Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

Першая справа Мегрэ

Жорж Сімянон
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 167с.
Мінск 1982
45.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
132
мення — і твайго, і майго. Я нічога не ведаю, нічога не бачыў, нічога не чуў. Пяцьдзесят тысяч франкаў? Я паўтару гэта столькі разоў, колькі спатрэбіцца: я выйграў іх на скачках. Што да таго, як мне выбрацца адгэтуль, то — сляпы сказаў — пабачым! — Ён неяк шматзначна пасміхнуўся, кажучы гэта.— Цяпер, калі можаш, зрабі такую ласку, не дужа прыставай да небаракі Люсіль. Яна сапраўды кахала свайго Боба. Ты можаш зразумець гэта? Можна быць шлюшкай і пасапраўднаму кахаць. He муч яе, магчыма, калінебудзь я аддзячу табе за гэта. Усё.
Ён устаў і рушыў да дзвярэй.
— Дэдэ! — аклікнуў яго Мегрэ, таксама ўстаючы.
— Баста! Я набіраю ў рот вады. Ты не пачуеш ад мяне болей ні слова.
I Дэдэ расчыніў дзверы, паклікаў паліцэйскіх.
— Мы скончылі,— сказаў ён са з’едлівай усмешкай.
— Прывесці жанчыну? — запытаў у Мегрэ брыгадны.
Люсіль адмовілася сесці, стала ля стала.
— Вы ведаеце, пры якіх абставінах памёр Боб? Яна ўздыхнула.
— Я нічога не ведаю.
— Яго забілі ў адным доме на вуліцы Шапталь.
— Вы думаеце?
— Ён быў палюбоўнікам адной дзяўчыны.
— Я не раўнівая.
— Чаму вы не хочаце гаварыць?
— Таму, што мне няма чаго сказаць.
— Калі б вы ведалі, што Боб жывы, вы не паехалі б у Бельгію?
Яна маўчала.
— Чаму вы не хочаце адпомсціць за Боба?
Яна закусіла вусны і адвярнулася.
ізз
— Некалькі банкнотаў даражэй вам за яго забойцу?
— Вы не маеце права казаць так.
— Тады кажыце вы,
— Я нічога не ведаю.
— А калі я дапамагу вам?
— Я нічога не скажу.
— Хто бачыўся з вамі, пасля таго як вы апынуліся тут?
Ён нарэшце ўсё зразумеў. Яго змусілі чакаць зусім не таму, што камісар быў запяты. Аддзелы Вышукной паліцыі, якія займаліся апазнаннем асоб злачынцаў і іх ахвяр,— тыя, «наверсе»,— былі звязаны з Набярэжнай Арфеўр.
Ці прайшоў Дэдэ праз антрапаметрыю? Ці перанесла Люсіль медыцынскі агляд? Мала верагодна.
Амаль неабвержна было другое: што нехта ўжо дапытваў іх, нехта з Вышукной.
Калі Мегрэ прыйшоў сюды, прайшло не меней гадзіны, як Лё Брэ пакіыуў бульвар РышарЛенуар.
Цяжка было даць веры, аднак хіба ці і не сам Дэдэ намякнуў Мегрэ, што яго проста абдурылі?
Ён выйшаў з кабінета, і яму здалося, што ён заспеў усмешкі на тварах паліцэйскіх. Нібыта выпадкова, якраз у гэты самы момант вярнуўся і камісар.
— Ну як, дружа? Можна павіншаваць з поспехам? Яны загаварылі?
— Што вы мяркуеце рабіць з імі?
— Яшчэ не ведаю. Чакаю распараджэнняў.
— Ад каго?
— Ад начальства, як звычайна.
— Дзякуй вам.
Калі ён апынуўся на Набярэжнай, хлынуў лівень. Мегрэ раптова ахапіў такі адчай, што ён гатовы быў занесці камісару заяву аб звальненні.
134
«Ты толькі харыст»,— сказаў яму ўладальнік гаража з адценнем шкадавання.
Ён, каму так хацелася быць прыналежным да гэтага дома, адкуль ён выйшаў з апушчанай галавой і з камяком у горле!
Ён зайшоў у піўную «Дафін», дзе заўсёды можна было сустрэць аднагодвух інспектароў з Набярэжнай Арфеўр, якія заходзілі сюды на куфаль піва. Ён ведаў іх у твар, але сам быў для іх нечым не вартым увагі.
Спачатку ён прыняў пілюлю, якую даў яму доктар, у надзеі, што яна падбадзёрыць яго. Затым выпіў вялікую чарку гарэлкі.
Вось яны. Нядбайна разваліўшыся ў крэслах, сядзяць за сталом і абменьваюцца навінамі, такія задаволеныя сабой! Яшчэ б! Яны маюць доступ усюды, куды спатрэбіцца, яны ў курсе ўсяго на свеце!
Ці Мегрэ ўсё яшчэ хацелася быць адным з іх? Ці не быў ён на шляху да адкрыцця, што погляд, які склаўся асабіста ў яго пра паліцыю, быў памылковы?
Пасля другой чаркі ён быў гатовы адправіцца да свайго высокага начальніка і заступніка Ксаўе Гішара і выказаць яму ўсё, што на душы набалела.
Яго пакінулі ў дурнях. Лё Брэ выведаў у яго ўсе звесткі. Ля дзвярэй яго чакаў экіпаж. Безумоўна, ён адразу ж адправіўся на Набярэжную Арфеўр, а Мегрэ прымусілі чакаць.
«Мой сакратар проста звар’яцеў. Ён можа натварыць бог ведае што і давесці справу да скандалу».
Хто ведае, ці не звярнуўся ён вышэй, да прэфекта, напрыклад, або да самога міністра ўнутраных спраў?
А можа — чаму б не? — міністр унутраных спраў таксама сутрапезнік тых буржуа з вуліцы Шапталь?
Цяпер Мегрэ быў перакананы: справу аддалі яму — ды яшчэ з гэткімі папярэджаннямі аб асцярожнасці! — толькі для таго, каб ён скруціў сабе шыю,
135
«Вы хочаце дапытаць Дэдэ? Чаму б не? Калі ласка, дружа!»
Толькі спачатку яны самі як след пагавораць з уладальнікам гаража. Бог ведае што было паабяцана Дэдэ за тое, каб ён маўчаў. Купіць яго маўчанне было лёгка: арыштоўваўся ён не ўпершыню. Што да Люсіль, то, калі яна не будзе маўчаць, яе ў любы момант маглі на адпаведны час запраторыць у СенЛазараўскі вендыспансер.
*Ты толькі харыст».
Ён ухмыльнуўся, таму што некалі сапраўды быў харыстам, калі жыў у вёсцы.
Яны ўтапталі ў гразь яго веру, апаганілі яго паліцыю. Ён не меў злосці на тое, што яны ўкралі ў яго поспех. Пачуццё яго куды глыбей, яно хутчэй нагадвала расчараванне ў любві.
— Гарсон!
Ён хацеў заказаць трэцюю чарку, але перадумаў, расплаціўся і выйшаў з уражаннем, што тыя чацвёра зза свайго стала правялі яго іранічнымі позіркамі.
Ён разумеў, што цяпер увесь час будзе натыкацца на падтасоўку. Што яму заставалася? Далучыцца да флейтыста. Таму што адзіным козырам, якім ён валодаў у сваёй гульні, быў флейтыст! Менавіта пра Жустэна Мінара Лё Брэ распарадзіўся ў першы ж дзень сабраць звесткі.
Хай сабе ён, Мегрэ, злуе, а калі што якое, то можна будзе сцвердзіць, што ад удару па галаве ў яго, беднага, цяпер проста не ўсе дома.
Ён ускочыў у папутны аўтобус і застаўся стаяць на пляцоўцы, насуплена ўдыхаючы пах мокрага сабакі, які зыходзіў ад плашча. Яму стала душна. А можа, ён трошкі тэмпературыў?
Дабраўшыся да вуліцы Шапталь, ён ледзьве не павярнуў назад, прыгадаўшы Памэля, гаспадара «Старо
136

га Кальвадоса», які таксама глядзеў на яго з паблажлівасцю.
Хто ведае, можа, усе яны маюць рацыю? У рэшце рэшт, можа, ён проста перабольшыў свае магчымасці, можа, ён абсалютна няздатны да прафесіі паліцэйскага?
Аднак як слаўна адчуваў бы ён сябе, калі б яму развязалі рукі і ён давёў справу да канца! У гэтым доме, за якім Мегрэ назіраў з вуліцы, пе засталося б ніводнага невядомага яму куточка, ніводнага яму насельніка — і ўсё стала б яму ясна, ён раскусіў бы іх усіх, ад нябожчыка старога Бальтазара да Лізы Жандро і Луі.
Тое, што адбылося ў ноч з 15 на 16, якраз не самае істотнае, бо гэта ўсяго толькі завяршальны этап. Калі б ён выведаў думкі кожнага, яму было б няцяжка выявіць праўду, тое, што прывяло да развязкі.
Але гэты дом, як і дом на авеню дзю Буа,— крэпасць з замкнёнымі для яго дзвярыма. Па самай нязначнай трывозе да яе адсюль спяіпаліся на помач. Дэдэ неспадзявана набіраў у рот вады, а Люсіль пакутліва працівілася жаданшо адпомсціць за свайго Боба.
Ён злавіў сябе на тым, што на хаду размаўляў сам з сабою, пацепаўся плячыма і рэзка штурхнуў дзвзры ў рэстаранчык.
Жустэн стаяў ля стойкі з чаркай у руцэ. Ён нібыта падмяніў Мегрэ пры сустрэчы з Памэлем. Апошні не выказаў аніякага здзіўлення, убачыўшы новага кліента.
— I мне гэтага ж,— загадаў Мегрэ.
Дзверы былі расчынены насцеж. Лівень сціхаў, праз рэдкую дажджавую сетку ззяла сопца. Маставая блішчала, адчувалася, што яна хутка прасохне.
— Я так і думаў, што вы яшчэ завітаеце сюды,— сказаў гаспадар.— Мяне толькі дзівіць, што вы не разам з тымі ветрагонамі.
6 Зак. 2266
137
Мегрэ рэзка павярнуўся да Жустэна Мінара, які нерашуча памуляўся, але ж усё прамовіў:
— У доме людна. Наехалі з паўгадзіны таму.
Машын на вуліцы не было. Значьіць, госці прыбылі на рамізніках.
— Хто?
— He ведаю, але, памойму, судзейскія. Там і нейкі белабароды месье, і малады службовец. Можа, пракурор з сакратаром?
Сутаргава сціскаючы чарку, Мегрэ запытаў:
— Яшчэ хто?
— Бог іх ведае. Мне не даводзілася сустракацца з гэтымі людзьмі.
Жустэн з далікатнасцю казаў не тое, што думаў.
— Калегі вашы,— буркнуў Памэль.— He з камісарыята. 3 Набярэжнай. Я пазнаў аднаго.
Бедны Мінар! Ён не ведаў, куды падзець вочы. Выходзіла так, нібыта Мінар і яго падвёў пад дурнога хату. Мінар быў перакананы, што менавіта Мегрэ вядзе следства — флейтыст са шчырай душой памагаў яму.
I вось, аказваецца, Мегрэ нічога не варты, яго нават не папярэдзілі, што збіраюцца рабіць.
Яшчэ раз ён ледзь стрымаўся, каб не вярнуцца дадому, у ярасці скласці заяву аб адстаўцы і легчы ў пасцель. Галава яго гарэла, ажно расколвалася ад шчымлівага, таргатлівага болю. Гаспадар трымаў пляшку кальвадосу. Мегрэ кіўнуў галавой, каб наліваў.
Напляваць! Яго абышлі па ўсіх швах. Яны маюць рацыю. Ён усяго толькі харыст!
— Жэрмена таксама там,— прамармытаў Мінар,— Я заўважыў яе ў акне.
Чорт бы іх забраў! I яна таксама. Ну што ж, усё натуральна. Яна, магчыма, не дужа вялікага розуму, затое, як усе жанчыны, мае нюх. Скеміла, што стала не на тым баку, на якім трэба, што Мегрэ са сваім флейтыстам усяго толькі пешкі ў чужой гульні.
138
— Я пайду туды! — вырашьіў ён раптам і паставіў чарку на стойку.
Ён так баяўся перадумаць, што ледзь не подбегам перасек вуліцу. Апынуўшыся ля брамы, убачыў двух мужчын, якія капалі зямлю ў садзе. Злева, ля дзвярэй, што вялі ў хол, стаяў дзяжурны інспектар.
— Я супрацоўнік квартальнага камісарыята,— прадставіўся Мегрэ.
— Трэба пачакаць,
— Чаго?
— Пакуль там яны закончаць.
— Але ж я вёў расследаванне!
— Магчыма. Аднак так мне загадалі, старына.
Яшчэ адзін з Набярэжнай Арфеўр!
«Калі мне самому калінебудзь давядзецца служыць у Вышукной,— падумаў Мегрэ, забываю'чыся пра свой цвёрды намер пакінуць паліцыю,— клянуся, што ніколі не буду выказваць пагарды да небаракаў з камісарыята!»
— I пракурор тут?
— Усе тут.
— Мой камісар таксама?
— Я не ведаю яго. Як ён выглядае?
— У шэрым гарнітурьі. Высокі, хударлявы, з тонкімі светлымі вусікамі.
— He бачыў.
— Хто прыехаў з Набярэжнай?
— Камісар Барадэ.
Мусіць, той Барадэ, пра якога найчасцей пісалі ў газетах. Гэты чалавек са старанна паголеным тварам швейцара, з маленькімі дапытлівымі вочкамі, якія вечна глядзелі некуды ўбок, у вачах Мегрэ быў, бадай, самай значнай асобай у свеце.
— Што шукаюць у садзе?
— Труп.

139
Паліцэйскі не дужа ахвотна адказваў на пытанні, рабіў гэта толькі як бы з паблажлівасці.