Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

Першая справа Мегрэ

Жорж Сімянон
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 167с.
Мінск 1982
45.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Гэта ж трэба, харкнуў мне пяцьдзесят тысяч канцоў — і не лыс. Ну што ж! Між намі, хоць гэта і ваш хлеб, запомніце, нашы дарожкі з ім яшчэ сыдуцца. Рана ці позна. Падла ёсць падла. А гэтакіх асабіста я за вярсту нюхам пазнаю.
А што ў вас?
— Мне не дазволілі прадаўжаць расследаванне,— прамармытаў Мегрэ.
153
— Ведаю. I мне плоцяць за тое, што я гэта ведаю.
— Яны і вам загадалі маўчаць?
— Мне сказалі, каб я не соваў свой нос — тады квіты. Яны тады скрозь пальцы будуць глядзець на маю дзейнасць.
I азначала гэта, што яны заплюшчваюць вочы на ўсе дробныя грашкі Дэдэ, што яму даруюць удар, які ледзь не адправіў Мегрэ на той свет, і не стануць дапытвацца, адкуль узяліся сорак дзевяць тысяч франкаў, знойдзеных у ягоным партманеце.
— Але ад каленца з дварэцкім я проста вочы вылупіў. Вы верыце ў гэта?
— He.
— Разумна! Іначай я перастаў бы паважаць вас. Трэба ж было знайсці некага, хто стрэліў,— дык хай ім акажацца лізаблюд. Як паваіпаму, хто згуляў у «піфпаф»? Тут можна быць шчырымі, праўда? Толькі ўлічыце, што калі вам узбрыдзе ў галаву пакарыстацца тым, што я вам тут наказаў, я прысягну, што ні пра што падобнае я і не заікаўся. Памойму, гэта — дзеўка.
— Я таксама так думаю...
— 3 той розніцай, што ў мяне нямала падстаў думаць менавіта так. Дадам, што калі яна і кокнула BoGa, дык зусім памылкова. Бо ўгробіць яна хацела свайго мілага браточка. Бо яны так ненавідзяць адно аднаго, як толькі могуць ненавідзець у падобных сямейках.
Шкада, што вы не былі знаёмы з Бобам. Шыкоўнейшы хлопец! Ці ж дзіва, што яны не пераварвалі яго!
Але ён не быў злы, скажу я вам. Ён не меў ні кропелькі зласлівасці. Ён быў вышэй гэтага. Ён настолькі пагарджаў імі, што яму было проста смешна.
Калі гэтая дзеўка пачала круціцца вакол яго...
— Калі гэта пачалося?
— Восенню. Бог ведае, хто навёў яе на розум. Кожны знаў, што Боба можна знайсці пасля скачак а палове шостай у бары на авеню дэ Ваграм.
154
— I яна пайшла туды?
— Яшчэ б! Нават без вдалеткі. Яна прадставілася яму, сказала, што жыве ў замку д’Ансеваль, што цікавіцца ім і палічыць за шчасце прымаць яго ў сваім доме.
— Ён спаў з ёю?
— Дзіва што! За ім прысылалі. Ён нават прыводзіў яе ў вядомую вам гасцініцу на вуліцу Брэй. Каб паглядзець, да чаго яна можа дайсці, разумееце? Слаўны хлопец. Але яна зусім не тая лялька, каб пайсці ў гасцініцу дзеля адных любошчаў.
Тэмпераменту ў яе не болей, чым у бетоннай сцяны. Ад Люсіль ён нічога не ўтойваў. У яе не хапіла б рэўнасці да ўсіх, што прайшлі праз яго рукі! А вось і печкуры! Цікава, ці спадабаюцца яны вам?
Ён умеў і есці, і гаварыць адначасова, і не прамінаў ні таго, ні другога, у дадатак не забываючы прылашчыць другую пляіпку, пастаўленую на стол.
— He спрабуйце зразумець. Самому Бобу, не ў крыўду будзь вам сказана, які быў хітрэй нас абодвух разам, спатрэбіўся час на гэта. Што яго найбольш здзіўляла, дык гэта яе прага выйсці за яго замуж.
Яна выклала яму свае ўмовы. Працаваць, зразумела, ён не будзе мець патрэбы, кожны месяц яму будзе выдавацца пэўная сума на кішэнныя выдаткі — і ўсё. Боб і вухам не павёў. Ён разумеў, што яна проста шалее стаць графіняй д’Ансеваль. Ёсць такія людзі. Спачатку яны купляюць замак. А потым іх бярэ сквапнасць насіць яго імя, купіць і продкаў былога ўладальніка замка. Гэтак Боб мне растлумачыў.
Ён паглядзеў Мегрэ ў вочы і, задаволены зробленым уражаннем, сказаў, як адрэзаў:
— Дык вось, справа была зусім не ў гэтым!
Ён грыз хрумсткія печкуры, разпрраз паглядваў на Сену, дзе марудна праплывалі баржы, якія пачыналі гусці яшчэ за некалькі соцень метраў ад шлюза.
155
— I не спрабуйце звесці канцы з канцамі. He зведзяце. Боб, калі дазнаўся пра гэта, аж задыхнуўся ад ярасці. Хоць і ведаў назубок гісторыю гэтай сямейкі. Ведаеце, ад каго зыходзіла думка пра шлюб? Ад старога!
Ён трыумфаваў.
— Прызнайцеся, што дзеля такой навіны варта паехаць снедаць ажно ў Божываль. Вы чулі пра старую мумію, якая завяшчала свой дом і карціны пад музей? Калі хочаце ад душы нарагатацца, дык слухайце, што было далей. Заўважце, я таксама не ўсё ведаю. Дый Боб ведаў не ўсё да канца. Аказваецца, стары, які пачаў з таго, што валэндаўся са сваім корабам па вёсках, марыў пра ўнукаў і праўнукаў высакароднага паходжання. Хочаце ведаць, што я пра ўсё гэта думаю? Гэта было б ягонай помстай. Бо, здаецца, Ансевалі не дужа цырымоніліся з ім. Яны прадалі яму свой замак і фермы. Сціпла выбраліся. Аднак ні разу не запрасілі яго ні на абед, ні хоць на снеданне. I тады ён у сваім завяшчанні паставіў умовы, якія ўсхвалявалі ўсю сям’ю. Яшчэ была жывая яго дачка, калі ён памёр, але мільянеры — не дурні, яны загодзь распараджаюцца сваімі мільёнамі. Стары ўсё прадугледзеў. Пасля смерці дачкі акцыі павінны былі быць падзелены на дзве часткі: пяцьдзесят адзін працэнт — паненцы, сорак дзевяць працэнтаў — крываносаму. Відаць, такі падзел мае вельмі вялікае значэнне, бо ён, як яны кажуць, забяспечвае большасць галасоў дзяўчыне. Асабіста я не надта разбіраюся ў гэтым. Ды ліха з ім. Завяшчанне павінна ўвайсці ў сілу, калі ёй споўніцца дваццаць адзін год.
— У наступным месяцы,— заўважыў Мегрэ.
— Далей... Тым горш калі ўжо няма куды лезці пеўню ў віне!.. Дык пра што гэта мы гаварылі? Ага!.. Ды тут ёсць адна закавыка. Калі цыпулька выйдзе замуж за кагонебудзь з Ансевалей, яна атрымае абса
156
лютна ўсе акцыі, з абавязацельствам выплочваць браціку штомесячную дапамогу з яго долі спадчыны.
Гэта азначае, што тады яму не бачыць як сваіх вушэй ні офіса, ні замка — нічагусенькі. Бальтазары, Жандро зробяцца тады д’Ансевалямі, і род іх заўзыходзіў бы ад крыжаносцаў.
Боб быў вельмі дасведчаны ва ўсіх гэтых штукенцыях. I вы не можаце сабе ўявіць, як ён рагатаў!
— Ён даў згоду?
— За каго вы яго лічыце?
— Якім жа чынам ён даведаўся пра ўсё гэта?
— Ад браточка. I вы толькі гляньце, як падурному чалавек можа страціць сваю скуру. Крываносы Жандро таксама не ёлупень. У яго няма жадання марнаваць час у клубах ды ўлягаць за служанкамі з вуліцы Міра, як яго бацька. Яму таксама хочацца быць патронам.
— Я пачынаю разумець.
— Быць не можа! Нават Боб — і той не адразу зразумеў. Крываносы запрасіў яго да сябе ў офіс. Яго кабінет — што рызніца: усе сцены ў драўляных барэльефах, гатычная мэбля, а на адной сцяне — партрэт старога ад падлогі да столі. Ён глядзіць з яго, як жывы, а ў вачах — насмешка.
Калі папраўдзе, то з усёй сям’і я, можа, аднаго гэтага старога змог бы выцерпець. Боб казаў, што гэта была самая хітрая бестыя, якую ён сустракаў калінебудзь. Гэта, канешне, было сказана дзеля прыгожага слоўца. Боб і не бачыў яго, стары даўно памёр... Далей — болей. Браточак выкладвае ўсё як ёсць. Пытае ў Боба, ці збіраецца той жаніцца на яго сястры. Боб адказвае яму, што ніколі не меў такога намеру.
Той пярэчыць яму, што ён не мае рацыі, што гэта будзе выгадна для ўсіх. А чаму выгадна? Таму, што ён, Рышар Жандро, раскашэліцца для мужа сваёй сястры. Падсыпле столькі грошай, колькі той пажадае. Пры ад
157
ной умове: што ён будзе смыкаць яго сястру па белым свеце, будзе прыдумляць ёй усялякія забавы, каб адбіць ахвоту ад камерцыі.
Цяпер цяміце? Боб адказвае, што не адчувае сябе здатным да гэткай работы. Тады гэты крываносы гад заяўляе, што ён рызыкуе вельмі дорага заплаціць за гэта. Як успомню, што вы гатовы былі запраторыць мяне за краты за пяцьдзесят канцоў, якімі я разжыўся ў гэтай поскудзі!.. Але я не злую на вас. Што вы маглі ведаць?!
Іх агарнуў цудоўны водар, які зыходзіў ад пададзенага пеўня ў віне. Дэдэ, хоць толькі што скардзіўся на сытасць, усё ж з салідным апетытам прыступіў да яго.
— Ану, паспытайце гэта бажале і прызнайцеся, што ўсётакі было б шкада пазбавіць мяне такога снедання і пасадзіць на турэмную цуру! Ведаеце, што песціў у сваёй мазгаўні гэты льіч? Я казаў вам, што Боб быў шыкоўны хлопец, але я не хачу сказаць, што ён быў анёльчык. Яму, як усім людзям, здаралася сядзець без капейкі ў кішэні. Ён з маленства быў знаёмы з усялякімі багацеямі. I часам дзеля смеху ён падрабляў іх подпісы на вэксалях і іншых паперках. I ў гэтым няма нічога паганага. Доказам тое, што ніхто нават не скардзіўся на яго, і ўсё ўладкоўвалася самым найлепшым чынам. Дык вось, прыяцеле Жуль! Гэтая гадзіна богведама як скупіла цэлы жмут такіх паперак. «Калі вы не жэніцеся на маёй сястры, я пасаджу вас за краты. Калі вы жэніцеся на ёй, але не будзеце цаца, я зноўтакі пасаджу вас за краты». Звер! Люты звер! Яшчэ больш люты, чым стары! Mary пабажыцца, Боб ужо шкадаваў, што паквапіўся на курачку і ўліп у гэту гісторыю. Што да кралі, то яна страшэнна спяшалася. Ёй карцела ісці пад вянец неадкладна, не чакаючы, калі споўніцца дваццаць адзін год. Яна закідала яго лістамі, дэпешамі. Прызначала яму спатканне за спат
168
каннем. Ён калі хадзіў, калі не хадзіў. Часцей за ўсё не хадзіў. Тады яна сама ішла за ім на вуліцу Брэй і чакала яго на рагу авеню, зусім не хвалюючыся, што яе могуць прыняць не за тую... Люсіль добра ведала яе...
— Калі вы адвезлі на вуліцу Шапталь, пятнаццатага ноччу...
— Ён вырашыў пакласці гэтаму канец, выкласці ёй усё, сказаць, што ён не купляецца і не прадаецца, ані ёй, ані яе браточку.
— Ён прасіў вас пачакаць яго?
— He тое каб прасіў, але ён не збіраўся бавіцца там. Вам крылца ці лапку? Абавязкова паспытайце грьібкоў: Густаў сам і збірае, і смажыць іх.
У Мегрэ быў выдатны настрой, і прычынай яго, мусіць, трошкі было і бажале, выпітае пасля белага сухога віна.
— Вы не ламаеце сабе галаву над тым, чаму я вам усё гэта расказваю?
— He.
— Самі ведаеце?
— Ведаю.
Прынамсі, ён здагадваўся. Дэдэ было цяжка на душы — ён павесіў нос на квінту, як сказаў бы ён сам. Ён не мог маўчаць. 3 Мегрэ ён нічым не рызыкаваў. А з другога боку, ён меў і пэўны «дазвол».
Але якраз гэтым ён не ганарыўся. Сённяшні сняданак ён прыдумаў для таго, каб самому прадставіцца ў лепшым святле.
He раз потым гэты сняданак у Божывалі будзе прыходзіць на памяць Мегрэ, і, магчыма, менавіта гэты ўспамін неаднойчы засцеражэ яго ад безразважных рашэнняў і раптоўных вывадаў.
— Што адбылося там, наверсе, я не ведаю.
Мегрэ таксама не ведаў, але ўстанавіць ісціну было лёгка. Ён толькі хацеў бы ведаць, ці сапраўды Ры