• Газеты, часопісы і г.д.
  • Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

    Перамога ценю

    Вітаўт Чаропка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    95.66 МБ
    Тым часам княжацкія слугі рассцілалі на траве белыя палотны і ставілі на іх у гліняных гаршках і місах ядзь: бабы і гарох, звараныя ў мядовай сыце, пірагі з запечаным ментузом, смажаную ялавічыну, жараныя карпы і язі, зярністую ікру, асятроў і многа іншай ядзі. Воўк не квапіўся на страву. Хай людзі ад душы памянуць яго бацьку.
    Неўзабаве згарэла драўлянае падонне і жэглішча з іпумам апусцілася ў яму, вырытую пад ім. Сноп іскраў узляцеў у неба. Пасля таго як агонь паглынуў жэглішча і ад яго засталіся адны вуглі, як і ад крады, Воўк запрасіў усіх да стравы:
    — Людзі мілыя, памянём тых, хто пакінуў нас сёння. I вас. святыя дзяды, запрашаю за пачэсны стол.
    Прысутныя падышлі да накрытага «пачэснага стала» — мужчыны па адзін бок, жанчыны па другі. Пасярэдзіне «пачэснага стала» стаялі асобна чары, напоўненыя мёдам, і місы з яддзю — для душаў. Чакалі, пакуль душы не прыляцяць на запрашэнне. Жрыцы Яге завязалі ручніком вочы. Яна доўга маўчала, а пасля ўскрыкнула:
    — Прыйшлі дзяды і дзякуюць нам за хлеб і соль.
    Волак пакаштаваў куццю і перадаў гаршчок Завейку, які стаяў побач.
    Адзін аднаму людзі перадавалі памінальную куццю. Тры лыжкі елі і казалі:
    — Няхай яны спачываюць на нябёсах, а нам хлеба-солі засылаюць, каб нам самім было што спажываць і іх праведныя душы памінаць. Каб ім так добра было на тым свеце, як яны на гэтым былі добрыя да нас.
    Дома Воўк абышоў усе пакоі, усе будынкі на двары, зайшоў на стайню, у хлеў і ўсюды абвяшчаў: «Былы ваш гаспадар адляцеў у той свет. Я цяпер новы ўладар ваш».
    А праз два дні Воўк пакінуў бацькоўскі дом. Сілы абараняць град у князя не было. Вось і падаўся ён на часе сваёй невялічкай дружыны ў занёманскія пушчы. Разам з князем адправіліся Вышак і Лаўса, а таксама тыя, хто не хацеў прызнаваць над сабой уладу рускага ўладара. Дым запаленага дзяцінца праважаў уцекачоў у дарогу.
    * * *
    На месцы дзяцінца чарнелі галавешкі і кучы попелу. Яраслаў спыніў каня.
    Сумна пазіраў ён на сіратлівыя рэшткі спаленага жытла. Кошка выбегла з разбуранай клеці і насцярожана ўтаропілася на чалавека. I варта яму было крануцца з месца, як звярок уцёк. Каля падножжа гары князь убачыў двух маленькіх хлопчыкаў. Адзін нёс у руках бярозавую калоду да свайго сябра, які стаяў спінай да вогнішча і дубцом заўзята сцёбаў крапіву. Убачыўшы перад сабою збройнага чалавека, хлопчык выпусціў з рук калоду. 3-пад аблавухі на князя паглядалі спалоханыя вочкі. Запэцканай у сажу далонню хлопчык пацёр правае вока, пераступіў босымі нагамі.
    — He чапайце нас, дзядзечка,— папрасіў ён.
    Нязвыкла для князя прагучала гэтае слова — дзядзечка. Ніхто яго так не называў. I непрыемна стала ад таго, што хлопчык спалохаўся яго, не давярае яму.
    — Ты адсюль? — спытаў князь.
    — Ага,— махнуў галавою хлопчык.— А вогнік нам дазволілі паліць.
    — Як завуць гэтае паселішча?
    — Жаўны.
    «Тут я пастаўлю свой град. і назаву яго Новым градам»,— падумаў князь.
    * * *
    Была вясна. Стаміўшыся ад восеньскай непагадзі, ад зімовых халадоў, ад пахмурных дзён, ад доўгіх тужлівых вечароў, людзі дачакаліся яе. I, як заўсёды, чакалі з трапяткой надзеяй: вось надыдзе час Яр, спаляць Марэну і штосьці абавязкова зменіцца ў іх самотным жыцці, зме-
    ніцца да лепшага. А моладзь жыла ў прадчуванні кахання. I людзі радаваліся кожнай праяве вясны, кожнаму яе сонечнаму дню, крыгаходу, першай зеляніне. Яна надышла. Сонца ўжо прыпякала па-летняму. I пад яго промнямі лёталі над кветкамі матылькі, гудзелі чмялі. А наваколле звінела ад птушыных галасоў. Зеляніна дрэў і палеткаў радавала вочы падарожных. I не такімі ўжо змрочнымі здаваліся старыя засохлыя вербы і дубы, што сустракаліся на шляху. Завейка ехаў разам з дачкою ў Новы град. Немалады быў Завейка. I хоць яму на страстным тыдні пяты дзесятак стукнуў, але не лічыў ён сябе састарэлым. Ну і што з таго, што сівізна асыпала яго валасы і чорную бараду. Ну і што з таго, што зморшчыны запалі на яго твары. Ды толькі ў маладога рэдка сустрэнеш такую радасную ўсмешку, як у Завейкі. Такія вясёлыя вочы, як у яго. Князь адчуваў сябе шчаслівым. I з пяшчотаю і любоўю паглядаў ён на дачку. Уперадзе на белцм кані ехала яна. I хацелася князю пад’ехаць да сваёй донькі, мовіць ёй ласкавае слова, прытуліць яе да сябе, каб адчуць святло дарагога яму цела, пагладзіць яе, зазірнуць у вялікія вочы. Родная яго крывіначка. Як падобна на маці. I нібыта тая нітка, што так упарта намотвала на верацяно яго гады, рушыла мінулае і ён вярнуўся ў юнацтва. Ён зноў адчуў сябе маладым, а побач з ім яго каханая Багдана. 1 ўсё жыццё наперадзе, і, здаецца, пройдзе яно ў днях кахання. А жыццё рыхтавала яму страты.
    Бажэна была ў яго малодшай, а першых яму нарадзіла Багдана сыноў Літавора і Лелюша. I абодва яны склалі галовы ў сечах. Старэйшы Літавор загінуў на яго вачах, пяць гадоў назад, у набегу на Русь. Дваццаты раз сустракаў вясну Літавор, і гэта была яго першая і апошняя сеча. Дзідай русін ударыў Літавору ў грудзі. I апусціў сын галаву на конскую шыю. Стралой імчаўся да сына князь. Крышыў мячом русаў, прабіраўся да Літавора. Вось ён. Беражліва зняў з каня абамлелае цела сына. Літавор! Крывавая пена выступіла ў сына на вуснах. На руках у бацькі апошні раз і ўздыхнуў.
    Лелюш загінуў васемнаццацігадовым, калі два гады таму варагі на ладдзях спусціліся па Нёмане і пачалі рабаваць літвінскія сёлы. Сам жа ўзяў Лелюша з сабою. А пасля сечы знайшоў яго са стралой у грудзях. Смерць сыноў падкасіла Багдану. За нейкі год згарэла яна, як свечка, і адправілася за імі ўслед у вырай. А ён перанёс страту.
    Бажэна. I не можа ён уявіць сабе, што аднойчы не
    сустрэне яго дома дачка, не выбежыць да яго на ганак, не абдыме за шыю, не пацалуе. Ды толькі ідзе час, і трэба аддаваць дачку ў чужую сям’ю замуж. Жыцця не пераробіш — будзе на старасці няньчыць унукаў. Усё ж не адзін-адзінёшаны застанецца.
    Цёмная хмара наплыла на сонца, і нібыта цень упаў на зямлю. Зашамацеў у вершалінах вецер. 3 нябёсаў пранізліва закрычаў каршук. Да горада яшчэ было далекавата.
    I раптам на дарогу выскачылі апранутыя ў звярыныя шкуры, узброеныя мачугамі і дзідамі людзі. 3 баявымі крыкамі яны акружылі падарожнікаў. Трэба ратавацца. Завейка выхапіў з похваў меч.
    — He — гэта не сон, але і паверыць, што гэта праўда, Бажэна не хацела. Гэтыя раз’ятраныя людзі, якія раптам выскачылі з лесу, спынілі яе каня, і моцныя рукі, балюча сціснуўшы яе стан, выхапілі дзяўчыну з сядла і апусцілі на зямлю.
    — Бажэна! — закрычаў Завейка і накіраваў свайго каня да дачкі.
    Вострае лязо мяча са свістам рассякала паветра. Князь нікога не падпускаў да сябе. Але не выратаваў бацька дачкі. Кінутая ззаду пятля абвіла яго грудзі. He ўтрымаўся ў сядле князь і выкуліўся з яго. I тут жа князю скруцілі рукі і звязалі. Лежачы на зямлі, Завейка пазнаў у чалавеку, што падышоў да яго, княжыча Вышака. Апрануты, як і яго людзі, у скураныя куртку і нагавіцы, з мячом на пасе, вышак усміхаўся. На яго, Завейку, і не зірнуў. Абхапіў Бажэну рукамі, прыцягнуў яе да сябе.
    — Ідзі да мяне.
    — Адчапіся,— уперлася рукамі ў грудзі княжычу дзяўчына.
    — Ха-ха-ха! He любы я табе! А Воўка не забыла? Хаха-ха.
    Дык вось у чые рукі яны трапілі. I што іх цяпер чакае? He, Воўк не даруе яму забойства бацькі. Але ж Бажэна? Як выратаваць яе? He, у яго павінна быць надзея.
    — Вышак, адпусці дачку і ты атрымаеш багаты выкуп.
    — Ха-ха-ха,— засмяяўся ў адказ княжыч.— Ты кажаш пра выкуп. Ты, злодзей, забіў майго бацьку. Тваё жыццё будзе выкупам.
    I толькі цяпер усвядоміўшы, што здарылася, Бажэна не магла спакойна глядзець, як смяяліся гэтыя людзі з бацькі. I такі бездапаможны быў ён, што яе сэрца сціснулася ад шкадобы.
    * * *
    Спачатку яны прабіраліся вузкай сцежкай, над якой шумелі вершалінамі старыя яліны. Уперадзе ехаў на гнядым кані Вышак. За ім барадаты воін, у шкураной куртцы і нагавіцах, у пасталах, з мячом на пасе, вёў за паводдзе каня, на якім ехала Бажэна. Ішоў са звязанымі рукамі Завейка.
    Мінуўшы дуброву, яны выбраліся на луг. Трава, якая ніколі не ведала касы, вымахала па пояс. Людзі з цяжкасцю прабіраліся праз жорсткія сцябліны. 3-пад конскіх капытоў узляталі птушкі.
    To шлях іх праходзіў па хвойніку, дзе на крохкіх ніцях павуціння зіхацелі сонечныя промні, то ехалі ўздоўж берага нейкай рачулкі, над якім ніцма схіліліся вербалозы. I ўвесь час азіраўся Вышак назад на Бажэну. Запала дзявочая прыгажосць у яго сэрца. I калі спыніліся нанач, калі ваяры пачалі разбіваць стан, Вышак падышоў да дзяўчыны. Ён палохаўся, што яна не адкажа яму, але наважыўся на гэты крок.
    Бажэна сядзела на кані і паглядала паверх яго галавы, нібыта не заўважала княжыча.
    — Вось ты якая? Нездарма брат упадабаў цябе.
    Дзяўчына не адказала княжычу. Маўчала яна і тады, калі селі вячэраць. I нечакана для яго нясмела ўсміхнулася; яе маленькія губы затрапяталі і агалілі шэраг беласнежных зубоў. Ноччу, калі воі леглі спаць, паклаўшы пад бок звярыныя шкуры, калі заснулі нявольнікі і толькі вартавыя не ведалі сну, Вышак падышоў да дзяўчыны. Яна спала на мядзведжай шкуры каля вогнішча. I калі схіліўся над Бажэнай, захацелася пацалаваць яе. Ён так і зрабіў, і адчуў вуснамі пяшчотную цеплату яе твару.
    Назаўтра апоўдні атрад Вышака дабраўся да агароджанага драўлянымі сценамі паселішча, якое знаходзілася на высокім дагорку. Вой, які стаяў на вартавой вежы, убачыўшы людзей, што падышлі да брамы, нешта крыкнуў уніз. Зарыпелі жалезныя засаўкі, і два чалавекі павольна адчынілі дубовую браму.
    Тут за гэтымі сценамі, знайшоў сабе прытулак князь Воўк.
    Вышак увёў Бажэну ў хату. На сценах святліцы віселі звярыныя шкуры і зброя. 3 другога пакоя выйшаў насустрач Воўк. Князь быў у льняной срачыцы і партах, у ботах, на пасе вісеў у шкураных похвах кароткі меч. У прыцемках
    твар Воўка здаўся ёй злавесным і нядобрым. Ды і само маўчанне князя палохала Бажэну.
    — Князь, я прывёў яе,— мовіў Вышак і выйшаў са святліцы.
    — Вітаю цябе ў маім новым доме! — прамовіў князь і ўзяў Бажэну за далоні.
    — Нявольніцай я ўваршла ў твой дом.
    Гэты голас пранікаў у яго душу, і здрыганулася сэрца ад успамінаў пра тую чароўную ноч, калі дзяўчына пакорліва аддалася яму.
    — Каханая, дарагая, я вельмі сумую па табе і буду сумаваць заўсёды, калі расстаюся з табой на дзень, на два, на тыдзень, на месяц. Таму што я кахаю цябе, таму што не магу без цябе. Мілая мая, харошая мая, дарагая, як пакутліва я жыў столькі дзён без твайго кахання, як чакаў нашай сустрэчы і як доўга цягнецца наша разлука,— ён казаў тое, што вынасіў у душы за гэтыя доўгія дні іх расстання. Казаў, каб вызваліцца ад пакуты. Колькі разоў, прачынаючыся раніцай, уяўляў ён побач з сабой на ложы каханую. I здавалася князю, што адчувае цяпло яе цела, чуе яе дыханне. Працягні толькі да яе руку, і яна, прачнуўшыся, даверліва прытуліцца. I як жахліва было чакаць новага дня, бо ён пройдзе без каханай. I з кожным днём у душы яго расла туга па Бажэне. I ён рашыўся.