Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

Першая справа Мегрэ

Жорж Сімянон
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 167с.
Мінск 1982
45.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Бачыце, я сапраўды не разумею, што там трэба было графу...
— Ён бываў там і раней, як вам вядома.
— Так, вы мне ўжо казалі пра гэта. Я быў вельмі здзіўлены. Граф прапашчы чалавек. Яго бацька хоць і быў даведзены да галечы, але ўсё ж захоўваў яшчэ сякуютакую годнасць. Жыў ён у невялікай кватэры ў Лацінскім квартале і старанна пазбягаў людзей, з якімі сустракаўся ў юнацтве.
118
— Ён працаваў?
— Відаць, не. Дакладна не ведаю.
— А жыў з чаго?
— Прадаваў па меры магчымасці рэчы, якія засталіся: карціны, якуіонебудзь старасвецкую табакерку, сямейныя рэліквіі. Мажліва, сёйтой з ягоных сяброў з ліку тых, што прыязджалі некалі ў замак на паляванне, час ад часу ананімна пасылалі яму грошы? Што ж да Боба, то ён махнуў рукой на ўсё, чым так даражыў яго бацька. Ён дэманстратыўна паяўляецца ў самых гнюсных прытонах. Неяк наняўся пасыльным у рэстаран «Вуазен» толькі дзеля таго, каб ставіць у няёмкае становішча сяброў сваёй сям’і, ад якіх браў чаявыя. I ў рэшце рэшт дакаціўся да нейкай Люсіль і нейкага Дэдэ. Да чаго ўсё гэта я?
Мегрэ не пажадаў працягнуць яму выратавальны круг.
— А! Ну гэтак. Відаць, той ноччу ён прыходзіў да Жандро з малапрыстойнай мэтай.
— Чаму?
— Той факт, што яго суправаджаў Дэдэ, які чакаў яго на вуліцы і нават не выключыў матор, даволі паказальны.
— Аднак у доме яго чакалі.
— Адкуль вы ведаеце?
— Вы мяркуеце, што ў процілеглым выпадку яму дазволілі б падняцца ў пакой да дзяўчыны? I чаму Луі а гадзіне ночы быў пры поўным парадзе?
— Дапусцім, яго чакалі, але ж гэта яшчэ не даказвае, што ён быў там жаданы госць. Магчыма, ён сапраўды папярэдзіў іх пра свой візіт.
— He забывайце, што ўсё адбылося ў спальні.
— Хай! Я нават гатовы дапусціць, што Эліз вяла сябе неасцярожна з імі. Мы не маем права судзіць яе.
— Ага! Вось як!
— Магчыма, між імі нешта і было. Нягледзячы на
119
ўсё, ён — граф д’Ансеваль, яго продкі былі саўладальнікамі замка, купленага старым Бальтазарам, адным з іх сялян.
— Гэта, канешне, магло зрабіць уражанне на ўнучку карабейніка.
— А чаму не? Але ж магло быць і другое: даведаўшыся, якое жыццё ён вядзе, ёй захацелася ўратаваць яго. Хіба гэта не верагодна?
Чаму Мегрэ раптам апанавала абурэнне? У яго было такое ўражанне, быццам яму паказвалі ўсё яго расследаванне ў крывым люстры. He падабаўся і ліслівы тон камісара, які нібыта завучваў з ім урок.
— Існуе яшчэ адна верагоднасць,— ціха прамовіў ён.
— Якая?
— Што мадэмуазель ЖандроБальтазар хацела б да свайго багацця дадаць яшчэ і тытул. Вельмі прьіемна стаць наследніцай замка д’Ансеваль. Але, магчыма, яна пачувала сябе там самазванкай? Я таксама правёў дзяцінства ў замку, дзе мой бацька быў усяго толькі ўпраўляючым. I я прыпамінаю, як сёйтой з новаспечаных багацеяў ганяўся за гэтым.
— Вы намякаеце, што яна хацела б выйсці замуж...
— За Боба д’Ансеваля, чаму б не?
— Я не хачу абмяркоўваць гэтае пытанне, але сходнае меркаванне, здаецца мне, занадта смелае...
— Пакаёўка гэтак не думае.
— Вы дапытвалі пакаёўку, нягледзячы на...
Ён ледзь не дадаў: «...на мае парады». Што азначала б: «Нягледзячы на маю забарону!»
Але ён прамаўчаў, і Мегрэ прадаўжаў:
— Нават, так сказаць, выкраў яе. Зараз яна ў двух кроках адгэтуль.
— Яна вам штонебудзь расказала?
— Лічога пэўнага яна не ведае, апроч аднаго: што
120
мадэмуазель Жандро ўбіла сабе ў галаву стаць графіняй.
Лё Брэ пакорліва махнуў рукой. Яму было яўна не па сабе прызнаць пэўную страту годнасці сярод прыналежных да яго свету.
— Дапусцім. Гэта, зрэшты, нічога не мяняе ў ходзе падзей. Пагадзіцеся, што Боб мог весці сябе як хам.
— Мы не ведаем, што здарылася ў пакоі. Нам вядома толькі адно: нехта страляў.
— Аднак мы прыходзім да аднаго і таго ж вываду. Чалавек паводзіць сябе, ну, скажам... абуральна. Брат дзяўчыны ў тым жа доме, таксама як і стары слуга Луі. Дзяўчына кліча на помач. Адзін з мужчын чуе крык, паспешліва прыбягае і ў парыве абурэння хапае рэвальвер, які, як вы самі сцвярджаеце, ляжіыць на туалетным століку.
Гледзячы на Мегрэ, можна было падумаць, што ён гатовы згадзіцца з камісарам. Але, выпускаючы са сваёй люлькі адно з прыгажэйшых у сваім жыцці кольцаў дыму, ён ціха запярэчыў:
— Што б вы зрабілі на месцы таго чалавека? Уявіце, што ў вашай руцэ рэвальвер, з якога яшчэ курыцца дымок, як гэта пішуць у газетах. А на падлозе ляжыць забіты ці сур’ёзна паранены чалавек.
— Прымаючы гіпотэзу, што чалавек паранены, я паклікаў бы доктара.
— Гэта не было зроблена.
— I адсюль вы робіце вывад, што чалавека забілі?
Мегрэ, нібьіта сам спрабаваў разабрацца ва ўсім, цярпліва развіваў думку далей.
— Якраз у той момант чуецца стук ва ўваходныя дзверы. Гэта стукае прахожы, які пачуў крыкі аб ратунку.
— Згадзіцеся, дружа Мегрэ, што мала прыемнасці ўблытваць у свае сямейныя справы першага лепшага.
121
— А з лесвічнай пляцоўкі гукаюць: «Не марнуйце часу, Луі!» Што ўсё гэта азначае?
Мегрэ з цяжкасцю ўсведамляў, што цяпер ён кіраваў ходам размовы, што ролі ў пэўнай ступені памяняліся, што яго шэф усё часцей трапляў у даволі кепскае становішча.
— Тое, што чалавек быў яшчэ жывы, напэўна? А можа, у Эліз быў нервовьі прыпадак? Дакладна не ведаю. Лічу, што ў сходных сітуацыях чалавекам апаноўвае разгубленасць. Луі вышпурнуў няпрошанага госця, заехаўшы яму кулаком па фізіяноміі.
— He надта высакародны ўчынак з яго боку.
— I ніхто не выглядаў занадта разгубленым. Відаць, яны адразу скемілі, што тып, якога дварэцкі толькі што аддубасіў, заявіць у паліцыю. I яна не забавіцца і запатрабуе тлумачэнняў.
— Што вы і зрабілі.
— У іх распараджэнні быў пэўны час. Яны маглі пазваніць па тэлефоне ўладам: «Вось, маўляў, што ў нас здарылася. Гэта не злачынства, а няшчасны выпадак. Мы вымушаны былі забіць вар’ята, які пагражаў нам». Думаю, менавіта і вы зрабілі б тое ж самае, месье камісар?
Як гэта мяняла сітуацыю — тое, што ён знаходзіўся тут, дома, ва ўласным ложку, у ложку, а не ў камісарыяце! За абабітымі дзвярыма ён не асмеліўся б сказаць і чвзрці з таго, што сказаў тут. Галава яго расколвалася на часткі, але якое гэта мела значэнне! Мадам Мегрэ на кухні, мабыць, прыходзіла ў жах, чуючы, з якой упэўненасцю ён размаўляе. А ён нават пераходзіў у наступленне.
— Дык вось, месье камісар, якраз гэтага яны і не зрабілі. А зрабілі вось што. Спачатку труп ці параненага некуды перанеслі. Магчьіма, у адзін з пакояў панад стайняй — адзінае памяшканне, якое мне не паказалі.
122
— Гэта ўсяго толькі ваша меркаванне.
— Абгрунтаванае на тым факце, што, калі я прыйшоў, цела ў доме ўжо не было.
— А што, калі Боб пайшоў сам?
— Тады яго друг Дэдэ ўчора не паклаў бы ў кішэню пяцьдзесят тысяч франкаў, і тым больш не рашыўся б выехаць у Бельгію разам з Люсіль,
— Магчыма, вы маеце рацыю.
— Такім чынам, шаноўныя пестункі лёсу з вуліцы Шапталь мелі ў сваім распараджэнні ўсяго з паўгадзіны. Гэтага ім аказалася дастаткова, каб навесці парадак, сцерці самыя нязначныя сляды таго, што адбылося. I ім прыйшла ў галаву амаль геніяльная думка. Найлепшы сродак звесці на нішто паказанне флейтыста, прымусіць паверыць, што ўсё гэта толькі трызненне п’янчужкі, пераканаць, што пакой, на які той паказваў, пусты. Гэта давала яшчэ адну перавагу. Мажліва, Эліз Жандро, нягледзячы на ўсё, была, груба кажучы, на мяжы істэрыкі. Паказаць яе ў ложку і запэўніваць, што яна спала? Прадставіць яе мне і сцвярджаць, што яна нічога не чула? I тое, і другое было б аднолькава рызыкоўна.
Яе запхнулі ў пакой служанкі, які, на шчасце, аказаўся не заняты. Хіба нейкі няшчасны паліцэйскі разбярэцца ў гэткіх тонкасцях?
I дастаткова будзе сказаць, што яе няма дома, што яна ў сваім замку ў Ньеўры. Нічога не чулі! Нічога не бачылі! Стрэл? Які стрэл? Дзе? Калі?
Людзі, якія швэндаюцца па вуліцах а гадзіне ночы, часта бываюць занадта ўзбуджаныя.
А назаўтра настане дзень. I хто пасмее ў чымнебудзь абвінаваціць ЖандроБальтазараў?
— Вы суровы, Мегрэ.— Лё Брэ ўздыхнуў, падняўся.— Але, магчыма, вы маеце рацыю. Ну што ж, я параюся з шэфам Вышукной.
— Вы лічыце, гэта неабходна?
123
— Калі сапраўды мела месца забойства, у што вы прьшусілі мяне паверыць...
— Месье камісар! — прыціхла, амаль умольна аклікнуў Мегрэ.
— Слухаю вас.
— Вы не маглі б пачакаць трошкі, ну хоць суткі?
— Толькі што вы амаль папракалі мяне ў тым, што я не пачаў дзейнічаць раней.
— Паверце мне, я магу ўстаць. Зірніце.
I, нягледзячы на пратэст Лё Брэ, ён адкінуў коўдру. Яго трошкі павяло ўбок, але ён устояў, збянтэжаны, што стаіць перад сваім начальнікам у адных сподніках.
— Гэта мая першая справа...
— I я віншую вас з тым запалам, з якім...
— Калі вы сёння заявіце ў Вышукную, то справу давядзе да канца група шэфа.
— Магчыма. Перш за ўсё, калі Боб забіты, трэба адшукаць яго труп.
— А калі ён мёртвы, то можна ж і пачакаць, праўда?
Ролі памяняліся зноў, і цяпер ужо камісар хаваў усмешку, адварочваючы галаву ўбок.
Мегрэ, літаральна хвіліну назад гэткі з’едлівы і ўпэўнены Мегрэ, цяпер у сподняй кашулі з чырвонай вышыўкаю на каўняры набыў раптам выгляд вялікага дзіцяці, якое бачыць, што яго ашукалі ў паабяцанай радасці.
— Мне зусім ні да чаго гэтая заваруха.
Мегрэ памкнуўся сарваць з галавы павязку.
— Я магу хадзіць і закончыць расследаванне сам. Дазвольце мне толькі дапытаць Дэдэ і Люсіль, асабліва Люсіль. Што яны кажуць?
— Сёння раніцай, калі дзяжурны камісар дапытваў Дэдэ, той спытаў: «Жуль ыёртвы?» Мяркую, ён меў на ўвазе вас.
124
— Калі да заўтра, да гэтай гадзіны я не спраўлюся, можаце перадаваць справу ў Вышукную.
Занепакоеная мадам Мегрэ прыадчыніла дзверы і стала як укопаная, убачыўшы мужа на нагах.
У гэты момант у кватэру пазваяілі. Яна пайшла адчыняць. Мегрэ і камісар чулі, як яна з некім зашапталася на лесвіцы.
Калі яна вярнулася адна, Мегрэ запытаў:
— Хто гэта?
Яна падала яму нейкі знак, але ён не зразумеў, і, калі перапытаў, ёй прыйшлося прызнацца:
— Музыкант.
— Ну, я пайшоў,— сказаў Лё Брэ.— Лічу, што будзе непрыстойна адмовіць вам у вашай просьбе.
— Выбачайце, месье камісар. Я хацеў бы яшчэ... Калі будзе дадзены ход падзеям і калі, так сказаць, разварочваць іх прымецца Вышукная, ці дазволіце вы мне, калі ў гэтым узнікне неабходнасць, звярнуцца да мадэмуазель Жандро?