• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памінкі  Бена Зупанчыч

    Памінкі

    Бена Зупанчыч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1983
    67.71 МБ
    — Такі ўжо ў мяне злашчасны выгляд, што кожны д’ябал пазнае. I немагчыма змяніць яго, загрыміравацца. Як я буду выглядаць, калі перафарбую валасы на светлыя?
    — Белы баранчык,— сказаў Мефістофель і змушана ўсміхнуўся.
    — Значыць, баішся? — спытаўся Тыгр.— Мы ведаем, у якім становішчы вы абодва. Але іншых варыянтаў у нас няма. Паперы трэба перадаць неадкладна. Нам удалося захапіць друкарню. Ад гэтых папер залежыць лёс...
    — Што тут доўга гаварыць,— перабіў яго Мефістофель.— Гэта бланкі пасведчанняў асобы. I каментарыі лішнія.
    Я моўчкі пазіраў на іх і кусаў губы. Было непрыемна. Закрадвалася падазрэнне, што яны замнога гавораць.
    — Ты не зразумеў мяне, Тыгр,— спакойна заўважыў Цвыркун.— Я не баюся. Безумоўна, я непрыемна сябе адчуваю з таго часу, як мяне пачалі шукаць. Паўгорада мяне ведае. I я ахвотна пайшоў бы з Любляны.
    — Цяпер, зімою?
    — Зіма канчаецца,— прамармытаў Цвыркун.
    Мефістофель зноў засмяяўся. Магчыма, зрабіў гэта, каб спыніць спрэчку.
    — Маеш рацыю, Цвыркун, я таксама з радасцю пайшоў бы адсюль. Скора і пойдзем усе, па чарзе. А па-
    куль што нічога не застаецца, як патрываць. Калі чалавек нешта вьірашыў, раздумваць няма чаго.
    — Якая ў вас зброя?
    — У мяне берэта.
    — А ў мяне берэта і шасціміліметровы дамскі пісталецік, пазычаны ў Люлека. Каб напалохаць, згодзіцца,— сказаў Цвыркун.
    — Вось д’ябал,— здзівіўся Мефістофель,— дзе вьі ўзялі берэты?
    — На Вечнай,— з’едліва адказаў Цвыркун.— Там іх дарэмна даюць.
    — Пара ісці! — загадаў Тыгр.
    Няспешна ішлі мы па вуліцы. На паштамце гадзіннік паказваў чатыры. 3-за хмар, якія гнаў рэзкі паўднёвы вецер, час ад часу выглядала бляклае сонца. Асфальт быў чыста вымыты дажджом. Звярнуўшы ўвагу на нашы постаці, адбітыя ў Батавай вітрыне, я падумаў, што выгляд у нас натуральны — проста праходжваюцца два гімназісты, якім не трэба спяшацца дадому. У Цвыркуна сіняя кепачка, зусім стаптаныя чаравікі і пакамечаныя штаны. Я ведаў, што начуе ён недзе на бацькавым складзе, і бацька ўвесь час баіцца за яго. Людзей было мала — адны ішлі ў парк, другія проста праходжваліся па Блейвейсавай вуліцы туды-сюды. Перад Народным домам стаялі два зялёныя «напалеоны» і малолі языкамі.
    — Слухай,— раптам зашаптаў Цвыркун,— за намі сочаць.
    Я адчуў, што бляднею. Хацеў сказаць, што трэба ўцякаць, але перадумаў. Цвыркун тым часам ліхаманкава шаптаў:
    — He бяжы, пакуль не дамовімся. Тут яны нас не спыняць. Трое ў цывільным. Я пазнаў іхнія хары. Пайшлі на той бок. Праклятыя, ідуць за намі. He спяшайся... Пойдзем да канца тратуара, а на Блейвейсавай звернем, я скамандую. Тады страляй і старайся папас-
    ці. Цэлься ніжэй, у грудзі. Яны пачнуць уцякаць, тады і мы цераз вуліцу. Ты — наперад, праз чыгуначны пераезд у парк. Бяжы паўз чыгунку, а за другім ці трэцім пераходам зварочвай у горад, там найлягчэй схавацца. Я стану за калону і буду цябе прыкрываць. А потым пабягу за табою. Калі са мною што здарыцца, перадай прывітанне Марыі... А цяпер увага — ідуцьтакі за намі... Скончыцца тратуар, паварочвайся і страляй адзін раз, я буду два, не забудзь зняць засцерагальнік на пісталеце. Як толькі я скажу «зараз», павярніся і адскоч крыху ўбок, каб ім цяжэй было цэліцца. Глядзі, не згубі партфеля, бо тады, д’ябал яго бяры, усё прапала... Калі скажу «зараз», павярніся, адскоч і страляй...
    Я падумаў, што ён не зможа ўцячы з-за калоны. Яго будуць абстрэльваць з Народнага дома, дзе заўсёды многа салдатаў. Ніколі раней не верылася, што чалавек можа адважыцца свядома на сітуацыю, з якой няма выйсця. Зараз... зараз... «Зараз»! Я павярнуўся, адскочыў і стрэліў. Трое ў цывільным таксама стрэлілі. Трое ў капелюшах з вузкімі палямі. У аднаго з іх тонкія чорныя вусікі. Прыцэліўся ў яго, ён бліжэй да мяне. Убачыў, як зляцеў капялюш, а потым і сам ён цяжка ўпаў на тратуар.
    — Бяжьі! — пачуўся аднекуль здалёк Цвыркуноў голас.
    Я пераставіў здранцвелыя ногі, нібы выдзіраў сябе ўсяго з мёрзлай зямлі. Здалося, што я незвычайна вялікі, цяжкі і сонны. «Зусім нічога не разумею!» — цяжка варухнулася думка. Убачыў Цвыркуна — ён прысеў за калонай і паклаў рукі на край шырокага пастамента. Убачыў людзей, што кінуліся ў розныя бакі, як перапалоханыя куры. «Не згубіць партфеля!» — паўтарыў я Цвыркуноў наказ і сціснуў ручку, якая стала раптам потнай і слізкай. Блізка не было нікога. Людзі беглі да паштамта, Беглі да музея на Блейвейса-
    вай вуліцы. Беглі да Дома рабочых. Беглі перапуджана, бязглузда, моўчкі, ніхто нават не азіраўся. Мне раптам прыйшла думка закінуць партфель у прысады каля чыгункі і вярнуцца на падмогу да Цвыркуна. Але хмызняк быў голы — чырванаватыя пруты на белым снезе. Там нічога не схаваеш. Рэйкі блішчалі на сонцы, упіваючыся ў вочы, быццам дзве струны. Я аж зажмурыўся.
    «Нельга,— сказаў я сабе,— не маю права». Паглядзеў на Цвыркуна яшчэ раз. А ён азірнуўся і крыкнуў:
    — Ну бяжы!
    I я кінуўся бегчы колькі было сілы. На бягу адчуў нейкі сверб і засунуў руку пад кашулю, каб пачухаць. А выняўшы, убачыў кроў. He верылася. Узяў і лізнуў. Адчуў саленаваты смак крыві і здзіўлена падумаў, што ўсё гэта сніцца. А можа, абдзёрся дзе-небудзь. Яшчэ мацней сціснуў ручку партфеля, як быццам у ім нёс сваё жыццё і жыццё многіх іншых.
    Цвыркун, падняўшы рукі, абхапіў пастамент і схаваў галаву за калону. Паліцэйскія адцягнулі свайго параненага да найбліжэйшага будынка. Карабінеры, прыхіліўшыся да сцяны Народнага дома каля ўвахода ў галерэю, узнялі страляніну. Цвыркун падумаў, што гэта зручны момант, каб уцячы, але тады зловяць мяне з партфелем. Ён чуў, як кулі ляскаюць аб камень калоны і пляскаюцца на зямлю. Салдаты падыходзілі з усіх бакоў, залягалі за агароджай Народнага дома каля Блейвейсавай вуліцы, прыгнуўшыся, скакалі цераз агароджу і хаваліся за праваслаўнай царквою. Яе купалы пад паласатым небам былі чорныя. Паліцэйскія вярнуліся на сярэдзіну Аляксандравай вуліцы, туды, дзе пісталетнай куляй іх не дастаць. Нехта голасна крычаў. Цвыркуну гэты крык здаўся такі манатонны, як голас малельніка ў пустой царкве, калі кожны гук паўтараецца двойчы. Трэба было берагчы патроны і пільна
    сачыць за наваколлем. Час ад часу ён высоўваў галаву з-за калоны, страляў і адразу ж хаваўся зноў. Сонца скупа і рэдка пасыпала плошчу цьмяна-залатымі чырвонцамі. Цяпер ён ужо далёка... Цвыркун паглядзеў на гадзіннік. У правай руцэ ён сціскаў берэту, у левай — дамскі пісталецік з белай касцяной ручкай. «Яны акружаць мяне. Вось каб парабелум быў! Я ўстаў бы і, адстрэльваючыся, адступіў бы ў парк. Але гэта было б... Трэба пільнавацца, каб не зайшлі ззаду. Калі падымуся і пабягу, зрашэцяць. Помнік Трубару насупраць...» Азарт барацьбы захліснуў яго гарачай хваляй. Ён адкінуў думку, якая пачынала яго мучыць, і нагнаў на сябе свядомую бесклапотнасць. Салдаты стралялі ўжо болып прыцэльна і часцей. Кулі праляталі зусім блізка. Тыя, што траплялі ў калону, адбівалі кавалкі белага каменю і сплюшчваліся. Падчас здавалася, што гэта хтосьці адным ударам разбівае шклянкі. «Не, цераз вуліцу не перабегчы... Акружаюць. Ва ўсім горадзе ўзнялі трывогу. Нікуды ўжо не ўцяку. Галоўнае — каб уцёк Ніка. Каб вынес партфель. I каб Тыгр... бр-р-р... не, я не павінен баяцца ні Тыгра, ні смерці. Нешта заварушылася ў кустах перад царквою. Трэба цэліцца спакойна і дакладна. Так...» Мундзір захістаўся і асеў, як мех. 3 другога боку добра відаць скрыжаванне каля паштамта. Вуліца апусцела, але нямала людзей стоўпілася на тратуарах. I ў гэты момант магільнай цішыні загрукатаў трамвай — зялёны люблянскі трамвай. Каля будынка Оперы стаяў, зусім адзін, хлопчык у кароткіх штоніках, доўгіх панчохах, цёплай шапцы і, не зводзячы вачэй, глядзеў на яго. Бывай, хлапчына! У Цвыркуна было адчуванне, што ён раэвітваецца са сваім таварышам. «Добра ім з вінтоўкамі, калі тут усяго пяцьдзесят метраў, не болей,— думаў ён.— He магу болып сядзець на кукішках, трэба крыху адсунуцца і стаць на калені. Ногі сваё зрабілі. Бедныя ногі...» Цвыркун пашкадаваў, як быццам гэта
    былі не яго ногі. «Ужо недзе мінут пятнаццаць, як Ніка пабег. Калі пашчасціла, павінен уцячы, часу хапіла. А калі не, я адстрэльваюся дарэмна. I ўвогуле ўсё дарэмна. Праклятае шчасце. Трэба нахіліцца як мага ніжэй і глядзець па крайку пастамента. He, немагчыма!» Кулі шалёна забарабанілі па калопе, і Цвыркун зноў вымушаны быў падняць галаву і схавацца за калону. «Папалі ў плячо,— быццам здзівіўся ён.— Праклятыя! Завысока падняўся.— Рукі ён усё яшчэ трымаў наверсе і пісталетамі абапіраўся на пастамент. Нехта гучна закрычаў.— У атаку пойдуць, героі!» Ён адчуваў, як кроў цячэ па грудзях і збіраецца каля пояса, цёплая, казытлівая. «Нічога, баліць не вельмі моцна!» Салдаты крок за крокам пасоўваліся наперад. На кожным кроку яны па камандзе стралялі. «Падпушчу дурняў, няхай падыходзяць бліжэй». Цвыркун хацеў павярнуць правую руку, але адчуў, што яна чужая, здранцвелая. Тады паклаў пісталеты на зямлю, левай дастаў з кішэні абоймы і зарадзіў. «Вось каб Марыя ўбачыла,— мільганула думка. Вобраз дзяўчыны цяпер быў чамусьці невыразны, далёкі, а думка пра яе спакойная.— Дзіўна — чаму? Няўжо гэта заўсёды так перад смерцю?» Прыгнуўшыся аж да зямлі, ён выглянуў і хутка стрэліў у пярэдняга салдата. Было чуваць, як грукнула вінтоўка, выпаўшы з яго рук. «Bella matribus detestata.„> 1 Такі надпіс быў на нейкім помніку... Цвыркун стараўся ўспомніць, на якім. Якраз у гэты момант пеканула ў жывот. «Ах, праклятыя, падышлі з другога боку! Нібыта глынуў шклянку гарэлкі. Мяне акружаюць, а я гавару сам з сабою, як стары дзед. Каб хоць Ніка з партфелем выратаваўся. За некалькі хвілін пройдуць тыя сорак гадоў жыцця, якія збіраўся пражыць...» Ён падняў абедзве рукі і пачаў страляць шалёна, сцяўшы зубы, з нянавісцю, невядомай раней, і ў
    1 «Войны ненавісныя для маці...» (лац.)
    той самы час адчуваў, што яго неадольна моцна цягне ўніз, быццам да цэнтра зямлі. «Гравітацыя. Галілео Галілей... Ага, яшчэ ў грудзі». Цвыркун вылаяўся, плюнуў і нейкі час адсутным поглядам пазіраў на крывавую пляму на белай калоне. Салдаты, якія былі ўжо блізка, скачкамі адступалі назад. Цвыркун паглядзеў на паштамт. Які недасяжна далёкі ён! Ніколі ўжо не стаяць яму перад паштамтам і не сачыць за стрэлкамі электрычнага гадзінніка. На зямлю ўпала некалькі сарамлівых сонечных промняў. Мокры асфальт успалыхнуў і пагас, бо вецер нагнаў хмару. «Што рабіць — я ж не лічыў стрэлаў?»—узнікла нечаканае пытанне. Ен націснуў на абодва спускавыя кручкі разам. Патронаў не было. I тут яго быццам схапіла жалезнай рукою. Хацеў прыўстаць на калені, але ў гэты час адкінула назад, на спіну, усё яшчэ з пісталетамі ў руках. Ён паглядзеў угару: калона была незвычайна высокая, асляпляльная. Ніколі не ведаў, у якім яна стылі — дарычным ці іанічным. Адчуў, што рот поўны крыві. Заплюшчьіў вочы. Прайшлі стагоддзі, пакуль змог расплюшчыць. А калі расплюшчыў, убачыў, як беглі да яго. Здавалася, яны ляцяць аднекуль з невядомай далечыні з неверагоднай хуткасцю. Пяцёра ці шасцёра. Вось ужо яны побач, разглядаюць яго — з настаўленымі вінтоўкамі ў руках. А ён не можа нават варухнуцца. Праўда, левая рука яшчэ жывая. Цвыркун прыплюшчыўся, бо нейкая агідная морда наблізілася, упіўшыся ў яго вырачанымі вачыма. I Цвыркун сабраў усю сілу, падняў левую руку і стукнуў яе пісталетам па зубах. Праз момант зноў расплюшчыў вочы і ўбачыў дула пісталета, наведзенае на яго высокім афіцэрам у цірольскім капелюшы. Ён цэліўся ў галаву. «KaHey,— падумаў Цвыркун,— бацька, калі даведаецца, будзе плакаць».