9 — Вы казалі, што ля дома стаяў аўтамабіль. — He зусім ля дома. Хвіліначку... Во, якраз вось тут. Сапраўды, не зусім ля дома. Трошкі прамінуўшы яго. Мегрэ, галава якога была набіта апошнімі тэарэтычнымі выкладкамі адносна паказанняў сведак, запаліўшы васковую запалку, нагнуўся над брусчаткай. — Вось бачыце! — пераможна ўсклікнуў музыкант, паказваючы пальцам на вялікую масляную пляму. — Пайшлі. Хоць я і не зусім упэўнены, што раблю правільна, дазваляючы вам існі са мной. — Дык мяне ж ударылі! I ўсё ж на душы ў Мегрэ было трывожна. Паднімаючы руку да кнопкі званка, ён адчуў, як зашчымела сэрца, і стаў прыпамінаць, на які артыкул закона ён можа зараз спаслацца. Ордэра ён не меў. Апроч таго, цяпер глыбокая ноч. Ці мог ён абгрунтаваць матывы свайго ўрывання, калі адзіным рэчавым доказам злачынства быў распухлы нос флейтыста? Як і флейтысту, яму давялося пазваніць тройчы, але грукаць нагой у дзверы ён не стаў. Нарэшце зза дзвярэй пачуўся голас: — Хто там? — Паліцыя! — не зусім упэўнена адказаў Мегрэ. — Адну хвіліну, калі ласка. Пайду вазьму ключ. У парадным шчоўкнула. У асабняку загарэлася святло. Прайшло яшчэ некалькі доўгіх хвілін чакання. — Гэта ён,— пацвердзіў музыкант, пазнаўшы голас. Нарэшце звякнуў ланцужок, стукнула засаўка, і перад імі ўзнік заспаны твар, і позірк, слізгануўшы па Мегрэ, упёрся ў Жустэна Мінара. — Злавілітакі яго! — прамовіў мужчына.— Ён што, зноў недзе прыняўся за свае жартачкі? — Дазвольце зайсці? 10 — Калі вы лічыце, што гэта неабходна. Я толькі папрашу вас не шумець, каб не ўзняць увесь дом на ногі. Прашу сюды. Злева, над трыма мармуровымі прыступкамі, паблісквалі зашклёныя двухстворкавыя дзверы, якія вялі ў хол з калонамі. Упершыню ў жыцці Мегрэ трапіў у дом, пышнасць і велічнасць якога напамінала рэзідэнцыю па меншай меры міністра. — Вас завуць Луі? — Адкуль вы ведаеце? Усё ж Луі расчыніў дзверы, але не ў салон, а ў пакой для слуг. Быў ён напаўраздзеты. Наспех надзетыя штаны, белая начная кашуля з чырвонай вышыўкай на каўняры,— здавалася, ён толькі што вылез з ложка. — Месье ЖандроБальтазар дома? — Каторьі? Бацька ці сын? — Бацька. — Месье Фелісьен яшчэ не вярнуўся. Што да месье Рышара, сына, то ён, мабыць, даўно спіць. Мо з паўгадзіны таму гэты п’яніца... Луі быў рослы, плячысты мужчына гадоў пад пяцьдзесят. Падбародак яго быў выгалены да сінявы, над вачыма з вельмі цёмнымі зрэнкамі навіслі невераемна густыя чорныя бровы. Мегрэ зглытнуў сліну і рашуча, нібы кідаўся ў вір, прамовіў: — Я хацеў бы пагаварыць з месье Рышарам. •— Загадаеце разбудзіць яго? — Будзьце ласкавы. — Пакажыце, калі ласка, вашы паперы. Мегрэ працягнуў сваё пасведчанне, выдадзенае паліцэйскай прэфектурай. — Вы даўно працуеце ў нашым квартале? — Дзесяць месяцаў. — Служыце ў камісарыяце СенЖорж? 11 — Так. — Значыць, вы знаёмы з месье Лё Брэ? — Гэта мой начальнік. Тады Луі з уяўнай абыякавасцю, якая кепска маскіравала пагрозу, прамовіў: — Я таксама знаёмы з ім. Я маю гонар абслугоўваць яго, калі ён прыходзіць сюды снедаць ці абедаць. Ён счакаў некалькі секунд, гледзячы ўбок. — Вы ўсё яшчэ хочаце, каб я разбудзіў месье Рышара? — Хачу. — У вас ёсць ордэр? — Няма. — Цудоўна. Будзьце ласкавы пачакаць. Ён падышоў да ўнутранай, у глыбіні сцяны, шафы, дэманстратыўна дастаў адтуль накрахмаленую манішку, каўнер, чорны гальштук. Затым апрануў мундзір, які вісеў там жа, і выйшаў. У пакоі стаяў толькі адзін стул. Hi Мегрэ, ні Жустэн Мінар не селі. Асабняк патанаў у цішыні і цемры. Усё выглядала неяк вельмі велічна і хвалююча. Двойчы Мегрэ вымаў гадзіннік з кішэні жылета. Прайшло дваццаць хвілін, перш чым Луі, усё гэткі ж стрыманы і афіцыйны, паказаўся зноў. — Прашу за мной. Мінар таксама памкнуўся ўслед за Мегрэ, але дварэцкі спыніў яго: — He вы. Хіба толькі, калі вы таксама з паліцыі. Нейкае незвычайнае пачуццё ахапіла Мегрэ. Яму здалося здрадніцтвам пакінуць тут бездапаможнага флейтыста аднаго. Пакой для слуг, абліцаваны цёмнымі панелямі, на момант здаўся яму цямніцай, і ён выразна ўявіў сабе, як дварэцкі з сінім падбародкам вяртаецца сюды і з лютасцю накідваецца на сваю ахвяру. Услед за Луі ён прайшоў праз хол з калонамі, і за 12 тым падымаўся па лесвіцы, усланай цёмначырвонай дывановай дарожкай. Уздоўж лесвіцы гарэла толькі некалькі лямпачак, якія цьмяна асвятлялі прыступкі і сцены. Дзверы, што выходзілі на пляцоўку другога паверха, былі расчынены. У іх праёме стаяў мужчына ў халаце. — Мне сказалі, што вы жадаеце пагаварыць са мной? Праходзьце, калі ласка. Пакіньце нас, Луі. Пакой, сцены якога былі абшыты скурай і ў якім пахла гаванскімі сігарамі і невядомай Мегрэ парфумай, служыў адначасова і гасцінай і кабінетам. Яшчэ адны дзверы, якія былі прыадчынены, вялі ў спальню, дзе пад балдахінам відаць быў рассцелены ложак. 3пад халата Рышара ЖандроБальтазара выглядвала піжама, на босых нагах — саф’янавыя пантофлі. Яму было гадоў трыццаць. Смуглявы твар яго здаўся б зусім звычайным, калі б не крывы нос. — Луі сказаў мне, што вы служыце ў нашым квартальным камісарыяце? Ён адчыніў памайстэрску аздобленую шкатулку з цыгарэтамі, працягнуў яе Мегрэ, але той адмовіўся. — Вы не курыце? — Толькі люльку. — He прапаноўваю вам закурыць, бо не выношу паху люлечнага тытуню. Мяркую, перш чым прыйсці сюды, вы папярэдзілі майго друга Лё Брэ? — He. — Вось як! Прашу прабачэння, калі я не дужа дасведчаны ў паліцэйскіх парадках. Лё Брэ часты госць у гэтым доме, але, прызнацца, зусім не як паліцэйскі камісар. Дарэчы, ён так непадобны на паліцэйскага! Выдатны чалавек, і жонка ў яго чароўная. Але вернемся да справы. Якая гэта зараз гадзіна? Ён зрабіў выгляд, што ніяк не знойдзе гадзіннік, і Мегрэ дастаў з кішэні сваю пасярэбраную цыбуліну. — Дзве гадзіны дваццаць пяць хвілін. 13 — А гэтай парой года днець пачынае, здаецца, гадзін у пяць, праўда? Я ведаю, бо часам мне выпадае прагульвацца конна па дзю Буа. Мне ўяўлялася, што хатні спакой грамадзян ад захаду да ўсходу сонца недатыкальны. — Несумненна, але... — Заўважце, я напомніў пра гэта толькі для таго, каб і вы не забывалі пра існаванне законаў. Вы зусім малады і, відаць, япічэ нявопытны. Вам пашчасціла, што вы трапілі да друга вашага шэфа. Урэшце, спадзяюся, у вас дастаткова падстаў для таго, каб такім парадкам, як зараз, урывацца ў дом. Луі ў агульных рысах растлумачыў мне, у чым справа. Відаць, асоба, якую ён выштурхнуў за дзверы, даволі небяспечная? Нават у такім выпадку, дружа мой, вы павінны былі ўсё ж дачакацца ранку, як вы думаеце? Сядайце, калі ласка. Сам ён не сеў, а мерна захадзіў па пакоі, пыхкаючы дымам егіпецкай цыгарэтьі з пазалочаным муштуком. — А цяпер, калі я даў вам гэты невялічкі ўрок, які вы заслужылі, скажыце, што вас цікавіць? — Хто займае пакой над вамі, другое акно злева? — Выбачайце? — Прашу прабачэння. Вядома, вы не абавязаны адказваць мне, прынамсі, зараз. — Абавязаны?..— у вялікім здзіўленні перапытаў Рышар. Кроў кінулася ў твар Мегрэ, вушы запунцавелі. — Гэтай ноччу ў пакоі над вамі нехта страляў. — Выбачайце... Выбачайце... Вы не трызніце, спадзяюся? «Народныя гулянні, маўляў, гэта, канешне, прычына, але ці не перабралі вы часам?» На лесвіцы пачуліся крокі. Дзверы не былі зачынены, і Мегрэ ўбачыў новую постаць, якая вырысавалася 14 на пляцоўцы, постаць, якая, здавалася, сышла з вокладкі моднага часопіса. Мужчына быў у фраку, палярыне і цыліндры. Ён быў худы і стары, а яго тонкія вусы з ускінутымі ўгору кончыкамі былі відочна нафарбаваны. Ён спыніўся ў парозе, нерашуча, здзіўлена, неяк нават баязліва. — Заходзьце, бацька. Я думаю, зараз вы насмеяцеся ад душы. Вось гэты месье служыць у нашага друга Лё Брэ... Дзіўна: Фелісьен ЖандроБальтазарбацька не выглядаў п’яным, і ўсё ж трымаўся ён неяк хістка, нерашуча, няўпэўнена. — Вы бачылі Луі? — прадаўжаў сын. — Ён з нейкім унізе... — Правільна. Нейкі п’яніца — калі толькі не вар’ят — нядаўна, перад вашым прыходам ледзь не разнёс наша параднае. Луі выйшаў і — як толькі ён яго адужаў? — не даў яму ўварвацца ў дом. А цяпер месье... Ён змоўк, запытальна гледзячы на Мегрэ. — Мегрэ. — Месье Мегрэ, сакратар нашага друга Лё Брэ, прыйшоў сюды, каб запытаць у мяне... Дарэчы, а што вас, на самой справе, цікавіць? — Хто жыве ў пакоі над вамі — другое акно злева? Мегрэ здалося, што бацька занепакоіўся і што занепакоенасць гэта выклікана нейкімі незвычайнымі абставінамі, Як толькі стары зайшоў у пакой, ён кіяуў на сына погляд, поўны страху і пакоры. Ён не адважваўся раскрыць рот. Здавалася, што чакае на гэта дазволу Рышара. — Мая сястра,— адказаў, нарэшце, Рышар.— Гэта ўсё? — Яна зараз дома? 15 Мегрэ звярнуўся не да сына, а да бацькі. Аднак і на гэты раз адказаў сын. — He. Яна ў Ансевалі. — Выбачайце. He зразумеў. — У нашым замку, замку Ансеваль каля ПуійісюрЛуар, у дэпартаменце Ньеўр. — Значыць, пакой яе пусты? — Маю ўсе падставы меркаваць. I дадаў іранічна: — Здаецца, вы гарыце жаданнем пераканацца ў гэтым? Я правяду вас. А заўтра змагу павіншаваць нашага друга Лё Брэ з надзвычайнай стараннасцю яго падначаленых. Прашу за мной. На здзіўленне Мегрэ, бацька таксама нерапіуча паплёўся за імі. — Вось той пакой, пра які вы пытаецеся. На шчасце, ён не замкнёны. Ён шчоўкнуў выключальнікам. Спальня была абстаўлена светлай паліраванай мэбляй, сцены ўбраны блакітным шоўкам. Бакавыя дзверы вялі ў будуар, дзе панаваў ідэальны парадак, кожная рэч, здавалася, была на сваім месцы. — Толькі ўважліва перагледзьце ўсё, малю вас! Сястра прыйдзе ў захапленне, калі даведаецца, што паліцыя поркалася ў яе рэчах. He даючы збіць сябе з панталыку, Мегрэ падышоў да акна. Цяжкія шаўковыя шторы былі трошкі цямнейшага блакіту, чым драпіроўка. Ён расхінуў іх, убачыў цюлевую фіранку, прызначаную змякчаць дзённае святло, і заўважыў, што адзін край фіранкі прышчэмлены аконнай рамай. — Ніхто не заходзіў сюды вечарам? — спытаў ён. — Хіба што хтонебудзь з пакаёвак. — Іх шмат у вас? — А як вы думалі? — з сарказмам перапытаў Рышар.— Дзве, Жэрмена і Мары. Ёсць яшчэ жонка Луі, 16 яна ў нас за кухарку. I кастэлянка, але яна замужам, раніцай прыходзіць, а вечарам ідзе дадому.