• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памінкі  Бена Зупанчыч

    Памінкі

    Бена Зупанчыч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 1983
    67.71 МБ
    Бацькаў барабан змоўк адразу пасля скрыпкі. Зоркі вярнуліся нй неба, з якога сышлі рэшткі хмары.
    Марыя нешта шаптала і перабірала рукою мае валасы. Яна прынесла коўдру і вячэру, але есці я не мог. Расказваць нічога ёй не буду. Нечакана прыйіпла думка, што кожнае слова пра свае клопаты — чысты эгаізм. Нашто яшчэ і ёй мае горкія турботы? Марыя прымасцілася на крэсле так, што нашы калені датыкаліся. Я не зусім яшчэ прачнуўся. Думкі мае луналі там, куды яна дацягнуцца не магла. I гаварыць я пачаў зусім не пра тое, што звязана з маімі думкамі ці ўражаннямі гэтай ночы. Тым болей — з яе думкамі. Успомнілася мінулая ноч, я ўзяў яе рукі ў свае і пацалаваў. А сам падумаў, што змагу ёй усё расказаць толькі тады, калі буду зусім у адчаі. Пакуль што не трэба. Нашто? Усё ад таго, што я ўражлівы, нерашучы, неспрактыкаваны, ад таго, што не падыходжу да жыцця, якое прапанаваў нам час. Марыя была маўклівая, стрыманая, сарамлівая, здалося, што яна чакае ад мяне высокіх слоў пра наша каханне, але я ў гэты момант быў знясілены, ледзь варушыў губамі і, калі вымаўляў што-небудзь, адчуваў, што кружыцца галава. Прыйшла нечаканая думка, што мы, нягледзячы ні на што, чужыя, што кожнага з нас нясе ў сваім напрамку па прасторы, якая называецца жыццё, што нас аддзяляюць гады, якія не падлічыш па календары. Стала страшна. Зноў
    цягне да самотнасці, ад якой быццам бы вызваліўся. Ведаю, што гэта будуць уцёкі ад сябе самога.
    Яна спыталася, чаму я не пайшоў у дом. Я расказаў ёй пра сустрэчу з Антонам. А Марыя думала, што з-за яе бацькі. Яна пачала ціха расказваць, што апошнім часам бацька ўсё больш і больш яе насцярожвае. Яна добра ведае яго і адчувае гэта лепш за мяне. Я не адразу зразумеў, што яна хоча сказаць. Выходзіць, яна баіцца, што ў бацькі памуціўся розум. Я спытаўся, ці не ад страху гэта, ці не праз мяне. He, адказала Марыя, тут усё разам: і я, і яна сама, і вайна, і заложнікі... Устаўшы, бацька адразу ідзе па ранішнюю газету і шукае спісы асуджаных. Яна ведае, што такія спісы не друкуюцца, але ён сцвярджае, што гэта наўмысна — утойваюць ад яго, а прозвішчы ў некралагічнай рубрыцы — гэта і ёсць спісы заложнікаў... Ён схуднеў, есці не хоча, адно курыць, забываецца, што ў іх няма ні гроша, размаўляе сам з сабою так, быццам з кімсьці спрачаецца, а часам раззлаваны прыходзіць да яе і пытаецца, чаму яна не паведаміла, што арыштавалі таго ці таго. Потым бярэ атлас, ставіць нейкія крымзолі і пачынае мармытаць, крычаць, плакаць. Вечарамі ўключае радыё, круціць яго, але слухаць не можа, бо ўсюды гавораць пра вайну і смерць. Выключае і ходзіць па кватэры. Ходзіць і ходзіць. Часам заглядае ў яе пакой і пытаецца, што яна думае пра рускі фронт: ці адступленне рускіх — сапраўды стратэгічны манеўр? А яшчэ дапьітваецца, што яна збіраецца рабіць, ці не згвалцілі зноў якой дзяўчыны ў турме... I пры гэтым глядзіць на яе неяк збоку, дапытліва, падазрона, як ніколі не глядзеў, быццам бы перакананы, што яна хлусіць. 3 дому амаль не выходзіць, рэдка ўдаецца выцягнуць яго ў сад, на свежае паветра, ды і то на хвілінку, бо ён адразу ж вяртаецца і скардзіцца, што сад запушчаны, як ягоная душа. I плача.
    Я забыўся пра сябе, забыўся пра Цвыркуна, пра
    белыя вочы паліцэйскага. Дробязі гэта, незадаволена думаў я спачатку, хоць і добра ведаў, што гэта не так,— няма чаго рабіць, вось і паддаўся страху. Настаўнік не сутыкаўся са смяротнай небяспекай і, напэўна, ніколі не трымаў у руках зброі, ніколі не ведаў, як разбураць тое, што лічаць вечным і непарушным. Марыя гаварыла спакойна, і не таму, што мяне шкадавала, а каб я зразумеў, што з яе бацькам, і параіў, што рабіць. Неабходна было параіцца — а з кім, як не са мною? Гэта яе боль, яе клопат, падумаў я і спытаўся:
    — А чаму ты раней нічога не казала?
    Яна паглядзела ў другі бок. Усё навокал спала. У Трнавым гадзіннік прабіў адзінаццаць. Пахаладнела. Я загледзеўся на зорку, якая здалася знаёмай, і падумаў, што гэта адна з тых зор, якія вось ужо мільёны гадоў аддаляюцца ад нас — няспынна і з шалёнай хуткасцю. Я пазайздросціў ёй, калі мільганула думка, што яна можа панесці з сабою ў невядомасць хоць часцінку нашага вар’яцкага свету, залітага крывёю і слязьмі.
    — Тады і ты пакінуў бы мяне. Я засталася б адна. Ці зноў перасяліўся б да Ганны.
    Гэта мяне кранула, бо сапраўды прыйдзецца ісці — не цяпер, дык потым — і пакінуць яе адну. Але не хапіла духу сказаць пра гэта. He ведаю, калі яна пайіпла. Помню, крыху супакоілася, я таксама, і мы моўчкі ляжалі, прытуліўшыся. Было цёпла і прыемна. Пайшла Марыя ціха, моўчкі, напэўна, думала, што я заснуў. А найхутчэй, перажывала за бацьку. Я ляжаў нерухома і глядзеў ёй услед. Потым захутаўся ў коўдру і лёг тварам да веснічак і да неба, быццам і адтуль мне пагражала небяспека. Я насцярожана прыслухоўваўся да ўсіх гукаў — гайданулася галіна на дрэве, зашалясцела трава, бо прабег нейкі звярок, на вуліцы загрукалі салдацкія боты — ноч і небяспека абвастрылі мой слых, адкрылі багаты свет разнастайных гукаў,
    якія заўважаеш толькі тады, калі здаецца, іпто ўсюды цішыня. Я чуў, што недзе капае вада, кроплі падаюць нячаста, з роўнымі інтэрваламі, у нейкі гліняны посуд, найхутчэй, у падстаўку вазонніцы. Гэтае капанне было непрыемнае, нагадвала невыразныя, аддаленыя ўдары па клавішы раяля — увесь час па адным, тым самым, і той самай, стрьіманай і далікатнай, рукою. Калі расплюшчыў вочы, я ўбачыў, што ўсё неба абсеяна бліскучымі зорамі. Сузор’яў я не ведаў, але ўспомнілася Касіяпея і яе хлопчык, які сказаў: «Мама, а ў дзядзі таксама клоў».
    Зямля набрыняла ад вільгаці і сонца, як грудзі ў дзяўчыны, калі надыходзіць пара кахання. Вясна памалу вяртае нармальны выгляд майму бледнаму твару, а сэрцу — светлыя мары, якіх не дастаць ні рукамі, ні розумам. Я разглядаю дрэвы, траву, зямлю, зоры як старых знаёмых. Часам самому здаецца, што я падобны на селяніна, які вярнуўся здалёк, каб прыслухацца да зямлі. Увесь час у нас адбірае ліхаманкавая, напружаная і асцярожная падрыхтоўка да Першага мая. Я пакуль што не трапляў у аблаву, ні разу ў мяне не правяралі дакументаў, не абшуквалі. He злавілі нават тады, калі акружылі ўвесь раён, спрабуючы блакадай намацаць «мозг рэвалюцыі». Усё ў мяне выходзіць непрывычна добра. Але за чуткамі, што Дэмасфен усё расказаў, паўзуць чуткі, што ён назваў нашы імёны. Кажуць нават, што ён у італьянскай форме ўдзельнічае ў аблавах, ходзіць па кватэрах. У нас такі першы выпадак, таму не хочацца верыць. Але звычайна кожная плётка мае нешта ад праўды, і гэтыя чуткі нас папярэдзілі, перасцераглі. Мы спрабавалі дазнацца пра гэта больш канкрэтна, але не змаглі. Казармы перапоўненыя людзьмі, і тысячы зняволеных так ці інакш перадаюць пісьмы, даручэнні, просьбы памагчы, словы адчаю ці развітання. Усё гэта кру-
    жыць па горадзе, праўдзівае і пераболыпанае, перайначанае або дапоўненае, і цяжка вызначыць, дзе праўда, а дзе не. «Канспірацыя, канспірацыя, канспірацыя!» Вечная песня пра канспірацыю. I ўва мне зноў пасяляецца недаверлівасць: чым больш я ўпэўнены ў сабе, тым менш давяраю іншым. Меркаванне, што небяспека робіць людзей самаадданымі, здаецца мне двухсэнсавым. Дзе каго небяспека вядзе да крайняга эгаізму, страшнейшага за любую зброю. Сярод чутак пра здрады, смерці, злоўжыванні, як ружы сярод атрутнага пустазелля, з’яўляліся весткі пра ўсё больш смелыя дзеянні нашых людзей у горадзе і асабліва за горадам. Таямнічая рамантыка падпольнага жыцця раптам траціць усю сваю прывабнасць. Хочацца ў лясы, якія толькі што зазелянелі. Мефістофель заклапочаны. Ён яшчэ болей схуднеў, яшчэ мацней гараць яго чорныя вочы. Мы часта чуем ад яго, што абавязкова пойдзем у партызаны, але нічога пэўнага ён ні разу яшчэ не сказаў. На наш погляд, гэта няцяжка, хоць горад і акружаны дротам, бункерамі і пастамі. Чаканне — гэта ўжо амаль што развітанне, а развітанне — заўсёды сумнае. 3 надыходам вясны сама прырода цягне нас з гарадскіх сцен, прычым з такой сілай, што ёй немагчыма працівіцца.
    Я зноў іду да Цвыркуновага бацькі, і гэта развітанне. Ён такі самы, як і быў. Вясна не можа яму памаг«м. He можа сцерці ўспамінаў, не можа прагнаць тугі. Спрабую знайсці Алеша, але нічога не выходзіць. Ад бабулі, у якой ён жыў апошнія два тыдні, я даведаўся толькі, што ён знік нечакана і невядома куды. Зайшоў я і да Люлекавых, каб спытацца, што з хлопцам. Але таксама нічога не даведаўся. Бацька паставіўся да мяне недаверліва. Што ж, ён не вінаваты. Людзі цяпер маюць аж занадта прычын не давяраць таму, Ka­ro мала ведаюць.
    Калі выпадае вольная хвіліна, мы з Ціхаходам вы-
    біраемся за Градашчыну, залазім у кусты і ляжым на траве, Я расказваю яму пра Марыю, пра каханне, пра Цвыркуна, пра тысячу іншых рэчаў, якія прыгадваюцца самі па сабе, разам са словамі. Ціхаход слухае, і вочы ў яго зусім не заспаныя, і няма ў іх зайздрасці, якую я, невядома чаму, чакаў,— адна дзіцячая радасць, што ёсць на свеце такія дзіўныя, таямнічыя, амаль неверагодныя рэчы. I ўсё гэта разам з сонцам і ластаўкамі, якія толькі што прыляцелі, ён успрымае як паэзію, я ўжо пачынаю баяцца, што ён яшчэ і вершы піша. Калі пытаюся пра адносіны са Звездай, ён чырванее. Кажа, што яна занадта ўважлівая, занадта многа смяецца ад яго жартаў і баек, каб сапраўды кахаць. Я дзялюся тым, што сам перажыў, даю сотні дробных парад, хоць і разумею, што гэта без карысці. Ціхаход па натуры добры, жартаўнік, карацей кажучы,— выдатны хлопец, але дзяўчатам, мусіць, здаецца, што ў ім мала мужчынскіх якасцей.
    Зямля вільготная, набрынялая, г.ілее ад сонечнай ласкі. Гэта перадаецца і нам, мы ўстаём з зямлі адурманеныя вільгаццю і цяплом, захопленыя думкамі, якія абудзіла веснавое сонца. Рэчка, што цячэ непадалёку, мутная і поўная, сваімі замаруджанымі рухамі яна нагадвае цела сталай жанчыны, калі вясна абуджае яго пасля зімовага здранцвення.
    Гэтая праходка да Любляніцы — таксама развітанне. Я лічу, што туды нам трэба схадзіць абавязкова, бо часта бывалі раней, калі адна такая праходка мне была даражэйшая за месяц жыцця. Гэта той куток старой Любляны, які я любіў заўсёды. У дзяцінстве мне даводзілася забрыдаць сюды ўвечары, я блукаў тут са сваімі ўзнёслымі марамі, упэўнены,, што рака мяне чуе і разумее. Яна была для мяне разумнай істотай, я давяраў ёй тое, чаго не мог сказаць каму іншаму. Праўда, тут было крыху сумнавата, а каб не Град, можна