• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

    Першая справа Мегрэ

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 167с.
    Мінск 1982
    45.88 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Калі ж я пабачу вас зноў?
    Мегрэ ўспомніў, піто апоўначы павінен сустрэцца з рамізнікам Карні.
    — Магчыма, яшчэ сёння вечарам.
    — Калі не пабачьшся, то дазвольце мне прыйсці да вас заўтра раніцай, я ўжо ведаю, дзе вы жывяце, А! Яшчэ вось што...
    Ён збянтэжыўся, не рашаючыся сказаць.
    — Яна спыталася, хто аплоціць яе выдаткі, і я сказаў... Я не ведаў, што сказаць... Прасіў яе не хвалявацца... Але калі гэта наробіць вам турбот, то я...
    Мегрэ выйшаў з рэстаранчыка, не дачакаўшыся канца музычнага нумара, і заспяшаўся да метро.
    Убачыўшы святло пад дзвярыма сваёй кватэры, яго ахапіла лёгкае хваляванне. Даставаць з кішэні ключ не было патрэбы: дзверы расчыніліся — мадам Мегрэ заўсёды пазнавала яго па кроках.
    Яна дасведчана паглядзела на яго і весела кіўнула:
    — Цябе чакае чароўная дзяўчына.
    Слаўная мадам Мегрэ! Яна не іранізавала. Ёй проста хацелася быць прыязнай. Жэрмена сядзела, аблакаціўшыся на стол, з цыгарэтай у зубах; перад ёю стаялі талеркі з рэшткамі ежы. Яе вялікія вочы ўпіліся ў Мегрэ, бьіццам яна намервалася праглынуць яго. Было відно, што яна яшчэ не давярала яму.
    — Гэта праўда, што вы з паліцыі?
    Ён палічыў за лепшае паказаць ёй сваё пасведчанке, і з таго моманту яна ўжо не зводзіла з яго вачэй. Перад ёй стаяў кілішак: мадам Мегрэ дасталатакі вішнёвую наліўку, якую зберагала для большай урачыстасці.
    61
    — Ты яшчэ не вячэраў?
    — Дзякуй, перакусіў ужо трошкі.
    — У такім разе, я пакідаю вас. Трэба памыць пасуду.
    Яна прыбрала са стала, выйшла на кухню, але дзверы за сабою ўсё ж не зачыніла.
    — Ваш друг таксама з паліцыі?
    — He. He зусім. Ён выпадкова...
    — Ён жанаты?
    — Жанаты. Здаецца.
    Яму было трошкі няёмка ў сямейнай абстаноўцы з гэтай цікаўнай дзяўчынай, а яна трымалася, як у сябе дома, устала, паправіла перад люстэркам на каміне прычоску.
    — Можна? — дзеля прыліку амаль давяральна запытала яна і ўселася ў крэсла мадам Мегрэ.
    — Вы даўно знаёмы з мадэмуазель Жандро? — запытаўся Мегрэ.
    — Мы разам вучыліся ў школе.
    — Мне здаецца, вы з Ансеваля, калі не памыляюся? У Ансевалі вы і вучыліся разам?
    Яго здзівіла, што наследніца ЖандроБальтазараў атрымала адукацыю ў невялічкай правінцыяльнай школе.
    — Я хачу сказаць, што мы аднагодкі, розніца ўсяго некалькі месяцаў. У будучым месяцы ёй стукне дваццаць адзін год, а мне гэтулькі ж споўнілася два тыдні назад.
    — I вы абедзве хадзілі ў адну школу ў Ансевалі? — перапытаў Мегрэ.
    — Яна — не. Яна жыла ў манастыры ў Ньеўры. Але мы вучыліся ў адзін і той жа час.
    Цяпер ён усё зразумеў. I з гэтага моманту зрабіўся недаверлівы, стаў уважліва размяжоўваць ману ад праўды, праўду ад амаль праўды ці ад праўдападобнасці.
    3 Зак. 2265
    65
    — Вы чакалі нейкіх непрыемных падзей на вуліцы Шапталь?
    — Я заўсёды лічыла, што гэта дабром не скончыцца.
    — Чаму?
    — Таму, што яны неяавідзяць адно аднаго.
    — Хто?
    •— Мадэмуазель і яе брат. Я ўжо чатыры гады служу ў іх. Прыйшла адразу пасля смерці мадам. Вы ж ведаеце, што яна загінула пры крушэнні на чыгунцы, калі ехала на воды ў Вітэль? Які жах!
    Яна сказала гэта так, быццам сама прысутнічала пры тым, калі зпад друзу вагонаў выцягвалі ахвяр.
    — Пакуль мадам была жывая, самі разумееце, завяшчанне не мела значэння.
    — Вы добра дасведчаны ў сямейных справах.
    — Я ўраджэнка Ансеваля. I бацька мой там нарадзіўся. А дзед быў фермерам у графа і гуляў у більярд з самім дзедам.
    — Якім дзедам?
    — Так яго звалі ў нас. Вы нічога не ведаеце? Я думала, што паліцыя ведае ўсё на свеце.
    — Вы, несумненна, маеце на ўвазе старога месье Бальтазара?
    — Ну, так, месье Гектора. Яго бацька быў рымарам у нашай вёсцы. А яшчэ і званаром. У дванаццаць год месье Гектор стаў карабейнікам. Хадзіў ад фермы да фермы з корабам за плячыма.
    — Гэта ён заснаваў кававае аб’яднанне «Бальтазар»?
    — Ён, але гэта не замінала майму дзеду да самай смерці гаварыць яму «ты». Ён доўга не паяўляўся ў Ансевалі, а калі зноў з’явіўся, то быў ужо багаты. I купіў замак.
    — Каму належаў замак?
    — Графу д’Ансеваль, чорт вазьмі!
    68
    — Хтонебудзь з гэтай сям’і яшчэ жывы?
    — Сын жывы, Дружок нашай мадэмуазель. Вы не пачастуеце мяне кілішкам наліўкі? Ці не з дому прыслалі?
    — He, жонка зрабіла.
    — Як падумаю, што гэта карга — я не пра вашу жонку — набралася нахабства выдаць сябе за мяне і спаць у маёй пасцелі!.. Вы сапраўды бачылі яе ў адной кашулі? Яна куды таўсцейшая за мяне. Калі б я толькі захацела — такое б расказала пра яе!..
    — Такім чынам, стары Бальтазар, гаспадар фірмы «Кава Бальтазар», адкупіў замак у д’Ансеваля. Ён быў жаяаты?
    — Быў, але жонка да таго часу памерла ўжо. У яго была дачка, не столькі прыгожая, колькі ганарыстая, і яшчэ сынок, месье Юберт, які за ўсё жыццё нічога талковага не зрабіў. Сястра яго — сапраўдная ведзьма, a ён — дабрун, ласкавы як цялё. I ўсё падарожнічаў па свеце.
    — Вас тады яшчэ і на свеце не было?
    — Канешне. Але там і цяпер нічагуткі не змянілася!
    Мегрэ машынальна дастаў з кішэні запісную кніжку і пачаў занатоўваць прозвішчы па парадку, як бы малюючы генеалагічнае дрэва Бальтазараў. Ён адчуваў, што з такой дзяўчынай, як Жэрмена, неабходна пастаяннае ўдакладненне.
    — Такім чынам, спачатку быў Гектор Бальтазар, якога вы называеце дзедам. Калі ён памёр?
    — Пяць год назад. Роўна за год да смерці дачкі.
    Мегрэ, прыгадаўшы Фелісьена Жандро, які сам быў ужо далёка не малады, здзівіўся:
    — Ён, відаць, быў тады вельмі стары?
    — Дзіва што! Яму восемдзесят зосем было. Жыў адзін як сыч у агромністым асабняку на авеню дзю
    з»
    67
    Буа. I яшчэ ўласнаручна вёў усе справы, памагала толькі дачка.
    — А несын?
    — Божа барані! Яго сын яе меў права нават нагой ступіць у офіс. Ён выдзяляў яму грошы на пражытак. Цяпер сынок жыве на набярэжнай непадалёк ад ПонНёфа. Шалапут!
    — Хвілінку... Авеню дзю Буа... Дачка замужам за Фелісьенам Жандро?
    — Была. Але месье Фелісьен — той таксама не смеў і носа сунуць у справы.
    — Чаму?
    — Кажуць, аднойчы яму паспрабавалі даручыць сёетое... А ён закляты ігрок... Яшчэ і сёння штодня прападае на скачках... Ходзяць чуткі, што ён нешта нядобрае ўтварыў з чэкамі ці вэксалямі, я там знаю?.. Дык цесць перастаў нават размаўляць з ім.
    Пазней Мегрэ давялося адведаць асабняк на авеню дзю Буа, адзін з самых пачварных у Парыжы будынкаў з сярэдневечнымі вежамі і вітражамі. Пабачыў ён і партрэт старога — васковы твар з выразна акрэсленымі рысамі, доўгія сівыя бакенбарды, наглуха зашпілены сурдут, зпад якога па абодва бакі чорнага гальштука выглядвалі палоскі жылета.
    Калі б ён быў болей дасведчаны ў жыцці парыжскага свету, ён ведаў бы, што стары Бальтазар завяшчаў свой асабняк з усімі карцінамі, якія ён сабраў там, дзяржаве. Ён хацеў, каб дом яго быў ператвораны ў музей. У свой час гэта выклікала шмат плётак. Болей года эксперты вялі заўзятыя спрэчкі... і справа скончылася тым, што ў рэшце рэшт урад адмовіўся ад завешчанай маёмасці, таму што большасць палотнаў аказаліся падробленыя.
    Настане час, Мегрэ пабачыць і партрэт дачкі — сівыя валасы, сабраныя ў вузел на патыліцы, профіль
    68
    «а ля імператрыца Яўгенія», твар, гэткі ж ледзяны, як і ў заснавальніка кававай дынастыі.
    Што да Фелісьена Жандро, то Мегрэ ўжо меў магчымасць бачыць яго нафарбаваныя вусы, гетры і трысціну з залатой булдавешкай.
    — Кажуць, стары ненавідзеў усю сваю сям’ю — і сына, і зяця, і месье Рышара, якога цудоўна раскусіў. Ён прызнаваў толькі дачку і ўнучку. Дзед убіў сабе ў галаву, што толькі гэтыя дзве асобы належаць да яго роду, і пакінуў завяшчанне, у якім сам чорт шыю зверне. Месье Бракеман не дасць схлусіць.
    — Хто такі месье Бракеман?
    — Яго натарыус. Яму таксама гадоў пад восемдзесят. Яго ўсе баяцца, бо аднаму яму ўсё вядома.
    — Што іменна?
    — А я скуль знаю? Усё павінна высветліцца, калі мадэмуазель Эліз споўніцца дваццаць адзін год. Таму яны і вар’яцеюць, жмінды. Асабіста мне ўсё роўна, я ні за таго, ні за другога. Калі б я толькі захацела...
    Яму раптам прыйшло ў галаву:
    — Месье Рышар?..— сказаў Мегрэ, уступаючы ў гульню.
    — Папавіўся ён каля маёй спадніцы. А я секанула яму проста ў вочы, што не на тую натрапіў, і параіла лепш пайсці да Мары. «Я не такая дурніца, як яна, каб дазволіць пакарыстацца сабой»,— так вось і заявіла яму.
    — I ён паслухаўся вашай парады?
    — Скуль я ведаю? Што ён — шкляны, ці што? Калі хочаце ведаць, што я пра іх думаю — а я іх наскрозь бачу! — то ва ўсіх гэтых Бальтазараў не ўсе дома.
    Жэрмена была ўзбуджана. Вочы яе зусім скруглелі, а позірк зрабіўся такі дапытлівы, піто Мегрэ стала не па сабе. А яна ажно падалася да Мегрэ — здавалася, яшчэ міг — і яна ўхопіць яго за калені.
    — А Луі таксама родам з Ансеваля?
    69
    — Ён сын нашага былога настаўніка. Сёйтой, праўда, лічыць, што ў сапраўднасці ён сын папа, а не настаўніка.
    — Ён падтрымлівае месье Рышара?
    — Ды што вы?! Ён усё жыццё ходзіць за паненкай. Ён не пакідаў старога да самай смерці, на руках насіў яго, калі той занядужаў, і ўжо хтохто, а ён павінен ведаць, бадай, больш за ўсіх, больш, можа, нават за самога Бракемена.
    — А Луі ніколі не заляцаўся да вас?
    — Луі?
    Яна разрагаталася.
    — Ды куды ямуі 3 яго парахна ўжо сыплецца! Папершае, ён шмат старэйшы, чым можна падумаць. Прынамсі, яму не меней пяцідзесяці пяці. I ўвогуле, капейчына цана яму ў базарны дзень, разумееце? Вось чаму мадам Луі і Альбер...
    — Выбачайце, хто такі Альбер?
    — Лёкай. Таксама з Ансеваля. Да дваццаці аднаго года быў жакеем.
    — Выбачайце... Мяне вадзілі па ўсім доме, але я не бачыў пакоя, у якім...
    — Таму што Альбер начуе над стайняй, разам з Жэромам.
    — 3 Жэромам?
    — Вазаком месье Фелісьена. Адзін толькі Арсен, шафёр — ён жанаты і мае дзіцёнка — начуе дома.
    Мегрэ ў рэшце рэшт старанна занатаваў усе імёны ў сваю запісную кніжку.
    — Калі хто і стрэліў у паненку,— а мяне гэта не здзівіць,— то хутчэй за ўсё сам месье Рышар. Калі яны ўсчынаюць сварку...
    — Яны часта сварацца?
    — Каб не зманіць — штодня. Аднойчы ён гэтак сціснуў ёй рукі, што яна цэлы тыдзень хадзіла з сінякамі. Але і яна не промах, і яму таксама дастаецца
    70
    будзь здароў. Але я гатова біцца аб заклад, што стралялі не ў паненку.
    — У каго ж тады?
    — У графа!
    — Якога графа?
    — Вы ўсё яшчэ нічога не цяміце? У графа д’Ансеваля!
    — Сапраўды! Ёсць жа яшчэ адзін граф д’Ансеваль!