— Нешта позніцца мой прыяцель,— сказаў Мегрэ, каб парушыць няёмкае маўчанне. «Стары Кальвадос» дакладней было б назваць не барам, а рэстаранамсталоўкай. Сталы былі акрыты настольнікамі ў дробную чырвоную клетку, гэткія ж шторы віселі на вокнах. 3 дзвярэй у глыбіні пакоя паўзлі ўжо кухонныя пахі і было чуваць, як адна за адной плюхаліся ў вядро абабраныя бульбіны. Чаму гаспадар і яго жонка не размаўляюць? 3 таго часу як жанчына сышла ўніз, абое яны, дакладней, усе трое — выглядалі так, нібыта разыгрывалі нейкую дзіўную пантаміму. Гаспадар праціраў чаркі і пляшкі, ярасна цёр алавянуіо стойку, потым нерашуча прыпыніўся ля батарэі гліняных жбаночкаў, выбраў адзін. Затым рашуча напоўніў дзве чаркі і, паказваючы на гадзіннік, што вісеў на сцяне побач з календаромрэкламай, прамовіў: — Пара. Яго маленькія вочы пілыіа прасачылі за тым, як Мегрэ выпіў прапанаваную чарку кальвадосу; потым глынуў налітае сабе, прыцмокнуў і зноў узяўся за анучу, якую затыкаў за падцяжкі, калі не карыстаўся ёю. А палове дзесятай паднаглядны шафёр апрануў куртку і праз хвіліну данёсся шум заведзенага матора. 44 Аўтамабіль выехаў з варот і спыніўся ля параднага; праз некалькі хвілін з дома выйшаў Рышар Жандро ў шэрым гарнітуры з гваздзіком у пятліцы і сеў у чорны лімузін. Няўжо гаспадар рэстарана гэткі разявяка? Ці, наадварот, ён даўно пра ўсё здагадаўся? Ён паглядзеў спярша ўслед аўтамабілю, які праехаў міма, затым перавёў позірк на Мегрэ, потым злёгку ўздыхнуў і зноў узяўся за работу. А палове дзесятай гаспадар зноў прайшоў за стойку, выбраў чарговы жбанок, наліў дзве невялікія чаркі і моўчкі пасунуў адну з іх свайму кліенту. Толькі пазней, апоўдні, да Мегрэ дайшло, што гэта своеасаблівы рытуал, ці, дакладней, манія таўстуна. Роўна праз кожныя паўгадзіны яму неабходна было кульнуць чарку кальвадосу — вось адкуль гэтыя барвовыя плямы на твары і вільготны бляск вачэй. — Дзякуй вам, але... Яшчэ чаго! Адмовіцца было немагчыма. Утаропіўся позіркам у Мегрэ, і ў позірку было столькі ўлады, што ён палічыў за лепшае не адмаўляцца, хоць і адчуваў, што пачынае ўжо хмялець. А дзесятай гадзіне ён спыніўся: — У вас ёсць тэлефон? — Наверсе, насупроць прыбіральні. Мегрэ падняўся па вінтавой лесвіцы і апынуўся ў невялікім пакойчыку з нізкай столлю. Тут стаялі толькі чатыры столікі, акрытыя клятчастымі абрусамі. Вокны пачыналіся амаль ад падлогі. — Кававае аб’яднанне «Бальтазар»... Авеню дэль Опера... Склады... Набярэжная Вальмі... Дырэкцыя... Вуліца Абер... Ён пазваніў на вуліцу Абер. — Я хацеў бы пагаварыць з Рышарам Жандро. — Хто пытаецца? — Скажыце. што Луі, 45 Амаль адразу ж на другім канцы провада пачуўся внаёмы голас Жандро: — Алё! Луі? Голас быў занепакоены. Мегрэ павесіў трубку. Праз акно яму відзён быў дварэцкі ў паласатым жылеце. Стаіць чалавек на вуліцы і спакойна курыць цыгарэту. Але неўзабаве чамусьці заспяшаўся ў дом. Відаць, пачуў тэлефонны званок. Яму званіў з канцылярыі ўстрывожаны гаспадар. Цудоўна! Значыцца, Рышар Жандро цяпер у сваім офісе, дзе звычайна праводзіў добрую палову дня. Луі не вяртаўся, але брама паранейшаму была расчынена. У акне на трэцім паверсе рассунуліся шторы і паказаўся зусім юны тварык. Гэта была Мары, дробненькая вастраносенькая пакаёўка з тоненькай, як у абшчыпанага птушаняці, шыйкай, і ў прыгожым карункавым чэпчыку на пышных валасах. На дзяўчыне была чорная сукенка і фартушок пакаёўкі. Гэткіх дзяўчат Мегрэ даводзілася бачыць толькі ў тэатры. Каб не выклікаць насцярожа'аасці гаспадара, доўга бавіцца наверсе ён пабаяўся. Сышоў уніз — і якраз наспеў на трэцюю чарку кавальдосу, якая была прапанавана яму з той жа настойлівасцю, як і папярэднія. Разам з чаркай гаспадар падсунуў яму і сподачак, на якім ляжала некалькі скрылікаў каўбасы. — Я з Панфарсі! Ён прамовіў гэтыя словы з такой сур’ёзнасцю, нібыта яны змяшчалі ў сабе нейкі таемны сэнс. Што яны павінны былі растлумачыць? Шчодрасць на каўбасу? Ці мо людзі з Панфарсі маюць звычай кожныя паўгадзіны выпіваць чарку кальвадосу? — Гэта каля Віра! — дадаў ён.— Дазвольце пазваніць япічэ раз. Было каля паловы адзінаццатай, і Мегрэ, ужо асвойтаўшыся з абставінамі, пачынаў адчуваль сябе вальней і нават весялей. Відаць, даволі пацешна было 46 глядзець з вуліцы ў гэтае высознае, ад падлогі да столі, акно, у якім віднеліся толькі ногі едакоў. — Алё! Дом месье ЖандроБальтазара? На гэты раз азваўся голас злоснага Луі. — Папрасіце, калі ласка, мадэмуазель Жандро. — Мадэмуазель няма. Хто пытаецца? Як і ў першы раз, Мегрэ павесіў трубку і спусціўся ў залу на першы паверх, дзе гаспадар надзвычай засяроджана выводзіў на грыфельнай дошцы меню, доўга абдумваючы кожнае слова. Цяпер шмат у якіх дамах былі расчынены вокны і з іх проста на вуліцу выпыльваліся дыванчыкі. Немаладая дама ў чорным, з ліловай вуалькай на твары, прагульвала шчанюка, які прыпыняўся ля кожнага парога і задзіраў заднюю ножку, але нічога не рабіў. — Ці не забыўся, часам, мой прыяцель пра наша спатканне? — з вымушаным смяшком сказаў Мегрэ. Ці паверыў яму гаспадар? Ці здагадаўся, што Мегрэ з паліцыі? У адзінаццаць гадзін у двары Жандро з’явіўся фурман; ён там запрог у двухмесную карэту гнядога жарабка. Але ж фурман не заходзіў у браму! Наўрад ці жыў ён у асабняку. Значыць, дзесьці меўся яшчэ адзін уваход. У чвэрць дванаццатай з’явіўся Фелісьен Жандробацька,— у пінжаку, у лайкавых пальчатках, светлым капелюшы і з трысцінай у руцэ. Якія ў яго адмыслова нафарбаваныя вусыі Фурман памог старому сесці ў карэту і скіраваў яе ў бок вуліцы Бланш. Несумненна, стары месье адправіўся на пагулянку ў Булонскі лес, а адтуль паедзе снедаць у свой клуб. «... інспектарам рэкамендуецца мець фрак, смокінг і пінжак...» Мегрэ агледзеў сябе ў люстра, прымацаванае на стойцы паміж пляшак, і горка пасміхнуўся. I лайкавыя 47 пальчаткі, канешне? I трысціну з залатой булдавешкай?! I светлыя гетры да лакавых туфель! Як для першай справы, дык яму дужа пашанцавала! Ён змог бы пранікнуць у любое асяроддзе — да дробных мяшчан, крамнікаў, бадзяг. I, як здавалася, яму зрабіць гэта было б няцяжка. Але гэты асабняк з параднымі дзвярыма, што здаюцца яшчэ больш унушальнымі, чым дзверы ў храм, гзты мармуровы цокаль, гэты двор, дзе, перш чым запрэгчы пародзістага жарабка для аднаго гаспадара, мылі лімузін для другога! Кальвадос! Адступаць не было куды. Ён будзе трымацца да пераможнага канца. Прабудзе тут, у «Старым Кальвадосе», столькі часу, колькі спатрэбіцца! Ён не заўважыў, каб мадам Луі выходзіла з двара. Відаць, яна не кожны дзень хадзіла за пакупкамі; у доме, мабыць, ёсць запасы. Да таго ж гэтыя арыстакраты, мусіць, снедаюць не дома. Жустэну Мінару пашчасціла. Ён цяпер у вёсцы. Шукае Жэрмену Бабёф — яе прозвішча ён даведаўся ад малочніцы... — Вы ж думаеце, што ваша жонка... — Гэта не мае значэння. А мадам Мегрэ якраз сёння наважылася наводзіць у кватэры генеральны парадак! — «I табе не шкада ўкладаць тут гэтулькі працы? — сказаў ён ёй перад адыходам.— Мы ж тут не зажывёмся! Знойдзем кватэру ў болын прыемным квартале». Хто б мог падумаць, што і праз трыццаць год яны паранейшаму будуць жыць усё ў той жа кватэры на бульвары РышарЛенуар, адно толькі, што жылплошча пабольшае на суседнюю кватэру. А палове дванаццатай у «Старым Кальвадосе» з’явіліся нарэшце першыя кліенты — двое мастакоў у бе 48 лых камізэльках, відаць, пастаяльцы гэтага бара, таму што адзін з іх пасвойску прывітаў гаспадара: — Салют, Памэль! Яны заказалі гарэлкі, стоячы, выпілі, адначасова вывучаючы меню, выпісанае на грыфельнай дошцы, і толькі пасля гэтага селі за столік ля акна. Апоўдні ўсе столікі былі заняты, і мадам Памэль разпораз выплывала з кухні з падносам у руках, а яе муж у гэты час забяспечваў кліентаў пітвом, то знікаючы ў склепе, то паднімаючыся на антрэсолі. Большасць прьісутных былі рабочыя з суседняй будоўлі, але трапляліся сярод іх і рамізнікі, чые фіякры стаялі каля тратуара. Мегрэ вельмі хацелася пазваніць месье Лё Брэ, параіцца з ім. Ён зашмат з’еў, зашмат выпіў і адчуваў сябе атупелым, і калі б ён быў цяпер ва Уазе на месцы флейтыста, то напэўна паваліўся б проста на траву пад якімнебудзь дрэвам і, закрыўшы твар газетай, соладка падрамаў. Ён пачынаў траціць веру ў сябе, дакладней, у сваю прафесію, якая часам здавалася яму проста нікчэмнай. Хіба гэта мужчынская работа — цэлы дзень прападаць у нейкім «бістро» і цікаваць за домам, дзе пануе поўны спакой? Усе яго насельнікі мелі пэўны занятак. Парыж кішма кішыць людзьмі, і большасць з іх ведае, навошта і куды яны спяшаюцца! Ва ўсякім разе, ніхто з іх не быў змушаны праз кожныя паўгадзіны асушваць чарку кальвадосу з нейкім дзівакаватым тыпам, вочы якога ўсё больш і больш мутнелі, а ўхмылкі рабіліся занадта загадкавымі. Мегрэ быў перакананы, што Памэль здзекуецца з яго. А што яму заставалася рабіць? Пайсці і слупам стаяць пад адкрытым небам навідавоку ўсёй вуліцы? Яму прыгадаўся адзін непрыемны выпадак, бязглуздая прыгода, якая ледзь ке прывяла яго да ўцёкаў з паліцыі. Гэта здарылася гадоў два таму. Ён тады вы 49 конваў абавязкі паліцэйскага агента, якому было даручана сачыць галоўным чынам за зладзеямікішэннікамі, што арудавалі ў метро. «Кепка, хусцінкакашнэ на шыі, ношаная куртка...» У той час ён яшчэ свята верыў ва ўсе гэтыя ісціны. Па сутнасці, і дагэтуль верыў у іх. Дык вось, усё адбылося тады на станцыі метро, што якраз насупраць універсальнага магазіна «Самарытэн». Ён паднімаўся па эскалатары. Проста перад ім нейкі тып у кацялку спрытным рухам зрэзаў рыдыкюль у нейкай немаладой дамы. Мегрэ кінуўся на яго, выхапіў чорную аксамітавую сумачку і паспрабаваў затрымаць мужчыну, але той раптоўна залямантаваў: — Злодзей! Злодзей! Трымайце злодзея! I ўвесь натоўп накінуўся на Мегрэ, а тып у кацялку тым часам непрыкметна знік. Цяпер жа яго апаноўвалі сумненні наконт паказанняў свайго прыяцеля Жустэна Мінара. На трэцім паверсе расчынілася акно. Ну і што? Кожны з нас мае права расчыніць акно ночапоўнач. Ці мала што?! Хіба няма на свеце лунатыкаў? Хіба людзі часам не крычаць у сне?.. «Стары Кальвадос» зноў пусцеў. Гаспадар і гаспадыня ад самага ранку так і не перакінуліся ні словам; кожны рабіў сваю справу маўчком, як у добра адрэпеціраванай пантаміме.