Тады — чаму? Газеты болей не ўсчыналі гаворкі пра здарэнне. 146 Справу замялі. Труп Боба, мабыць, адправілі ў морг, будуць ускрываць. Мегрэ зноў уявіў сябе ў двары дома на вуліцы Шапталь, у баку ад усіх гэтых месье, якія не звярталі на яго ўвагі. Барадэ, які не ведаў яго ў твар, мабыць, прыняў яго за кагонебудзь са слуг. Пракурор, суддзя і сакратар суда думалі, што ён з групы Барадэ. Адзін Луі кінуў на яго насмешлівы позірк. Безумоўна, ён ад Жэрмены ведаў пра яго дзейнасць. Усё гэта зневажала, прыводзіла ў роспач. Часам ён з заплюшчанымі вачыма, расслаблены ўтульнасцю пасцелі, маляваў сабе план ідэальна праведзенага расследавання. «У наступны раз я зраблю вось так і вось гэтак...» I вось нечакана на чацвёрты дзень яму збрыдла хварэць, і ён яшчэ да прыходу флейтыста падняўся, вымыўся, не шкадуючы вады, старанна пагаліўся, зняў павязку, якая ўсё яшчэ была на галаве. — Ты на работу? Ён адчуў патрэбу зноў дыхаць паветрам камісарыята, сесці за свой чорны пісьмовы стол, агледзець вартых жалю кліентаў на лаўцы ля беленай сцяны. — Што мне сказаць Жустэну? Цяпер флейтыста яны звалі проста Жустэнам, як сябра сям’і, як далёкага сваяка. — Калі хоча, то хай падыдзе да мяне ў гадзіну дня, паснедаем разам. Ён не надзяваў нанач навуснікі і вымушаны быў падкруціць кончыкі вусоў гарачымі шчыпчыкамі для завіўкі валасоў. Болыпую частку дарогі прайшоў пешкам, каб падыхаць свежым паветрам бульвара, і яго зласлівасць раставала ў ранішняй веснавой свежасці. «Навошта здаліся мне гэтыя людцы?» Навошта яму думаць пра ўсіх гэтых Жандро ў іхняй крэпасці? Пра старога, характ^р якога перадаецца ў спадчыну ў яго родзе толькі жанчынам? Пра іх вы 147 крутасы з завяшчаннем? Пра тое, каму дастанецца ў спадчыну «Кава Бальтазара?» Таму што ён разумеў, што справа не толькі ў грошах. На пэўным узроўні багацця значэнне набываюць ужо не грошы, а ўлада. Справа тычылася таго, у чыіх руках апынецца тоўсты жмут акцый, хто стане заправілам адміністрацыйнага савета. Эліз? Рыіпар? Як жа ўелася ўсё гэта ў іх скуру, калі дзяўчына забылася на свае дваццаць адзін год і сніла толькі пра дырэктарскі кабінет, як некалі сніла пра яго яе матка! Стаць галоўным патронам ці галоўнай патранесай! «Хай сабе грызуцца!» Чорт іх бяры! Менавіта гэта яны і ўчынілі. А ў выніку — забіты чалавек, якога ніхто не аплакаў, за выключэннем, праўда, адной дзеўкі з авеню дэ Ваграм. Мегрэ зайшоў у камісарыят, паціснуў рукі калегам. — А Бертран паехаў праведваць вас. Ён не паказаўся камісару, адразу моўчкі заняў сваё месца, і толькі а палове адзінаццатай Лё Брэ прыадчыніў дзверы і заўважьіў яго. — Вы тут, Мегрэ? Зайдзіце ж да мяне.— Ён стараўся трымацца проста і нязмушана. — Сядайце. Я вось думаю, ці разумна вы зрабілі, што так хутка падняліся з пасцелі? Mary прапанаваць вам водпуск, пакуль зусім не акрыяеце. Як павашаму, не пашкодзіла б адпачыць некалькі дзён у вёсцы? — Я выдатна адчуваю сябе. — Тым лепш! Тым лепш! Дарэчы, самі бачыце, уся гэта гісторыя ўладжана. Між іншым, віншую вас, вы былі недалёка ад ісціны. Якраз у той дзень, калі я быў у вас, Луі пазваніў у паліцыю. — Па ўласнай ініцыятыве? — Прызнацца, я нічога толкам не ведаю. Ды яно і не важна. Галоўнае, што ён сам прызнае сваю віну. 148 Ён, мабыць, пранюхаў пра ваша расследаванне, зразумеў, што вы дакапаецеся да праўды. Мегрэ не ўзнімаў вачэй ад стала, а на яго твары не адбілася аніякага пачуцця. Камісар ніякавата прадаўжаў: — Ён мінуў нас і звярнуўся проста ў прэс^ектуру. Вы чыталі газеты? — Так. — Канешне, сутнасць трошкі падмалёвана. Даніна неабходнасці, некалі вы зразумееце гэта. Бываюць выпадкі, калі скандал проста ні да чаго, калі суровая праўда прыносіць болей зла, чым дабра. Зразумейце мяне правільна. Мы абодва ведаем, што граф прыйшоў тудьі зусім не як грабежнік. Магчыма, яго там чакалі? Эліз Жандро зрабіла нямала паслуг яму. У самым лепшым сэнсе слова. He забывайце, што яна нарадзілася ў замку д’Ансенваль, што існуюць повязі паміж іх сем’ямі. Боб быў прапашчы чалавек. Ён з нейкім шаленствам скочваўся ўсё ніжэй і ніжэй. Чаму б ёй было не паспрабаваць паставіць яго на правільны шлях? Гэта думка маёй жонкі, а яна добра ведае характар Эліз. Але не ў гэтым справа. Ці не быў ён п’яны той ноччу, як гэта часта з ім здаралася? Ці не паводзіў ён сябе абуральна? Луі даволі скупы на падрабязнасці. Ён прыбег на крыкі. Калі ўбег у пакой, Боб і Рышар Жандро біліся, і яму здалося, што ў руцэ графа бліснуў нож. — Нож знайшлі? — ціха запытаў Мегрэ, не ўзнімаючы вачэй ад стала. Здавалася, ён упарта разглядвае нейкую плямку на паліраванай настольніцы. — He ведаю. Расследаванне вёў Барадэ. Пацверджана, што на начным століку ляжаў рэвальвер і што 149 Луі, баючыся за жыццё свайго гаспадара, схапіў рэвальвер і стрэліў. Цяпер самі памяркуйце, мой юны друг, каму быў выгадны скандал? Натоўп не прыняў бы праўды. Мы жывём у такі час, калі пэўныя класы грамадства ўзяты на мушку. На карту быў пастаўлены гонар мадэмуазель Жандро. Таму што менавіта яе гонар аказаўся б на языках. Як бы там ні было, перад намі тыповы выпадак самаабароны. — Вы верыце, што стрэліў дварэцкі? — У справе маецца яго прызнанне. Паразважайце над гэтым, Мегрэ. Падумайце, якою была б рэакцыя пэўнай прэсы і якія былі б вынікі гэтай справы для дзяўчыны, абвінавачваць якую нішто не дае нам права. Hi ў чым, хіба толькі ў пэўнай... гм... экспансіўнасці. — Разумею. — Мадэмуазель Жандро паехала ў Швейцарыю, у яе зусім развінчаньі нервы, і яна, відаць, прабудзе за мяжой некалькі месяцаў. Луі пакуль на волі і, верагодна, адсвяткуе спыненне следства. Яго адзіная віна ў тым, што, будучы ў замяшанні, ён, замест таго каб неадкладна прызнацца ва ўсім, закапаў труп у садзе. — Ён сам закапаў яго? — Пастаўце сябе на месца Рышара Жандро. Я бачу, вы ўсё яшчэ ніяк не можаце зразумець, але некалі вам усё стане ясна. Ёсць выпадкі, калі мы не маем права... Ён замяўся, падбіраючы словы, і тады Мегрэ падняў галаву і роўна, абыякава, амаль наіўна закончыў: — ...паступаць так, як загадвае нам наша сумленне? Голас Лё Брз адразу ж загучаў суха і высакамерна, высакамерна, як ніколі. 150 — Маё сумленне не мае ў чым папракнуць мяне,— абрэзаў камісар,і я лічу, што яно ў мяне гэткае ж далікатнае, як і ў любога іншага. Вы юнак, Мегрэ, і толькі пагэтаму я не магу крыўдзіцца на вас. Роўна апоўдні ў службовым памяшканні зазваніў тэлефон. Інспектар Бесан зняў трубку і аклікнуў Мегрэ: — Гэта вас. Усё той жа тып. Трэці дзень ужо звоніць, і заўсёды ў адзін і той жа час. Мегрэ схапіў тэлефонную трубку. — Алё! Жуль? Ён пазнаў голас Дэдэ. — Як у вас — парадак? Вы ўжо зноў упрэгліся? Скажыце, вы збіраецеся снедаць? — А што? — Ды мне тут цюкнула ў галаву адна ідэя. Я даўно — з пэўнага часу — прагну выцягнуць вас снедаць за горад. He бойцеся. Я прыеду за вамі на сваёй таратайцы. He да камісарыята, разумеецца, я не дужа люблю падобныя мясцінкі. Буду чакаць вас на рагу вуліцы Фантэн. Згода? Небаракафлейтыст, зноў яму не пашанцавала! — Перадайце яму, што я вымушаны быў адлучыцца па важнай справе і абавязкова пабачуся з ім сёння ўвечары ці заўтра раніцай. Праз чвэрць гадзіны ён ужо сядаў у шэры «дыёнбутон». Дэдэ быў адзін. — Як вам — усё роўна куды? Вы любіце смажаных печкуроў? Толькі найперш трэба забегчы да Маё, прамачыць горла. Яны сапраўды спыніліся каля бара, зайшлі туды, і Дэдэ ўладна заказаў дзве чаркі густога абсенту. Настрой у яго быў вясёлы, але ўглыбіні вочы прытойвалі сур’ёзнасць. На ім быў усё той жа клятчасты гарнітур, туфлі колеру гусінага памёту і крыкліва яркі, пунсовы галыптук. 151 — Кульнём яшчэ па адной? He? Воля ваша. Сёння ў мяне няма прычьін спойваць вас. Выехалі з горада, потым дарога пайшла берагамі Сены, на якой пагойдваліся рыбацкія лодачкі, і, нарэшце, спыніліся ля невялікага шынка ля самай ракі, з садам з альтанкамі. — Ану, Густаў, скумекай нам абед на славу! Пачнём са смажаных печкуроў. I растлумачыў Мегрэ: — Ён зараз закіне сетку, і мы атрымаем іх проста жывенечкімі. Затым зноў да гаспадара: — А што падасі нам потым? — Як наконт пеўня ў віне, у ружовым бажале? — Давай пеўня! Дэдэ пачуваўся тут як дома — пайшоў на кухню, потым спусціўся ў склеп і вярнуўся адтуль з пляшкай белага луарскага віна. — Гэта зацьміць усё пітво свету. А цяпер, пакуль прычакаем смажанку, можаце набіваць люльку. Можна і пабалаболіць. Ён, відаць, адчуў, што трэба растлумачьіць свае паводзіны: — Ведаеце, чаму мне захацелася пабачыцца з вамі? Таму, што ў глыбіні душы вы мне дужа даспадобы. Вы яшчэ не струхлі, як большасць вашых калег. Ён таксама будзе трошкі падмалёўваць праўду — Мегрэ выдатна разумеў гэта. Людзі такога гатунку, як Дэдэ,— страшэнныя балбатуны, і гэта часта губіць іх. Яны настолькі ганарацца сваёй персонай, што амаль заўсёды адчуваюць патрэбу расказаць пра свае ўчынкі. — Дзе Люсіль? — запытаў Мегрэ, які чакаў, што ўбачыць тут і яе. — Хочаце верце, хочаце не, але яна сапраўды захварэла. Ці ведаеце, гэтае дзяўчо па вушы ўліпла ў Боба. Дзеля яго яна разбілася б на друзачкі. Уся гэта 152 гісторыя проста даканала яе. Спачатку яна і слухаць не хацела пра тое, каб пакінуць вуліцу Брэй: там, ці бачыце, усё напамінае ёй пра яго. Учора я нарэшце ўгаварыў яе паехаць у вёску. I адвёз яе туды. Потым я паеду да яе. Але досыць! Можа, яшчэ калінебудзь вернемся да гэтага. Ён закурыў цыгарэту, павольна выпусціў дым праз нос. Віно іскрылася ў чарках, пад свежым ветрыкам трымцела маладая лістота альтанак, было відно, як гаспадар, стоячы ў яліку, пільна ўзіраўся ў ваду, гатовы закінуць сець. — Думаю, вы з цікаўнасці кінулі вокам у заведзенае на мяне дасье і змаглі пераканацца, што я ніколі не ўліпаў у сур’ёзную справу. Усё па дробязях. Мне двойчы давялося адседзець па паўгода, і я пакляўся, што ўсё, завяжу, з мяне досыць! Ён выпіў і працягваў: — Газеты чыталі? Мегрэ сцвярджальна кіўнуў галавой. — Для ўсемагутных і яны ўсемагутныя. Калі б вы толькі бачылі Люсіль. Яна збялела як палатно. Памкнулася ляцець туды і выдаць хаўруснікаў. Я ледзь супакоіў яе. «Што гэта дасць?» — даводзіў я. Трэба было загадзіць яго, вось яны і загадзілі, ці ж не так? Калі б мне давялося сустрэць дзенебудзь у цёмным кутку гэтага крываносага Рышара, ці як яго там, ох, з якой асалодай я натоўк бы яму лыч!