159 шар Жандро збіраўся правесці гэты вечар дома. Можа, ён павінен быў застацца ў клубе ці яшчэ дзенебудзь? А магчыма — і гэта было ў яго характары — сам Боб папрасіў Рышара падняцца да сястры? Чаму ж не? Хоць бы для таго, каб выказаць ім абаім усё, што ён пра іх думае. «Папершае, я не збіраюся жаніцца...» У Мегрэ, якому ніколі не даводзілася сустракацца з Бобам, ужо складвалася выразнае ўяўленне пра яго характар і нават пра аблічча. «Падругое, я не маю аніякага жадання прадаваць сваё імя, якое няцяжка мне насіць і самому». Бо калі ў раёне плошчы Тэрн і на бегавых дарожках скачак сёйтой і называў яго графам, то большасць з іх была пераканана, што гэта проста мянушка, і яны не мелі нават ўяўлення пра яго сапраўднае прозвішча. Як паводзіла Эліза Жандро? Ускіпела, напомніла пра свой гонар? А брат? Прыйшоў у ярасць? «А вы ўвогуле заткніцеся! Дарэчы, зараз я раскажу вашай сястры, што за камбінацыю вы прыдумалі». Ён меў час на гэта? Ці Рышар адразу кінуўся на яго? Сотні тысяч людзей, якія пілі каву «Бальтазар» і, як мадам Мегрэ, наклейвалі ў альбомы малюнкі разнастайных кветак, не маглі і ўявіць сабе, што іх ранішняя філіжанка кавы аказалася стаўкай у бойцы ў адным з пакояў асабняка на вуліцы Шапталь. У подлай бойцы, якую, можа, падцікоўваў за дзвярыма лёкай. Мужчыны, відаць, кінуліся адзін на аднаго з кулакамі. Магчыма, абодва пападалі. Ці быў узброены Рышар Жандро? Ён, несумненна, здольны нанесці ўдар спатайка. — Памойму, стрэліла шлюшка. He са зла. Яна проста ашалела. Інакш бы яна не кінулася ў роспачы да акна і не стала б клікаць на помач. А можа, акно 160 было расчыпена і раней? Прызнацца, я не заўважыў... Ці бачыце, мне здаецца, яна ў рэшце рэшт пасапраўднаму падлюбоньвалася да Боба. Па ўсім відаць, што так. Пачатак паклалі яе інтарэсы. Але ён быў гэткі непадобны да марожаных судакоў, якія звычайна акружалі яе... Мне здаецца, што, калі яна пабачыла, што Боб бярэ верх ці што брат зрабіў спробу нанесці ёй подлы ўдар у спіну, яна проста ашалела. I стрэліла. На няшчасце, яна не ўмела цэліцца. I патрапіла ў Боба, ды яшчэ ў самае сэрца... А што, калі нам заказаць яшчэ пляшачку? Яно ж зусім лёгкае, гэта вінцо. Вось так, прыяцель Жуль! Калі я ўбачыў, як нейкі дзівак стаў ламацца ў дзверы, каб яго ўпусцілі, я змыўся, потым зноў вярнуўся, але ўсё было ўжо ціха. Я палічыў за лепшае даць драпака. Потым мы з Люсіль сталі раіцца, што рабіць. Мы ўвесь час спадзяваліся, што Боб вернецца, ці што хоць даведаемся, што ён у бальніцы. Урэшце я адправіўся да Жандро ў офіс. Вось адкуль я і ведаю, як выглядае стары. Хіба было б лепей, калі б з гэтага ніхто не пакарыстаўся? Ён раскашэліўся амаль адразу ж, так што я нават пашкадваў, што не запатрабаваў сто тысяч замест паўсотні. Мярзотнікі! Вы зваліліся нам на галаву якраз у той момант, калі мы збіраліся змыцца. Пагадзіцеся, было б занадта падурному дапусціцца да таго, каб нас накрылі. Ваша здароўе, старына! Яны ўсё ўладкавалі як нельга лепей для сябе. Я пачынаю ўжо трошкі звыкаць з гэтай думкай. Але мяне проста верне, калі я сустракаю на вуліцы іх выязны экіпаж, дзе на конях такая шыкоўная збруя, а возны з такой пыхай красуецца на козлах!.. — Гаспадар! Кавы нам, толькі не «Бальтазар». Прыйшлося, аднак, выпіць менавіта бальтазараўскую, таму што іншай у доме проста не знайшлося. 161 — Якое паскудства! — вылаяўся Дэдэ праз зубы.— Адно шчасце, што можна зашыцца ў вёску. — 3 Люсіль? — Яна нібыта не супраць. У нас ёсць пяцьдзесят тысяч, ці каля гэтага. Я заўсёды марыў адкрыць «бістро» на беразе ракі, такое, да прыкладу, як гэта, і дзе кліенты будуць мае дружкітаварышы. Але даволі цяжка знайсці такую мясціну, таму што трэба, каб яна была не дужа далёка ад іпадрома. Заўтра пашвэндаюся ў ваколіцах МэзонЛафіта. Якраз там я прыстроіў Люсіль. Ён раптам збянтэжыўся і паспешліва дадаў: — He думайце, аднак, што мы адразу ж зажывём як нявінныя анёлачкі?! * sS $ Так прайшоў цэлы тыдзень. Кожнай раніцы Мегрэ па званку заходзіў у кабінет камісара і падаваў яму дзённы рапарт. Кожнай раніцы Лё Брэ памыкаўся нешта сказаць, але так і не рашаўся, адварочваўся. Яны не заводзілі ніякіх іншых размоў, апрача службовых. Мегрэ пасур’ёзнеў, рухі яго сталі больш спакойныя, хоць ён яшчэ і не атлусцеў. Ён нават перастаў усміхацца і выдатна ўсведамляў, што быў жывым дакорам для Лё Брэ. — Скажыце, даражэнькі... Гэта было на пачатку мая. — ...калі ў вас экзамены? Экзамены па таму самаму прадмету, які ён вывучаў у тую ноч, калі флейтыст убег у паліцэйскі камісарыят, уварваўся ў жыццё Мегрэ. — На наступным тыдні. — Мяркуеце здаць? — Спадзяюся. 162 Адказваў Мегрэ холадна, амаль суха. — Гішар казаў мне, што вы марылі паступіць у Вышукную. — Марыў некалі. — А цяпер? — He ведаю. — Думаю, ваша месца якраз там, і хоць я вельмі цаню вас тут, аднак пастараюся памагчы вам у гэтай справе. Спазм перахапіў горла Мегрэ, і ён не вымавіў ні слова. Ён усё яшчэ злаваў. Ён ніяк не мог дараваць ім, усім разам — і камісару, і Жандро, і службоўцам з Вышукной, і, можа, нават самому Гішару, якога ён у глыбіні душы паважаў амаль так, як паважаў свайго бацьку. Калі Гішар, аднак... Яны неабвержна мелі рацыю, Мегрэ збянтэжана ўсведамляў гэта, Скандал нічога не даў бы. У любым выпадку Эліз Жандро была б апраўдана. У такім разе?.. Ці не на само жыццё злаваў ён, і ці не памыляўся ён сам, не жадаючы ўразумець гэта? Ён не чакаў, што будзе куплены. Ён не хацеў прымаць ад камісара Лё Брэ аніякай ласкі. — Пачакаю сваёй чаргі,— буркнуў ён ціха. Назаўтра ж яго выклікалі на Набярэжную. — Усё яшчэ злуяце, мой хлопчык? — запытаўся шэф, кладучы руку яму на плячо. Ён не змог утрымацца і амаль гнеўна, сапраўды як хлапчук, кінуў: — Гэта Эліз Жандро забіла Боба. — Можа. — Вы ведалі гэта? — He сумняваўся. Калі б гэта зрабіў яе брат, Луі не стаў бы ахвяраваць сабой. Вокны кабінета выходзілі на Сену. Буксіры цягну 163 лі за сабой цэлую нанізку баржаў і, перад тым як прайсці пад мостам, уключалі свае сірэны і апускалі трубы. Трамваі, аўтобусы, фіякры, таксі бесперапынна рухаліся па мосце СенМішэль, на тратуарах ажыўлена снавалі жанчыны ў яркіх апратках. — Сядайце, старына. Урока, пададзенага яму ў той дзень бацькоўскім тонам, нельга знайсці ні ў адным падручніку па навуковай крыміналістыцы. — Вы зразумелі? Наша задача — наносіць як мага меней шкоды. Чаму магло паслужыць гэта выкрыццё? — Праўдзе. — Якой праўдзе? I іпэф заключыў: — Можаце закурыць люльку. 3 панядзелка вы — інспектар у групе камісара Барадэ. Мегрэ і не падазраваў, што некалі, праз дваццаць два гады, ён зноў спаткаецца з Эліз, якая тады будзе насіць ужо інакшае — арыстакратычнае італьянскае прозвішча мужа. He ведаў ён і таго, што яна прыме яго ў тым жа нязменным офісе Бальтазараў — у кабінеце, які ён уяўляў толькі дзякуючы нейкаму Дэдэ,— дзе ён нарэшце ўбачыць партрэт старога, які паранейшаму будзе вісець на сваім месцы. «Месье камісар...» Камісар — гэта ён, Мегрэ. «Лічу не лішнім прасіць вас пра захаванне тайны...» I справа будзе тычыцца таго, што на адміністрацыйнай мове вызначаецца як «следства ў сямейных інтарэсах». «У маёй дачкі, на няшчасце, характар бацькі...» Што да яе самой, то яна будзе спакойная і халодная, як стары Бальтазар, чый партрэт ва ўвесь рост будзе вісець за яе крэслам. «Яна дазволіла сабе захапіцца адной бессаромнай 164 асобай, ён павёз яе ў Англію, дзе дамогся дазволу на шлюб. Трэба любой цаной...» He, ён яшчэ не ведаў, што яму яшчэ раз давядзецца трымаць у сваіх руках гонар сям’і Бальтазараў. Пакуль яму было ўсяго дваццаць шэсць і’адоў. I яму рупіла хутчэй падзяліцца сваёй радасцю з жонкай: «Я паступаю ў опергрупу шэфа!» Але яму не ўдалося адразу ж спраўдзіць сваё жаданне. На вуліцы яго чакаў Жустэн Мінар. — Кепскія навіны? — Добрыя! Мяне прасваталі! Флейтыст расхваляваўся, здаецца, яшчэ болей, чым Мегрэ. — Вы пакідаеце камісарыят? — 3 заўтрашняга дня. — Замочым такую падзею? I яны адправіліся ў піўную «Дафін», у двух кроках ад Набярэжнай. Інспектары з Вышукной, якія сядзелі тут і пілі піва, зусім не звярталі ўвагі на двух незнаёмцаў, што ўсё чокаліся і аж свяціліся радасцю. Міне колькі дзён, і адзін з гэтых мужчын перастане быць для іх незнаёмцам. Мегрэ стане ім раўня. Ён будзе заходзіць сюды, як дадому, гарсон пачне вітаць яго па імені і будзе ведаць, што яму падаць. Дадому ён вярнуўся толькі ўвечары і — п’яны. Сто разоў — то флейтыст Мегрэ, то Мегрэ флейтыста — праводзілі адзін аднаго з аднаго канца вуліцы ў другі. — Твая жонка...— пярэчыў Мегрэ. — Якое гэта мае значэнпе?! — Ты не спознішся на свае танцулькі? — Якія танцулькі?! Паднімаючыся па лесвіцы, Мегрэ нарабіў грукату. Ён расчыніў дзверы і сур’ёзна абвясціў: — Вітай новага інспектара з групы шэфа! — А дзе ж твой кацялок? 165 Ён правёў рукой па галаве і пераканаўся, што сапраўды дзесьці згубіў свой кацялок. — Вось яны, жанчыны! Але заўваж... ты толькі заўваж, бо гэта вельмі важна... вельмі важна, чуеш?.. I камісар тут ні пры чым... Яны даўно ўжо сачылі за мной, а я і не ведаў... Ведаеш, хто мне пра гэта сказаў?.. Сам шэф... Ён мне сказаў... Я не магу паўтарыць табе ўсё, што ён сказаў мне, але ён зусім як бацька... Бацька, разумееш? Яна прынесла яму пантофлі і згатавала моцную каву. 3 М Е С Т Раздзел I. Флейтыст дае паказанні........................ 3 Раздзел II. Рышар хлусіў................................ 21 Раздзел III. Пачостка татулі Памэля..................... 39 Раздзел IV. Стары пан з авеню дзю Буа................... 56 Раздзел V. Першыя славалюбныя думкі Мегрэ............... 75 Раздзел VI. Маленькая сямейная ўрачыстасць.............. 92 Раздзел VII. Смех мадам Мегрэ...........................109 Раздзел VIII. Адзін маўчыць, другі зашмат газорыць ... 126 Раздзел IX. Снеданне за горадам.........................143 Сімянон Ж. С 37 Першая справа Мегрэ: Раман.[Для ст. школ. узросту/Пер. з фр. Н. Мацяш; Пад рэд. Я. Семяжона; Маст. Ул. Піменаў].— Мн.: Юнацтва, 1982.— 167 с., 4 л. іл. 40 к. У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалі.зм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра* сюжэтнага апавядання.