Фелісьен Жандробацька моўчкі глядзеў то на аднаго, то на другога. — У чым справа? — нарэшце, адкашляўшыся, спытаў ён. — Далібог, не ведаю. Спытайцеся ў месье Мегрэ. — Адзін чалавек, які праходзіў міма вашага дома прыблізна паўтары гадзіны таму, пачуў, як раптоўна расчынілася акно ў гэтым пакоі. Ён падняў галаву і заўважыў перапалоханую жанчыну, якая клікала на дапамогу. Мегрэ заўважыў, як рука бацькі з усёй сілы сціснула залатую булдавешку трысціны. — А далей што? — запытаў Рышар. — Жанчыну адцягнулі ад акна, і ў той жа момант раздаўся стрэл. — Ды што вы кажаце?! Жандромалодшы, быццам зацікаўлены і ўстрывожаны, азірнуўся, прыкідваючыся, што шукае след кулі ў шоўку, якім былі задрапіраваны сцены. — А ведаеце, што мяне асабліва здзіўляе, месье Мегрэ,— прабачце, я не пераблытаў ваша прозвішча? Месье Мегрэ? — Дык вось, мяне здзіўляе, што пры наяўнасці такога сур’ёзнага абвінавачвання вы не прынялі элементарных мер перасцярогі, не папярэдзілі сваё начальства. Памойму, вы дзейнічалі трошкі легкадумна, кінуўшыся адразу сюды. Вы хоць ведаеце гэтага прахожага з такім багатым уяўленнем? — А ён унізе. — Мне дужа прыемна, што ён знаходзіцца пад маім дахам. Адным словам, вы не толькі самі ўварваліся сюды ночапоўнач, насуперак законам, якія стаяць на варце свабоды грамадзян, а яшчэ і прывялі з сабою нейкую даволі падазроную — прынамсі, у маіх вачах — асобу. Аднак, раз вы ўжо тут, то, дзеля таго каб заў 17 тра вы змаглі далажыць падрабязна пра ўсё нашаму другу Лё Брэ, прашу вас прыступіць да неабходных фармальнасцей. Думаю, вам не пашкодзіць пераканацца, што пасцеллю маёй сястры сёння ноччу ніхто не карыстаўся? Ён сарваў з ложка шаўковае пакрывала, пад якім аказаліся просціны без ніводнай зморшчынкі і бездакорна чыстая падушка. — Шукайце, прашу вас! Абмацвайце ўсе закуткі. Вы, канешне, захапілі з сабой лупу? — У ёй няма патрэбы. — Прабачце. За выключэннем Лё Брэ, я не меў гонару быць знаёмым з паліцыяй, хіба што па раманах... Вы кажаце, стралялі? To, можа, дзенебудзь ляжыць і труп? Давайце паходзім! Пашукаем яго разам! Мо ў гэтай шафе? Усяляк бывае! Ён расчыніў створкі шафы, і Мегрэ ўбачыў мноства сукенак, акуратна развешаных на вешалках. — Можа, тут? Гэта абутак Эліз. Яна, як бачыце, не ведае ў ім ні ліку, ні меры. Прашу ў будуар... У рэпліках яго ўсё болей і болей адчувалася з’едлівая насмешка. Ці не праз гэтыя дзверы? Праўда, яны забіты наглуха з таго часу, як памерла маман. Але ў пакой можна трапіць і з калідора. Хадзем. Ну хадзем жа! Прашу вас!.. Цэлых паўгадзіны цягнуўся гэты кашмар. Мегрэ не заставалася нічога іншага, як падпарадкавацца. Рышар літаральна загадваў яму. А прысутнасць старога ЖандроБальтазара, які хадзіў за імі след у след, у сваім цыліндры, з палярынай на плячах і трысцінай з залатой булдавешкай у руцэ, надавала іх блуканню па асабняку нешта тэатральнажахлівае. — Ну што вы! Яшчэ рана ўніз. Вы забыліся, што над намі ёсць яшчэ адзін паверх, мансардны, дзе начуе прыслуга. 18 Лямпачкі ў калідоры без абажураў. Пакатая столь. Рышар стукае ў дзверы. — Адчыніце, Жэрмена. Ды адчыніце ж! He мае значэння, што вы ў кашулі. Гэта паліцыя. Пышная дзяўчына з заспаным тварам, пах віна, скамечаная пасцель, на туалетным століку грэбень са злямцаванымі валасамі. — Вы чулі стрэл? — Што?! — Калі вы леглі спаць? — Я паднялася сюды ў дзесяць? — I вы нічога не чулі? Пытанні задае Рышар. — Пайшлі ў пакой!.. Адчыніце, Мары... Ды нічога, малышка, гэта не мае значэння. Шаснаццацігадовае дзяўчо ў накінутым паверх кашулі зялёным паліто дрыжыць усім целам. — Вы чулі стрэл? Яна з непрытоеным жахам глядзіць на Рышара і Мегрэ. — Вы даўно спіце? — He ведаю. — Вы чулі штонебудзь? — He. У чым справа? Што здарылася? — У вас ёсць пытанні, месье Мегрэ? — Я хацеў бы запытацца ў яе, адкуль яна родам. — Адкуль вы родам, Мары? — 3 Ансеваля. — А Жэрмена? — Таксама з Ансеваля. — А Луі? — 3 Ансеваля, месье Мегрэ,— адказвае Рышар, не тоячы насмешкі.— Я бачу, вам невядома, што ўладальнікі замкаў звычайна набіраюць слуг са сваіх маёнткаў. — Што тут? 19 — Пакой мадам Луі. — Муж яе таксама тут спіць? — Ён спіць унізе, у швейцарскай. Мадам Луі доўга не адчыняе. Маленькая, чарнавалосая і смуглая, залішне поўная жанчына з недаверлівымі вачыма. — Вы яшчэ доўга будзеце чыніць гэты гармідар? Дзе Луі? — Унізе. Скажыце, вы чулі стрэл? Яна амаль выстаўляе іх за дзверы, голасна выказваючы сваё абурэнне. А Рышар усё адчыняе і адчыняе дзверы ў пустыя пакоі, каморы, мансарду. He пазбавіў ён Мегрэ і ад вышак, потым прымусіў спусціцца на другі паверх і агледзець апартаменты бацькі і сына. — Цяпер гасціная. Хадзем, хадзем! Абавязкова! Для мяне гэта вельмі важна. Рышар уключыў святло, і вялікая крышталёвая люстра зазіхацела, абазвалася мілагучным звонам. — Прашу вас. Што, ніякіх трупаў? Ніякіх параненых? Вы ўсё агледзелі? He жадаеце спусціцца ў склеп? Заўважце, зараз чвэрць чацвёртай. Ён расчыніў дзверы ў пакой для слуг: Жустэн Мінар сядзеў на стуле, непадалёк ад яго, у кутку, стаяў Луі — ён вартаваў яго, як арыштанта. — Гэта і ёсць той самы малады чалавек, які чуў стрэл? Я проста шчаслівы, што маю магчымасць пазнаёміцца з такой надзвычайнай асобай. Мяркую, месье Мегрэ, цяпер я маю падставу скласці скаргу наконт паклёпніцкага абвінавачвання і спробы парушыць недатыкальнасць жытла? — Ваша права. — Усяго найлепшага, Луі, правядзіце гэтых месье. Стары Жандро адкрыў рот, але нічога не сказаў. Што да Мегрэ, то ён яшчэ здолеў прамовіць: — Дзякую вам. 20 Луі правёў іх да выхада і замкнуў за імі цяжкія дзверы. Збітыя з панталыку, збянтэжаныя, трошкі ўстрывожаныя, яны самотна спыніліся на левым баку вуліцы Шапталь. Мегрэ машынальна кінуў позірк на масляную пляму на брусчатцы, нібыта яна насуперак усяму магла рэальна падтрымаць яго. — Паверце, я не піў, клянуся! — Веру. — I я не вар’ят. — Само сабой... — Як павашаму, гэта гісторыя можа вам нашкодзіць? Я ж чуў сёетое... Вось так Мегрэ абнавіў той ноччу свой першы мундзір, які трошкі ціснуў яму пад пахамі, Раздзел II РЫШАР ХЛУСІЎ Без дзесяці дзевяць уранку ўсмешлівая мадам Мегрэ, ад якой хораша пахла свежасцю і духмяным мылам, рассунула на акне шторы, даючы дарогу вясёламу сонцу. Прайшло не шмат часу, як яна выйшла замуж, і яшчэ не прывыкла бачыць, як спіць гэты ўскудлачаны пышнавалосы мужчына, як уздрыгваюць кончыкі яго русявых вусоў і наморшчваецца лоб, калі на твар сядзе муха. Яна засмяялася. Яна заўжды смяялася, калі раніцай падыходзіла да яго з кубачкам кавы ў руцэ, а ён глядзеў на яе затуманенымі сном і, як ёй здавалася, трошкі дзіцячымі вачыма. Мадам Мегрэ была маладзіца свежая і пухленькая як пампушка,— гэтакіх часта можна бачыць у булачнай ці за мармуровай стойкай у малочнай. Жыццярадаснасць ніколі не здраджвала ёй, і Мегрэ мог на цэ 21 лыя дні пакідаць яе адну ў іх маленькай кватэры на бульвары РышарЛенуар, не баючыся, што ёй хоць на хвіліну стане сумна. — Пра што ты думаеш, Жуль? У той час яна яшчэ не называла яго Мегрэ, але і тады ўжо яна поўнілася да яго той глыбокай прыроднай павагай, якую адчувала да свайго бацькі і, несумненна, перанесла б і на свайго сына, калі б ён з’явіўся ў яе. — Я думаю... I ён працытаваў ёй радкі, якія прыйшлі яму на памяць у той момант, калі ён расплюшчыў вочы пасля толькі двухгадзіннага сну. Гэта была цытата з правіл унутранага распарадку паліцыі: «Службоўцы Вышукной паліцыі абавязаны ўвесь свой час аддаваць службе. Любое распачатае следства ці назіранне павінна быць праведзена ў самы сціслы тэрмін, і ў гэтыя гадзіны ці дні службоўцу не можа быць гарантаваны адпачынак». Ён пакінуў камісарыят а шостай раніцы, калі на змену яму прыйшоў сакратарасістэнт Альбер Люс. На дварэ паветра было такое свежае, вуліцы Парыжа поўніліся такой зялёнай сакавітасцю, што ён зрабіў ладны круг, каб прайсціся па Цэнтральнаму рынку, падыхаць водарам вясковай гародніны і садавіны. He адзін Мегрэ не спаў у гэту ноч. Візіт замежнага правіцеля быў разлічаны ўсяго на тры дні, але паліцэйскія службы, асабліва тыя, што вялі нагляд за кватарантамі мэбляваных пакояў, вакзаламі, чужаземцамі, дробнымі правапарушальнікамі, не мелі спакою ўжо шмат тыдняў падрад. I ўжо знемагалі ад стомы, Улады не давалі дыхнуць ні жыхарам, ні паліцэйскім камісарыятам. Маршруты сустрэчы і праводзін манарха сурова, да секунд разлічаныя загадзя, не закраналі квартал СенЖорж, і незанятыя людзі былі 22 пасланы ў распараджэнне камісарыята квартала ГрандОпера. Адны анархісты здольны былі пазбавіць паліцыю сну. А тут жа яшчэ і ўсялякія «псіхі», каго падобныя ўрачыстасці заўсёды выводзяць з раўнавагі, зладзеікішэннікі і нячыстыя на руку прастытуткі, якія бурна аддаваліся радасцям з правінцыяламі, прывабленымі парадам. — Гэта кава ад «Бальтазара»? — запытаўся Мегрэ ў жонкі. — Чаму ты пытаешся? Яна табе не падабаецца? — Проста хачу ведаць, чаму ты купляеш менавіта гэту каву, а не іншую. Хіба яна найлепшая? — Ва ўсякім выпадку — не найгоршая, да Taro ж — і з карцінкамі. Ён зусім забыўся пра альбом, у які жонка старанна ўклейвала карцінкі, схаваныя ў кожным пачку кавы. На карцінках былі намаляваны кветкі з усяго свету. — Калі назбіраць тры поўныя серыі, можна бясплатна атрьіыаць арэхавую спальню. Мегрэ прыняў душ — тады ў кватэры яшчэ не было ванны. Потым паеў супу: ён заўсёды еў суп раніцай у сябе ў вёсцы і захаваў гэту звычку ў горадзе. — Ты, канешне, не ведаеш, калі вернешся? — «...у гэтыя гадзіны ці дні службоўцу не можа быць гарантаваны адпачынак»,— з усмешкай сказаў ён. Мадам Мегрэ вельмі добра ведала свайго мужа. На яе галаве ўжо красаваўся капялюшык. Яна любіла праводзіць мужа на работу, быццам дзіцё ў школу, але да самага камісарыята не даходзіла, бо ён бы адчуваў сябе няёмка пры сустрэчы з якімнебудзь сваім калегам. Роўна а дзесятай на вуліцы Лярошфуко спыняўся кабрыялет камісара, запрэжаны няўрымсным стаенні 23 кам, і фурман забіраў лейцы з рук гаспадара. Максім Лё Брэ быў, мусіць, адзіны паліцэйскі камісар ва ўсім Парыжы, які меў уласны экіпаж і жыў у Мансо ў адным з новых гмахаў па бульвары Курсэль. Перш чым з такім форсам з’явіцца ў камісарыяце, ён паспяваў адведаць клуб Гоша, пафехтаваць там, паплаваць у басейне і пабываць у масажыста.