А калі адыходзіў, яна мне сказала: «Ты хлопец спраўны, радавацца будзе тая, што цябе атрымае... He перажывай, гэта некалі павінна было стацца». Мне здалося, што яна насміхаецца. Ужо ў калідоры яна дагнала мяне і падала вялікі Паклукараў атлас. А мне не хацелася яго браць, бо за атласам бачыў самога Паклукара. Гэта ж я яму, які любіў мяне больш за бацьку
    і маці, зрабіў паскудства. Потым надышлі сумныя дні, падобныя на журботную пахавальную працэсію пад дажджом. Я быў сам не свой. Заваражыла мяне чарнавокая чарадзейка. Сто разоў хадзіў я да знаёмага парога — падыходзіў і вяртаўся назад. I злаваўся: які д’ябал мяне туды нясе... А начамі сніў дзіўных пачварных істот, якія душылі мяне сваімі гарачымі целамі.
    Пра гэта я нават Цвыркуну нічога не расказваў. Баяўся, што ён будзе смяяцца ці палічыць паскуднікам. Акрамя таго, у нас хапала іпшых спраў. Цвыркун даказваў, што не ўсё яшчэ загінула, нягледзячы на тое, што дзяржаве канец. Будзе рэвалюцыя. Мяне дзівіла, адкуль у яго ўсё тое, што ён так зацята прапагандуе. Тым больпі што ён не фантазіраваў, а проста разважаў пра падзеі і факты. Як толькі былі адноўлены заняткі ў школе, пайшла чутка пра Вызваленчы фронт. Настаўнікі неахвотна адказвалі на нашы пытанні пра гэта, таму мы ў іх і не пыталіся. Толькі Дэмасфен, які крыху заікаўся, папрасіў выкладчыка прыродазнаўства Ёва — лядашчага старога з манерамі арыстакрата і поглядамі, якія не адпавядалі нават эпосе Чарльза Дарвіна,— каб растлумачыў, што такое «надчалавек». Можа, нейкі адмысловы від? Ёў працёр акуляры, якія і без таго былі чыстыя, і сказаў, што гэта не ўваходзіць у школьную праграму, а значыць... У школьнай праграме гэтага сапраўды няма, казаў Дэмасфен, але там няма і акупацыі. Затое там шмат каралёў: адзін — Вызваляльнік, другі — Аб’яднальнік, трэці — Уцякальнік. Ёў быў зацятым манархістам, але праглынуў сліну і загадаў сесці. А потым сказаў, што небяспечныя думкі трэба пакідаць дома, а ў школу прыносіць дазволеныя. На наступным уроку прыродазнаўства Дэмасфен папытаўся: «Пан настаўнік, а чаму ў наглядных дапаможніках нашых чалавека малююць без палавых органаў? Сёе-тое ў падручніках пра гэта пішуць!» Ёў адказаў, што гэта абумоўлена маральнымі і выхаваўчымі
    меркаваннямі. Але Дэмасфен не здаваўся. Ён напамінаў, піто нават у Сіксцінскай капэле бог намаляканы голы. Ёў аж пачырванеў ад злосці: «Чаму вы гаворыце «намаляканы»?» Дэмасфен адказаў, што гэта не мае значэння. Ён толькі хоча сказаць, што ў добрага і паслухмянага гімназіста іх гадоў павінна быць ці пачуццё, што ён ненармальны, ці ўпэўненасць, што яго вылегчаюць адразу ж пасля атрымання атэстата сталасці. I гэта не мае ніякай сувязі з навукай пра дабро і хараство. Ёў загадаў змоўкнуць, паставіў «вельмі дрэнна» па прыродазнаўстве і паабяцаў падказаць, каб тое самае зрабіў выкладчык славенскай мовы. I яшчэ — калі вучань будзе высоўвацца з падобнымі глупствамі, ён давядзе гэта да ведама дырэктара, якога мы празвалі Бледная Смерць. Ну а калі ўжо сапраўды неабходна будзе параіцца перад шлюбам, няхай пытаецца ў каго-небудзь са знаёмых ці старэйшых таварышаў. Дэмасфен адказаў, што чакаць не можа, бо гэтыя рэчы яго цікавяць ад першага святога прычасця.
    На перапынку ён папытаўся ў Цвыркуна, ці пасля рэвалюцыі будуць маляваць чалавека вылегчанага. He, адказаў Цвыркун, тады полавае і ўсё маральнае выхаванне будзе грунтавацца не на мяшчанскай фалыпывай сарамлівасці, якая ёсць сродак духоўнага і фізічнага заняволення чалавека чалавекам. Ёў не скардзіўся Бледнай Смерці. На наступным уроку ён прачытаў пропаведзь на тэму кахання ад плоці. Ён тлумачыў, што каханне ад плоці і ўзвышанае, духоўнае знаходзяцца ў непрымірымай супярэчнасці. Толькі духоўнае, ці платанічнае, каханне прыгожае, яно можа існаваць без бруднага, плоцевага, хоць гэтае, апошняе, і патрэбнае, каб людзі множыліся. Дэмасфен зноў не вытрываў і вылез з пытаннем, ці з’яўляецца такое платанічнае каханне бясполым, і якая ж тады розніца між поламі. Ёў нанова павёў песню пра расплоджванне людзей. А Дэмасфен блазнаваў далей. Ён плёў нешта пра сярэднявечча, пра
    епіскапа Егліча, пра тое, што сам біблейскі Саламон на каханне меў погляды не такія, як пан настаўнік. Спрэчка такім чынам пераходзіла ў няспынную вайну паміж Ёвам і Дэмасфенам. Дэмасфен атрымаў вымову з папярэджаннем, што яго выключаць з гімназіі.
    Неўзабаве пасля гэтага Цвыркун прынёс мне невялічкую кніжачку: Сігма, «Наш светапогляд». I параіў прачытаць уважліва. Тое, што не зразумею, ён растлумачыць. А ў кнізе ён забыўся паштоўку з подпісам: «Любы Цвыркун, душа кучаравая, спадзяюся, што ў гэтую цяжкую часіну ты не адмовішся ад сваіх поглядаў і зразумееш, што трэба рабіць. Твой Алехп».
    Алеш быў сынам насілыпчыка Ёсіпа, прыяцеля майго бацькі. Як мне было вядома, Алеш і яго старэйшы брат Пэпі цэлыя дні прападалі ў нейкім падвале. Яны выраблялі нейкія выбуховыя сумесі, майстравалі міны, бомбы, пякельныя машынкі і іншыя страшныя рэчы, патрэбныя рэвалюцыі. Паштоўка прыйшла з Новага Месца, дзе Алеш затрымаўся, вяртаючыся з добраахвотніцкага легіёна, які часткова разагналі, а часткова пабілі усташы 1 ў Заграбе.