• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

    Першая справа Мегрэ

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 167с.
    Мінск 1982
    45.88 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    20
    ён палічыў вас нявопытным і гарачым, гэта, спадзяюся, не крыўдзіць вас. Менавіта пагэтаму ён і не вытрымаў, дазволіўшы сабе мілы жарт — расчыніў перад вамі дзверы свайго дома.
    Мегрэ насупіўся. А начальнік глядзеў на яго з хітраватай усмешкай — з той усмешкай, якая так адметна аддзяляе ўсіх «сытых», ці, як цяпер можна сказаць, усіх «марнатраўцаў жыцця» ад рэшты шэрага люду.
    — А цяпер скажыце, дарагі, што б на маім месцы зрабілі вы сёння раніцай.
    Мегрэ прамаўчаў. I ён прадоўжыў:
    — Запатрабавалі б ордэр на вобыск? Папершае, на якой падставе? Хіба нам падалі скаргу? Ва ўсякім выпадку, не на Жандро. Хіба перад намі сур’ёзнае правапарушэнне? Аніякага. Хіба маюцца параненыя ці забітыя? Наколькі нам вядома, няма. Сёння ноччу вы самі праверылі дом ад кутка да кутка, бачылі ўсіх яго насельнікаў, сяготаго нават у негліжэ. Зразумейце Mane правільна. Можна толькі здагадвацца, што вы перадумалі за сённяшні ранак. Я прыяцель Жандро. Часта бываю ў іх. Належу да таго ж асяроддзя, іпто і яны. Прызнайцеся, што вы пракліналі мяне.
    — Але ёсць сведкавае паказанне і скарга Мінара.
    — Таго самага флейтыста, я помню. А палове другой гадзіны ночы ён спрабуе сілай уварвацца ў асабняк толькі таму, што яму памроіліся крыкі аб ратунку.
    — Ён бачыў...
    — He забывайце, што ён адзіны, хто нешта бачыў. He ўстрывожыўся аніводзін сусед. Пастаўце сябе на месца дварэцкага, разбуджанага грукатам у дзверы.
    — Прабачце! Памянёны Луі быў у фраку, нават прьі гальштуку, і гэта а палове другой ночы. А ў доме, калі Мінар пазваніў, не бьіло ні агеньчыка.
    — Ну, дапусцім. Але заўважце: гэта ўсё той жа ваш флейтыст заяўляе, што дварэцкі быў пры поўным
    81
    парадзе. Ну дапусцім, піто так яно і было. Дык хіба гэта правіннасць? Праўда, Мінара выставілі за дзверы занадта груба. Але як зрэагавалі б вы, калі б якінебудзь малойчык уварваўся ў ваш дом, даказваючы, што вы забіваеце ўласную жонку?
    Ён працягнуў свой залаты партсігар Мегрэ, які зноў вымушаны быў напомніць яму, што цыгарэт ён не курыць. Проста такая была ў Лё Брэ прывычка — паблажлівы жэст арыстакрата.
    — Цяпер разгледзім пытанне з чыста адміністрацыйнага боку. Вы склалі рапарт, і ён павінен будзе ўрэшце легчы на стол прэфекта паліцыі, які вырашыць, перадаваць яго ў пракуратуру ці не. Скарга флейтыста на дварэцкага таксама рушыць па адпаведных каналах.
    Мегрэ дапытліва паглядзеў на шэфа сярдзітымі вачамі і зноў падумаў пра адстаўку. Ён ужо здагадваўся, пра што пойдзе гаворка далей.
    — Сям’я ЖандроБальтазараў адна з самых відных у Парыжы. Любая бульварная газецінка аж падскочыць ад шчасця, калі намі будзе дапушчана хоць найдробязнейшая недалікатнасць.
    — Я зразумеў вас,— суха прамовіў Мегрэ.
    — Вы ненавідзіце мяне, ці ж не так? Вы думаеце, што я прыкрываю гэтых людзей, таму што яны багацеі і мае сябры.
    Мегрэ памкнуўся згрэбці са стала паперы і парваць іх на шматкі — намёк камісара быў болей чым празрысты. Потым ён вернецца ў агульную залу і па магчымасці цвёрдым почыркам напіша заяву аб звальненні.
    — А цяпер, мілы мой Мегрэ, хачу вам нешта паведаміць.
    Пацешна: насмешка набывала эфектную канцоўку.
    — Раніцай, пакуль я чытаў ваш рапарт, пакуль
    32
    размаўляў з вамі, штось такое ўвесь час не давала мне спакою. Штось такое турбавала і ніяк не магло ўспомніцца. 3 вамі такое здараецца? Ведаеш, што павінен — абавязкова! — павінен нешта ўспомніць, але чым больш намагаешся, тым меней удаецца. Я адчуваў, што гэта нешта вельмі важнае, што яно нават здольна змяніць усю справу. А высветлілася ўсё на снеданні. У піку сваёй звычцы, я пайшоў снедаць дадому, таму што ў нас былі госці. I вось, глянуўшы на жонку, я адразу ўзнавіў у памяці кончык згубленага ланцужка. Аказваецца, мяне ўсю раніцу непакоіла адна прамоўленая ёю фраза. Але што дакладна яна сказала? Раптам, у самы разгар снедання, успомніў. Учора, перад тым як паехаць з дому, я, як звычайна, запытаўся: «Што ты будзеш рабіць сёння вечарам?»
    I жонка адказала:
    — Паедзем з Эліз і Бернадэтай піць чай у СентАнарэ.
    Бернадэта — гэта графіня д’Эсціро. А Эліз — гэта Эліз ЖандроБальтазар.
    Ён змоўк і паглядзеў на Мегрэ сваімі бліскучымі вачыма.
    — Вось такія справы, калега. Мне заставалася толькі высветліць, ці сапраўды ўчора ў семнаццаць гадзін Эліз Жандро піла чай разам з маёй жонкай у адным з салонаў Піфана. Яна была там, жонка пацвердзіла гэта. I ні разу не ўпамянула пра тое, што Эліз едзе ў Ансеваль. Вярнуўшыся сюды, я старанна перачытаў ваш рапарт.
    Твар Мегрэ праясніўся, і ён ужо раскрыў рот, каб даць волю сваёй радасці, але...
    — Хвілінку! He надта спяшайцеся. Сёння ноччу вы бачылі, што пакой Эліз Жандро быў пусты. Яе брат заявіў, што яна ў Ньеўры.
    — Значыць...
    — Нічога не значыць. Рышар Жандро не пад пры
    2 Зак. 2266
    33
    сягай казаў вам гэта. У вас не было ні ордэра, ні падстаў для допыту.
    — Але цяпер...
    — Цяпер не болей, чым учора. Вось чаму я раю вам...
    Мегрэ зусім разгубіўся. Быццам яго палівалі то варам, то ледзяной вадой, і ён канчаткова быў збіты з панталыку. Яму стала душна. Якое прыніжэнне: з ім абыходзіліся, як з дзіцем!
    — Дзе і як вы збіраецеся адпачываць?
    Пытанне было такое недарэчнае, што Мегрэ праз сілу сказаў, як выдавіўшы з сябе:
    — He.
    — Наколькі мне вядома, чыноўнікі маюць звычку загадзя рыхтавацца да адпускоў. Аднак, калі жадаеце, можаце ўзяць водпуск ужо цяпер, з сённяшняга дня. Я нават спадзяюся, што гэта ў нейкай ступені супакоіць мае сумненні. Тым болей, калі ў вас няма намеру пакідаць Парыж. Паліцэйскі ў водпуску — ужо не паліцэйскі, ён можа дазволіць сабе такія ўчынкі, за якія адміністрацыя не нясе адказнасці.
    Зноў надзея. Але Мегрэ ўсё яшчэ баяўся верыць. Чакаў ад камісара новага каленца.
    — Спадзяюся, канешне, што скарга на вас ўсё ж не паступіць. Калі ж у вас узнікне часам неабходнасць нешта паведаміць мне ці проста параіцца, званіце на бульвар Курсэль. Нумар майго тэлефона знойдзеце ў тэлефонным даведніку.
    Мегрэ зноў памкнуўся штось сказаць — на гэты раз каб падзякаваць, але камісар ужо злёгку падштурхоўваў яго да дзвярэй. I раптам, нібыта ўспомніўшы нешта зусім дробязнае, прамовіў:
    — Дарэчы, вось ужо шэсць ці сем гадоў, як Фелісьен Жандробацька знаходзіцца пад сямейнай апекай, нібы юны ветрагон. 3 таго часу як памерла маці, усе справьі фактычна вядзе Рышар. Як здароўе вашай
    34
    жонкі? Трошкі прывыкае да Парыжа, да сваёй но* вай кватэры?
    Жылістая рука шэфа паціснула руку Мегрэ, і ён апынуўся за абабітымі дзвярыма. Усё яшчэ разгублены і прыгнечаны, ён машынальна падаўся да сзайго стала, і раптам яго позірк спыніўся на адной з постацей на лаве па той бок бар’ера.
    Там сядзеў флейтыст Жустэн. У чорным, але на гэты раз ужо не ў вячэрнім, фраку і без плашча, ён пакорліва чакаў сваёй чаргі, прымасціўшыся паміж нейкім бадзягам і таўстухай у зялёнай шалі, якая карміла грудзьмі немаўля.
    Музыкант глянуў на Мегрэ, нібыта пытаючыся дазволу падысці да бар’ера. Мегрэ прывітальна кіўнуў яму, сабраў паперы і перадаў справы аднаму з калег.
    — Іду ў водпуск!
    — У водпуск?! У красавіку, ды яшчэ калі ў нас на шыі яго вялікасць?!
    — Уяві сабе, водпуск!
    Тады другі саслужывец, ведаючы, шго Мегрэ нядаўна ажаніўся, запытаў:
    — Што, дзіця?
    — He.
    — Захварэў?
    — He.
    Гэта ўжо збівала з тропу, і саслужывец недаўменна пакруціў галавой:
    — Ну што ж. Справа твая. Прыемнага адпачынкуі Шанцуе ж людзям!
    Мегрэ ўзяў свой кацялок, надзеў манжэты — ён скідаў іх, прыходзячы на работу,— выйшаў за бар’ер, які аддзяляў службоўцаў ад наведвальнікаў. Жустэн Мінар таксама падняўся і вельмі натуральна моўчкі рушыў следам.
    Ці не задала яму чосу зласлівая жонка, пра якую расказваў Бесан? Як бы там ні было, ён быў тут. Свет
    2*
    35
    лавалосы, шчуплы, з румянымі скуламі і блакітнымі вачыма, ён не адставаў ад Мегрэ, як прыблудны цюцька ад выпадковага прахожага.
    Вуліцы былі заліты сонцам, над вокнаыі развяваліся сцягі. Здавалася, аж паветра трымціць ад наярвання труб і пошчаку барабанаў. Людзі ішлі святочна прыўзнятыя і вясёлыя, і ад таго, што то тут, то там на вочы трапляліся ваенныя, міжволі і цывільныя падцягваліся і распраўлялі плечы.
    Калі Мінар нарэшце асмеліўся параўняцца з Мегрэ, ён спагадліва запытаў:
    — Вас звольнілі?
    Ён, мабыць, лічыў, што паліцэйскага чыноўніка звольніць гэтак жа проста, як флейтыста з аркестра, і яму было невыносна ад думкі, што гэта здарылася па яго віне.
    — He звольнілі. Мне далі водпуск.
    — Вось як!
    Гэта «вось як!» вырвалася вельмі ўзрушана. У ім гучала занепакоенасць і прытоены папрок.
    — Яны палічылі за лепшае часова адхіліць вас ад спраў, так? Выходзіць, яны намераны ўсё замяць? А як жа мая скарга?
    Голас яго загучаў сушэй.
    — Прынамсі, хоць маю скаргу яны не пакладуць пад сукно? Хачу адразу ж папярэдзіць вас, што гэтага я не дапушчу.
    — Скарга разбіраецца ва ўстаноўленым парадку.
    — Выдатна! Тым болей што ў мяне ёсць для вас сякіятакія навіны. Ва ўсякім разе, адна...
    Яны ўжо дайшлі да правінцыяльнаціхай плошчьі СенЖорж з невялічкім «бістро», дзе вечна пахла белым віном. Мегрэ прывычна штурхнуў уваходныя дзверы. У гэтыя гадзіны пасля полудня ў паветры і сапраўды, здавалася, веяла адпачынкам. Цынкавая
    36
    стойка была надраена да бляску, а налітае ў чаркі віно аж прамянілася зеленаватымі водбліскамі, наганяючы смагу.
    — Вы сказалі, што бачылі ў доме Жандро дзвіох пакаёвак. Я правільна зразумеў вас?
    — Жэрмену і Мары,— без запінкі пацвердзіў Мегрэ.— He лічачы мадам Луі, кухаркі.
    — Дык вось: пакаёўка была толькі адна!
    Вочы музыканта свяціліся дзіцячай радасцю, і сам ён, як ніколі, нагадваў цяпер вернага сабачку, які прьінёс палачку свайму гаспадару.
    — Я размаўляў з малочніцай, якая носіць малако ў асабняк Жандро. Яе крамка на вуліцы Фантэн, на рагу, якраз побач з тытунёвай крамкай.
    Мегрэ, трошкі збянтэжаны, са здзіўленнем глядзеў на флейтыста і ўсё не мог пазбавіцца ад чуткі пра лупцоўкі, якія ўсчыняла яму яго Кармэн.
    — Старэйшая пакаёўка, Жэрмена, ад суботы ва Уазе, у сваёй цяжарнай сястры... Дык вось, днём я звычайна вольньі, вы разумееце?..
    — А як ваша жонка?
    — Гэта не мае значэння,— прамовіў ён даволі абыякава.— Я падумаў, што калі вы маеце намер прадаўжаць следства, то, можа, і я змагу быць вам карысны. Сам не ведаю, але людзі ўвогуле даволі прыязна адносяцца да мяне.