— Mary пабажыцца, што яна забрытала яго! Мадам Мегрэ і думкі не дапускала, што пышнагрудая дзяўчына таксама магла б мець мужа. 91 Р а з д з е л VI МАЛЕНЬКАЯ СЯМЕЙНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ Толькі а восьмай вечара, калі газавыя ражкі ўжо абстрачылі сваімі зіхоткімі пярлінамі ўсе авеню ў раёне Трыумфальнай аркі, Мегрэ, хоць і не ўскладаў вялікай надзеі адшукаць графа, апынуўся ў самай гушчэчы падзей. Пра гэты цудоўны вечар Мегрэ надоўга захавае прыемны ўспамін як пра самы чароўны вясновы вечар Парыжа. Паветра было напоена гэткай пяшчотай, гэткай водарнасцю, што людзі спыняліся, каб надыхацца ім. Канешне, ужо даўно жанчыньі пагоднай парой выходзілі на вуліцы ў адных касцюмах, але Мегрэ заўважыў гэта толькі цяпер, і меў такое ўражанне, нібыта ён прысутнічае пры вясновым расквечванні вуліц — светлыя сукенкі ўсіх таноў і адценняў, на капялюшыках — званочкі, браткі, васількі. А мужчыны — тыя нават рызыкнулі надзець канацье. Мегрэ ўжо некалькі гадзін запар мераў крокамі цесны прамежак паміж плошчамі Этуаль і Тэрн і варотамі Майё. Як толькі ён заварочваў на вуліцу Брэй, адразу натыкаўся на трох жанчын у страшэнна тугіх карсетах і ў туфлях на высачэзных абцасах; яны не перагаворваліся паміж сабой, не сыходзіліся разам, але як толькі паказваўся якінебудзь прахожы мужчына, усе трое паспешліва спяшаліся да яго. Месцам іх прапіскі была якраз тая гасцініца, дзе пражываў граф. Ля ўвахода ў гасцініцу, адмаўляючыся паляваць воддаль, непарушна чакала яшчэ адна жанчына, пімат таўсцейшая за першых трох. Чаму Мегрэ адразу кінулася ў вочы, што якраз насупраць «Гатэль дзю Сантр» размешчана пральня, з акон якой выглядвалі свежыя дзяўчаткіпрасавальшчыцы? Па кантрасту? 92 — Граф дома? — запытаўся ён у парцье, зайшоўшы ў гасцініцу. Яго ўважліва агледзелі з галавы да ног, Усе, з кім яму наканавана будзе сустрэцца ў гэты вечар, чамусьці будуць аднолькава дапытліва, неяк замаруджана глядзець на яго і хутчэй з сумотай, чым з пагардай, неахвотна адказваць: — Падніміцеся, паглядзіце. Ен узрадаваўся, што можа так лёгка дасягнуць мэты. — Вы не маглі б сказаць нумар яго пакоя? Парцье завагаўся: госць пацвердзіў здагадку, што ён не прыяцель графа. — Трыццаць два... Мегрэ падняўся, і на яго патыхнула пахам чалавечага жытла і кухні. У канцы калідора пакаёўка шпурляла ў кучу брудныя прасціны, якія, здавалася, былі яшчэ волкія ад поту. Ён пастукаў у дзверы нумара. Ніякага адказу. — Вы да Люсіль? — запыталася здалёк служанка. — He, да графа. — Яго няма дома. Нікога няма. — He ведаеце, дзе я магу яго знайсці? Пытанне, мусіць, было настолькі недарэчнае, што Мегрэ нават не ўдастоілі адказам. — А Люсіль? — Хіба яна не ў «Пеўніку»? Мегрэ зноў выдаў сябе і адразу ж выклікаў насцярожанасць. Калі ён не ведаў нават, дзе шукаць Люсіль, то што яму тут трэба? «Пеўнікам» называлася адно з двух кафэ на рагу авеню дзю Ваграм. Вялікія прасторныя тэрасы. Там сядзела некалькі адзінокіх жанчын, і Мегрэ ўлавіў пэўную розніцу паміж гэтымі жанчынамі і тымі, што палявалі на рагу вуліцы Брэй. Меўся яшчэ адзін гатунак — тыя, што няспешна прагульваліся да плошчы 93 Этуаль, потым крочылі да плошчы Тэрн, прыпыняючыся ля стракатьіх вітрын магазінаў,— гэтых кабет лёгка было прыняць за звычайных мяшчанак, піто выйшлі на прагулянку. Ён пашукаў вачыма жанчыну з рубцом на шчацэ. Такой не было. Тады Мегрэ загаварыў з афіцыянтам. — Люсіль няма? Той хуткім позіркам акінуў прысутных. — Сёння я не бачыў яе. — Як вы думаеце, яна яшчэ прыйдзе? А графа вы таксама не бачылі? — Я ўжо тры дні не абслугоўваў іх. Мегрэ адправіўся на вуліцу Акацый. Гараж паранейшаму быў на замку. Шавец з камяком жавальнага тытуню за шчакой таксама паглядзеў на Мегрэ так, нібыта ён задаваў выключна недарэчныя пытанні. — Здаецца, сёння ранкам яго аўтамабіль выязджаў з гаража. — Шэры? «Дыёнбутон»? Для чалавека, які жаваў тьітунь, аўтамабіль ёсць аўтамабіль, ён не глядзеў на марку. — He ведаеце, дзе я магу яго знайсці? — I Мегрэ здалося, што ў голасе чалавека, які сядзеў у засені сваёй майстэранькі, прагучала нават нотка шкадавання: — Дык, даражэнькі, мая ж справа — чаравікі дьі туфлі... Мегрэ вярнуўся на вуліцу Брэй, падняўся наверх, пастуісаў у пакой 32, але ніхто не адказаў яму. Тады ён зноў зашпацыраваў ад «Пеўніка» да плошчы Тэрн, паварачваючы галаву ўслед жанчынам і заглядваючы кожнай у твар у пошуках рубца, пакуль праз гадзіну яго, у рэшце рэшт, не прынялі за кліента, які ніяк не можа адважыцца на выбар. Час ад часу яго апаноўвала трывога. Ён папракаў сябе, што толькі дарэмна марнуе тут час, а дзесьці ў 94 іншым месцы, магчыма, адбываецца нешта вельмі важнае. Ён паабяцаў сабе, як толысі надарыцца вольная хвіліна, паблукаць ля офіса «Бальтазар», потым упэўніцца, што Эліз Жандро паранейшаму ў «Атэль дзю Луўр», і хоць трошкі паназіраць за тым, што дзеецца на вуліцы Шапталь. Але што трымала яго тут? Ён бачыў, як самавітыя мужчыны, апусціўшы галаву, шмыгалі ў гасцініцу на вуліцы Брэй — быццам нехта ўтузваў іх туды за нябачную вяроўку. Ён бачыў, як яны выходзілі, яшчэ болей прысаромленыя, з занепакоенасцю ў позірках, як яны похапкам адольвалі бязлюдную паласу, што аддзяляла іх ад натоўпу, у якім яны нарэшце зноў набывалі ранейшую ўпэўненасць. Ён бачыў, як жанчыны на нядоўгі час прапаноўвалі раздзяліць з імі зняты пакой. Ён абышоў усе бары. Яму прыйшло ў галаву ўзяць прыклад з флейтыста, і ён заказаў ліманаду, але ліманад яму не спадабаўся, і гадзін у пяць пасля паўдня ён прыняўся за піва. Ва ўсім квартале з канца ў канец ён натыкаўся на глухую сцяну замоўчвання. Толькі ў пачатку сёмай нехта здзівіўся, калі ён запытаў пра Дэдэ: — I на скачках яго няма? А ён што, дамовіўся з вамі сустрэцца? Люсіль таксама нідзе не было. У рэшце рэшт, ён падышоў да адной з жанчын, якая здалася яму найбольш згаворлівай, і запытаў яе пра сяброўку графа. • — Можа, яна ў водпуску? Ён не адразу зразумеў. Яму рассмяяліся ў твар. Разоў чатыры ён намерваўся пайсці адтуль. Ужо нават накіраваўся да метро, спусціўся на некалькі прыступак, але завагаўся, і вярнуўся. I вось, калі было ўжо трошкі за палову восьмай, a ён усё хадзіў, разглядваючы прахожых, ягоны позірк выпадкова адхіліўся, слізгануў па спакойнай вуліцы Тыльзіт. Ля тратуара, між выстраеных уздоўж яго фі 95 якраў, стаялі карэта шэфа і — проста насупраць Мегрэ — шэры аўтамабіль, марка і нумар якога так і кінуліся ў вочы. Гэта быў аўтамабіль Дэдэ. У ім нікога не было. На рагу вуліцы перамінаўся паставы паліцэйскі. — Я з камісарыята квартала СенЖорж. Прашу вас, акажыце мне паслугу, калі ласка. Ці не маглі б вы па якойнебудзь прычыне затрымаць уладальніка гэтага аўтамабіля, калі той вернецца і збярэцца ад’язджаць? — Вашы дакументы? Нават паліцэйскія ў гэтым квартале — і тыя недавяралі яму! Гэта быў час, калі ўсе рэстараны і кафэ былі перапоўнены. Раз Дэдэ няма ў «Пеўніку»,— яму нядаўна зноў пацвердзілі гэта,— то ён, відавочна, вячэрае дзесьці ў іншым месцы. У забітай людзьмі забягалаўцы, куды Мегрэ ткнуўся, мімаходзь кінулі: — Дэдэ?.. He ведаю такога... Яго не ведалі і ў піўной, размешчанай непадалёк рэстарана «Ваграм». Двойчы Мегрэ хадзіў правяраць, ці стаіць шэры аўтамабіль на месцы. У яго нават узнікла жаданне для пэўнасці пракалоць шыну сцізорыкам, але прысутнасць паставога сержанта, які быў шмат вопытней за яго, стрымала. I вось ён штурхнуў дзверы ў маленькі італьянскі рэстаранчык. I задаў сваё нязменнае надаеднае пытанне: — Вы не бачылі графа? — Боба?.. Hi ўчора, ні сёння... — АДэдэ? Невялікая зала, чырвоныя аксамітныя канапкі. Усё гыглядала даволі элегантна. У глыбіні рэстарана невысокая пераборка аддзяляла ад залы невялікі кабінет, і Мегрэ ўбачыў, як у дзвярах яго ўзнік мужчына ў клятчастым гарнітуры. У вочы кінуўся незвычайна 9S яркі колер твару і светлыя валасы, разгорнутыя на прабор. — У чым справа? — спытаў ён, звяртаючыся не да Мегрэ, а да гаспадара рэстарана, які стаяў за стойкай. — Ён пытаецца графа альбо Дэдэ... Мужчына ў гарнітуры ў клетку з набітым ротам і салфеткай у руцэ зрабіў крок уперад. Ён паволі зусім блізка падступіў да Мегрэ і прыняўся спакойна разглядваць яго. — Ну? — запытаўся ён. А так як Мегрэ не ведаў, што сказаць, дадаў: — Дэдэ — гэта я. Мегрэ нарыхтаваў тысячу варыянтаў сваіх паводзін на выпадак, калі ён, нарэшце, апынецца ў прысутнасці гэтага чалавека, але цяпер ён раптам вырашыў весці сябе зусім пановаму. — Я толькі ўчора прыехаў,— няўкліодна прамовіў ён. — Адкуль? — 3 Ліёна. Я жыву ў Ліёне. — Вось як? Цікава! — Я шукаю аднаго майго сябра, таварыша па вучобе... — Ну, у такім выпадку гэта напэўна не я. — Гэта граф д’Ансеваль... Боб... — Вось як! Дэдэ не ўсміхнуўся. Ён прыцмокнуў, задумаўся. — I дзе вы шукалі Боба? — Ды ўсюды. У гасцініцы яго не аказалася. — Ну, вядома, ён жа даў вам адрас гасцініцы, яшчэ калі вы вучыліся ў калежы! — Мне даў яго адзін наш агульны знаёмы. Дэдэ падаў ледзь прыкметны знак бармэну. — Ну што ж! Раз вы друг Боба, прашу вас выпіць з намі чарку. У нас сёння якраз маленькая сямейная ўрачыстасць. 4 Зак. 2266 97 I ён знакам запрасіў яго ў кабінет. Стол быў ужо накрыты. У срэбным вядзерцы ў лёдзе халадала шампанскае. Паблісквалі фужэры, жанчына ў чорным сядзела, узлокціўшыся на стол, мужчына з перабітым носам і бычынымі вачыма павольна падняўся і застыў у позе баксёра, што прыгатаваўся да раунда. — Гэта Альберт, наш школьны таварыш. I Дэдэ паглядзеў на Альберта тым жа дзіўным позіркам, як і на гаспадара. Ён не ўзнімаў голасу, паранейшаму не ўсміхаўся, і, аднак, усё гэта нагадвала нейкі страшнаваты фарс. — Люсіль — жонка Боба. Мегрэ ўбачыў рубец на вельмі прыгожым, вельмі выразным твары, і калі ён паклонам павітаўся з ёю, слёзы бліснулі на вейках маладой жанчыны. Люсіль паспешліва выцерла іх насоўкай. — He звяртайце ўвагі. У яе надоечы памёр папа. Вось і разбаўляе шампанскае слязьмі. Ангеліно! Фужэр і прыбор! Было нешта дзіўнатрывожнае ў гэтай лядзянай прыязнасці з затоенай у ёй пагрозай. Мегрэ азірнуўся, і яму стала абсалютна ясна, што выйсці адсюль ён зможа толькі з дазволу невысокага мужчыны ў клятчастым гарнітуры. — Вы, значыць, прыехалі з Ліёна, каб сустрэцца са сваім даўнім прыяцелем Бобам?