Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

Першая справа Мегрэ

Жорж Сімянон
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 167с.
Мінск 1982
45.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Вы знаёмы з графам?
84
— Асабіста не, і не шкадую. Але шмат чуў пра яго. Што мяне здзіўляе. Хіба, магчыма, яны зналіся яшчэ дзецьмі... Альбо яна не ведае... Ці бачыце, Боб д’Ансеваль пайшоў па дурной дарожцы. Яго нідзе не прымаюць, ён не бывае ў свеце, і, калі я не памыляюся, Аддзел правапарушэнняў свецкімі асобамі неаднойчы ўдастойваў яго сваёй увагай.
— Вы не ведаеце яго адраса?
— Кажуць, ён бывае ў пэўных сумніцельных барах на авеню дэ Ваграм і ў квартале Тэрн. Магчыма, у гэтым аддзеле ведаюць пра яго падрабязней.
— Вы не будзеце супраць, калі я звярнуся туды за даведкамі?
— Пры ўмове, што вы не будзеце ўпамінаць ЖандроБальтазараў.
Ён быў яўна азадачаны. Некалькі разоў, быццам разважаючы сам з сабой, буркнуў сабе пад нос:
— Цікава! Цікава!
А Мегрэ распытваў з усё болыпай адвагай:
— Скажыце, мадэмуазель Жандро, павашаму, нармальная асоба?
На гэты раз Лё Брэ падскочыў, і ў першае імгненне ягоны позірк, кінуты на сакратара, быў міжволі суровы.
— Выбачайце! Я не разумею вас.
— Прашу прабачэння, я, магчыма, не так паставіў пытанне. Цяпер я абсалютна ўпэўнены, што ў тую, вядомую вам ноч у пакоі служанкі я бачыў менавіта Эліз Жандро. Значыць, у яе ўласным пакоі нешта адбылося, і нешта даволі сур’ёзнае, раз узнікла неабходнасць у такіх выкрутасах. Што да паказанняў музыканта, які ў той час праходзіў па вуліцьі і чуў стрэл, то ў мяне няма ніякіх падстаў сумнявацца ў іх праўдзівасці.
— Прадаўжайце.
85
— Верагодна, што мадэмуазель Жандро была не адна з братам у сваім пакоі.
— Што вы хочаце сказаць?
— Па ўсіх даных, трэцім чалавекам быў граф д’Ансеваль. Калі стралялі, калі ў пакоі сапраўды мелася трое чалавек, калі ў некага пацэлілі...
Мегрэ ў глыбіні душы ганарыўся, што выклікаў такое здзіўленне ў позірку ягонага шэфа.
— Якія факты яшчэ ў вашым распараджэнні?
— Нешматлікія.
— Мне думалася, што ў тую ноч вы агледзелі ўвесь дом.
— За выключэннем пакояў, якія размешчаны над стайняй і гаражом.
Упершыню драма, што разыгралася ў асабняку на вуліцы Шапталь, паўстала перад Лё Врэ ва ўсёй сваёй відавочнасці. Цяпер камісар не мог не прызнаць: сапраўды там магло адбыцца крывавае здарэнне — забойства, злачынства. I яно адбылося ў свеце, да якога належаў і ён, адбылося між людзей, да якіх ён хадзіў у госці, з якімі сустракаўся ў сваім клубе,— у доме дзяўчыны, блізкай прыяцелькі яго ўласнай жонкі!
Цікава ўсётакі бачыць свайго шэфа ўсхваляваным. Цяпер Мегрэ канчаткова пераканаўся, што напаў на след злачынства. Гэта была ўжо не проста задача, якую неабходна вырашыць. Справа тычылася чалавечага жыцця, а магчыма, і не аднаго.
— Мадэмуазель Жандро вельмі багатая,— урэшце з жалем уздыхнуў камісар.— Яна, магчыма, адзіная спадчынніца адной з самых буйньіх скарбонак Парыжа.
— Магчыма?
Шэф ведаў яўна болей, чым гаварыў, але Лё Брэ, свецкаму чалавеку, было відочна гідка прыйсці на дапамогу Лё Брэ — камісарч паліцыі.
Ці бачыце, Мегрэ, на карту пастаўлена надта многае. 3 самага маленства Эліз Жандро ўводзілі ў
88
вуіпы, што яна пуп зямлі. Яна ніколі не была звычайнай дзяўчынкай, як усе. Яна заўсёды адчувала сябе спадчынніцай «Кавы «Бальтазар», больш таго, духоўнай спадчынніцай Гектора Бальтазара.
I ён з жалем дадаў:
— Няшчасная дзяўчына.
I працягваў з непрытоенай зацікаўленасцю:
— Вы ўпэўнены ў тым, што сказалі мне наконт графа д’Ансеваля?
Ён быў свецкі чалавек, і гэтае пытанне вельмі цікавіла яго, хоць да канца паверыць расказанаму ён не мог.
— Яму часта даводзілася бываць у мадэмуазель Жандро позна ўвечары, калі не ў яе спальні, то, прынамсі, у будуары, які размешчаны побач.
— Ну, гэта зусім іншая справа.
Няўжо розніцы паміж спальняй і будуарам дастаткова, каб ён адчуў пэўную палёгку?
— Калі дазволіце, месье камісар, я хацеў бы задаць яшчэ адно пытанне. Ці мадэмуазель Жандро калінебудзь раней ужо мела намер выйсці замуж? Яе цікавяць мужчыны? Ці, магчыма, гэта ёй і не ў галаве?
Лё Брэ не мог апамятацца. Ён са здзіўленнем глядзеў на свайго сакратарыка, які раптам завёў з ім такую размову, ды яшчэ пра людзей, пра якіх і ўяўлення не меў. У позірку іпэфа адбілася адначасова і міжвольнае захапленне, і пэўная насцярожанасць, нібыта ён раптагл твар у твар сутыкнуўся з фокуснікам.
— Ды людзі шмат чаго гавораць на гэты конт. Яна сапраўды адхіліла некалькі бліскучых партый.
— У яе былі якіянебудзь любоўныя прыгоды?
Камісар яўна зманіў, калі адказаў:.
— He ведаю.
I трошкі сушэй дадаў:
— Мушу прызнацца, што я не дазваляю задаваць
87
мне такія пытанні пра сяброў маёй жонкі. Ці бачыце, юны мой дружа...
Ён ледзьве не загаварыў зноў пагардлівым тонам, якім, відаць, прывык размаўляць на бульвары Курсэль, але своечасова спахапіўся:
— ...наша прафесія патрабуе бясконцай асцярожнасці і такту. Я нават пачынаю сумнявацца...
Мегрэ адчуў, як яго спіну абдало халадком. Зараз яму скажуць, што следства спыняецца, што яму пара заняць сваё месца за чорным сталом і каратаць дні за рэгістрацыяй розных паперак, выдаваць даведкі аб месцы жыхарства.
На некалькі секунд канец фразы быццам павіс у паветры. На шчасце, дзяржаўны чыноўнік Лё Брэ ўзяў верх над свецкім чалавекам, і ён закончыў:
— Мая вам парада: будзьце вельмі і вельмі асцярожныя. У выпадку, калі вас нешта збянтэжыць, званіце мне дадому. Здаецца, я вам ужо казаў гэта. У вас ёсць нумар майго тэлефона?
I ён запісаў лічбу ўласнаручна на шматку паперы.
— Калі я прасіў вас зайсці сюды сёння, дык толькі таму, што я не хацеў, каб вы тапталіся на месцы. Я не мог уявіць сабе, што вы ўжо так далёка прасунуліся.
Тым не меней, ён не падаў яму рукі на развітанне. Мегрэ зноў застаўся звычайным паліцэйскім, ды яшчэ паліцэйскім, які пасмеў груба ўварвацца ў той свет, куды дае доступ адзіна візітная картка «Месье і Мадам Лё Брэ дэ Плуінак».
❖ ❖
Амаль апоўдні Мегрэ пераступіў парог будынка Галоўнай паліцыі на Набярэжнай Арфеўр. На левым баку калідора праз расчыненыя дзверы ён убачыў пакой, сцены якога былі цалкам завешаны адрасамі мэблява
88
ных кватэр. Упершыню ён паднімаўся па гэтай шырокай запыленай лесвіцы не па даручэнню каміеарыята, як яму неаднойчы даводзілася рабіць, а ў пэўнай ступені выконваючы сваё ўласнае заданне.
Уздоўж доўгага калідора цягнуліся дзверы з шыльдачкамі, на якіх былі ўказаны прозвішчы камісараў, далей ішла зашклёная зала чакання. Міма Мегрэ прайшоў інспектар, ведучы мужчыну ў наручніках.
Нарэшце Мегрэ апынуўся ў кабінеце, расчыненыя вокны якога выходзілі на Сену. Пакой гэты нічым не нагадваў той, у якім працаваў Мегрэ. Тут людзі званілі па тэлефоне ці разбіралі зводкі і рапарты; нейкі інспектар, прысеўшы на стол, спакойна пакурваў люльку; у гэтым пакоі, дзе пульсавала жыццё, панавала атмасфера бесцырымоннай таварыскасці.
— Ну што, хлопча, можна, канешне, пакапацца ў Сам’е, ды я не думаю, каб мелася дасье на графа. Ва ўсякім выпадку, не прыпомню, каб ён быў асуджаны калінебудзь.
Брыгадзір, плячысты мужчына гадоў сарака, дабрадушна глядзеў на Мегрэ. Гэта адбывалася ў аддзеле правапарушэнняў свецкімі асобамі. Тутэйшыя работнікі як свае ўласныя кішэні ведалі асяроддзе, у якім працвітаў граф д’Ансеваль.
— Паслухай, Ванэль, ты даўно бачыў графа?
— Боба?
— Але.
— У апошні раз я сустрэў яго на скачках, ён быў з Дэдэ.
— Дэдэ — гэта тып, які трымае гараж на вуліцы Акацый. Болей аднагодвух аўтамабіляў ён не набірае. Скеміў, хлопча?
— Какаін?
— He абыходзіцца і без гэтага. Граф закапаўся па вушы. Яго ўжо не раз маглі накрыць, але пакуль што лічым за лепшае проста не спускаць яго з вока. Якне
89
будзь ён мімаволі паможа нам падсекчы больш буйную рыбку.
— У вас ёсць яго апошні адрас?
— Табе не здаецца, што твой камісар рызыкуе ўшчаміць нашы інтарэсы? Асцярожней, хлопча! He спудзь Боба. Уласна, нас цікавіць не асабіста ён. Але за гэткім, як ён, толькі і глядзі. У цябе праўда сур’ёзная справа?
— Мне сапраўды неабходна адшукаць яго.
— Ванэль, у цябе ёсць яго адрас?
I Ванэль з той пагардай, якую адчуваюць людзі з Набярэжнай Арфеўр да нікчэмных крабаў з камісарыятаў, буркнуў:
— «Атэль дзю Сантр», вуліца Брэй. Адразу за плошчай Этуаль.
— Калі ён там быў апошні раз?
— Чатыры дні назад. Сядзеў у «бістро» на рагу вуліцы Брэй разам са сваёй «цыпачкай».
— Як яе завуць?
— Люсіль. Яе лёгка пазнаць. У яе рубец на левай шчацэ.
Увайшоў нейкі заклапочаны камісар з паперамі ў руках.
— Скажыце, хлопчыкі...
Ён змоўк, заўважыўшы незнаёмца ў пакоі сваіх інспектароў, і запытальна паглядзеў на яго.
— Сакратар камісарыята СенЖорж,
— А!
I гэтае «а!» было вымаўлена з такім майстэрствам, піто Мегрэ яшчэ адчайней захацелася трапіць сюды. Ён быў ніштоі Нават меней, чым нішто! Ніхто не звяртаў на яго ўвагі. Камісар разам з брыгадным пачалі абмяркоўваць план аблавы, якую намячалася правесці наступнай ноччу ў раёне вуліцы Ракэт.
Мегрэ знаходзіўся далёка ад станцыі метро Рэпюблік і вырашьіў спачатку заехаць дадому паабедаць, a
90
ўжо затым адправіцца ў раён плошчы Этуаль на пошукі графа або Люсіль.
М'егрэ завярнуў за рог бульвара РышарЛенуар і тут раптам у невялікім рэстаранчыку за сталом, накрытым на дзве персоны, убачыў Жустэна Мінара і Жэрмену. Ён намерыўся хутчэй прайсці міма, каб не забавіцца з імі, тым болып што, як яму здалося, флейтыст заўважыў яго, але прыкінуўся, нібыта глядзіць зусім у іншы бок. Аднак пакаёўка мадэмуазель Жандро рашуча забарабаніла ў шыбу, і Мегрэ не заставалася нічога іншага, як зайсці.
— Я пабаялася, што вы толькі пацалуеце замок у гасцініцы,— сказала Жэрмена.— Як вам папрацавалася?
Мінар не падымаў вачэй ад меню.
Дзяўчына ж, наадварот, проста цвіла. Яна, здавалася, неяк загадкава яшчэ больш пасвяжэла, вочы яе яшчэ больш зазіхацелі, і нават грудзі папышнелі.
— Мы будзем патрэбны вам пасля абеду? Бо калі вы не маеце ў нас патрэбы, то можна было б схадзіць у тэатр «д’Амбігю», сёння там ёсць дзённы спектакль...
Жустэн Мінар і Жэрмена сядзелі побач на мяккім тапчанчыку, акрытым трыпам, і Мегрэ заўважыў, як рука Жэрмены са спакойнай упэўненасцю легла на калена музыканта.
Позіркі Жустэна і Мегрэ сустрэліся. «Грэшны, але другога выйсця не было»,— прызнаўся позіркам флейтыст.
I Мегрэ ледзь стрымаўся, каб не зарагатаць,
А дома, калі ён з жонкай спакойна абедаў у іх маленькай сталовай на пятым паверсе, мадам Мегрэ раптам без усялякай сувязі з папярэдняй іх размовай заявіла: