— Спадзяюся, вам не здрадзіць пачуццё такту? Будзьце, аднак, вельмі асцярожны. Мегрэ свяціўся радасцю. Ён пачуў, як дзверы зачыніліся, і стаў апранацца. У пакой у суправаджэнні мадам Мегрэ ўвайшоў Жустэн Мінар. Музыкант быў збянтэжаны, занепакоены. — Вы паранены? — А, дробязь. — У меня нядобрыя весткі. — Кажыце. — Яка ўцякла. Мегрэ ледзь не разрагатаўся, настолькі разгублены быў флейтыст. — Калі? — Учора ўвечары ці, дакладней, сёння ноччу. Яна настаяла пайсці са мной у рэстаран «Клішы», даводзя 125 чы, што проста задыхаецца без музыкі і хоча паслухаць маю ігру. Прысутнасць мадам Мегрэ перашкаджала прызнанню. Тая зразумела і зноў знікла на кухні. — Жэрмена сядзела на тым самым месцы, дзе і вы, калі прыходзілі да мяне. Мне было няёмка. Я не хадзіў абедаць, за цэлы дзень ні разу не заглянуў дадому, таму кожную хвіліну чакаў з’яўлення жонкі. — I яна прыйшла? — Прыйшла. — I яны пачалі выясняць адносіны? — Якраз у перапынку паміж выступленнямі. Я сядзеў за сталом. Жонка наляцела на Жэрмену, сарвала ў яе з галавы капялюшык і — у залобіцу. •— Іх папрасілі за дзверы? — Абедзвюх. Я вярнуўся на эстраду. Самі разумееце, трэба было іграць, каб неяк згладзіць скандал. Але сварка працягвалася і на вуліцы. Да мяне потым падышоў гаспадар і папрасіў далучыцца, як ён сказаў, да свайго гарэма. — Яны чакалі вас? — Толькі жонка. Яна адвяла мяне дадому і замкнула туфлі, каб я не змог нікуды пайсці. Але гадзіну назад я ўсётакі вырваўся, пазычыў туфлі ў канс’ержкі. Жэрмены ў гасцініцы няма. Знікла разам са сваімі рэчамі. Што ж мы цяпер будзем рабіць? — закончыў ён. Р а з д з е л VIII АДЗІН МАЎЧЫЦЬ, ДРУГІ ЗАШМАТ ГАВОРЫЦЬ — Зрабі мне хоць гэтую ласку, апрані цёплы плашч,— папрасіла мадам Мегрэ. Тады ў яго было два плашчы: адзін цёплы — чор 120 ны, з аксамітавым каўняром, які ён насіў ужо тры гады, і другі прарызінены, кароценькі, які ён прыдбаў нядаўна і якога яму хацелася даўно, яшчэ з пары яго хлапецтва. Мегрэ ж напэўна не здалося, што, калі яны выходзілі з кватэры, жонка шапнула Мінару: «Галоўнае, не пакідайце яго аднаго!» Хоць яна, можа, трошкі і падсмейвалася над флейтьістам, але адчувала да яго шчырую прыязнасць, лічачы музыку выхаваным, сардэчным, сціплым. Шэрыя друзлыя хмары паволі зацягвалі неба. Было падобна на тое, што хлыне густы цёплы лівень — першы за апошнія два тыдні,— і цяжкі плашч Мегрэ гэтак набрыняе, што ад яго адразу стане патыхаць вымаклай псінай. Свой кацялок ён трымаў у руцэ — не мог надзець яго, таму што галава была паранейшаму забінтавана. Мінар правёў яго на бульвар Вальтэра да доктара, ад якога Мегрэ дамогся толькі аднаго: той наклаў больш лёгкую павязку. — Вам сапраўды пазарэз трэба ў горад? — Доктар працягнуў яму кардонавы карабок з жоўтымі пілюлямі: — На выпадак, калі закружыцца галава. — Па колькі штук прымаць? — Па адной. Чатырыпяць на сёння. Я ахвотней бачыў бы вас у пасцелі. Мегрэ не ведаў, што рабіць з музыкантам, адправіць дадому цяпер, калі ён болей не меў у ім патрэбы, і гэтым засмуціць яго,— не хацелася. Пераканаўшы Мінара, што яму даручаецца вельыі сур’ёзная справа, ён паслаў яго на вуліцу Шапталь, — Насупраць вядомага вам дома, трошкі ўбаку, маецца невялікі рэстаран «Стары Кальвадос». Мне б хацелася, каб вы адтуль паназіралі, што адбываецца ў Жандро. — А калі вам станг кепска? 127 — Я буду не адзін. Мінар развітаўся з ім толькі ля дзвярэй турмы на Набярэжнай Арлёж. У той момант Мегрэ яшчэ поўніўся верай у сябе. Нават пах змрочнага пад’езда ён удыхаў з задавальненнем. Усё тут было бруднае, агіднае. Менавіта сюды штоночы паліцэйскія зводзілі ўсё, што выклікала іх падазрэнне пры дзяжурствах на вуліцы, увесь зброд, падабраны «чорным воранам» у час аблаў. Ён уваўшоў у каравульнае памяшканне, якое патыхала казармай, запытаўся, ці можа прыняць яго камісар. Яму здалося, што глядзелі на яго з нейкай дзіўнай цікаўнасцю. Але ён не надаў гэтаму ўвагі. Відаць, падумаў ён, сакратара з квартальнага камісарыята лічаць тут асобай даволі пасрэднай. — Пасядзіце. Паліцэйскіх было трое, адзін пісаў, двое сядзелі без справы. Кабінет камісара знаходзіўся побач, але ніхто і не падумаў пайсці папярэдзіць яго, ніхто не звяртаў аніякай увагі на Мегрэ; з ім паводзіліся так, нібыта ён не меў да гэтай установы ніякага дачынення. Становішча было настолькі няёмкае, што ён не пасмеў нават набіць сваю люльку. Праз чвэрць гадзіны ён асмеліўся запытацца: — А што, камісара няма? — Заняты. — Дзе знаходзяцца людзі, якіх забралі сёння ноччу? Праходзячы па калідоры, ён нікога не пабачыў у прасторнай зале, дзе звычайна выгружаюць вылаўленую «дзічыну». — Наверсе. Ён не адважыўся папрасіць дазволу схадзіць туды. Наверсе — азначала пакой, дзе праводзілася антрапаметрыя. Усіх затрыманых выстройвалі ў рад, як у школе. Ім загадвалі распрануцца і стаць у ланцуг адзін за адным. Іх аглядвалі, занатоўвалі самыя нязначныя 128 характэрныя прыкметы, пасля чаго, дазволіўшы апрануцца, з іх знімалі меркі, фатаграфавалі, бралі адбіткі пальцаў. Ці Дэдэ ўсё яшчэ фанабэрыцца, стоячы ў ланцугу разам з жабракамі і бадзягамі? Пазней, калі Мегрэ стане працаваць у групе шэфа, ён набудзе права хадзіць усюды, куды трэба, па ўсёй гэтай установе. Што да жанчын, то іхні агляд рабіў медык у другім пакоі, і хворыя адсылаліся ў СенЛазараўскую бальніцу. — Вы ўпэўнены, што камісар усё яшчэ заняты? Ён чакаў ужо болей паўгадзіны. Яму падалося, што ўсе трое весела пераглянуліся. — Трэба пачакаць яго званка. — Але ён не ведае, што я тут. А ў мяне важная справа. Трэба папярэдзіць яго. — Вы, здаецца, з квартала СенЖорж? I адзін з паліцэйскіх, той, што пісаў, кінуў позірк на нейкую паперку, што ляжала на яго стале. — Жуль Мегрэ? — Ён самы. — Прыйдзецца пачакаць, старына. Нічога не магу парадзіць. 3 суседняга пакоя, дзе мусіў быць камісар, не даносілася ні гуку. I толькі яшчэ праз гадзіну, калі Мегрэ ўжо знемагаў ад нецярпення, з’явіўся камісар, але не з кабінета, а з вуліцы. — Вы сакратар Лё Брэ? Нарэшце дайшла чарга і да яго! A то сядзі тут на краёчку лаўкі, як проська... — Вы, здаецца, паранены? — Дробязі. Я хацеў бы... — Ведаю. Вам трэба дапытаць аднаго чалавека, так званага Дэдэ. Я думаю, ён унізе. Будзьце ласкавы, Жэ 129 pap, паглядзіце. Калі ён там, прывядзіце яго да мяне ў кабінет. I да Мегрэ: — Заходзьце, калі ласка. Мой кабінет — у вашым распараджэнні. — Мне трэба дапытаць яшчэ і адну жанчыну. — Дык у чым справа?! Скажыце брыгаднаму. Хіба ва ўсім гэтым мелася што ненатуральнае? Мегрэ ўяўляў сабе трошкі іначай развіццё падзей, але пакуль што ён не трывожыўся. Проста ён не ведаў яшчз тутэйшых парадкаў, і таму ўсё гэта рабіла на яго такое ўражанне. Паліцэйскі прывёў Дэдэ і таксама, як і камісар, выйшаў і зачыніў за сабою дзверы. — Як справы, Жуль? Уладальнік гаража з вуліцы Акацый быў у тым жа клятчастым гарнітуры. У яго толькі забралі, згодна правілам, гальштук і шнуркі ад чаравікаў, што надавала яму трошкі неахайны выгляд. Мегрэ нерашуча сеў за стол камісара. — Я рады, што вас не дужа пакалечылі,— сказаў Дэдэ.— Можаце запытацца ў гэтых ажанаў: першае, што я спытаў, калі прыбыў сюды, што з вамі. — Вы ведалі, хто я, так? — Яшчэ б, не ведаў — чорт пабяры! — I я таксама ведаў, што вы ведаеце,— кіўнуў Мегрэ. — I вы што ж, не разумелі, што вам морду наб’юць? А калі б з вамі расправіліся пасапраўднаму? — Сядай. — Добра. Мне падабаецца, што вы са мной на «ты». Мегрэ ведаў, што тут прыняты менавіта гэткія паводзіны з арыштантамі, але яшчэ не прывык да гэтага. — Мне вядома і шмат што іншае, і, я думаю, мы здолеем паразумецца. — Сумняваюся,— адказаў Дэдэ. 130 — Граф мёртвы. — Вы так думаеце? — Ноччу з 15 на 16 красавіка ты прывёз графа ў сваім «дыёнбутоне» на вуліцу Шапталь і чакаў яго там, не выключаючы матора. — He прыпамінаю. — Потым у адным з пакояў расчынілася акно, жанчына закрычала, і раздаўся стрэл. Тады ты ўцёк на вуліцу Фантэн. Аб’ехаў вакол квартала. Прыпыніўся на вуліцы ВікторМасэ, затым яшчэ раз праехаў па вуліцы Шапталь, каб паглядзеЦь, ці не выйшаў Боб. Дэдэ глядзеў на яго і спакойна ўсміхаўся. — Прадаўжайце,— сказаў ён.— У вас не знойдзецца цыгарэты? Гэтыя свінні падчысцілі ўсё, што было ў маіх кішэнях. — Я куру толькі люльку. Табе было вядома, навошта граф заявіўся ў той дом. — Працягвайце, працягвайце. — Ты зразумеў, што там адбылсся нешта паганае. Назаўтра ты нічога не знайшоў у газетах. Граф не вяртаўся. На наступны дзень зноў нічога. — Вельмі цікава. — Ты зноў наведаўся на вуліцу Шапталь — нічога новага. Потьім, здагадваючыся, што здарылася, ты адправіўся да Рышара Жандро. He дадому, канешне, а ў офіс. — I што ж я сказаў гэтаму субчыку? — Што за пэўную суму, ну, тысяч так за пяцьдзесят, ты згодны маўчаць. Бо, ведаючы, шго Боб меўся рабіць на вуліцы Шапталь, ты ведаеш, чаму яго забілі. — Гэта ўсё? — Усё. — Што вы мне прапануеце? — Нічога. Гаварыць. — Што б вы хацелі, каб я сказаў? 131 — Граф ведаў Жандро. Ён неаднойчы наведваўся ў госці да дзяўчыны. Ён быў яе палюбоўнікам? — Вы калінебудзь бачылі яго? — He. — Калі б вы бачылі яго, вы не задалі б мне гэтага пытання. Гэта не той хлопец, што ўпусціць сваё. — Яны хацелі пажаніцца, праўда? — А ведаеце, вы мне падабаецеся. Гэта ж самае я казаў і Люсіль: шкада, што ён паліцэйскі! I як толькі вам узбрыло ў галаву — стаць шпегам? Гэта пры вашай паставе і магчымасцях? — Табе больш даспадобы турма? — Чаму? — Калі ты скажаш, то, магчыма, табе даруюць шантаж Рышара Жандро. — Вы думаеце, ён паскардзіцца? — Даруюць і спробу забойства, ахвярай якога я аказаўся. — Паслухай, Жуль. Шанцы ў нас с табой няроўныя. He распінайся дарэмна, мяне проста верне ад усяго гэтага. Ты слаўны хлопец. Магчыма, калінебудзь мы сустрэнемся і раздавім разам пляшачку. Але тут — мы не на роўных. Ты проста харыст. Цябе абвядуць вакол пальца — і вокам не міргнуць. — Хто? — Няважна! Я хачу толькі вось што сказаць табе: Боб быў хлопец што трэба. Ён меў уласныя думкі наконт таго, як паводзіць сябе ў жыцці. Ён не мог без агіды глядзець на пэўньія мурлы. Але ён быў няздатны на подласць. Ушалопай гэта сваёй мазгаўнёйг — Ён мёртвы. — Магчыма. Я нічога не ведаю. А калі і ведаю нешта, то да гэтага нікому няма справы. I патаварыску раю табе: «Кінь!» Разумееш? Кінь, Жуль. Мне няма чаго сказаць. Я нічога не скажу. Такія фокусы табе не пад сілу. Дапусцім, што гэта вышэй нашага разу