Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

Першая справа Мегрэ

Жорж Сімянон
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 167с.
Мінск 1982
45.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Зусім нядаўна, седзячы ля акна рэстаранчыка на вуліцы Шапталь, ён адчуваў глыбокую крыўду на свайго камісара за тое, што шэф дазволіў яму заняцца гэтай справай. Мегрэ ўжо гатовы быў нават думаць, што Лё Брэ наўмысна сыграў з ім злы жарт!
Хіба аднамуадзінаму чалавеку пад сілу ўзяць TaKyra крэпасць, як асабняк Бальтазараў? I хіба гэтак працуюць яны, «вялікія», з групы шэфа? У іх распараджэнрі ўсё неабходнае — дасье і картатэкі, супрацоўнікі, памагатыя. Калі ім трэба высачыць дзесяць чалавек, яны без вагання пасылаюць па следзе дзесятак шпегаў.
Але цяпер Мегрэ раптам адчуў задавальненнеі што
57
ён сам сабе гаспадар і можа ўласнаручна абмацаць усе закуткі.
Ён яшчэ і не падазраваў, што гэты метад з часам стане яго любімым метадам, што нават калі ён зойме месца шэфа спецыяльнай аператыўнай групы і будзе мець у сваім распараджэнні цэлую армію паліцэйскіх, яму давядзецца асабіста наладжваць сочку, хадзіць за падазроным па вуліцах, гадзінамі тырчаць у якімнебудзь «бістро»...
Перад тым як пакінуць «Стары Кальвадос», дзе Памэль толькі што выказваў да яго поўную абыякавасць, ён яшчэ двойчы пазваніў па тэлефоне. Спачатку набраў нумар Упраўлення гарадскім транспартам, бо фіякр, у які села Эліз Жандро, меў апазнавальны знак гэтай кампаніі. I вымушаны быў доўга чакаць ля апарата.
— Нумар сорак восем,— адказалі яму,— належыць парку Лявійет. Рамізніка завуць Эжэн Карні. Сёння ён выехаў пасля паўдня. Наўрад ці вернецца ў парк раней поўначы.
— Вы не маглі б сказаць, дзе я мог бы яшчэ сёння адшукаць яго?
— Звычайна ён спыняецца на плошчы СентАўгусцін, але гэта, канешне, залежыць ад маршрута. Недалёка ад плошчы маецца рэстаранчык, які называецца «На рандэву дзю Масіў Сантраль». Здаецца, ён заўсёды, як толькі мае такую магчымасць, менавіта туды і заходзіць перакусіць.
Другі званок быў у аўтамабільнае ўпраўленне прэфектуры. Тут яшчэ даўжэй не маглі адшукаць у даведніках нумар аўтамабіля. А так як Мегрэ сказаў, што звоніць з камісарыята, то яму прапанавалі перазваніць.
— Я лепей пачакаю на провадзе.
Нарэшце яму паведамілі прозвішча і адрас: маркіз дэ Базанкур, авеню Габрыеля, дом 3.
Зноў багаты квартал, зноў, безумоўна, якінебудзь прыватны асабняк з відам на Елісейскія палі. Ён не па
58
смеў заявіцца туды асабіста, вырашыў лепей пазваніць з тытунёвай крамкі.
— Папрасіце, калі ласка, да тэл'ефона маркіза дэ Базанкура.
— Па асабістай справе? — данёсся хрыплы голао з другога канца провада.
I ў адказ на яго сцверджанне пачулася:
— Месье маркіз памёр тры месяцы назад.
— А... хто замест яго? — міжволі вырвалася ў Мегрэ.
— ВыбачайцеІ He зразумеў. Уся маёмасць маркіза распрададзена, застаўся толькі асабняк.
— Скажыце, а вы часам не ведаеце, хто купіў «дыёнбутон»?
— Нейкі механік з вуліцы Акацый, што ў раёне авеню ГрандАрмэ. Запамятаваў яго прозвішча, але, калі не памыляюся, на той вуліцы толькі адзін гараж і маецца.
У пяць гадзін вечара Мегрэ выйшаў з метро на плошчы Этуаль. На вуліцы, якую яму паказалі, ён сапраўды адшукаў гараж, але той быў на замку, а на шматку паперы, прымацаванай да дзвярэй, было напісана:
«За даведкамі звяртацца побач».
Па адзін бок гаража стаяла майстэранька шаўца, па другі — «бістро». За даведкамі належала звяртацца ў «бістро». На жаль, гандляр віном не мог сказаць нічога пэўнага.
— Дэдэ сёння і не з’яўляўся тут. Мабыць, падзарабляе недзе. Ён падчас выконвае даручэнні сваіх кліентаў.
— А дзе ён жыве?
— У мэбляваных пакоях дзесьці каля плошчы Тэрн, дзе дакладна — не ведаю.
— Ён жанаты?
Мегрэ не адважваўся працягваць доўгія роспыты,
59
але ён, хоць і не дужа пэўны быў у сваіх меркаваннях, адчуваў, што Дэдэ — чалавек асаблівай пароды, што калі Дэдэ і меў сяброўку, то найболей шанцу на сустрэчу з ёю можна было мець на панелі ў раёне паміж плошчамі Этуаль і Тэрн.
Рэшту дня Мегрэ правёў у пошуках рамізніка Карні. Урэшце ён адшукаў рэстаранчык «На рандэву дзю Масіў Сантраль»:
— Ён вельмі рэдка наведваецца сюды,— сказалі яму там.
На жаль, такое адбылося якраз сёння. Выпадковасць ні разу не наблізіла маршрут Карні да ягонага прыстанку на плошчы СентАўгусцін.
Мегрэ вяртаўся, нарэшце, дадому. Калі ён увайшоў у пад’езд, у фортку, умайстраваную ў зашклёныя дзверы, выглянула канс’ержка і аклікнула яго:
— Месье Мегрэ!.. Месье Мегрэ!.. Мне трэба перадаць вам нешта вельмі важнае...
Яна працягнула яму запіску, параіла прачытаць да таго, як паднімецца ў кватэру.
«Не заходзьце дадому. Спачатку нам абавязкова трэба перагаварыць. Чакаў Вас вельмі доўга — колькі мог. Прыходзьце ў рэстаран «Кліпіы» — я там. Мадэмуазель у Вас, з Вашай жонкай.
Адданы Вам
Жустэн Мінар».
На дварэ ўжо зусім сцямнела. Апынуўшыся на вуліцы, Мегрэ ўзняў галаву, убачыў, што вокны ў яго кватэры заштораны, і ўявіў дзвюх жанчын у невялічкай сталовай, якая служыла і гасцінай. Пра што яны могуць размаўляць? Мадам Мегрэ, наколькі ён яе ведаў, напэўна накрыла стол і частуе госцю вячэрай.
Ён спусціўся ў метро, даехаў да вуліцы Бланш, зайшоў у прасторную залу рэстаранчыка, прапахлую півам і кіслай капустай. У зале іграў аркестрык з пяці
60
чалавек. Жустэн іграў не на флейце, а на кантрабасе, і, амаль закрыты агромністым інструментам, здаваўся мізэрным і кволым.
Мегрэ сеў за мармуровы столік, перачытаў меню, не ведаючы, што ж выбраць, і заказаў порцыю кіслай капусты і куфаль піва. Як толькі музыкаяты скончылі іграць, Мінар гіадышоў да яго стала.
— Прабачце, што я вымусіў вас прыйсці сюды, неабходна пагаварыць да таго, як вы яе пабачыце.
Ен быў вельмі ўзбуджаны, нават трошкі ўстрывожаны, і Мегрэ міжволі адчуў, што таксама пачынае хвалявацца.
— Я і ке падумаў, што ў яе замужняй сястры інакшае прозвішча, не такое, як у Жэрмены. Давялосл пашукаць. Муж сястры працуе на чыгунцы. Ён правадяік і часта адсутнічае па дватры дні. Жывуць яны ў невялікім доміку на схіле ўзгорка; за кветнікам — сад, агарод і белая каза пры калку на прывязі.
— Жэрмена была там?
— Калі я прыйшоў, яньг абедзве сядзелі за сталом каля агромністай місы з крывянкай, ад якой страшэнна несла часнаком.
— Сястра яшчэ не нарадзіла?
— Яшчэ не. Чакаюць... Здаецца, гэта адбудзецца яшчэ няскора. Я прадставіўся як страхавы агент, кажу, быццам мне вядома, што маладая дама чакае дзіцяці, дык зараз самая пара падпісаць страхавы поліс.
Скрыпач — ён жа дырыжор — павесіў спецыяльную планку, на якой была пазначана назва чарговага эстраднага нумара, пастукаў па пюпітры дырыжорскай палачкай, і Жустэн, папрасіўшы прабачэння, пабег на эстраду. А калі вярнуўся, адразу паспяшаўся запэўніць:
— Вы толькі не палохайцеся. Вось пабачыце, усё ўладкуецца як найлепш. Я някепска разбіраюся ў пытаннях страхаваняя. А гэта яе канёк — я маю на ўвазе
61
маю жонку. Яна ўсё прарочыць, што мне засталося жыць не болей трох гадоў і што... Але гэта не мае значэння! А тая Жэрмена — даволі прывабная дзяўчына, поўная, з высокай прычоскай,— толькі і ведае, што папраўляе яе. У яе такія дзіўныя вочы! Самі ўбачыце. Як утаропілася ў мяне!.. I адразу ж запыталася, ад якой кампаніі я працую. Я наўздагад выпаліў, што прыйшло ў галаву, і тады ёй зарупіла даведацца, як завуць майго начальніка. Яна літаральна закідала мяне пытаннямі і нарэшце заявіла: «Мой дружок — мы ўжо тры месяцы знаёмы — служыць у гэтай кампаніі». А потым без усялякай сувязі дадала: «Вас паслаў Луі?»
Ён вымушаны быў зноў падняцца на эстраду і ўвесь час, пакуль выконваўся венскі вальс, кідаў позіркі на Мегрэ, нібыта стараючыся супакоіць яго. «Не палохайцеся! Пачакайце, я вам яшчэ не ўсё расказаў!» — чыталася ў гэтых позірках.
I працяг быў наступны:
— Я заверыў яе, што прыехаў зусім не ад Луі. «У такім разе і не ад графа!» — упарцілася яна. — He ад графа.
— «Што да месье Рышара... Паслухайце! А ці, часам, не месье Рышарам вы падасланы, га?» Вы бачыце, што за дзявуля?! Трэба было неадкладна прыняць нейкае рашэнне. Сястра шмат маладзей за яе. Яна ўсяго год як замужам. Была прыслугай. Жэрмене вельмі падабаецца ашаламляць яе сваёй дасведчанасцю і сваімі сувязямі. Калі хочаце ведаць, у гэтай дзяўчыны проста манія ашаламляць людзей. Ёй карціць выглядаць значнай, цікавай асобай, чаго б там ні каштавала, вы разумееце? Яна, напэўна, марыла стаць артысткай... Паела, закурыла, а курыць жа зусім не ўмее...
У доме толькі адзін пакой з шырокім ложкам і павялічанай шлюбнай фотакарткай у авальнай рамцы на сцяне.
С2
— «Гэта праўда, што вы не падасланы Рышарам?» — перапытвала зноў у мяне.
Вочы ў яе выкацістыя, і пры размове яна не адрывае іх ад субяседніка. Ад гэтага ажно не па сабе робіцца. Здаецца, яна зусім вас не слухае, але гэта толькі здаецца, таму што яна ніколі не губляе нітку размовы.
— «Ты бачыш, Вольга,— з засмучаным выглядам звярнулася яна да сястры,— якое складанае жыццё ў гэтым свеце? Я казала табе, што гэта дабром не скончыцца».
Я спытаўся, калі яна мяркуе вярнуцца на работу. — Цяпер і нагі маёй там больш не будзе!
I ўсё дапытвалася ў мяне...
Музыка! Позірк флейтыста маліў Мегрэ набрацца цярпення.
— Ну, вось! Тым горш, калі я схібіў. Але цяпер ужо нічога не паправіш. Я сказаў ёй усю праўду!
— Якую праўду?!
— Што паненка крычала з акна: «Ратуйце!», што Луі заехаў мне па фізіяноміі, што прыйшлі вы і вам паказалі нейкую дзяўчыну ў кашулі, даводзячы, што гэта Жэрмена. Яна страшэнна раззлавалася. Я, праўда, сказаў, што афіцыйна ніякага следства няма, што вы заняліся гэтым, так сказаць, прыватна, што вы будзеце шчаслівы сустрэцца з ёю, і, перш чым я дагаварыў, яна пачала збірацца ў дарогу. У адных панталонах з аборкамі і ў станіку, не саромячыся мяне, яна стала корпацца ў сваім чамадане, просячы прабачэння толькі ў сястры.
— «Разумееш,— кажа яна,— дзіця тваё ўсё роўна з’явіцца на свет божы, а я праз гэтую гісторыю магу ўліпнуць у такі пераплёт!..»
Я не ведаў, што рабіць, але падумаў, што вам будзе карысна выслухаць яе. Я не ведаў, куды яе весці. I прывёў да вас. Мне ўдалося перагаварыць з вашай жонкай на лесвічнай пляцоўцы. Божа мой! Якая мілая ў вас
63
жонка! Я папрасіў яе прыгледзець за Жэрменай, каб яна не збегла. Вы злуяце на мяне?
Як ыожна было злаваць на яго? Але душа ў Мегрэ была не на месцы.
— Можа, так яно і лепш,— уздыхнуў ён.