Памінкі
Бена Зупанчыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 1983
Звезда ўсміхнулася і пайшла па Фларыянавай вуліцы, а мы накіраваліся на мост святога Якава і на Цойсаву.
— Слухай,— загаварыў потым да мяне Ціхаход,— а мне гэтая Звезда падабаецца, хоць і нагадвае нечым кошку. Ведаеш, яна і не дурная. Адным словам, я ёй сказаў: мы з табою таварышы, нашто ўсё ўскладняць — давай кахаць адно аднаго, і ўсё. He люблю я цырымоній, а яшчэ больш не люблю чакаць. Гэта ўсё для буржуйскіх выпладкаў, якім няма чаго болей рабіць, а мы з табою, як разумныя, дамовімся — і амін. Яна сапраўды мне падабаецца, хоць і зубы, як у вавёркі. Ну, значыць, сказаў я ёй гэта сур’ёзна, каб ты ведаў. А чаму не, д’ябал яго бяры! Мы ўжо не дзеці, каб гуляць у кошкі-мышкі. Але яна парагатала і сказала, што кахае — падумай: кахае! — нейкага Мілана ці як там яго. Ты ведаеш якога Мілана? Усе Міланы, якіх я
ведаю — прайдохі. Л што, пытаюся ў яе, я — воск? Га?
Ён не на жарты расхваляваўся і нават засопся — гэтак многа ён рэдка калі гаварыў.
— Я заўсёды даваў ёй свечкі, хоць гэта пойдзе і не ў наш раён, а ў іхні. Дам ёй лістовак, ужо надрукаваў, як сказалі — тры ночы працаваў як шалёны. Хадзіў з імі рэзаць тэлефонныя правады — вось так: чык, чык, чык, насіў ім «Парачавальца». Што, не верыш? Чаму ты мне не верыш? Даў ёй пяць пачак «Ібару» — брату, які ўжо паўгода сядзіць, а перадаць няма чаго. А яна кахае другога. Гэта свінства, скажу я табе. Самае звычайнае свінства. Ёй я так пакуль што не сказаў, але скажу пры нагодзе. Гэта несумленна. Гэтак не робяць. Я купіў ёй прыгожы грабянец, дакладней, мне яго прынёс Цвыркун. Гэта ў валасы, кажу, бо яны ў цябе вечна рассыпаныя па плячах. А яна смяецца і адказвае, што Мілану так падабаецца. Можа, ты ведаеш якога Мілана? He? Я не дазволю, каб мяне за дурня мелі. Што гэта? Я расказваў, як мы пазнаёміліся? Не?.. Паслалі мяне даведацца нешта пра брата, які перадаў пісьмо з турмы ці нешта яшчэ падобнае. Сказалі, якая вуліца, які нумар дома. Так і так, нумар 23. Знайшоў, званю і пытаюся, а яе ў гэтым доме ніхто не ведае. Выходжу на вуліцу, зло бярэ, але побач бачу яшчэ адзін дом з нумарам 23. Ага, думаю, гэты будзе! Абышоў увесь дом — няма яе. Я аж змакрэў — сур’ёзна, дамы ж чатырохпавярховыя — вяртаюся на вуліцу і... бачу 23 б! Вылаяўся, але што зробіш — загад ёсць загад. Ды і тут яе ніхто не ведаў. Калі заходзіў у дом 23 в, здавалася, што гэта сніцца ў нейкім кашмары... I дзе я знайшоў яе, як ты думаеш? У 23 ж! Аднак, знайшоўшы, не шкадаваў. Яна зварыла мне кавы і смяялася, слухаючы, як я шукаў яе. Была ветлівая са мною, як са старым знаёмым, і вельмі мне спадабалася. Жывуць яны ўдзвюх з маці. Маці яе глухая. Адчы-
ніла длверы, я кажу «Добры дзень, пані», а яна адкалвае, што яго пяма дома, ён у турме. ІІапэўна, падумала, што я прыйшоў да сына. Да д’ябла прыемна было, скажу я табе,— я спацеў, праўда, а яна ўвесь час смяялася. Дзяўчына як мае быць, павінен я табе сказаць. Але мне трэба даведацца, хто такі Мілан. Напэўна, нейкі балван, каб на яго... Мінулы раз прыйшла па лістоўкі — я абяцаў ёй прынесці — з дамскай сумачкай, як быццам па дзвесце грамаў цяляціны. Я смяяўся з яе: у мяне трыццаць тысяч, няхай або ўсе бярэ, або зусім не дам. Я калі раблю, дыіс раблю многа. I каб іх не раскідалі ў розныя паганыя двары, абы кінуць, розныя гультаі і апартуністы. Я хачу, кажу ёй, увесь раён бачыць закіданым лістоўкамі рацыянальна, цяміш? Кожная лістоўка асобна. Няхай давяраюць гэтую справу толькі скоеўцам. A то пойдзе які-небудзь баязлівы падшыванец і выкіне цэлы стос у першым смярдзючым пад’ездзе. Дворнік, зразумела, гэта хоп і на сметнік. А я з-за іх тры дні і тры ночы вачэй не заплюшчыў. Як ты думаеш?
Я ніяк не думаў. Ціхаход то знікаў, то з’яўляўся зноў, і я ўсміхаўся яму. Потым ён знік зусім, як і ўсе астатнія.
Аднойчы я сапраўды прачнуўся, але вачэй не здужаў расплюшчыць. Замест сноў да мяне пачалі прыходзіць з’явы таго дня, калі загінуў Цвыркун. Я ўбачыў настаўніка Тртніка, які стаў, нібы ўкопаны, калі я акрываўлены пераступіў яго парог. Потым, быццам адчуўшы ў сабе незвычайную сілу, ён пачаў аддаваць загады рашучым камандзірскім тонам:
— Сюды, на канапу! Марыя, пашукай бінт! Нагрэй вады! Ручнік! Спірт! He хвалюйся, Марыя, нічога страшнага. Нажніцы, калі ласка. Кашулю прыйдзецца разрэзаць. Прыбяры партфель, схавай яго. Пад печ. He, пачакай. Вытры, ён увесь у крыві. Разуй яго, пра-
шу. За вамі сачылі? He? Добра. Нічога страшнага. Рана навылёт. Як вы ўвогуле змаглі ісці? Ці была кроў у роце? He? Добра. Марыя, завары чай. Параненага чалавека заўсёды смажыць. Ты, Марыя, лепш адвярніся і не ўздыхай больш, прашу цябе! Нічога страшнага. Драпіна. Зараз пойдзеш па ўрача. Толькі куды?! Ён кажа, што ведае ўрача, да якога можна ісці без сумнення і страху. Нічога страшнага, але ўрача трэба паклікаць. Так, на ўсялякі выпадак. Ну, апранайся. Чай кінь. Дьі не плач, дурніца! Схадзі і скажы, што выклікае Цвыркун. Цвыркун загінуў? He, не трэба казаць, што ён загінуў. Скажы толькі, што выклікае Цвыркун. Гэта пароль. Так дамовіліся. Няхай прыйдзе зараз жа. Неадкладны выпадак. I нічога не бойся, харошая мая. Ужо змеркла. Прыхапі разам партфель і схавай у садзе — пад падлогай у альтанцы.
Калі я ачнуўся другі раз, каля маіх ног сядзеў доктар. Пасля яго пытання, што з Цвыркуном, я адвярнуўся. Доктар яшчэ малады. Старэйшьім рабілі яго чорныя абвіслыя вусы. Марыя стаяла ў цяні каля акна. Доктар паглядзеў на яе і сказаў:
— Калі тэмпература падымецца, абавязкова паклічце мяне.
Ен зачыніў свой чамаданчык са свіной скуры і звярнуўся да Тртніка:
— А што вы будзеце рабіць, калі прыйдуць з вобыскам?
Тртнік, які стаяў у дзвярах, усхвалявана сціскаючы рукі, збянтэжана адказаў:
— Я... не ведаю. Ужо... як-небудзь.
Доктар здзіўлена ўсміхнуўся, яшчэ раз глянуў на мяне і развітаўся.
Тэмпература падымалася і падала, зноў расла і зноў падала. I Марыі прыйшлося зноў бегчы па яго.
Марыя падышла да скрыжавання і разгублена спы-
нілася. Гранаты, вырашыла яна. У гэты момант недзе зусім блізка пачуўся стук кулямёта. Марыя прыслухалася і паспрабавала вызначыць, што гэта можа быць. Хацела пабегчы наперад, але застракатала з усіх бакоў. Бязладная страляніна нарастала. Марыі здалося, што ўздрыгвае не толькі яе сэрца, але нават зямля пад нагамі. Яна міжвольна заціснула вушы рукамі. Глянула на гадзіннік: пятая. Ужо змяркала, і гурбы снегу на вуліцах рабіліся шэрыя. Быццам нехта расцягнуў бялізну, запэцканую сажай. Марыя пабегла, але спынілася зноў. Да дома ўрача, па якога яна ішла ўжо другі раз, пад’ехаў грузавік і, вуркочучы, спыніўся. 3 яго саскочылі чалавек трыццаць узброеных салдатаў і пачалі акружаць дом. Адны з іх засталіся на вуліцы, трымаючы вінтоўкі напагатове і ўвогуле гатовыя ў любы момант страляць ці бегчы, а некалькі рынулася Ў дом.
Марыя кінулася назад. На нейкі момант перад ёю з’явіўся мой твар, абсыпаны дробнымі кроплямі поту, і губы, якія варушыліся ў гарачцы. Яна пабегла на Рэслеву, а адтуль цераз Вакзальную, па Пражакавай і на Міклашычаву. Раптам яна заўважыла, што паперадзе бягуць людзі. Азірнулася назад — і там беглі. Беглі ўсе, беглі ў розныя бакі. I яна пабегла таксама, не ведаючы чаго, па Міклашычавай да «Уніёна». Бегла, закрываючы твар рукамі і задыхаючыся.
Перад варотамі турмы Марыя ўбачыла салдата з кулямётам. Салдат накіраваў ствол у неба — Марыя міжвольна паглядзела ўгару — і паліў. Кулямёт тросся, як шалёны сабака. Твар у салдата быў перакрыўлены, дрыжанне кулямёта перадавалася яму, і яго зялёная каска спаўзла на патыліцу.
«Ды яны пашалелі,— прашаптала Марыя і адчула, што губы здранцвелі.— Зусім шалёныя. He ведаюць, што робяць, А мне трэба знайсці другога ўрача». Наперадзе яна заўважыла высокага афіцэра, які з сур’ёз-
ным выглядам праходжваўся пасярэдзіне вуліцы. У выпягнутай руцэ ён трымаў пісталет і страляў з яго праз кожныя два крокі. Марыя добра чула, як гільза, апісаўшьі вялікую дугу, дзынкнула побач. «Ці ж яму не сорамна?» — падумала дзяўчына і аж страсянулася ад злосці.
«Трэба вяртацца дадому,— шаптала яна.— Можа, тата ведае другога надзейнага ўрача».
Перад «Уніёнам» на тратуарах стаялі салдаты з вінтоўкамі і бязладна палілі ў паветра. Два цяжкія кулямёты стаялі перад галоўным пад’ездам суда і на зменку, адзін за адным стракаталі «та-та-та-та». Чэргі рассякалі паветра над самай галавой мармуровага Міклашыча. Марыі здалося, што стары філолаг раззлавана прыўзняў плечы. Разгубленая, задыханая, дзяўчына спынілася на перакрыжаванні Далмацінавай і Міклашычавай вуліц. Людзі беглі і беі’лі, а яна ніяк не магла зразумець, куды і чаго ўсё ж такі яны бягуць. Адны ціснуліся ў пад’езды дамоў, адкуль потым з цікаўнасцю вызіралі на вуліцу, другія шукалі прахадных двароў.
— Што здарылася? — звярнулася Марыя да пажылой жанчыны ў чырвоным плашчы. Тая спынілася побач і азіралася, як насмерць перапуджаная жывёла.
— Рэвалюцыя. Судны дзень,— прашаптала жанчына і шырокім мужчынскім крокам пашьібавала па Далмацінавай вуліцы да атэля «Штрукль». Якраз у гэты момант на Вакзальную выехаў грузавік. 3 яго высыпалі салдаты і ланцугом сталі ўпоперак вуліцы. Кабета ў чырвоным плашчы стала, ускінула ў роспачы рукі і быццам скамянела на нейкі момант. «Трэба нешта рабіць,— пераконвала сябе Марыя,— любой цаною трэба прабіцца дадому... Толькі б прабіцца дадому...» Яна зноў убачыла заклапочаны твар бацькі, які мераў мне тэмпературу, I добра ведала, што стары думае: «Сепсіс». «Прэч з гэтага пекла,— сказала сабе Марыя,— з
пекла, дзе нічога не ралабраць, не зразумець». Цераз вуліцу яна прайшла ў парк, а паркам — да Айдаўшчыны. На рагу азірнулася назад і спынілася. Перад Фігаўцам з апушчанымі вінтоўкамі стаялі салдаты. Адзін з іх, седзячы на кукішках, падбіраў з зямлі латунныя і'ільзы і складаў у запэцканы мяшок. Страляніна ў горадзе не спынялася ні на хвіліну. Марыя падумала, што найгорш цяпер, мусіць, каля Любляніцы і на плошчы Кангрэсу, адкуль даносіцца стукат цяжкіх кулямётаў. Яна сама не ведала, чаго і як апынулася каля паштамта. Насустрач ёй праехала калона шэрых ваенных грузавікоў, павярнуўшы потым на Гаяву. Марыя стаяла і глядзела. I тут салдаты сталі ланцугом упоперак вуліцы і загарадзілі ёй дарогу. Кожны, хто ішоў па вуліцы, апынуўся ў абручы, з якога не выйсці. Усё зразумела. Салдаты пачалі лавіць мужчын, зганяць іх, як жывёлу, у гурты, а потым гналі да грузавікоў. Разгубленыя, залазілі людзі пад брызент у кузавы, а салдаты не пераставалі крычаць: «Via, via, presto, presto, forza, forza!» 1 Лысы мужчына хацеў ім нешта растлумачыць, не залазіў у машыну. Яго схапілі і кінулі туды, як куль. Потым у кузаў залезлі і салдаты, зараўлі маторы, і калона рушыла. «Куды? — падумала Марыя.— Куды?»