Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

Першая справа Мегрэ

Жорж Сімянон
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 167с.
Мінск 1982
45.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Было каля апоўначы. У гэтым канцы авеню дэ Ваграм толькі тамсям гарэлі ліхтары, яркае святло залівала адно ніжнюю частку вуліцы, каля плошчы Тэрн. Гаспадар рэстарана неяк дзікавата паглядзеў ім услед, і не паспелі яны зрабіць і дзесятка крокаў па тратуары, як ён кінуўся паспешліва зачыняць аканіцы, хоць у зале яшчэ сядзела двое ці трое кліентаў.
— Трымай яго мацней, Альберт. He варта, каб ён прыпсаваў свой партрэт, a то яго друг Боб яшчэ не пазнае яго. Сюдой, мадам і месье!
Калі б на рагу вуліцы стаяў паліцэйскі, Мегрэ паклікаў бы яго на дапамогу, таму што ён выдатна ведаў, што яго чакае. Яму занадта яскрава сказалі пра гэта, занадта яскрава паказалі. Ён разумеў, што з той самай хвіліны, як ён зайшоў у італьянскі рэстаран, лёс яго быў вырашаны.
Але паставога нідзе не было відно. На процілеглым баку авеню ў паўзмроку прагульваліся нейкія дзявулі. У верхняй частцы авеню на канцавым прыпынку тармазіў трамвай, але ён быў пусты, праз шыбы сачылася жаўтлявае, каламутнае святло.
Мегрэ мог спадзявацца, што яго «прыяцелі» не стануць страляць. Таму што ім спатрэбіцца час, каб уско
б Зак. 2266
105
чыць у машыну і знікнуць з квартала, перш чым усчнецца трывога.
Нож? Верагодна. Цяпер гэта модна. I Альбертбаксёр пад выглядам падтрымання так ушчаміў яго руку, што Мегрэ не мог і варухнуць ёю.
Шкада, што Мегрэ не сумеўтакі пракалоць шыну. Калі б ён тады пачакаў, пакуль паставы адвернецца, сітуацыя цяпер была б зусім іншая.
Хутка праб’юць курапты поўнач. Заставалася ўсяго два цягнікі, адзін на Бельгііо, з Паўночнага вакзала, і Вінцімійскі — з Ліёнскага. Але Вінцімій быў надта далёка.
Мадам Мегрэ, мусіць, чакае яго за шытвом, Жустэн Мінар іграе на кантрабасе ў рэстаране «Клішы», дзе на картонцы лічбаю адзначаецца чарговы нумар выступлення. Ці ўдалося яму адкараскацца ад Жэрмены? Мегрэ пабажыўся б, што яна сядзіць там, у рэстаране, і бедны музыкант ламае сабе галаву над тым, як яму быць далей.
На вуліцы Тыльзіт не відно было ні душы, аніводнага фіякра. Адзін шэры аўтамабіль стаяў ля тратуара, і Дэдэ, уладкаваўшы на заднім сядзенні Люсіль, сеў за руль і спрабаваў завесці матор.
Можа, яны надумаліся завезці яго кудынебудзь яшчэ далей, на бязлюдны бераг Сены ці на канал СенМартэн, каб там прыкончыць і кінуць цела ў ваду?
Мегрэ не меў аніякага жадання паміраць, і, аднак, ён як бы змірыўся з непазбежнасцю. Канешне, ён будзе абараняцца, колькі хопіць сілы, але шанцаў на поспех у яго было вельмі мала. Левая рука яго сціскала ў кішэні вязку ключоў.
Хоць бы матор не завёўся!.. Але, чмыхнуўшы некалькі разоў, ён запрацаваў роўпа, машына мерна затрымцела.
Тужурка ляжала на спінцы, Дэдэ не збіраўся апранаць яе. Няўжо гэта ён нанясе смяротны ўдар? Ці гэта 106
зробіць баксёр, які стаяў за спіной Мегрэ і не выпускаў яго правай рукі?
Развязка набліжалася, і... Хто ведае, ці не маліўся Мегрэ ў гэту страшную хвіліну: «Божа, зрабі так, каб...»
Раптам пачуліся гучныя галасы. На авеню дэ Ваграм з’явіліся двое мужчын, добра нападпітку, у фраках і чорных паліто, трымаючы ў руках трысціны з булдавешкамі і напяваючы модную кафэшантанную песеньку.
— Сядай, Жуль, сядай, дарагі,— прамовіў Дэдэ, відавочна спяшаючыся. Мегрэ яшчэ паспеў адзначыць гэта.
У той момант, калі ён падняў правую нагу, каб ступіць у машыну, страшэнны ўдар абрушыўся на яго галаву. Ён інтуітыўна прыгнуўся, што зменшыла сілу ўдару. Некалькі секунд ён яшчэ чуў набліжэнне крокаў, галасы, шум матора — і страціў прытомнасць...
Калі ён расплюшчыў вочы, то найперш пабачыў нечыя ногі, лакіраваныя туфлі, а потым — твары, якія ў змроку здаваліся смяротнабледнымі. Яму здалося, што людзей многа, цэлы натоўп, і толькі трошкі пазней ён са здзіўленнем адзначыў, што вакол яго стаяла ўсяго пяць чалавек.
Адзін з твараў належаў мажнай маладзіцы, спеставанай і ціхамірнай, якая, мабыць, якраз лавіла кліента на процілеглым баку авеню і была прываблена сюды шумам. Адвячоркам ён бачыў яе разы са тры на вуліцы, пэўна, яна не мела поспеху, калі дагэтуль усё яшчэ была на паляванні.
Абодва гулякі таксама былі тут, і адзін з іх, зусім «цёпленькі», схіліўшыся над Мегрэ, упарта дапытваўся:
— Ну, дружок, табе лепш? Скажы, дружок? Табе лепш?
Скуль тут узялася карзіна і чаму так пахла фіял
б*
107
камі? Ён паспрабаваў прыўзняцца на локаць. Гуляка дапамог яму. Цяпер Мегрэ ўгледзеў старую гандлярку кветкамі, якая голасна залямантавала:
— А божачкі ж мае! Зноў хуліганнё! I дакуль жа гэта будзе працягвацца?!
— Я збегаю за шпегамі! — падахвоціўся падлетак, у чырвонай форме пасыльнага, і знік.
— Табе лепш, дружок?
— Якая гадзіна? — як лунатык, запытаў Мегрэ.
— Пяць першай.
— Мне неабходна пазваніць.
— Ну канешне, дружок! Адну хвіліначку. Зараз прынясуць тэлефон. Якраз пайшлі за ім.
Кацялка на галаве не было, валасы на макаўцы зліпліся. Падлюга Альберт умеў біць. Калі б не два гулякі, яго напэўна прыкончылі б. Ды яшчэ каб Мегрэ не прыгнуўся...
— Мне неабходна пазваніць,— паўтарыў ён.
Ён стаў паднімацца на карачкі, і кроў закапала з галавы на маставую, а адзін з гуляк усклікнуў:
— Ён п’яны, стары! А каб я так жыў, ён жа яшчэ і п’яны!
— Паверце, мне неабходна...
— ...пазваніць... Ну канешне, дарагі... Вы чуеце, Арман? Прынясіце яму тэлефон...
— Ды вам што, павылазіла, не бачьіце, што ён з глузду з’ехаў?! — абурылася дзеўка.— Лепш бы доктара паклікалі!
— А вы ведаеце, дзе яго шукаць?
— Жыве тут адзін на вуліцы Этуаль.
Але ўжо вяртаўся пасыльны, жвава паказваючы дарогу двум паліцэйскім на веласіпедах. Усе расступіліся. Паліцэйскія схіліліся над Мегрэ.
— Мне трэба пазваніць...— не сунімаўся Мегрэ.
Якая недарэчнасць! Цэлы вечар ён не адчуваў сябе п’яным, а вось цяпер язык яго заплятаўся, думкі блы
108
таліся. I толькі адна была ясная і ўладная: яму трэба пазваніць...
Ён злаваў на сябе самога, што ў смешнай позе валяецца тут і не можа ўстаць, і мармытаў праз зубы:
— Паліцыя... паглядзіце ў бумажніку... Квартал СенЖорж... Трэба неадкладна пазваніць на Паўночны вакзал... Цягнік на Брусель... Праз некалькі хвілін... У іх машына...
Адзін з паліцэйскіх падышоў да газавага ражка, стаў праглядаць змесціва бумажніка.
— Ён праўду кажа, Жэрмен.
— Паслухайце... Трэба як найхутчэй... У іх ужо ёсць білет... Жанчына ў чорнай сукенцы, на шчацэ рубец... Адзін з мужчын у клятчастым гарнітуры. У другога перабіты нос...
— Злётай туды, Жэрмен!
Паліцэйскі пост быў непадалёк, на вуліцы Этуаль. Адзін з паліцэйскіх ускочыў на веласіпед. Хлапчук не вельмі добра пачуў і запытаў:
— Ён шпег?
Мегрэ зноў упаў ніцма, а адзін з гулякаў, з цяжкасцю варочаючы языком, прагаварыў:
— А далібожачкі, ён п’яны ў дыміну’
Р а з д з е л VII
СМЕХ МАДАМ МЕГРЭ
Ён усё намагаўся адпіхнуць іх, але рука яго была вялая, без сілы. Як упрасіць іх, каб яны пакінулі яго ў спакоі? Хіба ён не ўмольваў іх? Ён і сам ужо не ведаў. У галаве яго месцілася столькі думак, што ад гэтага яму было ажно нядобра.
Адно перакананне пераважала над усім: неабход
103
на, каб яму дазволілі ісці да канца. Да канца чаго? Божа мілы! Як цяжка людзям паразумецца! Да канца!
А з ім вось абыходзіліся, як з дзіцем ці як з хворым. I нават згоды яго не пыталіся. Яшчэ болей раздражняла тое, што яны вельмі голасна перагаворваліся наконт яго, нібыта былі няздольныя зразумець адзін аднаго. I ўсё гэта толькі таму, што ён ляжаў на зямлі, як вялікая раздаўленая кузурка? Вакол яго тапталіся ногі,— ну і што?! — Потым быў медпункт. Ён адразу сцяміў, што гэта медпункт, і стаў адбівацца. Хіба, калі цябе стукнуць па галаве, ужо нельга абысціся і без лякарні?
Ён пазнаў цёмныя абрысы Бажонскай бальніцы, пад’езд з такой яркай электрычнай лямпачкай, што ажно рэзала ў вочы; людзі спакойна прыходзілі і выходзілі, нейкі высокі малады чалавек у белым халаце выглядаў так, нібы насміхаўся над цэлым светам.
Хіба Мегрэ не ведаў, што гэта проста ардынатар? Пакуль медсястра выстрыгала Мегрэ на макаўцы валасы, практыкант плёў ёй усялякае глупства. Дзяўчыне надзвычай пасаваў белы халат. Па тым, як яны пераглядваліся, Мегрэ зразумеў, што медсястра і ардынатар былі закаханы адно ў аднаго.
Ён з усёй сілы стрымліваўся, аднак яго званітавала — ад эфіру.
«Гэта ёй навука»,— падумаў Мегрэ.
Навошта яго прымушаюць піць? Ён не хоча піць. Яму неабходна падумаць. Хіба паліцэйсківеласіпедыст не сказаў ім, што Мегрэ — дэтэктыў і яму даручана выключна сур’ёзная справа?
Ніхто не верыў яму. Вось у чым загана камісара паліцыі. Мегрэ сам, ён здольны ісці, ён не хоча, каб яго неслі! I мадам Мегрэ — не лепшая! Чаму гэта яна, похапкам сцелючы пасцель, разрагаталася?
He пярэчце, не пярэчце, яна смяялася! Гэткага нервовага смеху ён яшчэ не чуў.
110
Хіба ён мог паводзіць сябе іначай? Дайце яму падумаць. Падайце аловак і паперу. He мае значэння, якінебудзь шматок паперы. Дзякуй.
Уявіце, што гэта лінія — вуліца Шапталь... Яна вельмі кароткая... Добрая... Трошкі за гадзіпу ночы, і анікога на вуліцы...
Выбачайце, ёсць Дэдэ, за рулём свайго шэрага аўтамабіля. Заўважце, Дэдэ не заглушыў матора. Чаму? Мажлівы дзве прычыны гэтага. Першая: што ён спыніўся толькі на некалысі хвілін. Другая, што ён намерваўся рушыць з месца без ніякіх затрымак. Бо машыну, асабліва калі халаднавата — а ў красавіку ночы даволі золкія,— цяжка завесці з першага абароту.
He перабівайце, калі ласка! Вось гэта лінія, значыць, вуліца Шапталь. А маленькі квадрацік на ёй — дом Бальтазараў. Тактак, Бальтазараў — гэтае прозвішча болей адпавядае ісціне, чым прозвішча Жандро. Урэшце, усё гэта — сям’я Бальтазараў, грошы Бальтазараў, драма Бальтазараў.
Раз машына Дэдэ стаіць ля гзтага дома, зяачыць, ёй трэба стаяць тут. Чаму? Хутчэй за ўсё, у ёй прыехаў граф і павінен паехаць у ёй назад.
Справа дужа сур’ёзная. He перабівайце... I ні да чаго класці яму на галаву немаведама што! Як і гатаваць вар на кухні! Ён выдатна чуе, як на кухні кіпіць вада. Няма чаго рабіць, дык кіпяцяць ваду, а гэта, урэшце, раздражняе, замінае думаць.
Ці граф наведваўся да Эліз калінебудзь у суправаджэнні Дэдэ? Як важна было б ведаць гэта! У процілеглым выпадку, гэты візіт а гадзіне ночы быў візіт спецыяльны, з нейкай акрэсленай мэтай.
Чаму мадам Мегрэ разрагаталася? Чым ён гэтакі смешны? Ці і яна таксама думае, што ён бавіўея з дзеванькамі?