• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памінкі  Бена Зупанчыч

    Памінкі

    Бена Зупанчыч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1983
    67.71 МБ
    Я раптам падумаў, што побач з Феламенай не было нікога, хто мог сказаць ёй сапраўднае слова пра радзіму. Яе абмінула каханне, якое здольна ачысціць сэрца, закарэлае ад зайздрасці і дробязных клопатаў. Таму і атрымалася, што Карла Гаспероне прывабіў, сказаўшы, што яна прыгожая, добрая, што ён закахаўся. Яго чорныя вочы і кучаравая грыва збілі з ро-
    зуму. Нашто ёй цяпер нейкая радзіма, нейкі гонар, нейкая годнасць. Яна дачакалася таго, пра што ўвесь час марыла, сніла. He, сказаў я сам сабе, людзі — ахвяры ўмоў. Так сцвярджае Цвыркун. Праўда, той самы Цвыркун даказвае, што людзі могуць быць гаспадарамі ўмоў. Што ж мне сказаць пра Феламену? Які цяпер мой абавязак? Абавязкі мне вызначаюць розум і сэрца, сказаў я сабе. Гэта яны загадалі ўзяць у рукі чырвоную крэйду.
    — Феламена,— з цяжкасцю загаварыў я,— дзяўчына, якая з-за сямейных умоў не выйшла замуж. Яе выпадак па сутнасці сваёй не звязаны з палітыкай.
    — Значыць, ты супраць пакарання? — спытаўся Тыгр.
    — He! — спахапіўся я.— Я гэтага не сказаў.
    У гэты час Ёсіп, быццам наўмысна, выпіў кілішак, які наліты стаяў перад Мефістофелем, пацмокаў языком і прамовіў:
    — Вось гэта віно! Выдатнае, ліха яго не бяры!
    — Трэба вырашыць,— адазваўся Мефістофель,— што рабіць з Паклукаравай.
    — Пачакаць,— сказаў Цвыркун.
    — А з Кайфежавай?
    — Абстрыгчы.
    — Хто супраць? Ніхто. Тады няхай гэта будзе Ha­ma першае папярзджанне ў раёне. Групу, якая выканае нашу пастанову, вызначыць таварыш Цвыркун.
    — Эй, Пепца! — гукнуў Ёсіп, павярнуўшыся да дзвярэй.
    Прыбегла афіцыянтка, усміхнулася і прычыніла за сабою дзверы.
    — Ну, любая, якія навіны?
    — Ніякіх,— адказала дзяўчына.
    — А вартавыя?
    — На вуліцы. Усё ў парадку, не турбуйцеся.
    — Ну, старайся,— усміхнуўся Ёсіп і ўшчыкнуў яе.
    3 Зак. 3267
    65
    — Таварыш,— сурова сказаў Тыгр,— ты нядобра сябе паводзіш. Мы на сходзе, а не ў карчме.
    — Як? — здзівіўся Ёсіп.— Нядобра, што я ўпічыкнуў дзяўчыну? Ды яна ж, нібы яблык наліты, га?
    Ён павярнуўся да мяне, быццам чакаў майго слова. Я вымучана ўсміхнуўся. А Мефістофель тым часам звярнуўся да ўсіх:
    — Пераходзім да апошняга пытання — плану аперацыі, прызначанай на панядзелак. Прыкладны план без канспіратыўных падрабязнасцей паведаміць таварыш Ніка.
    Я, паступова выходзячы з агіднага стану здранцвення, хрыпла загаварыў.
    Пасля пасяджэння я сказаў Цвыркуну:
    — Удзельнічаць у гэтым не буду. He таму, што яна не заслужыла...
    — I не трэба,— адказаў Цвыркун,— мне таксама не хочацца. He для байца гэта справа. Трэба знайсці якога-небудзь цырульніка. Мо ведаеш надзейнага?
    — He ведаю. Слухай, а ты ўсё яшчэ закаханы?
    Цвыркун маргнуў і паглядзеў убок.
    — А чаму ты пытаешся?
    — Так сабе. Проста цікава.
    — He,— адказаў ён,— Няма часу.— Памаўчаў, a потым дадаў: —Ёсіпавых хлопцаў забралі. Калі ўжо везлі, яны выскачылі з грузавіка. Алешу ўдалося ўцячы, а Пэпі забілі.
    — Стары яшчэ не ведае?
    — Ты ж бачыў, ён у гуморы.
    — Страшна перажываць будзе.
    — Ага,— сказаў ён.— Ну, бывай!
    Адвячоркам, перад самай каменданцкай гадзінай, калі горад ахінула сумная цішыня, калі на вуліцах былі адны патрулі, калі толькі зрэдку чуваць шорханне аўтамабільных колаў ці гудок манеўровага параво-
    за на пераездзе каля Дунайскай шашы, а ў цэнтры горада шумела толькі набраклая ад восеньскіх дажджоў Любляніца, здарылася незвычайнае.
    — Ого,— прамармытаў стары дворнік, зачыняючы парадныя дзверы.— Гэта ўжо нешта перасяляецца з зямлі на неба, няйначай.
    Жанчына, што прыбірала ў калідоры, выглянуўшы тым часам у акно, убачыла над дамамі страшнае зарьіва і цяжка ўздыхнула:
    — Божа літасцівы!
    Паліцэйскі ў чорнай палярыне і з белай партупеяй, які стаяў каля паштамта, сарваў вінтоўку з пляча і ўстрывожана забегаў. Недзе каля Фігаўца трамвай жаласліва дзынкнуў, а потым зазваніў злосна, паспешліва і з грукатам панёсся. 3 трэскам расчынілася акно, і з яго паказалася ўскалмачаная мужчынская галава. Але нічога падазронага ў гэты момант не пачуўшы і не ўбачыўшы, мужчына знік, і акно зачынілася.
    Па дарозе, непадалёку ад таго месца, дзе адбыўся выбух, крочыць чалавек з чамаданам. Спяшаецца. Напэўна, з цягніка. Баіцца, што каменданцкая гадзіна застане яго на вуліцы. Але раптам спыняецца, заплюшчвае вочы і не можа сысці з месца.
    Я гляджу на яго і з трывогай думаю: «Стой, таварыш! Глянь, што робіцца, а потым уцякай, як здужаеш!» Палае бензакалонка. Толькі што па ёй красаваўся надпіс «МоЬіІоіІ», і ўраз не засталося нічога. Адно полымя высока-высока шугае, разыходзіцца. Чырванню зарыва аблітыя дамы, дрэвы, шыбы вокнаў. У вокнах мільгаюць здзіўленыя, асветленыя чырванаватымі водбліскамі пажару твары старых, дзяцей, жанчын, якіх выбух падняў з пасцелі. Полымя лізнула асфальт, і ён стаў падобны да запацелага люстра з ружовага шкла. Агонь дыхнуў на людзей, што сыходзіліся з розных бакоў, і прымусіў іх уцякаць.
    Пара і табе ўцякаць, незнаёмы таварыш! Чусш, не-
    дзе ўжо вые сірэна пажарнай машыны. Адусюль бягуць салдаты. Крычаць, быццам трапілі ў засаду. Цёмныя постаці ў сляпучым святле пажару. Начныя матылі чародамі ляцяць на святло і, асмаленыя, падаюць у полымя. Аднекуль прыляцеў кажан, крутнуўся туды-сюды над агнём, але вырваўся і знік у чырвонай хмары дыму. Дым гайдаецца і расце, нібы дрэва, якое імкнецца дацягнуцца сваім верхам да зор. Пад’ехала легкавая машына і спынілася. 3 яе выйшлі чатыры афіцэры, сталі і глядзяць на пажар. За імі прыехалі пажарнікі. Але ім тут няма чаго рабіць. Полымя ўжо апала. Асляпляльна блішчыць шкло машыны. Пад’ехаў грузавік з салдатамі, якія пачынаюць прачэсваць наваколле. Шныраць па хмызняку, грукаюць у варотьі, звоняць у кватэры. У дамах, дзе толькі што гарэла святло, вокны цёмныя. Рыпіць, нібы стогне, абгарэлая акацыя.
    Бяжы, невядомы падарожнік, бяжы!
    На тэрасе трохпавярховага дома ціха рухаюцца чатыры цені. Зрэдку перашэптваемся і глядзім. Адсюль як на далоні відаць вуліца, абгарэлая акацыя і яшчэ чырванейшая, як звычайна, пажарная машына. Цвыркун заўважае:
    — Шкада, што вожыкаў не накідалі.
    Вожыкі — гэта каваныя, завостраныя з чатырох канцоў штукі. Адзін канец заўсёды тырчыць угару і прабівае гуму на колах. Мефістофель глядзіць. Яго чорныя вочы гараць. Ён нават не чуе, што мы з Цвыркуном перашэптваемся. Такое ўражанне, што ён не можа адвесці вачэй ад агшо.
    — Якое дзіўнае пачуццё,— кажа ён ціха,— быццам нешта створана, а не знішчана. Усё ж такі недзе глыбока ў чалавеку хаваецца незразумелае жаданне знішчаць.
    — Ды якое там жаданне,— не згаджаецца Цвыркун,— ніякага жадання няма. Проста запал барацьбы.
    Калі б гарэла наша калонка, такой радасці не было б... Хоць відовішча і робіць уражанне.
    — Гэтая ж таксама наша! — адказвае Мефістофель. Голас яго дрыжыць ад унутранага напружання.— Чыя ж яна, калі не наша? Якая страшная супярэчнасць: разбураць, каб будаваць, забіваць, каб больш не забівалі.
    — Мабыць, праўда, што з лёгкім сэрцам разбурае толькі той, хто нічога за сваё жыццё не пабудаваў. Таму, бадай што, мы найбольш падыходзім да такой справы,— разважае Цвыркун і коратка, суха смяецца.
    Мефістофель паціскае плячыма і гаворыць далей: — Нам не можа прыносіць радасці ні разбурэнне, ні забойства, ні якое іншае знішчэнне. Калі вымушаная бязлітаснасць пераходзіць у задавальненне — гэта небяспечна. Свядомы змагар стане крывасмокам, а замест стваральніка атрымаем толькі знішчальніка старога.
    Я маўчу, прыслухоўваюся да сваіх думак і пачуццяў. Мефістофель сёння гаворыць непрывычна многа. Мы запрасілі яго, каб адоюль назіраў за аперацыяй, а самі ўтрох — я, Цвыркун і Люлек — прыйшлі сюды, скончыўшы справу, каб з бяспечнай адлегласці паглядзець на справу сваіх рук. Яшчэ двое, Леапард і Ціхаход, пайшлі ў другое месца. Здаецца, я цэлую вечнасць чакаў, калі гэта Мефістофель нас пахваліць. Гэтага было дастаткова, каб прайшло хваляванне, якое не давала спакою ўвесь дзень. Я быццам змяніўся за гэты кароткі час — вырас, пасталеў, стаў дужы, як ніколі, спрытны... Адным словам, чалавек дзеяння. Вось так, думаў я, патрэбны дзеянні, а не развагі і маладушнасць.
    Цвыркун:
    — Безумоўна, хто набывае такую схільнасць,— для нас страчаны.
    Чацвёрты маўчыць. Гэта наймалодшы, неспракты-
    каваны, сціплы хлапчук з круглымі блакітнымі вачыма. Зусім яшчэ дзіця. Завём мы яго Люлек. Ён носіць з сабою шасціміліметровы дамскі пісталецік і марыць забіць якога-небудзь генерала. Даводзіцца яму тлумачыць, што наш абавязак — быць дысцыплінаванымі, што ўчыняць замахі нельга проста так, калі каму ўзбрыдзе ў галаву. У гэты момант ён шчаслівы, што мы ўзялі яго на аперацыю, і моўчкі глядзіць на пажар. Вялікія вочы ў святле пажару пабліскваюць лілова. Колькі ні думаю пра Люлека, дзіўлюся: яго бацька вельмі багаты чалавек, што ж прывяло гэтага хлапчука да нас?
    Між тым я зусім забыўся пра незнаёмага падарожніка з чамаданам. А яго схапілі, калі бег назад на чыгуначную станцыю. Кінулі ў грузавік і завезлі ў казарму. У чамадане знайшлі радыёпрыёмнік, які ён вёз у Любляну рамантаваць. Доўга не разбіраючыся, абвінавацілі, што гэта ён падпаліў бензакалонку, далі дзесяць гадоў і адправілі на востраў Сіцылію.
    Агідны асенні вечар. Халодны дождж ціха абмывае голыя ствалы акацый. На мокрым асфальце адбіваецца мутнае святло ліхтароў і аўтамабільных фараў. У гэты час па Варшаве праходзяць блакітныя іспанскія легіянеры, якіх чакае смерць у Расіі. Яны нясуць на штыках пятнаццаць тысяч надзьмутых прэзерватываў у знак пратэсту — немцы забаранілі ім кахаць полек. А нашто іспанцам бром!
    Сярод многіх падзей, якія хвалююць людзей, напад на Феламену Кайфежаву — зусім нязначная. Яна, апынуўшыся ў дужых мужчынскіх руках і адчуўшы, што вочы завязваюць хусткай, спрабавала ўцячы. Хацела закрычаць, але нехта спрытна запіхнуў ёй у рот насоўку, ды яшчэ брудную. Потым яна адчула, што з асветленай часткі вуліцы яе цягнуць у нейкі цёмны куток. I здранцвела ад страху. У чым справа, зразу-
    мела толькі тады, калі пачула шэпт: «Нажніцы!» Ад слёз пякло ў вочы. Трэба было прасіцца, а яна не магла. Паспрабавала б растлумачыць, расказала б усё, кленчыла б. Верылася, што адпусцяць, калі даведаюцца пра яе жыццё, пачуюць, якая была яе маладосць.
    Я няўмольны, бо ненавіджу, бо такі цяпер няўмольны час. Я чую ў сабе нешта дзікунскае, бо беднасць заўсёды звязана з дзікунствам. Аднак мая нянавісць і мая маладосць — частка нянавісці і маладосці маёй сястры.