Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

Першая справа Мегрэ

Жорж Сімянон
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 167с.
Мінск 1982
45.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— He толькі дзеля гэтага. У мяне справы ў Парыжы. I вось адзін з маіх сяброў сказаў, што і Боб тут. Я даўно згубіў яго сляды.
— Даўно, значыцца! Ну што ж! За ваша здароўе... Сябры нашых сяброў — нашы сябры. Пі, Люсіль!
Яна падпарадкавалася, падняла фужэр, але рука яе дрыжала, тонкае шкло дзынькала аб зубы.
— Сёння пасля поўдня яна атрымала тэлеграму. Памёр бацька! Дык дагэтуль ніяк не супакоіцца. Пакажы тэлеграму, Люсіль.
98
Яна здзіўлена паглядзела на яго.
— Пакажы васпану...
Яна пакорпалася ў сумачцы.
— Здаецца, я забыла яе ў нумары.
— Вы любіце макароны? Гаспадар гатуе іх для нас па спецьіяльнаму рэцэпту. Дарэчы, як вас завуць?
— Жуль.
— Прыгожае імя Жуль. Хораша гучыць. Ну, старына Жуль, дык пра што гэта мы гаварылі?
— Мне б хацелася пабачыцца з Бобам да майго ад’езду.
— Ах, праўда, вы ж спяшаецеся назад у Бардо!
— У Ліён.
— Ах, праўда, у Ліён! Слаўны горад! Я ўпэўнены, Боб вельмі засмуціцца, калі не пабачыць вас. Ён так любіць сваіх сяброў па калежу! Пастаўце сябе на яго месца. Школьны таварыш — гэта ж усе прыстойныя людзі. Ручаюся, што вы прыстойны чалавек... Як ты думаеш, Люсіль, чым васпан займаецца?
— He ведаю.
— Падумай! Я, напрыклад, гатоў паклясціся, што разводзіць «цыпак».
Няўжо ён сапраўды прамовіў гэта слова? Чаму менавіта «цыпак» — гэтак жа сярод крымінальшчыны называюць паліцэйскіх! Што гэта — сігнал Дэдэ сваім сябрам?
— Я працую ў страхавым агенцтве,— прамармытаў Мегрэ; ён вырашыў іграць сваю ролю да канца, бо іншага выйсця не было.
Ім падалі закусь. На стале з’явілася новая пляшка, якую знакам заказаў Дэдэ.
— Вось сапраўды ўжо, як кажуць, гара з гарой... Прыбываеш у Парыж, і раптам усплываюць цьмяныя ўспаміны пра даўняга школьнага таварыша, і адразу ж выпадкова натрапляеш на чалавека, які дае табе яго адрас. Іншым дзесяцігоддзе спатрэбілася б, каб адшу
4*
99
каць яго, асабліва калі ўлічыць, што ў квартале няма ні душы, хто б ведаў прозвішча д’Ансеваль. Гэтаксама як і маё. Занытайцеся ў патрона, у Ангеліно, які ўжо чортведама колькі знаёмы са мной. Вам усе скажуць — Дэдэ. Проста Дэдэ! Кінь румзаць, Люсіль! Джэнтльмен падумае, што ты не ўмееш паводзіць сябе за сталом.
Той, другі, з носам баксёра, увесь час насуплена маўчаў, толькі разпораз спатайка ўхмыляўся, нібыта «на выдатна» ацэньваў жарты гаспадара гаража.
Люсіль дастала зза паяска маленькі залачоны гадзіннік, прытрымала яго за крыжападобны ланцужок, зверыла час.
— He спознішся на свой цягнік, не бойся,— запэўніў яе Дэдэ.
I растлумачыў Мегрэ:
— Зараз мне трзба будзе пасадзіць яе на таратайку, каб яна не спазнілася на пахаванне. He, вы толькі гляньце, што робіцца! Сёння яе патэр загнуўся, а я якраз выйграў на скачках! Грошай навалам. Вось і вырашыў адзначыць. А ўсётакі шкада, што Боба няма, каб выпіць з намі.
— Ён у ад’ездзе?
— Ты як у ваду глядзіш, Жуль. У ад’ездзе. Але ўсётакі трэба цябе звесці з ім.
Люсіль зноў зарыдала.
— Пі, дзяўчынка! Толькі гэтым і можна заліць гора. Хто б падумаў, што яна такая чуллівая? Дзве гадзіны б’юся, каб супакоіць. Хоч не хоч, але ж настае час, калі бацькам трэба сысці са сцэны, праўда ж? Колькі гэта ты не бачылася з ім, Люсіль?
— Заткніся!
— Яшчэ пляшку гэткага ж, Ангеліно! А суфле? Скажы гаспадару, каб ён не сапсаваў суфле. За тваё здароўе, Жуль!
Мегрэ ўжо шмат выпіў, ягоны фужэр увесь чае быў
100
поўны, а Дэдэ падліваў і падліваў і амаль з пагрозай прымушаў піць яшчэ і яшчэ.
— Як завуць твайго сябра, што даў табе адрас?
— Бертран.
— Хлопец зух, відаць. He толькі расказаў табе пра старыну Боба, а нават і ў гараж паслаў.
Значыць, ён ужо ведаў, што нехта швэндаўся па вуліцы Акацый і дапытваўся пра яго. Відаць ён з’яўляўся туды пасля абеду.
— У які гараж? — паспрабаваў Мегрэ прыкінуцца, што ён і ведаць нічога не ведае.
— Мне здалося, ты сам упамянуў пра гараж. Хіба ты не мяне пытаўся, калі прыйшоў сюды?
— Я ведаю, што Боб і вы — сябры.
— Якія ўсё ж разумнікі жывуць у Ліёне! За тваё здароўе, Жуль! Давай паруску! Адным духам! Вось так! Табе не падабаецца гэта віно?
Баксёр ажно млеў ад асалоды ў сваім кутку. Люсіль жа, якая пакрысе забывалася пра сваё гора, наадварот, выглядала ўстрывожанай. Мегрэ і раз, і другі перахапіў яе запытальны позірк, які яна кідала на Дэдэ.
Што яны збіраюцца зрабіць з ім? Была сама відавочнасць, што ўладальнік гаража нешта задумваў. Ён весяліўся ваўсю — праўда, даволі своеасабліва, без ценю ўсмешкі, з нейкім незразумелым ліхаманкавым бляскам у вачах. Час ад часу ён быццам шукаў адабрэння ў позірках астатніх двух, нібыта акцёр, які адчувае сябе ў цудоўнай форме.
«Перш за ўсё, трымацца спакойна!»—загадваў сабе Мегрэ, якога прымушалі спаражняць фужэр за фужэрам.
Зброі пры ім не было. Ён быў дужы, але што значыла яго сіла і спрыт супроць гэтай парачкі — Дэдэ з баксёрам? Ён усё болып і болып выразна ўсведамляў, як зацягваецца пятля вакол яго шыі.
101
Ці здагадваліся яны, што ён з паліцыі? Верагодна. Магчыма, Люсіль заходзіла на вуліцу Брэй і ёй там расказалі пра настойлівага візіцёра ў другой палове дня. Хто ведае, можа, яны менавіта яго і чакалі тут?
Як бы там ні было, станавілася ясна, што гэтая гульня мае свой сэнс. Дэдэ абвясціў, што грошай у яго навалам, і, відаць, гэтак яно і было: ён быў у той асаблівай узбуджанасці, якая заўжды авалодвае людзьмі яго кола, калі ў іх кішэнях неспадзявана заводзяцца вялікія грошы.
Скачкі? Ен, пэўна, быў там часты госць, але Мегрэ пакляўся б, што сёння і нагі яго там не было.
Што ж да слёз Люсі, то, відаць, зусім не доля бацькі прымушала яе праліваць іх з такой шчодрасцю. Чаму яна пачынала плакаць кожны раз, калі вымаўлялася імя Боба?
Было дзевяць гадзін вечара, а яны ўсё яшчэ сядзелі за сталом, і шампанскае ўсё пенілася ў іх келіхах. Мегрэ з усіх сіл змагаўся з хмелем, які апаноўваў яго.
— Жуль, ты нічога не маеш супраць, калі я пазваню па тэлефоне?
Тэлефонная будка знаходзілася ў зале, і Мегрэ са свайго месца мог бачыць яе. Дэдэ мусіў набрадь два ці тры нумары, перш чым дазваніўся да таго, каго шукаў. Было відно, як варушыліся яго вусны, але ўгадаць словы было немагчыма. Люсіль выглядала яшчэ больш знервавана, яшчэ больш устрывожана. Што да баксёра, які закурыў агромністую цыгарэту, то ён ціхамірна ўсміхаўся, час ад часу коратка зыркаючы на Мегрэ.
3за шыбы тэлефоннай будкі Дэдэ, здавалася, аддаваў нейкія распараджэнні, павольна вымаўляючы паасобныя словы. На яго твары не засталося ні следу весялосці.
— Прашу прабачэння, старына, але мне вельмі хацелася, каб ты не размінуўся са сваім другам Бобам.
102
Люсіль, нервы якой былі гранічна напяты, зноў разрыдалася, уткнуўшыся ў насоўку.
— Вы гэта Бобу званілі?
— He зусім, але амаль. Я проста паклапаціўся, каб вы ўсётакі сустрэліся. А гэта адно і тое ж, праўда? Табе ж не церпіцца пабачыцца з ім, праўда?
У гэтых словах, мусіць, мелася нешта выключна дасціпнае, таму што баксёр прыйшоў у захапленне і аж закудахтаў ад асалоды.
Няўжо яны лічылі, што Мегрэ зусім не разумее Taro, што так добра разумелі яны? Граф альбо быў мёртвы, альбо нічога не значыў, раз Дэдэ паабяцаў Мегрэ наладзіць іх сустрэчу...
— Мне таксама трэба пазваніць,— як мага абыякава сказаў ён.
Нягледзячы на папярэджанне Максіма Лё Брэ, ён вырашыў падняць па трывозе свой камісарыят: ён не смеў звярнуцца ў паліцыю іншага квартала”. Сёння, здаецца, дзяжурыў Бесан альбо Каламбані з брыгадным Дзюф’ё. Дастаткова будзе толькі расцягнуць час, каб яны паспелі прыехаць і паставіць пост каля аўтамашыны.
Тут ніхто не пасмее нічога зрабіць яму. У рэстаране яшчэ сядзелі людзі, іх галасы даносіліся зза пераборкі, і нават калі большасць з іх мелі дачыненне да таго ж свету, што і Дэдэ, то маглі ж быць і іншыя.
— Каму пазваніць?
— Жонцы.
— Дык і жонка твая з табою? Во буржуі! Чуеш, Люсіль? Жуль жанаты. Так што не спадзявайся! I няма чаго ціснуць яму нагу пад сталом! За тваё здароўе, Жуль! He турбуйся. Ангеліно пазвоніць замест цябе. Ангеліно! У якім яна атэлі, твая палавіна?
Гарсон паслужліва чакаў і таксама, здавалася, цешыўся сітуацыяй.
— Гэта не тэрмінова.
103
— Ты ўпэўнены? Яна не будзе непакоіцца? А калі ёй няведама што прыйдзе ў галаву і яна падыме на ногі паліцыю? Бутлю, Ангеліно! Ці, бадай, не. Лепш каньяку. Самы час. У келіхі для дэгустацыі — падай іх. Я ўпэўнены, наш друг Жуль абажае каньяк.
У Мегрэ мільганула жаданне ўскочыць і кінуцца да выхада, але ён адразу ж цвяроза ўсвядоміў, што яму не дадуць і да дзвярэй дайсці. У зале напэўна сядзелі сябры Дэдэ, прынамсі, яго паслугачы, і першы ж Ангеліно, гарсон, без вагання падставіць яму падножку.
I тады Мегрэ стала нечакана спакойна, ён адчуў сябе абсалютна цвярозым, нягледзячы на тое што яго цэлы вечар напампоўвалі шампанскім і гарэлкай. Ён таксама разпораз паглядваў на гадзіннік. He так даўно паліцыя прачэсвала вакзалы, і ён на памяць ведаў расклад руху ўсіх цягнікоў.
Дэдэ ж зусім не так сабе ўпамянуў пра цягнік. Яны сапраўды ўцякаюць, магчыма, усе трое. У іх, мабыць, і білеты ўжо на руках. Час ішоў, вераемных маршрутаў усё менела. Цягнік на Гаўр, які мог бы даставіць іх на якінебудзь пакетбот, ужо дзесяць хвілін як адправіўся з СенЛазарскага вакзала. 3 Усходняга вакзала праз дваццаць адправіцца цягнік на Страсбург.
Дэдэ не той чалавек, каб зашыцца ў нейкай глухамані, дзе ўсё скончыцца тым, што яго ўсётакі адшукаюць. Яго маніына стаяла напагатове ля тратуара вуліцы Тыльзіт.
Багажа ў іх кяма. Яны і машыну кінуць, канешне.
— He пі больш, Люсіль. Я цябе ведаю — скончыцца тым, што цябе званітуе проста на настольнік, а гэта не зусім прыстойна... Рахунак, Ангеліно!
I, прыкінуўшыся, нібыта ўбачыў, што Мегрэ палез у кішэню за сваім партманетам,— хоць той і не думаў рабіць гэтага,— горача запратэставаў:
— Век — суд! Я ж сказаў табе, што гэта наша маленькая сямейная ўрачыстасць.
104
Ён з гордасцю разгарнуў уласны партманет, напакаваны тысячафранковымі банкнотамі. Ен нават не глянуў на падрахунак, тыцнуў адну асігнацыю ў руку Ангеліно і нядбайна кінуў:
— Рэшты не трэба!
Ці не на тое было гэта разлічана, каб заручыцца яго падтрымкай?
— А цяпер, дзеткі, у дарогу, Спачатку праводзім Люсіль на вакзал, затым адправімся да Боба. Як ты глядзіш на гэта, Жуль? Ты яшчэ трымаешся на нагах? Наш друг Альберт паможа табе. Ды не пярэч, не пярэч!.. Вазьмі яго пад руку, Альберт. А я займуся Люсіль.