Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

Першая справа Мегрэ

Жорж Сімянон
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 167с.
Мінск 1982
45.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Гэта Жустэн Мінар спаў з Жэрменай. Канешне, яна не ўпусціла яго, і яшчэ доўга будзе пагульваць з ім.
111
А як жа Кармэн? Ен ніколі не бачыў яе. На свеце столькі людзей, якіх ён ніколі не бачыў.
Гэта несправядліза. Раз ён вядзе сакрэтнае следства, то павінен мець права сустракацца з усімі на свеце, каб як след зразумець іх учынкі.
Вярніце яму яго аловак. Вось гэты квадрат — пакой. Пакой Эліз, само сабой. Мэбля не мае значэння. ні да чаго маляваць мэблю. Яна толькі заблытае ўсё. Хіба толькі начны столік, таму што ў шуфлядцы ці наверсе на століку ляжыць рэвальвер.
Цяпер усё залежыць адно ад аднаго. Эліз спала ці не спала. Чакала яна графа ці не чакала яго? Калі спала, то мусіла дастаць рэвальвер з шуфлядкі.
Ды не цісніце на галаву, чорт пабяры! Немагчыма ж думаць, калі на галаву ўскараскваюцца з бог ведае якім грузам!
Няўжо настаў дзень? Хто гэта! У пакой зайшоў нейкі чалавек, маленькі лысы мужчына. Такі знаёмы твар!.. Але Мегрэ не можа прыпомніць, як завуць гэтага чалавека. Мадам Мегрэ размаўляе шэптам. Потым яны запіхваюць Мегрэ ў рот нейкую халодную рэч.
Злітуйцеся, даражэнькія!.. Ён мусіць вывесці ўсіх на чыстую воду, бо, калі ён трапіць у нерат, Эліз Жандро першая захіхікае яму проста ў твар і ўпікне, што ён бяссільны зразумець іх свет, бо не з’яўляецца членам клуба Гоша.
Неабходна сканцэнтравацца на лесвічнай пляцоўцы. Вось маленькі кружок — гэта Эліз. У іхняй сям’і толькі жанчыны наследуюць характар старога Бальтазара, пустэльніка з авеню дзю Буа. Стары сам так сцвярджаў, а хто ж лепей разбіраўся ў гэтым?
Дык вось: чаму яна кідаецца да акна, расхінае шторы і кліча на дапамогу?
Хвіліначку, хвіліначку, месье камісар... He забывайце пра Мінара флейтыста, бо менавіта Мінар парушыць планы...
112
Ніхто не паспеў выйсці з дому, калі Мінар пазваніў у дзверы, а менавіта тады, як ён вёў перагаворы з Луі, з лесвіцы данёсся мужчьінскі голас: «Не марнуйце часу, Луі!»
I легкавушка Дэдэ рванулася з месца. Увага! Яна знікла не назусім. Толькі зрабіла круг вакол квартала. Значыць, Дэдэ некага чакаў.
Але вось ён вярнуўся. I што, ён толькі праехаў па вуліцы? Нідзе не спыніўся? Ці сеў у машыну той чалавек, якога ён чакаў?
Чорт пабяры, хай пакінуць яго ў спакоі! Ён не жадае болей піць. 3 яго даволі! Ён працуе. Чуеце? Я працую!
Я ўзнаўляю ўсё ў памяці!
Яму душна. Ён адбіваецца. Ён нікому не дазволіць здзекавацца з яго, нават уласнай жонцы. Проста да слёз крыўдна. Яму сапраўды хочацца плакаць, гэта жорстка — так прыніжаць яго. Нельга пагарджаць ім і смяяцца з кожнага яго слова толькі таму, што ён сядзіць на тратуары.
Яму болей не давераць весці следства. Яму ж і гэту справу даручылі без асаблівай ахвоты. Хіба гэта яго віна, што, дзеля таго каб даведацца, што ў людзей наўме, ты часам вымушаны піць з імі?
— Жуль...
Ён адмоўна ківае галавой.
А вось ён возьме і не расплюшчыць вачэй — назло ім. Ён сціскае зубы. Ён хоча, каб твар яго меў злосны выгляд.
— Жуль, гэта...
— Ну, дружа Мегрэ? — чуецца яшчэ нечы голас.
Клятва імгненна забыта. Мегрэ адным рухам выпростваецца, і яго працінае такі боль, нібы ён урэзваецца ў столь. Ён інстынктыўна хапаецца рукой за галаву і здагадваецца, што яна ўся забінтавана.
— Выбачайце, месье камісар...
113
— Прашу прабачэння, што разбудзіў вас.
— Я не спаў.
Жонка таксама тут, яна ўсміхаецца яму і падае зза спіны Лё Брэ нейкія незразумелыя знакі.
— Якая гадзіна?
— Палова адзінаццатай. Я толькі на рабоце даведаўся, што здарылася.
— Яны напісалі рапарт?
Рапарт на яго! Якая ганьба. Звычайна рапарты пісаў ён, і ён выдатна ведае, як гэта робіцца.
«Сёння ноччу ў дваццаць тры гадзіны сорак пяць хвілін, будучы на пасту на авеню дэ Ваграм, мы былі пакліканы...»
Затым радкі накшталт:
«...да нейкага суб’екта, які валяўся на тратуары і заявіў, што яго завуць Мегрэ, ЖульАмедэФрансуа...»
Камісар быў, як заўсёды, бадзёры, свежы, апрануты ва ўсё перламутравашэрае, з кветкай у пятліцы. Да Мегрэ данёсся пах партвейну — камісар часам браў зранку чарку гэтага віна.
— Паліцыя на Паўночным вакзале паспела арыштаваць іх.
Ты глядзі! А ён амаль забыўся пра іх! I яму раптам так захацелася паўтарыць любімы выраз флейтыста: «Гэта не мае значэння!»
I ён сказаў бы праўду. Таму што для яго цяпер не мае значэння ні Дэдэ, ні Люсіль, ні нават баксёр, які, як павінна быць сказана ў рапарце, ледзь не забіў яго «тупым прадметам».
Яму няёмка ляжаць у ложку ў прысутнасці свайго шзфа, і ён высунуў ногі зпад коўдры.
— Ляжыце спакойна.
— Я добра адчуваю сябе, паверце.
— Доктар гэтаксама думае. I тым не менее, вам неабходны яшчэ некалькі дзён спакою.
— Нізавошта!
114
У яго хочуць свіснуць распачатую ім справу. Яму ўсё ясна. He, ён не дапусціць гэтага!
— Супакойцеся, Мегрэ.
— Я спакойны, выключна спакойны. I ведаю, што кажу... Нішто не заміне мне пайсці куды трэба.
— Ды гэта ж не спешна. Я разумею вашу нецярплівасць, але што да вашай справы, паверце, будзе зроблена ўсё, што вы палічыце неабходным.
Ён сказаў «вашай справы»,— ну канешне, ён жа пачцівы чалавек. Лё Брэ машынальна закурыў цыгарэту і збянтэжана паглядзеў на мадам Мегрэ.
— He саромцеся, калі ласка. Мой муж з ранку да вечара смокча сваю люльку, нават у ложку.
— Дарэчы, падай мне люльку.
— А можна?..
— Хіба доктар сказаў, што мне няможна курыць?
— He, пра гэта ён нічога не гаварыў.
— У такім разе?..
Яна расклала на туалетным століку ўсё, што знайшла ў яго кішэнях, і прынялася набіваць яглу люльку, потым падала яе разам з запалкамі.
— Пакідаю вас,— сказала яна і падалася на кухню.
Мегрэ хацеў прыгадаць усё, пра што думаў усю ноч. Але ў галаве застаўся толькі цьмяны ўспамін, і, аднак, у яго было адчуванне, што ён наблізіўся да праўды. Максім Лё Брэ сеў на крэсла; адчувалася, што ён нечым заклапочаны. Ягоны сакратар павольна, паміж дзвюма зацяжкамі прамовіў:
— Граф д’Ансеваль мёртвы.
— Вы ўпэўнены? — спахмурнеўшы, спытаў ён.‘
— Я не маю доказаў, але гатовы паклясціся...
— Мёртвы... па якой прычыне?
— Гэта ў яго стралялі з рэвальвера.
— На вуліцы Шапталь?
Мегрэ сцвярджальна кіўнуў галавой
115
— Вы думаеце, што Рышар Жандро...
Пытанне зададзена у лоб. Мегрэ яшчэ не мог адказаць з усёй пэўнасцю. Эліз Жандро праз акно крыкнула ратаваць. Потым яе нехта адцягнуў назад. I толькі потым раздаўся стрэл.
— А пры чым Дэдэ ва ўсёй гэтай гісторыі?
— Ён чакаў на вуліцы за рулём «дыёнбутона».
— Ён сам прызнаўся ў гэтым?
— А няма ніякай патрэбы ў яго прызнанні.
— А жанчына?
— Гэта палюбоўніца графа, якога завуць проста Бобам. Між іншым, вы ведаеце гэта не горш за мяне.
Мегрэ з радасцю садраў бы з галавы гэты недарэчны цюрбан павязкі, які толькі пераціскае скроні і лоб.
— Дзе яны цяпер? — запытаўся ён у сваю чаргу.
— Пакуль што пад следствам.
— Пакуль што?
— Зараз іх вінавацяць у вулічным узброеным замаху на жыццё. Відаць, ім можна было б інкрымінаваць і крадзеж.
— Чаму?
— У кішэнях памянёнага Дэдэ аказалася сорак дзевяць банкнотаў па тысячы франкаў кожная.
— Ён іх не ўкраў.
Камісар, відаць, зразумеў, што Мегрэ меў на ўвазе, таму што азмрочыўся яшчэ болей.
— Вы хочаце сказаць, яму іх далі?
— Далі.
— Каб маўчаў?
— Так. Дэдэ быў няўлоўны ўвесь учарашні дзень да самага вечара. А калі зноў усплыў на паверхню, то, калі можна так сказаць, увесь ажно ззяў, яму не цярпелася прамантачыць хоць часціну гэтых грошай, што распіралі яго кішэні. У той жа час як Люсіль аплаквала смерць свайго палюбоўніка, Дэдэ святкаваў неспадзяванае ўзбагачэнне. Я быў з імі.
116
Бедны Лё Брэ! Ён ніяк не мог асвойтацца з пераменай, якая адбылася з Мегрэ. Ён аказаўся падобны да тых бацькоў, якія прывыклі абыходзіцца са сваім дзіцем як з немаўляткам, і раптам выяўляюць, што перад імі даўно дарослы ўжо хлопец, які ўмее разважаць не горш за іх.
А можа?.. Мегрэ паглядзеў на камісара, і нечакана ў душы яго варухнулася цьмянае падазрэнне. Малапамалу гэтае падазрэнне перайшло ва ўпэўненасць.
Лё Брэ таму даверыў яму расследаванне, што разлічваў на няўдачу: дасць бог, яго сакратарык не знойдзе ніякіх канцоў.
I адбывалася ўсё такім чынам. Месье Лё БрэКурсэль, свецкі чалавек, не меў ніякага жадання, каб непакоілі другога свецкага чалавека, яго прыяцеля па клубу, тым болып — блізкую сяброўку яго жонкі, наследніцу ўсёй «Кавы Бальтазараў».
Пракляты флейтыст! Трэба ж было яму соваць нос у чужое проса!
Дзівосы, дый годзе, як усё, што мае адносіны да асабняка на вуліцы Шапталь, становіцца прадметам самай гарачай зацікаўленасці з боку прэсы, шырокай публікі, судовых засядацеляў — усіх гэтых дробных крамнікаў і банкаўскіх чыноўнікаў!
На жаль, камісар Лё Брэ не можа проста ўзяць і знішчыць рапарт на вачах свайго сакратара.
«Разумееце, дружа Мегрэ...»
Трэба захоўваць карэктнасць. Гранічную асцярожнасць. Ніякіх скандалаў. Самае лепшае, калі б Мегрэ ўвогуле нічога не высветліў. Тады, праз дзён колькі, калі ён з’явіцца ў камісарыяце, яго можна будзе сустрэць і паблажлівай усмешкай.
«Ну, вось бачыце, нічога страшнага. He трэба падаць духам. Вы зрабілі ўсё, што маглі. He ваша віна, што гэты флейтыст аказаўся пусты фантазёр і прыняў уяўнае за яву. А цяпер — за працу, старына! Абяцаю
117
вам, што першая ж чарговая сур’ёзная справа будзе даручана вам».
А цяпер камісар занепакоены, вядома. Хто ведае, ці не шкадуе ён, што Мегрэ тады прыгнуўся і гэтым змякчыў сілу таго ўдара? У такім разе ён бы залёг не на дзень і не на тыдзень...
Д’ябал! Якім толькі чынам гэты прайдзісвет і дазнаўся пра ўсё?!
Лё Брэ кашлянуў, нягучна, як толькі мог, абыякава перапытаў:
— Адным словам, вы абвінавачваеце ў забойстве Рышара Жандро?
— He абавязкова яго. Магчыма, страляла яго сястра. А магчыма, Луі. He забывайце, што флейтыст мусіў званіць, а потым доўга стукаць у дзверы, перш чым яму нарэшце адчынілі, і што дварэцкі быў пры поўным парадзе.
Прамень надзеі! Як цудоўна было б, калі б высветлілася, што стрэліў дварэцкі!
— А ці не здаецца вам найболей верагоднай гэта апошняя гіпотэза?
I ён пачырванеў, таму што Мегрэ міжволі дапытліва паглядзеў на яго. I скорагаворкай прадоўжыў:
— Што да мяне, дык я ахвотна ўявіў бы сабе такую сітуацыю...
Ён са смакам вымавіў слова «ахвотна» — Мегрэ мімаходзь адзначыў гэта.