I вось нарэшце ў дзве гадзіны дваццаць хвілін сёетое адбылося. Па вуліцы, збаўляючы хуткасць, рухаўся легкавы аўтамабіль — шэры «дыёнбутон», за рулём якога сядзеў мужчына ў тужурцы і вялікіх акулярах. Аўтамабіль не спыніўся ля дома Жандро, павольна праехаў міма, і Мегрэ заўважыў, што пасажыраў у ім няма. Кінуўшыся да акна, ён паспеў разгледзець нумар: «Б. 780». Даганяць машыну, якая завярнула за рог вуліцы Фантэн, не мела сэнсу. Мегрэ не скрануўся з месца, сэр 60 ца яго калацілася,— і меней чым праз пяць хвіліншэры «дыёнбутон» зноў гэтак жа паволі праехаў міма дома. Павярнуўшыся да стойкі, Мегрэ ўбачыў, што Памэль пільна глядзіць на яго, і немагчыма было зразумець, пра што ён думае. Памэль здаволіўся тым, што наліў дзве чаркі і падаў адну свайму кліенту. «Дыёнбутон» болып не паказваўся. Недзе ў адным з версальскіх паркаў кардэбалет Оперы ў гэты час паказваў танец німфаў святочна ўбранаму натоўпу. Шматтысячны людскі мурашнік, дзеці на плячах бацькоў, чырвоныя шары, гандляры какосавымі арэхамі і папяровымі сцяжкамі — усё гэта там... А вуліца Шапталь заціхала. Толькі адзінокі фіякр, праязджаючы па брусчатцы, зрэдку парушаў цішыню. Без дзесяці чатыры з’явіўся Луі: чорная тужурка паверх паласатага жылета, на галаве — чорны кацялок. На момант прыпыніўся ў парадным, закурыў цыгарэту, самаздаволена любуючыся кольцамі дыму, і нетаропка рушыў у бок вуліцы Фантэн. Мегрэ бачыў, як ён зайшоў у тытунёвую крамку на рагу. Неўзабаве ён выйшаў адтуль і вярнуўся назад. На адзін міг яго погляд затрымаўся на шыльдзе «Старога Кальвадоса». Але на вуліцы было занадта сонечна, а ў бары занадта прыценена, так што ён наўрад ці змог бы пазнаць сакратара камісарыята квартала СенЖорж. Чакае некага? Ці проста не ведае, што рабіць? Луі дайшоў да рога вуліцы Бланш, і па выразу яго твару можна было здагадацца, што там ён некага заўважыў,— каго іменна, Мегрэ не мог угледзець,— а затым прыспешыў крок і знік. Мегрэ ледзь стрымаўся, каб не кінуцца следам. Але нешта не дазволіла яму зрабіць гэтага. Ён адчуў спіной, як прыкаваў яго да сябе мутны позірк гаспадара Яму трэба было неяк абгрунтаваць свае даводзіны, спытаць, колькі ён вінен, расплаціцца, але пакуль ён * I дойдзе да вуліцы Бланш, дварэцкі будзе, вядома, далёка. У галаву прыйшоў інакшы план: спакойна аплаціць рахунак, скарыстаць момант адсутнасці Луі і забегчы ў дом Жандро, спытаўшы для прыклёпу мадэмуазель Жандро альбо Мары. Ён не зрабіў ні таго, ні другога. I пакуль раздумваў, як быць, ад вуліцы Бланш паказаўся фіякр. Рамізнік у скураной кепцы ўважліва ўглядаўся ў нумары дамоў і спыніўся ля асабняка Жандро. Ён ціхамірна сядзеў на козлах і, здавалася, проста выконваў атрыманае распараджэнне. Лічыльнік яго быў выключаны. Прайшло не болей дзвюхтрох хвілін. 3 параднага выглянула мышыная пысачка Мары, мільгануліся яе фартушок і карункавы чэпчык. Затым яна знікла, але неўзабаве вярнулася з сакваяжам у руках і, уважліва акінуўшы позіркам вуліцу, накіравалася да фіякра. Мегрэ не змог, разумеецца, пачуць, што яна сказала рамізніку. Той, не злазячы з сядзення, забраў сакваяж, які, відаць, быў не цяжкі, і паставіў побач з сабой. Мары подбегам вярнулася ў дом. У яе была такая тоненькая — проста асіная — талія, і сама яна ў стане была такая дробненькая, што, здавалася, яе пышная чупрына гатова была перакуліць пакаёўку. Мары знікла ў доме, а праз момант з’явілася новая постаць — высбкая, мажная жанчына ці дзяўчына ў касцюме колеру марской хвалі і ў сінім капелюшы, з белай вуалеткай у буйныя гарошыны. Чаму Мегрэ пачырванеў? Ці не таму, што бачыў гэту асобу толькі ў кашулі ў непрыбраным пакоі служанкі? Гэта, безумоўна, не пакаёўка. Гэта магла быць толькі Эліз Жандро, якая, нягледзячы на паспешлівасць, з вялікай годнасцю, злёгку павільваючы бёдрамі, шыбавала напрасткі да фіякра, у якім і заняла месца. Мегрэ так расхваляваўся, што ледзь не правароніў 52 нумар экіпажа: «48». Але ён апамятаўся, запісаў нумар і зноў заліўся чырванню — на гэты раз пад дапытлівым позіркам Памэля. — Вось такія справы! — уздыхнуў апошні, прымерваючыся, за які б гэта жбаночак узяцца цяпер. — Якія іменна? — Вось як бывае ў прыстойных шчаслівых сем’ях, як той казаў. Ён выглядаў імяніннікам. Аднак не ўсміхнуўся і суха спытаў: — Гэтага вы і чакалі, ці не так? — Што вы маеце на ўвазе? На твары гаспадара адбілася пагарда, ён насупіўся і падсунуў Мегрэ новую чарку. Усё яго аблічча так і сведчыла: «Ён яшчэ скрытнічае!» I Мегрэ, спахапіўшыся і жадаючы зноў увайсці ў давер да тоўстага рэстаратара, спытаў: — Гэта была мадэмуазель Жандро, калі не памыляюся? — Абсалютна правільна, месье. Гэта і была «Кава «Бальтазар», і, як мне думаецца, цяпер мы не хутка ўбачым яе на нашай вуліцы. — Вы думаеце, яна паехала надоўга? Гаспадар кінуў на яго знішчальны погляд. I Мегрэ адчуў сябе як у магіле пад цяжарам яго паўсотні гадоў, яго жыццёвага вопыту, той процьмы чарак кальвадосу, выпітых з самымі рознымі людзьмі, і яго глыбокім веданнем усіх таямніц квартала, у якім ён жыў. — На каго вы працуеце? — раптам падазрона запытаўся Памэль. — Ды... я ні на каго не працую... У позірку субяседніка не было і ценю сумнення: «Хлусіш, мілок!» ІІамэль паціснуў плячыма: — Тым горш! — Як вас разумець? 53 — Прызнайцеся, вы ўжо шнырылі па нашым квартале? — Я? Клянуся... Мегрэ не маніў і адчуваў неабходнасць даказаць сваю шчырасць. А гаспадар спакойна азіраў яго, бьіццам не верыў ніводнаму яго слову, і нарэшце ўздыхнуў: — Я прыняў вас за друга графа. — Якога графа? — Няважна якога, раз я памыліўся. У вас гэткія ж выхадкі, гэткая ж манера горбіць плечы. — Вы думаеце, мадэмуазель Жандро паехала да графа? Памэль не адказаў — ён глядзеў на Луі, які зноў узнік на рагу вуліцы Фантэн. Пайшоў ён перад гэтым па вуліцы Бланш, значыць, зрабіў круг вакол цэлага квартала. Цяпер ён выглядаў весялейшым, чым быў перад гэтым. Здавалася, ён проста бязмэтна прагульваецца, цешачыся веснавой сонечнай пагодай. Акінуўшы хуткім позіркам бязлюдную вуліцу, ён з выглядам чалавека, які не супраць кульнуць добра заробленую чарку белага віна, зайшоў у тытунёвую крамку, — Ён і да вас заходзіць? Сухое, катэгарычнае «не». — Ён быццам расстроены нечым. Неважнецкі выгляд. — Ці мала ў каго неважнецкі выгляд, ды паспрабуй памажы ўсім. Ці не на Мегрэ намякаў ён? 3 кухні далятала бразганне посуду, а Памэль ціха, быццам самому сабе, працягваў: — Калі б усе людзі гаварылі праўду... У Мегрэ было такое адчуванне, што зусім нйзначная драбніца аддзяляе яго ад вельмі важных адкрыццяў, але тая драбніца, на бяду, была даверам гэтага таўстуна, прапітанага кальвадосам. Няўжо няма надзеі 54 заваяваць яго? Ён, канешне, дарэмна прызнаўся, што не мае ніякага дачынення да графа. Увесь гэты ранак Мегрэ, здаецца, падсцерагалі адны няўдачы. — Я супрацоўнік аднаго прыватнага вышукнога агенцтва,— прамовіў ён на ўсялякі выпадак. — Вось як! Што яшчэ мог ён сказаць, калі начальства папярэдзіла, каб ён не ўблытваў у гэту справу афіцыйную паліцыю!.. Ён зманіў, каб дазнацца праўды. Ён дорага заплаціў бы цяпер за тое, каб быць гадоў на дваццаць старэй і валодаць такой вагой і паставай, як яго субяседнік. — Я быў упэўнены, што нічога не здарыцца! — Аднак здарылася. — Дык, павашаму, яна не вернецца? Мегрэ, мусіць, увесь час трапляў амаль у цэль, бо Памэль толькі адмоўчваўся і недвухсэнсоўна паціскаў плячыма. Тады Мегрэ вырашыў скарыстаць іншы сродак. — Цяпер частую я,— абвясціў ён, паказваючы на гліняны жбан з гарэлкай. Няўжо гаспадар адмовіцца выпіць з ім? Але той зноў толькі паціснуў плячыма: — Якраз цяпер і някепска было б раздавіць пляшачку,— буркнуў ён. I адправіўся за пляшкай у склеп. Калі Мегрэ пасля выпітага за дзень кальвадосу адчуваў сябе даволі няўстойліва, то Памэль ішоў як па нітачцы, яго не бянтэжыла нават лесвіца без парэнчаў, якая нагадвала звычайную драбінку. — Знаеце, малады чалавек, трэба спачатку наву' чыцца хлусіць... — Вы думаеце, я... Гаспадар ужо наліваў чаркі. — Хто ж гэта даручыць прыватнаму вышукному агенцтву такую справу? He граф жа, як вы самі разу 65 мееце! Яшчэ меней верагодна, каб гэта зрабілі паны Жандро, бацька і сын. ІІІто да месье Юберта... — Якога Юберта? — Вось бачыце! Вы нават не ведаеце ўсіх членаў іхняй сям’і. — А што, ёсць яшчэ адзін сын? — Колькі дамоў на гэтай вуліцы? — He ведаю... Сорак?.. Пяцьдзесят?.. — Дык вось, схадзіце палічыце... А потым пастукайцеся ў кожныя дзверы. Можа, і знойдзеце такога, хто дасць вам падрабязныя весткі. Што да мяне, то прашу прабачэння. Я не праганяю вас. Можаце сядзець тут колькі хочаце. Але вы ўжо мяне прабачце, у гэты час я заўсёды адпачываю, што б там ні было... За стойкай стаяла саламянае крэсла. Памэль усеўся ў яго спіной да акна, скрыжаваў рукі на жываце, заплюшчыў вочы і, здалося, імгненна праваліўся ў сон. He чакаючы, відаць, болей кліентаў, гаспадыня з анучай у адной руцэ і з талеркай у другой высунула галаву з дзвярэй кухні і, пераканаўшыся, што ўсё спакойна, вярнулася да свайго посуду, нават не глянуўшы на Мегрэ, які даволі збянтэжана зноў падсеў да акна. Р а з д з е л IV СТАРЫ ПАН 3 АВЕНЮ ДЗЮ БУА Мінар паабяцаў Мегрэ, што, калі вернецца з Канфлана, ён прыйдзе на бульвар РышарЛенуар і раскажа свае навіньі. — Але гэта ж вам зусім не па дарозе! — запратэставаў Мегрэ. I атрымаў у адказ нязменнае:. 56 — Гэта не мае значэння. Праводзячы Мінара, Мегрэ асцярожна, каб не збянтэжыць флейтыста, папьітаўся: — I ў якасці каго вы з’явіцеся там? I што збіраецеся сказаць? I толькі цяпер, калі сумятлівы дзень канчаўся і Мегрэ вяртаўся дадому па залітых агнямі Вялікіх Бульварах, адказ музыканта запознена скалануў яго: — Знайду што. He хвалюйцеся. Аднак пасля хвіліннай слабасці, якая апанавала яго ў «Старым Кальвадосе»,— ці то прысутнасць гаспадара прыгнятала яго там, ці то таму, што ён проста перабраў тады меру выпіць, цяпер Мегрэ зноў адчуваў сябе даволі бадзёра. Адкуль што ўзялося — ён і сам не разумеў, але раптам у яго ўсялілася вера ў свае сілы. Нічога, сённяшняя асечка яшчэ саслужыць яму добрую службу і з цягам часу пра яго яшчэ і як загавораць на Набярэжнай Арфеўр! Прыемная цеплыня ўсё яшчэ поўніла яго цела. А ў паходцы, у позірках, якімі ён абменьваўся з прахожымі, у тым, як ён назіраў за рухам трамваяў і фіякраў, праменілася невядомая яму дагэтуль упэўненасць.