Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

Перамога ценю

Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
95.66 МБ
Hi муж, ні дзеці, ні чэлядзь — ніхто не бачыў яе слёз, не
чулі, як па-бабінаму карыла яна па забітым сыне. Толькі калі Дым ахвярнага полымя панёс яго душу ў вырай, лямантавала княгіня: «Сонейка маё, чаму так рана ты зайшло? Свеце мой светлы, чаму цемра ахінула цябе? Куды ж ты ад мяне адлятаеш? Куды ж ты гэта прыбраўся? У якую дарожаньку і ў якую староначку? Дай жа мне вестачку, хоць праз кавулю. Рана-раненька буду слухаць, што кавуля пра цябе мовіць. Падымі ты сваю маладую галовачку і скажы ласкавае слоўца».
Яна падманвала сябе. He ў вечным выраі продкаў душа Лютавіта, а жывы ён. Проста пакінуў бацькоўскі дом і цяпер княжыць самастойна. За клопатамі не дабярэ часу наведаць бацькоў. Можа, таму не распытвала яна мужа, як загінуў Лютавіт. Гэтае ашуканства суцяшала яе. Сны, якія рэдка дарылі ёй сустрэчу з сынам, толькі замацоўвалі яе падман. Час адбіраў у памяці рысы сынавага твару, і голасу яго ўжо не памятала, і боль страты сціхаў, слабеў.
I вось праводзіць яна на сечу мужа і двух сыноў, і сэрца прадчувае бяду.
Апошні вой схаваўся за даляглядам. Адчулі тыя, хто застаўся чакаць, нібыта асірацелі яны, і нагадалі выпадак з каршуном і белай галубкай — бяду павяшчае.
* * *
Дзіця сваіх пачуццяў, як хутка знайшла яна радасць у яго ласках і як у адчаі яна абдымала яго, калі яны развітваліся, нібыта не жадала адпусціць яго. «Ты пакідаеш мяне?» Ён марыў, каб не скончылася гэтае імгненне іх шчасця. Але ночы мінуў час. I цяпер, хістаючыся ў сядле, княжыч успамінаў іх сустрэчу. Сядзелі ў адным з пакояў гаспадарскай пабудовы. Уразілі яе словы.
— Я радуюся шчасцю жыць,— казала Бажэна.— I хай будзе боль і няўдача, але ёсць і каханне.
Чакаў, што Бажэна прызнаецца, што ён любы ёй. Але дзяўчына змоўкла. Сядзела на невялічкай лаве каля сцяны і паглядала на трапяткі язычок свечкі. Маўчаў і ён, а пасля падняўся, падышоў да Бажэны і апусціўся каля яе на калені, паклаў рукі на яе ногі. Праз ільняную сарочку адчуваў мякка-пруткую пяшчоту яе сцёгнаў. Яе частае дыханне абпальвала ягоны твар. Розум паддаўся неадольнай сіле, якая вабіла яго да дзяўчыны. I ён хацеў цалаваць дзяўчыну
ў прыемным пачуцці ўлады над ёю. А Бажэна смялася: «Хочаш патрымацца за нагу, дык патрымайся». Ён гладзіў яе ногі. «Ну, можаш патрымацца і тут,— смяялася дзяўчына.— Патрымаўся, і хопіць».
Сваёй насмешлівасцю яна прыніжала яго самалюбства. Яна смяялася з яго.
Падняўся з калень і вярнуўся на сваё месца, сеў на лаву каля дзвярэй. Яшчэ гарачая кроў бегла па жылах, але да яго вярнуўся розум. He стане прыніжацца перад ёй. Трэба было развітацца. «Ідзі да мяне»,— раптам папрасіла Бажэна. А ён сядзеў на месцы. Хай цяпер яна прынізіцца перад ім. «Нікога не прасіла, а цябе прашу»,— казала дзяўчына. I ён падышоў да яе. He чакаў, але дзяўчына ступіла насустрач і прытулілася да яго. Яе пальцы трапяткой хваляй прабеглі па яго валасах. Ап’янелы ад блізкасці дзяўчыны, ён прыпаў да дзявочых вуснаў і абняў яе за плечы. 3 неспатоленай прагай яны цалавалі адно аднаго. Ад удзячнасці, ад пакутлівай асалоды дзявочых пацалункаў, ад той памыснасці, якія перажываў, ён багавеў перад дзяўчынай і пяшчотна цалаваў яе твар і шыю, гладзіў валасы.
«Ну што ты? Ну што ты? — шаптала Бажэна.— Распрані мяне». I ў знак поўнай пакорлівасці сама разула яго — прызнала сваім мужам і спадаром. I ён быў шчаслівы.
* * *
Панурыя твары, у позірках вачэй адно — ці хутка прывал. Марудна па вузкай лясной дарозе паўзло войска князя русаў Яраслава. Маўчалі трубы і барабаны, не луналі сцягі, не чулася бадзёрых галасоў, толькі бязладны цяжкі тупат тысяч ног, цоканне конскіх капытоў, бразганне зброі і даспехаў, іржанне коней разносіліся па лесе. Некалькі дзён таму пад вясёлы дроб барабанаў і спеў труб пакідала раць руская Пінск. Гарачыліся пад вершнікамі коні, смяяліся воі. I, гледзячы на сваё войска, верыў Яраслаў, што не ўстояць перад ім літвіны.
А цяпер ён і сам стаміўся ад гэтага нялёгкага паходу. Пасля дажджоў размыла дарогу, і ўсе сілы забірала слота. На перацравах праз рэчкі гінулі людзі і коні. Пацягнулася глухая пушча. Высокія дрэвы абступалі шлях, які пракладвалі сякерамі ваяры. Сустракаліся густа парослыя зялёным мохам вялікія ствалы зваленых на зямлю дрэў. Гэтыя
лясныя нетры, дзе скляпенне галін хавала ад вачэй свет божы, пужалі вояў. Часта з гушчару ляцелі літвінскія стрэлы. Наканечнікі сваіх стрэл літвіны змазвалі атрутай. I не паспявалі ваяры разрэзаць нажамі рану ў параненага таварыша і выціснуць атруту, як ён паміраў.Проста ў лесе і хавалі забітых. Крыжы на іх магілах адзначалі шлях войска русаў.
I чым далей забіраліся ваяры ў пушчу і высокія сцены дрэваў бралі іх у палон, адгароджваючы ад астатняга свету, тым болей расло пачуццё трывогі і невядомасці. To там то сям у неба падымаліся слупы дыму ад сігнальных вогнішчаў літвінаў. Нядоўгія прывалы на якой-небудзь палянцы або ў сяле, якое пакінулі жыхары, толькі расслаблялі вояў. Ноччу разбівалі стан, выстаўлялі варту. Так ішлі яны на Літву.
He вылучаўся сярод вояў князь Яраслаў. Hi золата, ні ўпрыгожанняў багатых, ні вопраткі князевай не надзеў ён. Такая ж простая кальчуга, як і ў вояў, наклады на нагах. Толькі востраканечны шлем з залатым крыжам вызначалі ў ім вялікага князя рускага. Ехаў Яраслаў на кані ў сярэдзіне войска, акружаны грыдзямі. Без ахвоты выправіўся князь у гэты паход. Дапяклі папы сваімі напамінамі, што на межах яго княства жывуць паганцы і бягуць да іх тыя, хто не прыняў Хрыста. I вораг хрысціянства сее плевелы сярод дарагіх расткоў божай веры. Хрыстос дакрануўся міласцю духа свайго сэрца Яраслава, уладара зямлі Рускай, каб забяспечыў ён межы хрысціянскія ад ворагаўпаганцаў. Ну што ж, вось ён агнём выпаліць плевелы. Добра было б сядзець у сваіх харомах у стольным Кіеве, радавацца пражытым дням, няньчыцца з унукамі. He такія яго гады, каб выпраўляцца ў гэтую глуш супраць паганцаў. Як стаміўся ён разбіраць звадкі князёў, уціхамірваць іх свавольствы зброяй, забіваць сабе галаву думкамі пра ўстроі зямельныя, падладжвацца пад чыннасць падначаленых і, як скарамошку, іграць дабротлівага і людалюбнага валадара, слухаць баярскія глупствы на радах, ліслівіць перад хітрымі папамі — і гэта называецца кіраваць дзяржавай. Як стаміўся ён баяцца. У дзяцінстве баяўся бацькі — князя Уладзіміра. Чужым і пагрозлівым быў для Яраслава бацька. Нячаста прыязджаў ён у Лыбедзь, сяло пад Кіевам, дзе жыла яго жонка Рагнеда з дзецьмі. Цяжка сядаў на лаву, расставіўшы ногі, чырвонымі ад п’янак вачыма тупа глядзеў перад сабой і, здавалася, не заўважаў іх, сваіх дзяцей. А яны палахліва падыходзілі да яго. Ніколі
бацька не прылашчыў нікога з іх, і ніхто з іх так і не асмеліўся ўскараскацца яму на калені, прытуліцца да грудзей. Яго змрочны твар, халодныя вочы і суровы голас пужалі іх. 1 пасля, калі бацька саслаў з Кіева Рагнеду за тое, што яна, помсцячы за свае прыніжэнні, ледзь не перарэзала яму, соннаму, горла, баяўся Яраслаў сваёй адзіноты. He было яму да каго прытуліцца, знайсці ласку і спагаду. Ноччу адгін хаваўся з галавою пад коўдру, каб хоць неяк гіазбавіцца жаху перад начной цемрай. Маці ўжо не супакоіць яго. Баяўся ён рашучых ноўгарадскіх баяр, якія, нібыта таці, падступіліся да яго і патрабавалі не плаціць даніну Кіеву. Баяўся аславіцца баязлівым. I было боязна бацькавага гневу, немінучай вайны з Уладзімірам. А калі бацька пачаў збіраць супраць яго дружыну і ўжо масціў масты і гаці,— маліў Бога, каб пазбегнуць вайны з Кіевам. Нечаканая смерць бацькі не прынесла яму палёгкі — трэба было ваяваць з братамі Барысам і Глебам. Баяўся, што стане вядома, што па яго загаду загінулі яны ад рукі варагаў. Ды і загад не даваў; як Пілат, умыў рукі, калі варажскі важар Эймунд папытаўся: «Але як жа быць, валадар, калі мы дабяромся да конунга Барыса,— забіць яго ці не?» — «Не стану я ні заклікаць людзей да бою з Барысам-князем, ні вінаваціць, калі ён будзе забіты». А калі Эймунд прынёс яму Барысаву галаву, хацелася схавацца ад праніклівых варагаў, каб не бачылі яны, як да кончыкаў вушэй ён пачырванеў,— што мовіць ім, не ведаў. I ад страху, што пракляне яго царква, зваліў усё віну на тураўскага князя Святаполка, маўляў, ён, акаянны, успрыняў думку Каінаву, каб перабіць усіх братоў і валодаць Рускай зямлёй. I не саромеўся перад дружыннікамі заяўляць: «Не я пачаў забіваць братоў, а Святаполк, няхай будзе Бог мсціўцам за кроў братоў маіх, бо без віны пралітая праведная кроў Барыса і Глеба. Відаць, і са мной тое самае зробіць? Судзі мяне, госпадзі, па праўдзе, няхай сунімецца зладзейства грэшнага». Бога не баяўся, калі маніў, бо баяўся Святаполкавай перамогі над сабой і адказу за сваё злачынства. I, як заяц, уцякаў ад Святаполка, калі ў сечы на Бузе засталіся ад яго войска толькі чатыры чалавекі. Нават у Ноўгарадзе не апамятаўся, баяўся, што тураўскі князь заявіцца сюды, і ўжо за мора плыць сабраўся, як пасаднік з ноўгарадцамі рассек ладдзі: «Хочам яшчэ біцца са Святаполкам». Са страху і перамог Святаполка, і стаў кіеўскім князем. Вяршыня ўлады не пазбавіла яго боязі. Баяўся страціць вялікакняжацкі пасад і кінуў у паруб малодшага брата
Судзівоя, дагэтуль гноіць яго; баяўся свавольных варагаў, якія патрабавалі плату за службу, і прагнаў іх; баяўся, што не любы дружыне, бо на пірах для яе ні моцнага піцця, ні ядзення смачнага, ні ўслад, ні гусельных спеваў, ні плясаў не дазваляў, бо баяўся папоў, якія пра даўнюю віну яго ведалі, таму патрабавалі ад яго чыннасці хрысціянскай і не ладзіць у харомах сваіх піцця «бесов возвеселнтельной чашн», каб не было свар і лаяння сярод хрысціянскіх вояў, каб не тварылі яны сабе п’яных шляхоў якія вядуць на пагубу. Як праклён, боязь валодала ім. Ён хітрыў, асцярожнічаў, гатоў быў саступіць, абы не рызыкаваць... і праславіўся мудрым. Толькі без парады сваёй жонкі Інгігерды не прымаў ніводнага важнага рашэння. He так слушнымі былі яе парады, як падпарадкоўваўся ён жаночай рашучасці і забываўся на сумненні свае і страхі. I каб выкупіць жонку, калі яна трапіла ў палон да полацкага князя Брачыслава, ён саступіў Полацкаму княству Оршу і Усвяты.
I цяпер Яраслаў баяўся, што літвіны, як два гады таму яцвягі, дадуць яму адпор і, градаў іх так і не ўзяўшы, давядзецца вяртацца ні з чым назад.